Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 06.04.2001 № 473 "Аб зацвярджэннi Пагаднення аб супрацоўнiцтве дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў у барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i прэкурсораў"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 16 апреля 2001 г. N 5/5685 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Зацвердзiць Пагадненне аб супрацоўнiцтве дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў у барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i прэкурсораў, падпiсанае ў г.Мiнску 30 лiстапада 2000 г., з агаворкай да абзаца пятага артыкула 2 дадзенага Пагаднення, якая зроблена пры падпiсаннi Пагаднення, у тым, што Рэспублiка Беларусь пры ажыццяўленнi супрацоўнiцтва ў супрацьдзеяннi незаконнаму абароту наркотыкаў i прэкурсораў, а таксама злоўжыванню наркотыкамi, не кiруецца прынцыпам устанаўлення адказнасцi за немедыцынскае ўжыванне наркотыка як важнага прэвентыўнага сродку папярэджвання наркаманii i знiжэння попыту на наркотыкi. Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне аб выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу названага Пагаднення. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|