Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 16.05.2001 № 34 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей i спецыялiзацый перападрыхтоўкi кадраў"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 29 мая 2001 г. N 8/6179 У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. N 361 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь", Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Зацвердзiць Палажэнне аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей i спецыялiзацый перападрыхтоўкi кадраў. Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА Першы намеснiк Намеснiк Пастанова Мiнiстра працы Мiнiстра эканомiкi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь 17.04.2001 20.04.2001 16.05.2001 N 34 1. Палажэнне аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей i спецыялiзацый перападрыхтоўкi кадраў устанаўлiвае адзiныя патрабаваннi пры адкрыццi новых спецыяльнасцей i спецыялiзацый перападрыхтоўкi кадраў. 2. Для адкрыцця новых спецыяльнасцей зацiкаўлены бок (мiнiстэрства, арганiзацыя, навучальная ўстанова (падраздзяленне) накiроўвае ў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства адукацыi) прапанову з абгрунтаваннем неабходнасцi iх адкрыцця. У абгрунтаваннi неабходна ўказаць: тлумачэнне неабходнасцi адкрыцця новай спецыяльнасцi па перападрыхтоўцы кадраў; перспектывы далейшага развiцця спецыяльнасцi; квалiфiкацыю спецыялiста пасля праходжання iм перападрыхтоўкi; кiм i ў якiх колькасцях вызначана патрэба Рэспублiкi Беларусь у перападрыхтоўцы кадраў па новай спецыяльнасцi на блiжэйшыя пяць гадоў; крынiцы фiнансавання перападрыхтоўкi кадраў па новай спецыяльнасцi. Да прапановы неабходна прыкласцi праект вучэбнага плана перападрыхтоўкi кадраў, паказаць наяўнасць вучэбна-лабараторнай базы з сучасным абсталяваннем, хадайнiцтва зацiкаўленых (мiнiстэрстваў, арганiзацый, навучальных устаноў (падраздзяленняў) у перападрыхтоўцы кадраў па новай спецыяльнасцi. 3. Мiнiстэрства адукацыi вывучае прадстаўленыя матэрыялы, пры неабходнасцi арганiзуе экспертызу матэрыялаў i накiроўвае iх на ўзгадненне ў Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства эканомiкi) i Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства працы). Пры станоўчым узгадненнi прадстаўленых матэрыялаў новая спецыяльнасць перападрыхтоўкi кадраў зацвярджаецца адпаведным рашэннем Мiнiстэрства адукацыi. Змяненне назвы спецыяльнасцi ажыццяўляецца Мiнiстэрствам адукацыi пасля атрымання ўзгаднення Мiнiстэрства працы i Мiнiстэрства эканомiкi па хадайнiцтву зацiкаўленых (мiнiстэрстваў, арганiзацый, навучальных устаноў (падраздзяленняў) у перападрыхтоўцы кадраў. 4. Для адкрыцця спецыяльнасцей перападрыхтоўкi кадраў, якiя зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi, але з'яўляюцца новымi для дадзенай навучальнай установы (падраздзялення) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, кiраўнiцтву навучальнай установы (падраздзялення) неабходна падаваць прапанову ў органы кiравання гэтай навучальнай установай (падраздзяленнем) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў. У прапанове неабходна паказаць: мэтазгоднасць адкрыцця спецыяльнасцi перападрыхтоўкi кадраў у дадзенай навучальнай установе (падраздзяленнi) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў пры яе наяўнасцi ў другiх навучальных установах (падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў; наяўнасць неабходнай вучэбна-метадычнай i лабараторнай базы з сучасным абсталяваннем; запатрабаванасць арганiзацый у сучасных спецыялiстах; пералiк дысцыплiн, якiя вызначаюць асноўны змест спецыяльнасцi. Орган кiравання навучальнай установай (падраздзяленням) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў ацэньвае мэтазгоднасць адкрыцця новай спецыяльнасцi ў навучальнай установе (падраздзяленнi) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў i па ўзгадненню з Мiнiстэрствам адукацыi прымае рашэнне аб яе адкрыццi. Навучанне па прафiлiруючых дысцыплiнах па адкрытай новай спецыяльнасцi ў навучальнай установе (падраздзяленнi) перападрыхтоўкi кадраў павiнны праводзiць выкладчыкi, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю па дадзенай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi), маюць адпаведныя навуковыя працы, з iх не менш двух з'яўляюцца дактарамi або кандыдатамi навук непасрэдна па профiлю адкрытай спецыяльнасцi перападрыхтоўкi кадраў. 5. Спецыялiзацыi з'яўляюцца часткай спецыяльнасцi, у рамках каторай яны ствараюцца, i маюць мэтай атрыманне больш паглыбленых прафесiйных ведаў у розных галiнах дзейнасцi па профiлю гэтай спецыяльнасцi. Некаторыя спецыяльнасцi могуць не мець спецыялiзацый. Назва спецыялiзацыi, як правiла, не павiнна супадаць з назвай спецыяльнасцi, у рамках якой яна адкрываецца. Спецыялiзацыi спецыяльнасцей перападрыхтоўкi кадраў, па якiх дазволена перападрыхтоўка кадраў, уводзяцца навучальнымi ўстановамi (падраздзяленнямi) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў па заяўках арганiзацый з улiкам пажаданняў слухачоў. Адкрыццё спецыялiзацый спецыяльнасцей неабходна ўзгаднiць з органам кiравання па падпарадкаванасцi i Мiнiстэрствам адукацыi. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|