Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 04.06.2001 № 833 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб умовах i парадку прысваення статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 14 июня 2001 г. N 5/6166

У мэтах вызначэння ўмоў i парадку прысваення статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб умовах i парадку прысваення статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН



                                          ЗАЦВЕРДЖАНА
                                          Пастанова Савета Мiнiстраў
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          04.06.2001 N 833


Глава 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Дадзенае Палажэнне вызначае ўмовы i парадак прысваення статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый.

2. Статус "нацыянальны" надаецца тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям у галiне тэатральнага, харэаграфiчнага, музычнага мастацтва i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый, якiя маюць склад артыстаў i выканаўцаў найвышэйшага ўзроўню майстэрства, з'яўляюцца нацыянальным здабыткам краiны, за высокiя творчыя паказчыкi, выканальнiцкае майстэрства, эфектыўную працу па культурнаму абслугоўванню насельнiцтва.

Статус "нацыянальны" прысвойваецца на пастаянны тэрмiн.



Глава 2. УМОВЫ ПРЫСВАЕННЯ СТАТУСУ "НАЦЫЯНАЛЬНЫ" ТЭАТРАЛЬНА-ВIДОВIШЧНЫМ АРГАНIЗАЦЫЯМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ПРАФЕСIЙНЫМ ТВОРЧЫМ КАЛЕКТЫВАМ ГЭТЫХ АРГАНIЗАЦЫЙ

3. Статус "нацыянальны" прысвойваецца тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый, якiя праiснавалi не менш за 25 гадоў.

4. Тэатральна-вiдовiшчныя арганiзацыi i прафесiйныя творчыя калектывы гэтых арганiзацый павiнны праводзiць актыўную гастрольна-канцэртную дзейнасць як у краiне, так i за яе межамi.

5. У складзе акцёрскiх труп, выканаўчых калектываў, рэжысёрска-пастановачных груп тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый i прафесiйных творчых калектываў гэтых арганiзацый павiнна быць не менш за 10 чалавек, маючых дзяржаўныя ўзнагароды, званнi лаўрэатаў дзяржаўных прэмiй.

6. Творчая праца тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый i прафесiйных творчых калектываў гэтых арганiзацый абавязкова павiнна быць адзначана поспехамi на рэспублiканскiх, мiжнародных фестывалях, аглядах, конкурсах, мець станоўчыя водгукi крытыкi, творчых саюзаў i аб'яднанняў, прыхiльнiкаў мастацтва.

7. Статус "нацыянальны" прысвойваецца тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям, маёмасць якiх знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi, i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый.

8. Калектыву тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый са статусам "нацыянальны" ўстанаўлiваецца павышаная аплата працы ў парадку, прадугледжаным умовамi аплаты працы, зацверджанымi Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай абароны па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў.



Глава 3. ПАРАДАК ПРЫСВАЕННЯ СТАТУСУ "НАЦЫЯНАЛЬНЫ" ТЭАТРАЛЬНА-ВIДОВIШЧНЫМ АРГАНIЗАЦЫЯМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ПРАФЕСIЙНЫМ ТВОРЧЫМ КАЛЕКТЫВАМ ГЭТЫХ АРГАНIЗАЦЫЙ

9. Рашэнне аб прысваеннi статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый прымаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Мiнiстэрства культуры.

10. Статус "нацыянальны" прысвойваецца па хадайнiцтву тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, да якога прыкладаюцца:

рашэнне сходу прафесiйнага творчага калектыву тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi;

творчая характарыстыка тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi цi прафесiйнага творчага калектыву гэтай арганiзацыi.

11. Пры прысваеннi статусу "нацыянальны" ўносяцца адпаведныя змяненнi ў афiцыйную назву тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi цi прафесiйнага творчага калектыву гэтай арганiзацыi.






dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList