Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 02.11.2001 № 1609 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку надання звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 8 ноября 2001 г. N 5/9332 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку надання звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь". Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.Навiцкi ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 02.11.2001 N 1609 Званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" надаецца непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi (тэатральнаму, вакальна-харавому, харэаграфiчнаму, музычна-iнструментальнаму, цыркавому, дэкаратыўна-прыкладному, выяўленчаму i iнш.), якi ажыццяўляе канцэртную i выставачную дзейнасць, фальклорнаму калектыву, якiя маюць найменне "народны (узорны) аматарскi калектыў" (далей - калектыў). Агульнымi крытэрыямi для вылучэння калектыву мастацкай творчасцi, якi ажыццяўляе канцэртную i выставачную дзейнасць, на наданне звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" з'яўляюцца: высокi выканальнiцкi ўзровень; стабiльная творчая дзейнасць на працягу 10 гадоў; актыўная канцэртная дзейнасць, пастаяннае абнаўленне рэпертуару; неаднаразовае атрыманне лаўрэацкага звання на мiжнародных i рэспублiканскiх культурных мерапрыемствах (дзе выступленнi адбываюцца на конкурснай аснове), што пацвярджаецца спецыяльным дыпломам; статус базавага калектыву па аказанню метадычна-кансультацыйнай дапамогi ў дадзеным вiдзе мастацкай творчасцi; наяўнасць рэкламна-iнфармацыйнай прадукцыi аб сваiм калектыве (аўдыё-, вiдэазапiсы, запiсы на электронных носьбiтах, буклеты, афiшы, фотаздымкi, водгукi сродкаў iнфармацыi i iнш.). Калектыў мастацкай творчасцi ў сваiм пастаянным выканальнiцкiм рэпертуары выкарыстоўвае не менш як 1/3 ад яго агульнага аб'ёму арыгiнальных мясцовых фальклорных твораў, жывое музычнае суправаджэнне, касцюмы, якiя адпавядаюць мясцовым традыцыям. Калектыў сталiцы рэспублiкi i абласных цэнтраў можа выкарыстоўваць творы розных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак. Агульнымi крытэрыямi для вылучэння фальклорнага калектыву на наданне звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" з'яўляюцца: высокi выканальнiцкi ўзровень; стабiльная творчая дзейнасць на працягу 10 гадоў; неаднаразовае атрыманне лаўрэацкага звання на мiжнародных, рэспублiканскiх, рэгiянальных культурных мерапрыемствах (дзе выступленнi адбываюцца на конкурснай аснове), што пацвярджаецца спецыяльным дыпломам; валоданне мясцовай (розных адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак) аўтэнтычнай манерай выканання; наяўнасць народных касцюмаў - аўтэнтычныя або зробленыя ў адпаведнасцi з мясцовай традыцыяй; рэгулярная пошукава-збiральнiцкая i краязнаўчая работа; супрацоўнiцтва з навукова-даследчымi ўстановамi, метадычнымi цэнтрамi адпаведнага профiлю; наяўнасць фана-, вiдэа-, фотазбораў. Для калектыву, якi створаны ў гарадах раённага падпарадкавання, пасёлках гарадскога тыпу i сельскiх населеных пунктах, абавязковым з'яўляецца наяўнасць мясцовага рэпертуару (песнi каляндарна-земляробчага i сямейна-абрадавага цыклаў, пазаабрадавая лiрыка, танцы, гульнi, народная проза i iншыя творы), вядзенне папулярызатарскай дзейнасцi, у тым лiку i праз удзел у культурных мерапрыемствах. Хадайнiцтва аб наданнi калектыву звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" накiроўваецца абласным выканкомам (Мiнскiм гарвыканкомам), Мiнiстэрствам адукацыi, iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi ў Мiнiстэрства культуры. Да хадайнiцтва аб наданнi калектыву звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" дадаюцца: пашпарт калектыву; iнфармацыя аб творчай дзейнасцi калектыву (у двух экзэмплярах); спiс рэпертуару (план работы); спiс удзельнiкаў калектыву з указаннем месца працы (вучобы), той ролi, якую выконвае ўдзельнiк у калектыве; рэкламна-iнфармацыйная прадукцыя апошнiх пяцi гадоў выдання; водгукi сродкаў масавай iнфармацыi; копii дыпломаў лаўрэата мiжнародных i рэспублiканскiх культурных мерапрыемстваў (дзе выступленнi адбываюцца на конкурснай аснове). Прагляд тэатральнай пастаноўкi, канцэртнай праграмы, iншага вынiку творчай дзейнасцi калектыву-прэтэндэнта (працягласцю не больш трыццацi хвiлiн) ажыццяўляецца па рашэнню Мiнiстэрства культуры спецыяльнай камiсiяй адзiн раз у год. Званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" надаецца Мiнiстэрствам культуры. У залежнасцi ад спецыфiкi жанру за кошт сродкаў ад правядзення платных мерапрыемстваў, аказання паслуг, розных вiдаў работ, якiя не забаронены заканадаўствам, iншых паступленняў у калектыве можа ўтрымлiвацца дадаткова неабходная колькасць творчых работнiкаў i работнiкаў, якiя ажыццяўляюць тэхнiчнае абслугоўванне. Працягласць працоўнага часу кiраўнiка калектыву са званнем "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" устанаўлiваецца згодна з Працоўным кодэксам Рэспублiкi Беларусь. У аб'ём працоўнага часу кiраўнiка калектыву ўваходзiць арганiзацыйна-творчая, вучэбна-творчая, рэпетыцыйная i канцэртная работа з калектывам (у тым лiку групавыя i iндывiдуальныя заняткi), падбор рэпертуару, музычнага i iншага матэрыялу, работа са спецыяльнай лiтаратурай, складанне кампазiцый танцаў, сцэнарыяў, аранжыроўка i апрацоўка твораў, работа з мастакамi над эскiзамi касцюмаў, самападрыхтоўка, удзел i наведванне гарадскiх, раённых культурных мерапрыемстваў, семiнараў i нарад, якiя звязаны з яго прафесiйнай дзейнасцю, iншыя вiды работ. Калектыву са званнем "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi i кiраўнiцтвам базавых устаноў (арганiзацый) першачаргова ствараюцца спрыяльныя ўмовы для творчай дзейнасцi, умацавання iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы (выдзяляюцца асобныя памяшканнi, сродкi для набыцця сцэнiчных касцюмаў, абсталявання, гукаўзмацняльнай тэхнiкi, вырабу рэкламна-iнфармацыйнай прадукцыi i iнш.). У мэтах павышэння творчага i выканальнiцкага ўзроўню, правядзення культурных мерапрыемстваў калектыву са званнем "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" могуць выдзяляцца гранты для падрыхтоўкi новых тэатральных пастановак, канцэртных праграм, iншых вынiкаў творчай дзейнасцi, набыцця неабходных музычных iнструментаў, сцэнiчных касцюмаў, апаратуры, абсталявання i iншых патрэб, выдавацца рэкамендацыi, накiраваннi для ўдзелу ў прэстыжных мiжнародных культурных мерапрыемствах. Калектыву са званнем "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" уручаецца спецыяльны дыплом. Назва калектыву павiнна пачынацца са слоў "Заслужаны аматарскi калектыў". Калектыў са званнем "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" пацвярджае сваё званне адзiн раз у пяць гадоў, паказваючы пры гэтым не менш як 70 працэнтаў абноўленага рэпертуару. Парадак пацвярджэння адпавядае патрабаванням аб прысваеннi звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь". Пазбаўленне звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" ажыццяўляецца на падставе заключэння рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii Мiнiстэрствам культуры ў выпадку, калi дзейнасць калектыву перастала адпавядаць патрабаванням дадзенага Палажэння. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|