Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Малдова"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 17 марта 2010 г. N 3/2441 -------------------------------- <*> Вступило в силу 28 августа 2001 года. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Малдова, якiя далей называюцца Бакамi, грунтуючыся на ўзаемным iмкненнi пашыраць i паглыбляць раўнапраўнае супрацоўнiцтва, умацоўваць традыцыйна дружалюбныя адносiны памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Малдова, зыходзячы з разумення, што супрацоўнiцтва ў галiне культуры прызвана спрыяць развiццю дружбы i ўзаемаразумення памiж народамi, пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным: Артыкул 1Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне культуры i мастацтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Малдова, у тым лiку iнiцыятыўныя прапановы ўстаноў культуры i мастацкiх калектываў, накiраваныя на распаўсюджванне i прапаганду культуры, гiсторыi i нацыянальных традыцый Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Малдова. Артыкул 2Бакi пагадзiлiся арганiзаваць i правесцi Днi культуры Рэспублiкi Беларусь у Рэспублiцы Малдова i Днi культуры Рэспублiкi Малдова ў Рэспублiцы Беларусь. Тэрмiны i ўмовы правядзення Дзён культуры будуць агаворвацца Бакамi ў кожным выпадку дадаткова. Артыкул 3Бакi будуць спрыяць развiццю непасрэдных кантактаў памiж тэатральнымi саюзамi, драматычнымi, лялечнымi i iншымi тэатрамi Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi Малдова. Бакi будуць садзейнiчаць удзелу драматычных тэатраў другога Боку ў тэатральных фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi сваiх краiн. Беларускi Бок iнфармуе Малдаўскi Бок аб наступных мiжнародных тэатральных фестывалях, што праводзяцца на Беларусi: "Славянскiя тэатральныя сустрэчы" (г. Гомель, 1 раз у 2 гады); Мiжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" (г. Брэст, 1 раз у 2 гады); Мiжнародны фестываль лялечных тэатраў (г. Мiнск, 1 раз у 4 гады); Мiжнародны фестываль монаспектакляў "Я" (г. Мiнск, 1 раз у 3 гады); Мiжнародны тэатральны фестываль "Класiка i авангард" (г. Мiнск, 1 раз у 2 гады); Малдаўскi Бок запросiць тэатры з Рэспублiкi Беларусь прыняць удзел у наступных тэатральных фестывалях, што праводзяцца ў Рэспублiцы Малдова: Мiжнародны фестываль тэатра "Еўджэн Iанеска" (г. Кiшынэў, 1 раз у 2 гады); Мiжнародны фестываль лялечных тэатраў (г. Кiшынэў, 1 раз у 4 гады). Артыкул 4Бакi будуць садзейнiчаць удзелу музычных калектываў i выканаўцаў Беларусi i Малдовы ў музычных фестывалях i конкурсах, што праводзяцца на тэрыторыi кожнай з краiн, устанаўленню i развiццю кантактаў у галiне музычнага мастацтва памiж канцэртнымi арганiзацыямi i творчымi саюзамi. Беларускi Бок iнфармуе Малдаўскi Бок аб наступных мiжнародных музычных фестывалях, конкурсах i iншых мерапрыемствах, што праводзяцца на Беларусi: Мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску" (г. Вiцебск, штогод); Мiжнародны музычны фестываль "Мiнская вясна" (г. Мiнск, штогод); Мiжнародны фестываль музычнага мастацтва "Беларуская музычная восень" (г. Мiнск, штогод); Мiжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер" (г. Магiлёў, штогод); Мiжнародны музычны фестываль iмя I. Салярцiнскага (г. Вiцебск, штогод). Малдаўскi Бок запросiць артыстаў з Рэспублiкi Беларусь прыняць удзел у наступных мiжнародных фестывалях, што праводзяцца ў Рэспублiцы Малдова: Штогадовы фестываль оперных i балетных зорак "Запрашае Марыя Бiешу" (г. Кiшынэў, верасень); Штогадовы музычны фестываль "Мэрцiшор" (г. Кiшынэў, 1 - 10 сакавiка); Штогадовы фестываль "Днi Новай Музыкi" (г. Кiшынэў, чэрвень). Артыкул 5Бакi будуць спрыяць усталяванню прамых кантактаў памiж вышэйшымi i сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi ўстановамi культуры i мастацтва абедзвюх краiн i спрыяць абмену студэнтамi вышэйшых i навучэнцамi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў па творчых, навучальных i навуковых напрамках. Бакi будуць ствараць умовы для павышэння квалiфiкацыi i творчых стажыровак выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў на базе вядучых тэатральна-вiдовiшчных прадпрыемстваў i вышэйшых навучальных i навуковых устаноў культуры i мастацтва абедзвюх краiн. Бакi будуць садзейнiчаць удзелу студэнтаў i навучэнцаў сваiх вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў культуры i мастацтва ў конкурсах i фестывалях, што праводзяцца для маладых выканаўцаў на тэрыторыi краiны другога Боку. Артыкул 6Бакi будуць супрацоўнiчаць ў галiне музейнай справы i выставачнай дзейнасцi. Бакi будуць садзейнiчаць наладжванню непасрэднага супрацоўнiцтва памiж музеямi Беларусi i Малдовы, якiя будуць узаемна iнфармаваць адзiн аднаго аб навуковых канферэнцыях, семiнарах, сiмпозiумах па пытаннях музейнай справы. Бакi на працягу дзеяння гэтага Пагаднення будуць спрыяць абмену выстаўкамi сучаснага выяўленчага, народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i музейнымi выстаўкамi. Бакi будуць абменьвацца актамi заканадаўства абедзвюх краiн па пытаннях арганiзацыi i вядзення музейнай справы. Артыкул 7Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне кiнематаграфii i акажуць садзеянне ў арганiзацыi i правядзеннi Дзён кiно Рэспублiкi Беларусь у Рэспублiцы Малдова i Дзён кiно Рэспублiкi Малдова ў Рэспублiцы Беларусь. Тэрмiны, умовы i месца правядзення Дзён кiно будуць агаворвацца Бакамi ў кожным выпадку дадаткова. Беларускi Бок iнфармуе Малдаўскi Бок аб наступных кiнафестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Беларусi: кiнафестываль краiн СНД i Балтыi "Лiстапад" (г. Мiнск, штогод); фестываль анiмацыйных фiльмаў "Анiмаёўка" (г. Магiлёў, штогод); Артыкул 8Бакi будуць садзейнiчаць далейшаму развiццю творчых сувязей памiж Нацыянальнай бiблiятэкай Беларусi i Нацыянальнай бiблiятэкай Рэспублiкi Малдова. Бакi будуць спрыяць абмену кнiжнымi выстаўкамi, электроннымi базамi дадзеных, метадычнымi i бiблiяграфiчнымi матэрыяламi, артыкуламi для публiкацый у перыядычных выданнях абодвух Бакоў, а таксама ўдзелу спецыялiстаў другога Боку ў семiнарах, навукова-практычных канферэнцыях i сiмпозiумах, што праводзяцца на тэрыторыi сваiх краiн. Артыкул 9Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва па пытаннях зберажэння, аховы i рэстаўрацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей i спрыяць абмену спецыялiстамi з мэтай азнаямлення з вопытам работы ў названай галiне. Артыкул 10У рамках сваёй кампетэнцыi Бакi будуць забяспечваць меры па папярэджванню незаконнага ўвозу i вывазу культурных каштоўнасцей з тэрыторый сваiх дзяржаў на тэрыторыю iншай дзяржавы. Артыкул 11Бакi будуць працягваць супрацоўнiцтва ў галiне народнай творчасцi i садзейнiчаць усталяванню прамых сувязяў памiж самадзейнымi калектывамi i дамамi народнай творчасцi абедзвюх краiн. Беларускi Бок iнфармуе Малдаўскi Бок аб наступных фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Беларусi: Мiжнародны фестываль народнай музыкi "Звiняць цымбалы i гармонiк" (г. Паставы Вiцебскай вобласцi, 1 раз у 2 гады); Мiжнародны фестываль юных талентаў "Зямля пад белымi крыламi" (г. Мазыр Гомельскай вобласцi, 1 раз у 2 гады); Мiжнародны фестываль харэаграфiчнага мастацтва "Сожскi карагод" (г. Гомель, 1 раз у 2 гады); Усебеларускi фестываль народнага гумару "Аўцюкi" (Калiнкавiцкi раён Гомельскай вобласцi, 1 раз у 2 гады). Артыкул 12Бакi дамовiлiся, што культурны абмен памiж iмi будзе ажыццяўляцца на наступных умовах: а) пры абмене творчымi калектывамi, дэлегацыямi i асобнымi прадстаўнiкамi: накiроўваючы Бок аплачвае выдаткi на праезд калектываў, дэлегацый i асобных прадстаўнiкоў, правоз вытворчага багажу ў абодва бакi; прымаючы Бок забяспечвае пражыванне i харчаванне (або сутачныя) ў адпаведнасцi з зацверджанымi ў сваёй краiне нормамi, транспарт на тэрыторыi сваёй краiны згодна з праграмай знаходжання; б) пры абмене выстаўкамi з музейных фондаў i выстаўкамi сучаснага мастацтва ўмовы, тэрмiны, характар i месца экспанавання будуць агаворвацца Бакамi ў кожным асобным выпадку дадаткова. Артыкул 13Гэта Пагадненне не выключае магчымасцi арганiзацыi i правядзення iншых мерапрыемстваў па ўзаемнай дамоўленасцi абодвух Бакоў. Артыкул 14З моманту падпiсання гэтага Пагаднення Бакi пагадзiлiся прызнаць страцiўшым сiлу Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам культуры i друку Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Малдова ад 11 верасня 1995 года. Артыкул 15Гэта Пагадненне заключаецца тэрмiнам на тры гады. Пасля гэтага яго дзеянне аўтаматычна працягваецца на наступныя трохгадовыя тэрмiны, калi нi адзiн з Бакоў у пiсьмовай форме не заявiць аб сваiм намеры скасаваць яго дзеянне не пазней чым за шэсць месяцаў да сканчэння тэрмiну яго дзеяння. Артыкул 16Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту яго падпiсання. Здзейснена ў г. Мiнску 28 жнiўня 2001 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i малдаўскай мовах, прычым абодва тэксты з'яўляюцца аўтэнтычнымi i маюць аднолькавую сiлу. За Мiнiстэрства культуры За Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Малдова Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|