Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 02.08.2000 № 1189 "Аб заключэннi шляхам абмену нотамi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб часовым прыпыненнi руху на аўтадарожным пункце пропуску "Брузгi - Кузнiца Беластоцкая" на беларуска-польскай дзяржаўнай гранiцы"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 7 августа 2000 г. N 5/3762 У сувязi з прапановай Урада Рэспублiкi Польшча i ў адпаведнасцi з палажэннямi артыкула 6 Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча па пытаннях пагранiчных пераходаў ад 24 красавiка 1992 г. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў, Дзяржаўным мытным камiтэтам, Камiтэтам па аўтамабiльных дарогах пры Мiнiстэрстве транспарту i камунiкацый i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб заключэннi шляхам абмену нотамi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб часовым прыпыненнi руху на аўтадарожным пункце пропуску "Брузгi - Кузнiца Беластоцкая" на беларуска-польскай дзяржаўнай гранiцы з 1 жнiўня да 15 лiстапада 2000 г. Зацвердзiць ноту Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь Пасольству Рэспублiкi Польшча ў Рэспублiцы Беларусь аб заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб часовым прыпыненнi руху на аўтадарожным пункце пропуску "Брузгi - Кузнiца Беластоцкая" на беларуска-польскай дзяржаўнай гранiцы (прыкладаецца) <*>. ------------------------------- <*> Не рассылаецца. Мiнiстэрству замежных спраў ажыццявiць неабходныя працэдуры па заключэнню названага Пагаднення шляхам абмену нотамi. Дзяржаўнаму камiтэту пагранiчных войскаў, Дзяржаўнаму мытнаму камiтэту, Мiнiстэрству транспарту i камунiкацый, Мiнiстэрству замежных спраў, Гродзенскаму аблвыканкому прыняць неабходныя меры па пераразмеркаванню патоку асоб, транспартных сродкаў i тавараў праз Дзяржаўную гранiцу Рэспублiкi Беларусь. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|