Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 08.08.2000 № 1218 "Аб выдзяленнi грашовых сродкаў для набыцця масланасення рапсу"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 10 августа 2000 г. N 5/3790 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Прасiць адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Белаграпрамбанк", "Ашчадны банк "Беларусбанк", "Прiорбанк" Акцыянернае таварыства, акцыянерны камерцыйны банк "МiнскКомплексБанк" выдаць у жнiўнi-снежнi 2000 г. тэрмiн да 1 кастрычнiка 2001 г. крэдыты ў агульнай суме 6300 тыс.долараў ЗША для набыцця масланасення рапсу ў сельскагаспадарчых i нарыхтоўчых арганiзацыях рэспублiкi юрыдычным асобам згодна з дадаткам, без улiку наяўнасцi ў iх матэрыяльнага забеспячэння гэтых крэдытаў. Крэдыты пагашаюцца пачынаючы з 1 студзеня 2001 г. у адпаведнасцi з узгодненымi з Нацыянальным банкам графiкамi продажу замежнай валюты пазычальнiкам. Прадаставiць указаным таварыствам i банку ўрадавыя гарантыi ў адносiнах да пагашэння крэдытаў (уключаючы працэнты па iх), якiя выдзяляюцца iмi ў адпаведнасцi з дадзеным пунктам. Урадавыя гарантыi прадугледжваюць пагашэнне ўказаных крэдытаў i працэнтаў па iх за кошт сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi ў выпадку незвароту гэтых крэдытаў юрыдычнымi асобамi. Мiнiстэрству фiнансаў аформiць ва ўстаноўленым парадку ўказаныя ўрадавыя гарантыi. 2. Нацыянальнаму банку забяспечыць продаж юрыдычным асобам, якiя атрымалi крэдыты ў адпаведнасцi з пунктам 1 дадзенай пастановы, замежнай валюты на таргах адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская валютна-фондавая бiржа" для пагашэння гэтых крэдытаў (уключаючы працэнты па iх). 3. Устанавiць, што юрыдычныя асобы, пералiчаныя ў дадатку да гэтай пастановы, ажыццяўляюць разлiкi з сельскагаспадарчымi арганiзацыямi за масланасенне рапсу беларускiмi рублямi, атрыманымi дадзенымi асобамi шляхам продажу на дадатковай сесii адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская валютна-фондавая бiржа" валютных сродкаў, выдадзеных iм у адпаведнасцi з названай пастановай. 4. У мэтах забеспячэння своечасовага звароту крэдытаў, выдадзеных у адпаведнасцi з гэтай пастановай, устанавiць, што пазычальнiкi ў перыяд да поўнага выканання абавязкаў перад банкамi па пагашэнню ўказаных крэдытаў (уключаючы працэнты па iх) адлiчваюць па ўзгадненню з банкамi да 40 працэнтаў выручкi ад рэалiзацыi прадукцыi (работ, паслуг) на iх субрахункi для далейшага накiравання гэтых сродкаў на пагашэнне запазычанасцi па названых крэдытах i працэнтаў па iх, а таксама на куплю замежнай валюты для дадзеных мэт. У выпадку незабеспячэння своечасовага ўнясення бягучых плацяжоў у бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя i пазабюджэтныя фонды, уключаючы Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва, дадзены парадак не прымяняецца да поўнага пагашэння запазычанасцi па гэтых плацяжах. 5. Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў, прадугледжаных дадзенай пастановай. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Дадатак Адкрытае акцыянернае таварыства "Бабруйскi завод па перапрацоўцы алейных культур" Адкрытае акцыянернае таварыства "Вiцебскi алейнаэкстракцыйны завод" Адкрытае акцыянернае таварыства "Мiнскi маргарынавы завод" Ганцавiцкае раённае дзяржаўнае аб'яднанне па абслугоўванню i забеспячэнню аграпрамысловага комплексу "Аграпрамсэрвiс" Гомельскi тлушчавы камбiнат Закрытае акцыянернае таварыства "Рапс" Мiнскага раёна Саўгас "Прыпяць" Мазырскага раёна Слонiмскае раённае прадпрыемства па вытворча-тэхнiчнаму абслугоўванню аграпрамысловага комплексу Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Вiлiя" Маларыцкага раёна Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Сельскагаспадарчыя паслугi" |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|