Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь, Министерства труда Республики Беларусь, Министерства экономики Республики Беларусь, Министерства финансов Республики Беларусь, Министерства юстиции Республики Беларусь от 03.01.2001 № 1/1/1/1/1 "Аб унясеннi дапаўненняў у Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 11 января 2001 г. N 8/4745



З мэтай выканання пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 кастрычнiка 2000 г. N 1573 "Аб унясеннi дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 красавiка 1997 г. N 276" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 99, 5/4267) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЮЦЬ:

Дапоўнiць падпункт 3.9 Палажэння аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 20 чэрвеня 1997 г. N 336, Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам эканомiкi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь (Бюллетень нормативно-правовой информации, 1997 г., N 16; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 12, 8/56; 2000 г., N 74, 8/3759), абзацамi наступнага зместу:

"З работнiкамi (выпускнiкамi дзяржаўных сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў), якiя паступiлi на дзённую форму навучання ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама работнiкамi, якiя закончылi дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы (выпускнiкамi дзяржаўных медыцынскiх вышэйшых навучальных устаноў - пасля заканчэння стажыроўкi) i якiя паступiлi на дзённую форму навучання ў аспiрантуру (ардынатуру), працоўны дагавор можа быць скасаваны па жаданнi работнiка ў адпаведнасцi з часткай чацвёртай артыкула 40 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., N 26-27, ст. 432; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 80, N 2/70) пры прадстаўленнi адпаведных дакументаў аб паступленнi.

Работнiкi, якiя працуюць па размеркаваннi пасля заканчэння дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, могуць быць (з iх згоды) звольнены ў парадку пераводу да другога наймальнiка цi пераходу на выбарную пасаду (пункт 4 артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь), а таксама па абставiнах, незалежных ад волi бакоў (пункт 6 артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь)".



Мiнiстр адукацыi Рэспублiкi Беларусь В.I.СТРАЖАЎ



Мiнiстр працы Рэспублiкi Беларусь I.А.ЛЯХ



Мiнiстр эканомiкi Рэспублiкi Беларусь У.М.ШЫМАЎ



Мiнiстр фiнансаў Рэспублiкi Беларусь М.П.КОРБУТ



Мiнiстр стыцыi эспублiкi Беларусь Г.М.ВАРАНЦОЎ






Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList