![]() |
|
|
Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 13.07.2001 № 48 "Аб зацвярджэннi дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па форме 1-емк "Справаздача аб наяўнасцi рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 30 июля 2001 г. N 8/6453 На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. N 547 "Вопросы Министерства статистики и анализа Республики Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 41, 5/3022), Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-ёмк "Справаздача аб наяўнасцi рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў" i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2001 год. 2. Зацвердзiць прыкладзеную iнструкцыю па запаўненню дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi аб наяўнасцi рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў (форма 1-ёмк) i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2001 год. 3. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы, iх адасобленыя падраздзяленнi ўсiх форм уласнасцi, якiя маюць рэзервуары для захавання нафты i нафтапрадуктаў. Выконваючы абавязкi Мiнiстра Г.I.ГАСЮК -------------------------------------------------------------
¦ ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ ¦
¦ Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi ¦
¦-----------------------------------------------------------------
------------------------------------------------------------
¦ СПРАВАЗДАЧА ¦
¦ аб наяўнасцi рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў ¦
¦ на "___"________________ 200_ г. ¦
¦----------------------------------------------------------------
Форма 1-ёмк
------------------------------------
¦Назва арганiзацыi, якая складае ¦ ЗАЦВЕРДЖАНА
¦справаздачу ___________________________¦ Пастанова Мiнiстэрства
¦ (поўная назва ў ¦ статыстыкi i аналiзу
¦_______________________________________¦ Рэспублiкi Беларусь
¦ адпаведнасцi са статутам) ¦ 13.07.2001 N 48
¦Назва вышэйстаячай арганiзацыi ________¦
¦_______________________________________¦ 1 раз у 3 гады
¦ (галоўнае ўпраўленне (упраўленне), ¦---------------------
¦ трэст, аб'яднанне, канцэрн) ¦¦Прадстаўляюць юрыдычныя ¦
¦Орган кiравання _______________________¦¦асобы, iх адасобленыя ¦
¦ (мiнiстэрства, канцэрн, ¦¦падраздзяленнi ўсiх форм¦
¦_______________________________________¦¦уласнасцi, якiя маюць ¦
¦ камiтэт, iншы орган кiравання, ¦¦рэзервуары для захавання¦
¦ грамадскае аб'яднанне) ¦¦нафты i нафтапрадуктаў, ¦
¦Форма ўласнасцi _______________________¦¦1 лютага: ¦
¦_______________________________________¦¦органу дзяржаўнай ¦
¦Паштовы адрас _________________________¦¦статыстыкi па ўказанню ¦
¦_______________________________________¦¦абласнога, Мiнскага ¦
¦----------------------------------------¦гарадскога ўпраўленняў ¦
¦статыстыкi; ¦
¦сваёй вышэйстаячай ¦
¦арганiзацыi. ¦
¦-------------------------
------------------------------------------------------------
¦ КОДЫ ¦
+-------+-----T-----+------+------+-------+-----T------+--------+
¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8 ¦ 9 ¦
+-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
¦формы ¦арга-¦арга-¦органа¦галiны¦асноў- ¦тэры-¦формы ¦арганi- ¦
¦па ¦нiза-¦нiза-¦кiра- ¦па ¦нага ¦торыi¦(вiду)¦зацыйна-¦
¦ОКУД ¦цыi -¦цыi -¦вання ¦ОКОНХ ¦вiду ¦па ¦улас- ¦прававой¦
¦ ¦скла-¦скла-¦(гра- ¦ ¦экана- ¦СОАТО¦насцi ¦формы па¦
¦ ¦даль-¦даль-¦мад- ¦ ¦мiчнай ¦ ¦па ¦ОКОПФ ¦
¦ ¦нiка ¦нiка ¦скага ¦ ¦дзей- ¦ ¦ОКФС ¦ ¦
¦ ¦даку-¦даку-¦аб'яд-¦ ¦насцi ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦мента¦мента¦нання)¦ ¦па ОКЭД¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦па ¦па ¦па ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ОКПО ¦ОКЮЛП¦СООУ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
¦0608020¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+---------
------------------------------------+-----T---------+----------
¦ Тып i прызначэнне рэзервуараў ¦Нумар¦Колькасць¦ Iх агульная ¦
¦ ¦радка¦рэзерву- ¦ўмяшчальнасць,¦
¦ ¦ ¦араў ¦ куб.м ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦ A ¦ Б ¦ 1 ¦ 2 ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦1. Рэзервуары металiчныя ¦ ¦ ¦ ¦
¦стацыянарныя для нафты i ¦ ¦ ¦ ¦
¦нафтапрадуктаў умяшчальнасцю ад ¦ ¦ ¦ ¦
¦3 куб.м i больш ¦ 01 ¦ ¦ ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦З iх рэзервуары металiчныя ¦ ¦ ¦ ¦
¦падземныя ¦ 02 ¦ ¦ ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦З рэзервуараў металiчных ¦ ¦ ¦ ¦
¦стацыянарных для нафты i ¦ ¦ ¦ ¦
¦нафтапрадуктаў умяшчальнасцю ад ¦ ¦ ¦ ¦
¦3 куб.м i больш: ¦ ¦ ¦ ¦
¦для сырой нафты ¦ 03 ¦ ¦ ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦для бензiнаў ¦ 04 ¦ ¦ ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦ у тым лiку з пантонамi ¦ 05 ¦ ¦ ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦для дызельнага палiва ¦ 06 ¦ ¦ ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦для iншых светлых нафтапрадуктаў ¦ ¦ ¦ ¦
¦(акрамя бензiнаў i дызельнага ¦ ¦ ¦ ¦
¦палiва) ¦ 07 ¦ ¦ ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦для топачнага мазуту ¦ 08 ¦ ¦ ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦для iншых цёмных нафтапрадуктаў ¦ ¦ ¦ ¦
¦(акрамя топачнага мазуту i нафтавых¦ ¦ ¦ ¦
¦маслаў) ¦ 09 ¦ ¦ ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦для нафтавых маслаў ¦ 10 ¦ ¦ ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦2. Рэзервуары жалезабетонныя ¦ ¦ ¦ ¦
¦стацыянарныя для нафты i ¦ ¦ ¦ ¦
¦нафтапрадуктаў - усяго ¦ 11 ¦ ¦ ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦У тым лiку для топачнага мазуту ¦ 12 ¦ ¦ ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦3. Падземныя сховiшчы для нафты i ¦ ¦ ¦ ¦
¦нафтапрадуктаў ¦ 13 ¦ ¦ ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦З iх: ¦ ¦ ¦ ¦
¦для сырой нафты ¦ 14 ¦ ¦ ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦для бензiнаў ¦ 15 ¦ ¦ ¦
+-----------------------------------+-----+---------+--------------+
¦для дызельнага палiва ¦ 16 ¦ ¦ ¦
¦-----------------------------------+-----+---------+---------------
__________________________ _____________________
(пасада кiраўнiка, подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
_____________________
(дата)
___________________________________
(прозвiшча выканаўцы, тэл.)
Зацверджана
Пастановай
Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь
13.07.2001 N 48
1. Справаздачу аб наяўнасцi рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў складаюць адзiн раз у 3 гады па стану на 1 студзеня юрыдычныя асобы, iх адасобленыя падраздзяленнi ўсiх форм уласнасцi, якiя маюць рэзервуары для захавання нафты i нафтапрадуктаў. 2. Юрыдычныя асобы, якiя знаходзяцца на самастойным балансе, прадстаўляюць справаздачу 1 лютага органу дзяржаўнай статыстыкi па ўказанню абласнога, Мiнскага гарадскога ўпраўленняў статыстыкi па месцы свайго знаходжання i сваёй вышэйстаячай арганiзацыi. 3. Уваходзячыя ў склад юрыдычнай асобы яе адасобленыя падраздзяленнi (фiлiялы), якiя знаходзяцца на самастойным балансе, маюць разлiковы (бягучы) рахунак, высылаюць справаздачу 1 лютага органу дзяржаўнай статыстыкi па ўказанню абласнога, Мiнскага гарадскога ўпраўленняў статыстыкi па месцы знаходжання адасобленага падраздзялення (фiлiяла) i сваёй вышэйстаячай арганiзацыi. Справаздачнасць па адасобленых падраздзяленнях, якiя не знаходзяцца на самастойным балансе, прадстаўляецца юрыдычнай асобай цi самiмi адасобленымi падраздзяленнямi ў адпаведнасцi з парадкам, якi ўстаноўлены юрыдычнай асобай па ўзгадненню са статыстычным органам па месцы знаходжання адасобленага падраздзялення. 4. Улiку падлягаюць усе спраўныя i няспраўныя стацыянарныя рэзервуары металiчныя ўмяшчальнасцю ад 3 кубiчных метраў (далей - куб.м) i болей i жалезабетонныя любой умяшчальнасцi, прызначаныя для захавання нафты i нафтапрадуктаў, якiя лiчацца на балансе гаспадаркi (акрамя здадзеных у арэнду) i арандаваныя. Па арандаваных рэзервуарах складае справаздачу арандатар. Да стацыянарных рэзервуараў, якiя належаць улiку, адносяцца таксама чыгуначныя i аўтамабiльныя цыстэрны i налiўныя судны (баржы), якiя выкарыстоўваюцца ў якасцi стацыянарных рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў. 5. Не ўключаюцца ў склад улiчваемых стацыянарных рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў наступныя рэзервуары: стацыянарныя металiчныя i жалезабетонныя рэзервуары для захавання нафты i нафтапрадуктаў, якiя лiчацца на балансе гаспадаркi, але здадзены ў арэнду; металiчныя i жалезабетонныя рэзервуары для захавання нафты i нафтапрадуктаў, якiя з'яўляюцца тэхналагiчным абсталяваннем (мернiкi, цэхавыя прамежкавыя ёмiстасцi); металiчныя i жалезабетонныя рэзервуары для захавання нафты i нафтапрадуктаў, якiя выдзелены для вады ў супрацьпажарных мэтах i залiтыя вадой, а таксама пустыя, вызваленыя ад нафты i нафтапрадуктаў па загаду пажарнага нагляду; рэзервуары, прызначаныя спецыяльна для вады i iншых вадкасцей; зусiм не прыгодныя металiчныя i жалезабетонныя рэзервуары, якiя ва ўстаноўленым парадку спiсаны ў лом i не лiчацца на балансе гаспадаркi; ямныя ёмiстасцi, уключаючы бетонныя i бетанiраваныя, а таксама выкладзеныя цэглай i iншымi матэрыяламi; перасоўныя металiчныя рэзервуары (аўтамабiльныя цыстэрны, бочкi); металiчныя рэзервуары для захавання нафты i нафтапрадуктаў умяшчальнасцю менш за 3 куб.м. 6. Для складання справаздачы неабходны правераныя па стану на 1 студзеня года, наступнага за справаздачным, даныя iнвентарных картачак улiку асноўных сродкаў (на рэзервуары) цi iнвентарнай кнiгi (вопiсу) i iншых дакументаў, якiя знаходзяцца ў бухгалтэрыi гаспадаркi. Iнвентарныя картачкi павiнны быць папярэдне згрупаваны па тыпах i прызначэнню рэзервуараў, якiя пералiчаны ў графе А справаздачы. Пры адсутнасцi iнвентарных картачак на рэзервуары рэкамендуецца скласцi дапаможную ведамасць па ўлiку наяўнасцi ў гаспадарцы стацыянарных рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў. Пры запаўненнi i гэтай ведамасцi даныя павiнны быць згрупаваны, як указана вышэй, i па кожнаму рэзервуару ўказаны ў асобным радку, з наступным падвядзеннем вынiкаў па кожнай групе рэзервуараў. Дапаможную ведамасць неабходна складаць па наступнай форме: iнвентарны нумар i назва рэзервуара; прадукт, якiм заняты цi для якога прызначаны рэзервуар; умяшчальнасць кожнага рэзервуара па калiбровачнай таблiцы цi па абмеру. Пры групаваннi даных па тыпах i прызначэнню рэзервуараў належыць зыходзiць з таго, што ў справаздачы павiнны быць прыведзены наступныя даныя: у радку 01 - аб усiх улiчваемых стацыянарных металiчных рэзервуарах для захавання нафты i нафтапрадуктаў умяшчальнасцю ад 3 куб.м i больш з размеркаваннем гэтых даных па радках 03, 04 i 06 - 10 у залежнасцi ад прызначэння рэзервуараў; у радку 02 - аб усiх металiчных падземных рэзервуарах для захавання нафты i нафтапрадуктаў умяшчальнасцю ад 3 куб.м i больш. Да падземных металiчных рэзервуараў адносяцца рэзервуары, калi найвышэйшы ўзровень вадкасцi ў рэзервуары нiжэй за найнiжэйшую планаваную метку прылеглай пляцоўкi (у межах 3 метраў ад сценкi рэзервуара) не менш як на 0,2 метра; у радку 03 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання сырой нафты; у радку 04 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання бензiну ўсiх гатункаў, яго дыстылятаў i кампанентаў; у радку 05 - у тым лiку рэзервуары з пантонамi, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання бензiну ўсiх гатункаў, яго дыстылятаў i кампанентаў; у радку 06 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання дызельнага палiва ўсiх гатункаў i кампанентаў; у радку 07 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання iншых светлых нафтапрадуктаў (акрамя бензiну i дызельнага палiва), а менавiта: усiх гатункаў лiграiну, газы, а таксама iх дыстылятаў, кампанентаў i пiролiзнай сыравiны; у радку 08 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання топачнага мазуту; у радку 09 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання iншых цёмных нафтапрадуктаў, а менавiта: мазуту флоцкага, маторнага палiва, iншых нафтапрадуктаў, якiя не ўказаны вышэй, акрамя топачнага мазуту i нафтавых маслаў; у радку 10 - аб рэзервуарах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання ўсiх гатункаў нафтавых маслаў i iх дыстылятаў, уключаючы змазачныя i прызначаныя для тэхналагiчных мэт; у радку 11 - аб усiх стацыянарных жалезабетонных рэзервуарах для нафты i нафтапрадуктаў, якiя належаць улiку; у радку 12 - у тым лiку жалезабетонныя рэзервуары, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання топачнага мазуту; у радку 13 - аб усiх падземных сховiшчах для нафты i нафтапрадуктаў, якiя належаць улiку. Пад падземнымi сховiшчамi для нафты i нафтапрадуктаў належыць разумець сховiшчы, збудаваныя геатэхналагiчнымi i горнымi спосабамi ў непранiкальных для гэтых прадуктаў масiвах горных парод: у адкладах каменнай солi, гiпсу, ангiдрыду, даламiту, мергелю, вапняку, глiны, магматычных i вечнамёрзлых парод (дадатак 1 да ГОСТ 1510-84 "Нефть и нефтепродукты" (маркировка, упаковка, транспортировка и хранение); СНиП 2.11.04.85 "Подземные хранилища нефти, нефтепродуктов и сжиженных газов"); у радку 14 - аб падземных сховiшчах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання сырой нафты; у радку 15 - аб падземных сховiшчах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для захавання бензiнаў; у радку 16 - аб падземных сховiшчах, якiя фактычна выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, але прызначаны для дызельнага палiва. 7. Даныя аб умяшчальнасцi рэзервуараў заносяць у дапаможную ведамасць i ў справаздачу па форме 1-ёмк у кубiчных метрах i ў цэлых адзiнках без дзесятых частак. Калi ў гаспадарцы ўмяшчальнасць рэзервуараў улiчваецца не па кубатуры, а па вазе нафты i нафтапрадуктаў, якiя туды ўмяшчаюцца, то вагавую ўмяшчальнасць неабходна перавесцi ў ёмiстасць, якая паказваецца ў кубiчных метрах. Для гэтага належыць колькасць тон нафтапрадукту цi нафты, якiя змяшчаюцца ў рэзервуар, падзялiць на ўдзельную вагу дадзенага нафтапрадукту цi нафты. Удзельная вага нафты i нафтапрадуктаў прымаецца наступная: сырая нафта - 0,890, авiяцыйны бензiн - 0,720, аўтамабiльны бензiн - 0,750, лiграiн - 0,785, газа - 0,830, дызельнае i маторнае палiва - 0,865, мазут флоцкi - 0,900, iншыя мазуты - 0,998, нафтавыя маслы - 0,900. 8. Пасля падлiку вынiкаў па кожнай групе рэзервуараў атрыманыя падрахункавыя сумы пераносяць у бланк справаздачы. Пры гэтым у графе 1 справаздачы паказваецца агульная лiчба адзiнак улiчаных рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў (якiя выкарыстоўваюцца i не выкарыстоўваюцца, спраўных i якiя патрабуюць рамонту), а ў графе 2 - iх агульная поўная ўмяшчальнасць у кубiчных метрах, а не занятая. 9. Пры складаннi справаздачы павiнна быць праведзена арыфметычная праверка з улiкам таго, што па кожнай графе паказчыкi радка 01 павiнны раўняцца суме паказчыкаў радкоў 03, 04, 06 - 10. 10. Паказчыкi справаздачы аб наяўнасцi рэзервуараў для захавання нафты i нафтапрадуктаў неабходна супаставiць з данымi папярэдняй справаздачы для прадухiлення магчымых памылак. Заўвага. Тэрмiналогiя, якая прыведзена ў дадзенай iнструкцыi, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення гэтай справаздачы. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|