Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 01.08.2001 № 67 "Аб зацвярджэннi форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па адукацыi"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 10 августа 2001 г. N 8/6498



На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. N 547 "Вопросы Министерства статистики и анализа Республики Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 41, 5/3022), Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Исключен. - Постановление Минстата от 27.07.2006 N 97.

2. Зацвердзiць прыкладзеныя форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачы 1-апека "Справаздача аб выяўленнi i ўладкаваннi дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, i некаторых пытаннях аховы правоў дзяцей i падлеткаў" гадавой перыядычнасцi i ўказаннi па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачы 1-апека "Справаздача аб выяўленнi i ўладкаваннi дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, i некаторых пытаннях аховы правоў дзяцей i падлеткаў". Увесцi iх у дзеянне са справаздачы за 2001 год.

3. Распаўсюдзiць указаныя ў пунктах 1 i 2 дадзенай пастановы формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi:

3.1. Исключен. - Постановление Минстата от 13.06.2005 N 52;

3.2. Исключен. - Постановление Минстата от 12.05.2004 N 54;

3.3. Утратил силу. - Постановление Минстата от 04.07.2003 N 67;

3.4. Исключен. - Постановление Минстата от 27.07.2006 N 97;

3.5. 1-апека - на раённыя (гарадскiя), абласныя органы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

4. Исключен. - Постановление Минстата от 27.07.2006 N 97.



Выконваючы абавязкi Мiнiстра Г.I.ГАСЮК



 -------------------------------------------------------------
 ¦            ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ             ¦
 ¦    Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi     ¦
 ¦-----------------------------------------------------------------

     ----------------------------------------------------
     ¦                      СПРАВАЗДАЧА                      ¦
     ¦          дзённай агульнаадукацыйнай школы             ¦
     ¦      на пачатак_______/________ навучальнага года     ¦
     ¦                (па стану на 5 верасня)                ¦
     ¦--------------------------------------------------------

                                                          Форма СШ-1


Исключена. - Постановление Минстата от 13.06.2005 N 52.



                                              ЗАЦВЕРДЖАНА
                                              Пастанова Мiнiстэрства
                                              статыстыкi i аналiзу
                                              Рэспублiкi Беларусь
                                              01.08.2001 N 67


Исключены. - Постановление Минстата от 13.06.2005 N 52.



 -------------------------------------------------------------
 ¦            ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ             ¦
 ¦    Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi     ¦
 ¦-----------------------------------------------------------------
    -------------------------------------------------------
    ¦                       СПРАВАЗДАЧА                        ¦
    ¦      аб колькасцi i складзе педагагiчных работнiкаў      ¦
    ¦                 агульнаадукацыйных школ                  ¦
    ¦                на 1 кастрычнiка 200__ г.                 ¦
    ¦-----------------------------------------------------------

                                                         Форма 1-кш


Исключена. - Постановление Минстата от 12.05.2004 N 54.



                                              ЗАЦВЕРДЖАНА
                                              Пастанова Мiнiстэрства
                                              статыстыкi i аналiзу
                                              Рэспублiкi Беларусь
                                              01.08.2001 N 67


УКАЗАННI ПА ЗАПАЎНЕННЮ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧЫ 1-КШ "СПРАВАЗДАЧА АБ КОЛЬКАСЦI I СКЛАДЗЕ ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛ" НА 1 КАСТРЫЧНIКА 200_ Г.

Исключены. - Постановление Минстата от 12.05.2004 N 54.



 -------------------------------------------------------------
 ¦            ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ             ¦
 ¦    Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi     ¦
 ¦-----------------------------------------------------------------

 ------------------------------------------------------------
 ¦                          СПРАВАЗДАЧА                          ¦
 ¦дзiцячага дома, школы-iнтэрната, дзiцячага сацыяльнага прытулку¦
 ¦      на пачатак ___________/___________ навучальнага года     ¦
 ¦                 (па стану на 5 верасня)                       ¦
 ¦----------------------------------------------------------------

                                                          Форма 1-сд

Утратила силу. - Постановление Минстата от 04.07.2003 N 67.



                                              ЗАЦВЕРДЖАНА
                                              Пастанова Мiнiстэрства
                                              статыстыкi i аналiзу
                                              Рэспублiкi Беларусь
                                              01.08.2001 N 67


УКАЗАННI ПА ЗАПАЎНЕННЮ ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧЫ 1-СД "СПРАВАЗДАЧА ДЗIЦЯЧАГА ДОМА, ШКОЛЫ-IНТЭРНАТА, ДЗIЦЯЧАГА САЦЫЯЛЬНАГА ПРЫТУЛКУ" НА ПАЧАТАК ___/___ НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА (ПА СТАНУ НА 5 ВЕРАСНЯ)

Утратили силу. - Постановление Минстата от 04.07.2003 N 67.



 -------------------------------------------------------------
 ¦            ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ             ¦
 ¦    Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi     ¦
 ¦-----------------------------------------------------------------

     ---------------------------------------------------
     ¦                      СПРАВАЗДАЧА                     ¦
     ¦      вячэрняй (зменнай) агульнаадукацыйнай школы     ¦
     ¦ на пачатак ___________/___________ навучальнага года ¦
     ¦            (па стану на 5 верасня)                   ¦
     ¦-------------------------------------------------------

                                                          Форма СШ-4


Исключена. - Постановление Минстата от 27.07.2006 N 97.



УКАЗАННI ПА ЗАПАЎНЕННЮ ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧЫ СШ-4 "СПРАВАЗДАЧА ВЯЧЭРНЯЙ (ЗМЕННАЙ) АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ"

Исключены. - Постановление Минстата от 27.07.2006 N 97.



 -------------------------------------------------------------
 ¦            ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ             ¦
 ¦    Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi     ¦
 ¦-----------------------------------------------------------------

    --------------------------------------------------------
    ¦                       СПРАВАЗДАЧА                         ¦
    ¦    аб выяўленнi i ўладкаваннi дзяцей-сiрот i дзяцей,      ¦
    ¦  якiя засталiся без апекi бацькоў, i некаторых пытаннях   ¦
    ¦             аховы правоў дзяцей i падлеткаў               ¦
    ¦                       за 200__ год                        ¦
    ¦------------------------------------------------------------

                                                       Форма 1-апека
 ------------------------------------
 ¦Назва справаздачнай арганiзацыi _______¦    ЗАЦВЕРДЖАНА
 ¦_______________________________________¦    Пастанова Мiнiстэрства
 ¦Назва вышэйстаячай арганiзацыi ________¦    статыстыкi i аналiзу
 ¦_______________________________________¦    Рэспублiкi Беларусь
 ¦Орган кiравання _______________________¦    01.08.2001 N 67
 ¦                  (мiнiстэрства,       ¦
 ¦_______________________________________¦ 1 раз у год
 ¦         iншы орган кiравання)         ¦---------------------
 ¦Паштовы адрас _________________________¦¦Прадстаўляюць:          ¦
 ¦_______________________________________¦¦раённыя (гарадскiя)     ¦
 ¦_______________________________________¦¦аддзелы адукацыi        ¦
 ¦Форма ўласнасцi _______________________¦¦абласным (Мiнскаму      ¦
 ¦_______________________________________¦¦гарадскому) упраўленням ¦
 ¦----------------------------------------¦адукацыi 10 студзеня;   ¦
                                          ¦абласныя (Мiнскае       ¦
                                          ¦гарадское) упраўленнi   ¦
                                          ¦адукацыi галоўнаму      ¦
                                          ¦iнфармацыйна-           ¦
                                          ¦аналiтычнаму цэнтру     ¦
                                          ¦Мiнiстэрства адукацыi   ¦
                                          ¦Рэспублiкi Беларусь 20  ¦
                                          ¦студзеня;               ¦
                                          ¦галоўны                 ¦
                                          ¦iнфармацыйна-аналiтычны ¦
                                          ¦цэнтр Мiнiстэрства      ¦
                                          ¦адукацыi (па рэспублiцы,¦
                                          ¦абласцях i г.Мiнску):   ¦
                                          ¦Мiнiстэрству адукацыi   ¦
                                          ¦Рэспублiкi Беларусь 12  ¦
                                          ¦лютага;                 ¦
                                          ¦Мiнiстэрству статыстыкi ¦
                                          ¦i аналiзу Рэспублiкi    ¦
                                          ¦Беларусь 12 лютага.     ¦
                                          ¦-------------------------

------------------------------------------------------------
¦                            КОДЫ                               ¦
+-------+-----T-----+------+------+-------+-----T------+--------+
¦   1   ¦  2  ¦  3  ¦  4   ¦  5   ¦   6   ¦  7  ¦  8   ¦   9    ¦
+-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
¦ формы ¦арга-¦арга-¦органа¦галiны¦асноў- ¦тэры-¦формы ¦арганi- ¦
¦ па    ¦нiза-¦нiза-¦кiра- ¦па    ¦нага   ¦торыi¦(вiду)¦зацыйна-¦
¦ ОКУД  ¦цыi -¦цыi -¦вання ¦ОКОНХ ¦вiду   ¦па   ¦улас- ¦прававой¦
¦       ¦скла-¦скла-¦(гра- ¦      ¦экана- ¦СОАТО¦насцi ¦формы па¦
¦       ¦даль-¦даль-¦мад-  ¦      ¦мiчнай ¦     ¦па    ¦ОКОПФ   ¦
¦       ¦нiка ¦нiка ¦скага ¦      ¦дзей-  ¦     ¦ОКФС  ¦        ¦
¦       ¦даку-¦даку-¦аб'яд-¦      ¦насцi  ¦     ¦      ¦        ¦
¦       ¦мента¦мента¦нання)¦      ¦па ОКЭД¦     ¦      ¦        ¦
¦       ¦па   ¦па   ¦па    ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
¦       ¦ОКПО ¦ОКЮЛП¦СООУ  ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
+-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+--------+
¦0613013¦     ¦     ¦      ¦      ¦       ¦     ¦      ¦        ¦
¦-------+-----+-----+------+------+-------+-----+------+---------


Раздзел I. УЛIК I ЎЛАДКАВАННЕ ДЗЯЦЕЙ-СIРОТ I ДЗЯЦЕЙ, ЯКIЯ ЗАСТАЛIСЯ БЕЗ АПЕКI БАЦЬКОЎ

(чалавек)

--------------------------------------------------+-------+----
¦                                                 ¦Нумар  ¦   Усяго¦
¦                                                 ¦радка  ¦        ¦
+-------------------------------------------------+-------+--------+
¦                         А                       ¦  Б    ¦     1  ¦
+-------------------------------------------------+-------+--------+
¦Колькасць дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся  ¦       ¦        ¦
¦без апекi бацькоў, застаўшыхся без уладкавання   ¦       ¦        ¦
¦па стану на 01.01 справаздачнага года            ¦  01   ¦        ¦
+-------------------------------------------------+-------+--------+
¦Колькасць дзяцей, якiя ўлiчаны за справаздачны   ¦       ¦        ¦
¦год                                              ¦  02   ¦        ¦
+---------------+---------------------------------+-------+--------+
¦               ¦у дамы дзiцяцi, дзiцячыя дамы i  ¦       ¦        ¦
¦               ¦школы-iнтэрнаты                  ¦  03   ¦        ¦
¦               +---------------------------------+-------+--------+
¦               ¦у дзiцячыя дамы сямейнага тыпу   ¦  04   ¦        ¦
¦               +---------------------------------+-------+--------+
¦               ¦у дзiцячую вёску (гарадок)       ¦  05   ¦        ¦
¦               +---------------------------------+-------+--------+
¦               ¦   у тым лiку дзяржаўную         ¦  06   ¦        ¦
¦З агульнай     +---------------------------------+-------+--------+
¦колькасцi      ¦у апякунскую сям'ю               ¦  07   ¦        ¦
¦дзяцей (радкi  +---------------------------------+-------+--------+
¦01 + 02)       ¦у прыёмную сям'ю                 ¦  08   ¦        ¦
¦уладкаваны за  +---------------------------------+-------+--------+
¦справаздачны   ¦усыноўлены                       ¦  09   ¦        ¦
¦год            +---------------------------------+-------+--------+
¦               ¦у прафесiйна-тэхнiчныя, сярэднiя ¦       ¦        ¦
¦               ¦спецыяльныя i вышэйшыя           ¦       ¦        ¦
¦               ¦навучальныя ўстановы i iншыя     ¦       ¦        ¦
¦               ¦навучальна-выхаваўчыя ўстановы   ¦       ¦        ¦
¦               ¦на поўнае дзяржаўнае забеспячэнне¦  10   ¦        ¦
¦               +---------------------------------+-------+--------+
¦               ¦выбылi па iншых прычынах         ¦       ¦        ¦
¦               ¦(вернуты да бацькоў, смерць i    ¦       ¦        ¦
¦               ¦гэтак далей)                     ¦  11   ¦        ¦
+---------------+---------------------------------+-------+--------+
¦Колькасць дзяцей, якiя засталiся не ўладкаванымi ¦       ¦        ¦
¦на 01.01 бягучага года                           ¦  12   ¦        ¦
+-------------------------------------------------+-------+--------+
¦У тым лiку (з радка 12) накiраваны ў бальнiцы,   ¦       ¦        ¦
¦сацыяльныя прытулкi i iншыя ўстановы часовага    ¦       ¦        ¦
¦знаходжання                                      ¦  13   ¦        ¦
¦-------------------------------------------------+-------+---------


Раздзел II. РУХ ДЗЯЦЕЙ-СIРОТ I ДЗЯЦЕЙ, ЯКIЯ ЗАСТАЛIСЯ БЕЗ АПЕКI БАЦЬКОЎ I ЗНАХОДЗЯЦЦА НА ВЫХАВАННI Ў СЕМ'ЯХ

(чалавек)

-----------------------+----T-----+-----T------+-------------+-------T-
¦                      ¦Ну- ¦Апя- ¦Пры- ¦Дзiця-¦Дзiцячая     ¦Усыноў-¦У тым¦
¦                      ¦мар ¦кун- ¦ёмная¦чы дом¦вёска        ¦лена   ¦лiку ¦
¦                      ¦рад-¦ская ¦сям'я¦сямей-¦(гарадок)    ¦дзяцей-¦за   ¦
¦                      ¦ка  ¦сям'я¦     ¦нага  +-----+-------+сiрот i¦мяжу ¦
¦                      ¦    ¦     ¦     ¦тыпу  ¦дзяр-¦грамад-¦дзяцей ¦     ¦
¦                      ¦    ¦     ¦     ¦      ¦жаў- ¦скiх   ¦без    ¦     ¦
¦                      ¦    ¦     ¦     ¦      ¦ная  ¦арганi-¦апекi  ¦     ¦
¦                      ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦зацый  ¦       ¦     ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦          А           ¦  Б ¦  1  ¦  2  ¦  3   ¦  4  ¦   5   ¦   6   ¦  7  ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦Было на выхаваннi ў   ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦сем'ях дзяцей-сiрот i ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦дзяцей, якiя          ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦засталiся без апекi   ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦бацькоў, на 01.01     ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦справаздачнага года   ¦ 01 ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦Прынята на выхаванне  ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ў сем'i дзяцей-сiрот  ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦i дзяцей, якiя        ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦засталiся без апекi   ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦бацькоў, за           ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦справаздачны год      ¦ 02 ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦ У тым лiку:          ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦ з устаноў адукацыi,  ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ аховы здароўя,       ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ сацыяльнай абароны i ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ iншых устаноў        ¦ 03 ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦ з бiялагiчных сем'яў ¦ 04 ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦ у сувязi з пераменай ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ месца жыхарства      ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ прыёмных бацькоў     ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ (апекуноў,           ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ усынавiцеляў) альбо  ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ дзяцей               ¦ 05 ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦  x  ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦  з iх уладкаваных у  ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦  сем'i ў             ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦  справаздачным       ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦  годзе               ¦ 06 ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦  x  ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦  былых апякаемых,    ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦  якiя атрымалi статус¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦  выхаванца апякунскай¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦  цi прыёмнай сям'i,  ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦  дзiцячага дома      ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦  сямейнага тыпу,     ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦  дзiцячай вёскi      ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦  (гарадка)           ¦ 07 ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦   x   ¦  x  ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦  былых апякаемых,    ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦  якiя ўсыноўлены з   ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦  апякунскай цi       ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦  прыёмнай сям'i,     ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦  дзiцячага дома      ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦  сямейнага тыпу,     ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦  дзiцячай вёскi      ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦  (гарадка)           ¦ 08 ¦  x  ¦  x  ¦  x   ¦  x  ¦  x    ¦       ¦     ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦Усяго знята з улiку   ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦за справаздачны год   ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦(сума радкоў 10-17)   ¦ 09 ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦  x  ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦ У тым лiку (з радка  ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ 09):                 ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ у сувязi з           ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ усынаўленнем з       ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ апякунскай цi        ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ прыёмнай сям'i,      ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ дзiцячага дома       ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ сямейнага тыпу,      ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ дзiцячай вёскi       ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ (гарадка)            ¦ 10 ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦   x   ¦  x  ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦ у сувязi з           ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ дасягненнем          ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ паўналецця альбо     ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ працаўладкаваннем    ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ выхаванцаў           ¦ 11 ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦  x  ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦ уладкаваны ў дамы    ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ дзiцяцi, дзiцячыя    ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ дамы i               ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ школы-iнтэрнаты      ¦ 12 ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦  x  ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦ уладкаваны ў дзiцячыя¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ дамы сямейнага тыпу, ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ дзiцячыя вёскi       ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ (гарадкi)            ¦ 13 ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦  x  ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦ выбыла да бацькоў    ¦ 14 ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦   x   ¦  x  ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦ уладкаваны ў         ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ вышэйшыя, сярэднiя   ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ спецыяльныя i        ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ вышэйшыя навучальныя ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ ўстановы на поўнае   ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ дзяржаўнае           ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ забеспячэнне         ¦ 15 ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦  x  ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦ выбылi на новае месца¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ жыхарства            ¦ 16 ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦  x  ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦ на iншых падставах   ¦ 17 ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦  x  ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦  з iх адмена         ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦  ўсынаўлення (з      ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦  радкоў 12, 13, 15,  ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦  16)                 ¦ 18 ¦  x  ¦  x  ¦  x   ¦  x  ¦  x    ¦       ¦  x  ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦Колькасць             ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦дзяцей-сiрот i        ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦дзяцей, якiя          ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦засталiся без апекi   ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦бацькоў, на выхаваннi ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦ў сем'ях грамадзян на ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦01.01 бягучага года   ¦ 19 ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦Уладкавана ў сем'i ў  ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦другiя раёны вобласцi ¦ 20 ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦  x  ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦Уладкавана ў сем'i за ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦межы вобласцi (у      ¦    ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦     ¦
¦межах рэспублiкi)     ¦ 21 ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦  x  ¦
+----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+-----+
¦Колькасць сем'яў      ¦ 22 ¦     ¦     ¦      ¦     ¦       ¦       ¦  x  ¦
¦----------------------+----+-----+-----+------+-----+-------+-------+------


Раздзел III. АСОБАЯ КАТЭГОРЫЯ СIРОТ I АСОБ, ЯКIЯ ЗАСТАЛIСЯ БЕЗ АПЕКI БАЦЬКОЎ

(чалавек)

---------------------+-----T-------------------------------------
¦                    ¦Нумар¦               Колькасць                 ¦
¦                    ¦радка+--------------------+--------------------+
¦                    ¦     ¦выхаванцаў (старэй  ¦дзяцей-сiрот i      ¦
¦                    ¦     ¦за 18 гадоў), якiя  ¦дзяцей, якiя        ¦
¦                    ¦     ¦атрымлiваюць        ¦засталiся без апекi ¦
¦                    ¦     ¦штомесячныя         ¦бацькоў, грамадзян  ¦
¦                    ¦     ¦грашовыя выплаты на ¦СНД на выхаваннi ў  ¦
¦                    ¦     ¦ўтрыманне           ¦сем'ях грамадзян на ¦
¦                    ¦     ¦                    ¦01.01 бягучага года ¦
+--------------------+-----+--------------------+--------------------+
¦         А          ¦  Б  ¦         1          ¦         2          ¦
+--------------------+-----+--------------------+--------------------+
¦У апякунскай сям'i  ¦ 01  ¦                    ¦                    ¦
+--------------------+-----+--------------------+--------------------+
¦У дзiцячым доме     ¦     ¦                    ¦                    ¦
¦сямейнага тыпу      ¦ 02  ¦                    ¦                    ¦
+--------------------+-----+--------------------+--------------------+
¦У дзiцячай вёсцы    ¦     ¦                    ¦                    ¦
¦(гарадку)           ¦ 03  ¦                    ¦                    ¦
+--------------------+-----+--------------------+--------------------+
¦Усыноўленых         ¦ 04  ¦         х          ¦                    ¦
¦--------------------+-----+--------------------+---------------------


Раздзел IV. РУХ ДЗЯЦЕЙ, БАЦЬКI ЯКIХ ПРАЖЫВАЮЦЬ АСОБНА I ПА РОЗНЫХ ПРЫЧЫНАХ НЕ ЗАЙМАЮЦЦА ВЫХАВАННЕМ ДЗЯЦЕЙ (СЛУЖБОВЫЯ КАМАНДЗIРОЎКI I IНШЫЯ ПРЫЧЫНЫ)

-----------------------------------------------------+-----T-----
¦                                                    ¦Нумар¦Усяго    ¦
¦                                                    ¦радка¦(чалавек)¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦                          А                         ¦  Б  ¦    1    ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Было дзяцей пад апекай у сем'ях грамадзян на 01.01  ¦     ¦         ¦
¦справаздачнага года                                 ¦  01 ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Прынята дзяцей на выхаванне ў сем'i грамадзян за    ¦     ¦         ¦
¦справаздачны год                                    ¦  02 ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Знята з улiку ў сувязi з вяртаннем да бацькоў за    ¦     ¦         ¦
¦справаздачны год або па iншых прычынах              ¦  03 ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Знаходзiцца пад апекай у сем'ях грамадзян дзяцей,   ¦     ¦         ¦
¦бацькi якiх жывуць асобна, на 01.01 бягучага года   ¦  04 ¦         ¦
¦----------------------------------------------------+-----+----------


Раздзел V. УСЫНАЎЛЕННЕ ДЗЯЦЕЙ МАЧАХАЙ АБО АЙЧЫМАМ

-----------------------------------------------------+-----T-----
¦                                                    ¦Нумар¦Усяго    ¦
¦                                                    ¦радка¦(чалавек)¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦                          А                         ¦  Б  ¦    1    ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Было ўсыноўлена мачахай або айчымам на 01.01        ¦     ¦         ¦
¦справаздачнага года                                 ¦  01 ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Прынята на ўлiк за справаздачны год дзяцей, якiя    ¦     ¦         ¦
¦ўсыноўлены мачахай або айчымам                      ¦  02 ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Знята з улiку за справаздачны год дзяцей, якiя      ¦     ¦         ¦
¦ўсыноўлены мачахай або айчымам                      ¦  03 ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Знаходзiцца на выхаваннi дзяцей, якiя ўсыноўлены    ¦     ¦         ¦
¦мачахай або айчымам, на 01.01 бягучага года         ¦  04 ¦         ¦
¦----------------------------------------------------+-----+----------


Раздзел VI. АХОВА ПРАВОЎ ДЗЯЦЕЙ I ПАДЛЕТКАЎ ВА ЎЗРОСЦЕ ДА 18 ГАДОЎ (ЗА СПРАВАЗДАЧНЫ ГОД)

-----------------------------------------------------+-----T-----
¦                                                    ¦Нумар¦Усяго    ¦
¦                                                    ¦радка¦(чалавек)¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦                          А                         ¦  Б  ¦    1    ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Колькасць дзяцей, адабраных у бацькоў, якiя         ¦     ¦         ¦
¦пазбаўлены бацькоўскiх правоў                       ¦ 01  ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦ У тым лiку колькасць дзяцей, у якiх абодва бацькi  ¦     ¦         ¦
¦ пазбаўлены бацькоўскiх правоў <*>                  ¦ 02  ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Колькасць дзяцей, адабраных у бацькоў без           ¦     ¦         ¦
¦пазбаўлення iх бацькоўскiх правоў                   ¦ 03  ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦ У тым лiку колькасць дзяцей, у якiх абодва бацькi  ¦     ¦         ¦
¦ абмежаваны ў бацькоўскiх правах                    ¦ 04  ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Колькасць дзяцей, ад якiх адмовiлiся бацькi         ¦ 05  ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Колькасць дзяцей, у дачыненнi да якiх разгледжаны   ¦     ¦         ¦
¦спрэчкi аб iх месцы жыхарства                       ¦ 06  ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Колькасць дзяцей, у дачыненнi да якiх разгледжаны   ¦     ¦         ¦
¦спрэчкi аб удзеле ў iх выхаваннi бацькоў, якiя      ¦     ¦         ¦
¦пражываюць асобна                                   ¦ 07  ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Колькасць дзяцей, у дачыненнi да якiх разгледжаны   ¦     ¦         ¦
¦спрэчкi аб удзеле ў iх выхаваннi бабуль i дзядуль   ¦ 08  ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Колькасць дзяцей, у дачыненнi да якiх разгледжаны   ¦     ¦         ¦
¦iншыя спрэчкi                                       ¦ 09  ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Колькасць iскаў, прад'яўленых у суды органамi апекi ¦     ¦         ¦
¦ў абарону правоў непаўналетнiх                      ¦ 10  ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Колькасць дзяцей, у адносiнах да якiх разгледжаны ў ¦     ¦         ¦
¦судах пытаннi аб абароне жыллёвых правоў            ¦ 11  ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Колькасць дзяцей, у адносiнах да якiх разгледжаны ў ¦     ¦         ¦
¦судах пытаннi аб абароне ад фiзiчнага i псiхiчнага  ¦     ¦         ¦
¦насiлля, жорсткага, грубага або зняважлiвага        ¦     ¦         ¦
¦абыходжання                                         ¦ 12  ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Колькасць дзяцей, у адносiнах да якiх разгледжаны ў ¦     ¦         ¦
¦судах пытаннi аб абароне ад сексуальнай эксплуатацыi¦     ¦         ¦
¦i сексуальных дамаганняў                            ¦ 13  ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Колькасць дзяцей, у адносiнах да якiх разгледжаны   ¦     ¦         ¦
¦пытаннi аб абароне ад фiзiчнага i псiхiчнага        ¦     ¦         ¦
¦насiлля, жорсткасцi ў органах аховы дзяцiнства,     ¦     ¦         ¦
¦праваахоўных органах i iншых дзяржаўных i грамадскiх¦     ¦         ¦
¦органах                                             ¦ 14  ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Колькасць дзяцей, у адносiнах да якiх разгледжаны   ¦     ¦         ¦
¦пытаннi аб абароне ад сексуальнай эксплуатацыi i    ¦     ¦         ¦
¦сексуальных дамаганняў у органах аховы дзяцiнства,  ¦     ¦         ¦
¦праваахоўных органах i iншых дзяржаўных i грамадскiх¦     ¦         ¦
¦органах                                             ¦ 15  ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Колькасць дзяцей, якiя скончылi жыццё самагубствам  ¦ 16  ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Колькасць дзяцей, якiя зрабiлi спробу самагубства   ¦ 17  ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Колькасць дзяцей, забiтых у вынiку насiлля          ¦ 18  ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Колькасць выхаванцаў апякунскiх i прыёмных сем'яў,  ¦     ¦         ¦
¦якiя зрабiлi злачынствы i правапарушэннi за         ¦     ¦         ¦
¦справаздачны год                                    ¦ 19  ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦Колькасць выхаванцаў апякунскiх i прыёмных сем'яў,  ¦     ¦         ¦
¦якiя не вучацца i не працуюць                       ¦ 20  ¦         ¦
+----------------------------------------------------+-----+---------+
¦ У тым лiку па аб'ектыўных прычынах                 ¦ 21  ¦         ¦
¦----------------------------------------------------+-----+----------


-------------------------------

<*> Уключаючы пазбаўленых бацькоўскiх правоў мацi-адзiночак.



Раздзел VII. НАЯЎНАСЦЬ СПЕЦЫЯЛIСТАЎ ПА АХОВЕ ДЗЯЦIНСТВА

------------------------------------------+----T----+------------
¦                                         ¦Ну- ¦Уся-¦Колькасць       ¦
¦                                         ¦мар ¦го  ¦спецыялiстаў    ¦
¦                                         ¦рад-¦    ¦                ¦
¦                                         ¦ка  ¦    +-------+--------+
¦                                         ¦    ¦    ¦iнспек-¦метадыс-¦
¦                                         ¦    ¦    ¦тараў  ¦таў     ¦
+-----------------------------------------+----+----+-------+--------+
¦                   А                     ¦ Б  ¦ 1  ¦   2   ¦   3    ¦
+-----------------------------------------+----+----+-------+--------+
¦Колькасць раённых (гарадскiх) аддзелаў   ¦    ¦    ¦       ¦        ¦
¦адукацыi, у якiх пытаннi аховы правоў    ¦    ¦    ¦       ¦        ¦
¦непаўналетнiх вядзе адзiн спецыялiст як  ¦    ¦    ¦       ¦        ¦
¦асноўную працоўную нагрузку              ¦ 01 ¦    ¦       ¦        ¦
+-----------------------------------------+----+----+-------+--------+
¦Колькасць раённых (гарадскiх) аддзелаў   ¦    ¦    ¦       ¦        ¦
¦адукацыi, у якiх пытаннi аховы правоў    ¦    ¦    ¦       ¦        ¦
¦непаўналетнiх вядуцца як дадатковая      ¦    ¦    ¦       ¦        ¦
¦працоўная нагрузка                       ¦ 02 ¦    ¦       ¦        ¦
+-----------------------------------------+----+----+-------+--------+
¦Колькасць раённых (гарадскiх) аддзелаў   ¦    ¦    ¦       ¦        ¦
¦адукацыi, у якiх уведзены 2 i больш      ¦    ¦    ¦       ¦        ¦
¦спецыялiстаў па ахове дзяцiнства         ¦ 03 ¦    ¦       ¦        ¦
¦-----------------------------------------+----+----+-------+---------


Раздзел VIII. СЕТКА НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧЫХ УСТАНОЎ, У ЯКIХ НАВУЧАЮЦЦА (ВЫХОЎВАЮЦЦА) ДЗЕЦI СIРОЦКАЙ КАТЭГОРЫI, ЯКIЯ ЗНАХОДЗЯЦЦА НА ДЗЯРЖАЎНАЙ АПЕЦЫ

-----------------------------+----T--------+---------------------
¦        Тып установы        ¦Ну- ¦Коль-   ¦Колькасць дзяцей         ¦
¦                            ¦мар ¦касць   ¦сiроцкай катэгорыi, якiя ¦
¦                            ¦рад-¦устаноў ¦знаходзяцца на           ¦
¦                            ¦ка  ¦        ¦дзяржаўнай апецы         ¦
+----------------------------+----+--------+-------------------------+
¦             А              ¦ Б  ¦   1    ¦            2            ¦
+----------------------------+----+--------+-------------------------+
¦Дамы дзiцяцi                ¦ 01 ¦        ¦                         ¦
+----------------------------+----+--------+-------------------------+
¦Дзiцячыя дамы (усiх тыпаў)  ¦ 02 ¦        ¦                         ¦
+----------------------------+----+--------+-------------------------+
¦Школы-iнтэрнаты (усiх тыпаў)¦ 03 ¦        ¦                         ¦
+----------------------------+----+--------+-------------------------+
¦Прафесiйна-тэхнiчныя        ¦    ¦        ¦                         ¦
¦навучальныя ўстановы,       ¦    ¦        ¦                         ¦
¦уключаючы спецыяльныя       ¦ 04 ¦        ¦                         ¦
+----------------------------+----+--------+-------------------------+
¦Сярэднiя спецыяльныя        ¦    ¦        ¦                         ¦
¦навучальныя ўстановы        ¦ 05 ¦        ¦                         ¦
+----------------------------+----+--------+-------------------------+
¦Вышэйшыя навучальныя        ¦    ¦        ¦                         ¦
¦ўстановы                    ¦ 06 ¦        ¦                         ¦
+----------------------------+----+--------+-------------------------+
¦Дзiцячыя дамы-iнтэрнаты     ¦ 07 ¦        ¦                         ¦
+----------------------------+----+--------+-------------------------+
¦Дзiцячыя сацыяльныя прытулкi¦ 08 ¦        ¦                         ¦
¦----------------------------+----+--------+--------------------------

Кiраўнiк ________________                      _____________________
             (подпiс)                          (iнiцыялы, прозвiшча)
_______________
    (дата)
______________________________
 (прозвiшча выканаўцы, тэл.)

                                              ЗАЦВЕРДЖАНА
                                              Пастанова Мiнiстэрства
                                              статыстыкi i аналiзу
                                              Рэспублiкi Беларусь
                                              01.08.2001 N 67


УКАЗАННI ПА ЗАПАЎНЕННЮ ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧЫ 1-АПЕКА "СПРАВАЗДАЧА АБ ВЫЯЎЛЕННI I ЎЛАДКАВАННI ДЗЯЦЕЙ-СIРОТ I ДЗЯЦЕЙ, ЯКIЯ ЗАСТАЛIСЯ БЕЗ АПЕКI БАЦЬКОЎ, I НЕКАТОРЫХ ПЫТАННЯХ АХОВЫ ПРАВОЎ ДЗЯЦЕЙ I ПАДЛЕТКАЎ"

Справаздача складаецца раённымi (гарадскiмi) аддзеламi адукацыi па стану на 01.01 бягучага года на падставе даных журнала пярвiчнага ўлiку дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, якiя засталiся без апекi бацькоў, рэестра (журнала) па апякунству i журнала ўлiку непаўналетнiх, якiя ўсыноўлены.

Пры запаўненнi формы асаблiвую ўвагу неабходна звярнуць на наступнае.

1. Раздзел I.

У радку 01 паказваецца агульная колькасць дзяцей, якiя засталiся не ўладкаванымi да пачатку справаздачнага года (даныя радка 01 павiнны быць роўнымi адпаведным даным справаздачы за мiнулы год).

У радку 02 паказваецца колькасць дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў:

якiя ўпершыню выяўлены аддзеламi адукацыi на працягу справаздачнага года;

якiя засталiся без апекi абодвух бацькоў у справаздачным годзе i перададзены на выхаванне мачасе або айчыму ў парадку апекi цi ўсынаўлення;

з лiку былых апякаемых, упершыню атрымаўшых сiроцкi статус у справаздачным годзе;

якiя прыбылi з iншых рэгiёнаў, краiн СНД i тут атрымалi сiроцкi статус.

У радок 02 не ўключаюцца звесткi аб дзецях, якiя:

пражываюць з адным з бацькоў i ўсыноўлены мачахай або айчымам;

пераведзены з дзiцячых устаноў пад апеку цi на ўсынаўленне;

пераведзены з апекi цi ўсынаўлення ў дзiцячыя дамы цi школы-iнтэрнаты;

знаходзяцца пад апекай з лiку прыехаўшых у складзе сем'яў з iншых раёнаў (гарадоў) на жыхарства ў дадзены раён (горад);

пераведзены з дзiцячых устаноў iншых раёнаў (гарадоў) у дзiцячыя выхаваўчыя ўстановы дадзенага раёна (горада);

пераведзены з апекi на ўсынаўленне.

У радках 03 - 11 запаўняюцца звесткi аб уладкаваннi дзяцей сiроцкай катэгорыi, якiя выяўлены за справаздачны год (з радка 02), i дзяцей, якiя былi не ўладкаванымi да пачатку справаздачнага года (з радка 01). Звесткi аб дзецях, якiя ўладкаваны ў дамы дзiцяцi (радок 03), павiнны быць атрыманы ад органаў аховы здароўя.

У радках 04 - 11 паказваюцца даныя аб дзецях (з радкоў 01, 02), якiя ўладкаваны ў дзiцячыя дамы сямейнага тыпу (радок 04), у дзiцячыя вёскi (гарадкi) (радок 05), узятых на выхаванне ў апякунскiя i прыёмныя сем'i (радкi 07, 08), усыноўленых (радок 09), якiя сталi навучэнцамi цi студэнтамi навучальных устаноў у справаздачным годзе i залiчаны ў iх на поўнае дзяржаўнае забеспячэнне (радок 10), якiя вернуты да бацькоў за справаздачны год цi памерлi (радок 11).

У радку 12 паказваецца колькасць дзяцей, якiя засталiся не ўладкаванымi на 01.01 бягучага года.

Радок 12 павiнен раўняцца рознасцi ад сумы радкоў 01 i 02 i сумы радкоў 03 - 05, 07 - 11.

У радку 13 паказваюцца дзецi, якiя змешчаны ва ўстановы часовага знаходжання (бальнiцы, дзiцячыя сацыяльныя прытулкi i iншыя ўстановы).

2. Раздзел II характарызуе рух дзяцей, якiя знаходзяцца ў апякунскай i прыёмнай сям'i, дзiцячым доме сямейнага тыпу, дзiцячай вёсцы (дзяржаўнай цi грамадскiх арганiзацый) або якiя былi ўсыноўлены з сiроцкай катэгорыi.

У радку 01 паказваецца агульная колькасць гэтых дзяцей па стану на 01.01 справаздачнага года.

У радку 02 паказваецца колькасць дзяцей, якiя прыняты на выхаванне ў апякунскiя i прыёмныя сем'i, дзiцячыя дамы сямейнага тыпу, дзiцячыя вёскi (гарадкi) цi ўсыноўлены (у тым лiку за мяжу) з сiроцкай катэгорыi на працягу справаздачнага года. Радок 02 складаецца з сумы радкоў 03 - 05, 07, 08 па адпаведных графах.

У радку 03 паказваюцца дзецi, якiя прыняты на выхаванне ў апякунскiя i прыёмныя сем'i, дзiцячыя дамы сямейнага тыпу, дзiцячыя вёскi (гарадкi) цi на ўсынаўленне (у тым лiку за мяжу) з устаноў аховы здароўя (радзiльныя дамы, бальнiцы, дамы дзiцяцi), усiх тыпаў дзiцячых iнтэрнатных устаноў сiстэмы адукацыi, дзiцячых дамоў-iнтэрнатаў Мiнiстэрства сацыяльнай абароны.

У радку 04 паказваюцца дзецi, якiя прыняты на выхаванне ў сем'i альбо на ўсынаўленне адразу з бiялагiчнай сям'i пасля атрымання сiроцкага статусу.

У радку 05 - дзецi, якiя прыбылi ў дадзены раён у складзе сем'яў з iншых раёнаў (гарадоў) рэспублiкi, а ў радку 06 (у тым лiку з радка 05) дзецi, якiя ў справаздачным годзе набылi сiроцкi статус.

У радку 07 паказваюцца дзецi з лiку былых апякаемых, якiя атрымалi ў справаздачным годзе статус выхаванца апякунскай цi прыёмнай сям'i, дзiцячага дома сямейнага тыпу, дзiцячай вёскi (гарадка) (часцей гэта дзецi, якiя ў мiнулыя гады паказвалiся ў раздзеле "Рух дзяцей, бацькi якiх пражываюць асобна i па розных прычынах не займаюцца выхаваннем дзяцей (службовыя камандзiроўкi i iншыя прычыны)", а ў справаздачным годзе атрымалi юрыдычна сiроцкi статус).

У радку 08 - усыноўленыя з апякунскай i прыёмнай сям'i, дзiцячага дома сямейнага тыпу, дзiцячай вёскi (гарадка).

У радку 09 паказваюцца даныя аб агульнай колькасцi знятых з улiку дзяцей па ўсiх формах сямейнага ўладкавання. Даныя радка 09 павiнны раўняцца суме даных радкоў 10 - 17.

У радках 10 - 17 паказваюцца даныя аб дзецях, у дачыненнi да якiх спынена апека або скасавана ўсынаўленне па прычынах, якiя ўказаны ў тэксце радкоў 10 - 17. У радку 16 паказваюцца дзецi, якiя раней стаялi на ўлiку (у гады, папярэднiя справаздачнаму) i выбылi на пастаяннае месца жыхарства за межы раёна (вобласцi). У радку 17 - калi апякаемы асуджаны, памёр i iншае.

У радку 18 паказваюцца даныя аб адмене ўсынаўлення (з радкоў 12, 13, 15, 16).

Радок 19 = (радок 01 + радок 02) - радок 09.

У радку 20 паказваецца колькасць дзяцей, уладкаваных за справаздачны год у сем'i ў другiя раёны вобласцi, а ў радку 21 - за межы вобласцi, але ў межах рэспублiкi. Даныя, паказаныя ў радках 20 i 21, не ўключаюцца па радках 02 - 19.

У радку 22 паказваецца колькасць сем'яў, якiя iснуюць у раёне па адпаведных формах уладкавання (графы 1 - 6).

3. Раздзел III характарызуе асобую катэгорыю сiрот i асоб, застаўшыхся без бацькоўскай апекi, - гэта асобы старэй за 18 гадоў i грамадзяне СНД. У агульную колькасць сiрот па рэспублiцы (па форме 1-апека) яны не ўлiчваюцца.

4. Раздзел IV характарызуе рух дзяцей несiроцкай катэгорыi, бацькi якiх па розных прычынах не займаюцца выхаваннем дзяцей (службовыя камандзiроўкi, вучоба бацькоў за межамi рэспублiкi i iншыя прычыны). Даныя радка 04 павiнны раўняцца суме даных радкоў 01 i 02 мiнус даныя радка 03.

5. У раздзеле V прыводзяцца звесткi аб дзецях несiроцкай катэгорыi, якiя пражываюць з мацi (або з бацькам) i ўсыноўлены айчымам (або мачахай). Даныя радка 04 павiнны раўняцца суме даных радкоў 01 i 02 мiнус даныя радка 03.

6. Раздзел VI запаўняецца на падставе журнала аховы правоў дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. У гэтым раздзеле прыводзяцца звесткi аб дзецях, якiя былi адабраны ў бацькоў або ад якiх адмовiлiся бацькi, а таксама аб дзецях, у дачыненнi да якiх былi разгледжаны розныя спрэчкi.

У радку 02 паказваюцца даныя аб колькасцi дзяцей, у якiх абодва бацькi пазбаўлены бацькоўскiх правоў (уключаючы пазбаўленых бацькоўскiх правоў мацi-адзiночак).

У радках 10 - 13 падаюцца звесткi аб абароне правоў непаўналетнiх у судовых органах.

У радках 14 - 15 - у органах аховы дзяцiнства, праваахоўных органах, а таксама ў мясцовых саветах, раённых (гарадскiх) i абласных выканаўчых камiтэтах i iншых дзяржаўна-грамадскiх органах.

У радках 16 - 18 адлюстроўваюць факты аб асаблiвых здарэннях сярод непаўналетнiх у рэгiёне.

У радку 21 паказваецца колькасць выхаванцаў апякунскiх i прыёмных сем'яў, якiя не вучацца i не працуюць па прычыне iнвалiднасцi, зацяжной хваробы, цяжарнасцi i гэтак далей.

7. Раздзел VII. У радку 01 прастаўляецца колькасць раённых аддзелаў адукацыi, дзе працуе адзiн спецыялiст (iнспектар цi метадыст) i вядзе пытаннi аховы правоў непаўналетнiх як асноўную працоўную нагрузку, а ў радку 02 - як дадатковую працоўную нагрузку. Сума графы 2 i графы 3 у гэтых радках будзе раўняцца графе 1, гэта значыць, колькасць iнспектараў i колькасць метадыстаў будзе раўняцца колькасцi раённых аддзелаў.

У радку 03 прастаўляецца колькасць раёнаў, дзе створаны сектары цi аддзелы па ахове дзяцiнства.

8. У раздзеле VIII прыводзяцца звесткi аб дзецях сiроцкай катэгорыi, якiя па стану на 01.01 бягучага года знаходзяцца на дзяржаўнай апецы па ўсiх навучальна-выхаваўчых установах дадзенага раёна (вобласцi).

У радку 03 праходзяць звесткi па школах-iнтэрнатах усiх тыпаў, уключаючы санаторныя. Санаторная школа-iнтэрнат паказвае толькi тых дзяцей-сiрот, якiя знаходзяцца ў ёй на аздараўленнi (лячэннi) на працягу ўсяго навучальнага года. Звесткi аб дзецях-сiротах, якiя знаходзяцца ў санаторных школах-iнтэрнатах меншы перыяд часу, паказваюць школы-iнтэрнаты, у якiх яны пражываюць пастаянна.






dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList