Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 02.05.2001 № 32 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Пералiк спецыяльнасцей, спецыялiзацый i квалiфiкацый сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 14 мая 2001 г. N 8/5977 На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. N 361, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Унесцi ў Пералiк спецыяльнасцей, спецыялiзацый i квалiфiкацый сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь (далей - Пералiк), зацверджаны загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 1999 г. N 649 "Аб зацвярджэннi Пералiку спецыяльнасцей, спецыялiзацый i квалiфiкацый сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 1, 8/1444; N 89, 8/4070), наступныя змяненнi i дапаўненнi: 1.1. радок "М 01.06.00. Фельчарска-акушэрская справа. Фельчар-акушэр. Для асоб з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй i квалiфiкацыяй "медыцынская сястра" выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "М 01.06.00. Фельчарска-акушэрская справа. Фельчар-акушэр"; 1.2. пасля радка "П 03.01.07. Iнфарматыка. Майстар вытворчага навучання" дапоўнiць Пералiк радком наступнага зместу: "П 03.01.08. Тэхналогiя дрэваапрацоўкi. Майстар вытворчага навучання"; 1.3. пасля радка "П 03.02.01. Творчая дзейнасць. Настаўнiк тэхнiчнай працы i чарчэння або настаўнiк абслуговай працы, кiраўнiк гуртка (клуба па iнтарэсах, калектыву, аб'яднання i iнш. з указаннем вiдаў дзейнасцi" дапоўнiць Пералiк радком наступнага зместу: "П 03.02.02. Фiзiчнае выхаванне. Настаўнiк тэхнiчнай працы i чарчэння, кiраўнiк гуртка (секцыi, клуба) фiзiчнага выхавання"; 1.4. радок "С 01.02.02. Плодаагароднiцтва. Аграном" выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "С 01.03.00. Плодаагароднiцтва. Аграном"; 1.5. радок "С 03.01.02. Тэхнiчнае абслугоўванне аўтамабiляў i рухавiкоў. Тэхнiк-механiк" выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "С 03.01.02. Тэхнiчнае абслугоўванне i рамонт трактароў i аўтамабiляў. Тэхнiк-механiк"; 1.6. пасля радка "Т 01.02.04. Водападрыхтоўка на цеплавых электрычных станцыях. Тэхнiк-цеплатэхнiк" дапоўнiць Пералiк радком наступнага зместу: "Т 01.02.05. Мантаж цеплаэнергетычнага абсталявання цеплавых электрастанцый. Тэхнiк-цеплатэхнiк"; 1.7. пасля радка "Т 01.03.01. Аўтаматызацыя i кiраванне цеплаэнергетычнымi аб'ектамi на цеплавых электрычных станцыях. Тэхнiк-цеплатэхнiк" дапоўнiць Пералiк радком наступнага зместу: "Т 01.03.02. Аўтаматызацыя i кiраванне цеплаэнергетычнымi аб'ектамi вытворчасцi, размеркавання i спажывання цяпла. Тэхнiк-цеплатэхнiк"; 1.8. пасля радка "Т 05.14.03. Тэхнiчнае абслугоўванне i рамонт абсталявання прадпрыемстваў фанерна-запалкавай вытворчасцi. Тэхнiк-механiк" дапоўнiць Пералiк радкамi наступнага зместу: "Т 05.15.00. Абсталяванне металургiчных прадпрыемстваў. Тэхнiк-механiк", "Т 05.15.01. Тэхнiчная эксплуатацыя металургiчнага абсталявання. Тэхнiк-механiк", "Т 05.15.02. Тэхнiчная эксплуатацыя гiдрапрыводаў. Тэхнiк-механiк". 2. Устанавiць, што асобы, якiя былi залiчаны ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь да ўвядзення ў дзеянне дадзенай пастановы, будуць навучацца далей па тых спецыяльнасцях i спецыялiзацыях, на якiя яны паступалi. 3. Дадзеную пастанову ўвесцi ў дзеянне з 1 верасня 2001 г. Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Намеснiк Мiнiстра працы Намеснiк Мiнiстра эканомiкi Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь А.П.Колас А.М.Тур 25.04.2001 26.04.2001 |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|