Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Указы Президента РБ

Указ Президента Республики Беларусь от 02.07.2002 № 350 "Аб Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 4 июля 2002 г. N 1/3811



1. Зацвердзiць прыкладзеныя:

тэкст i музычную рэдакцыю (ноты) Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь;

Палажэнне аб Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь.

2. Мiнiстэрству iнфармацыi апублiкаваць у сродках масавай iнфармацыi тэкст i музычную рэдакцыю (ноты) Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь, а таксама выдаць iх.

3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з дадзеным Указам i прыняць iншыя меры, накiраваныя на яго рэалiзацыю.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з 2 лiпеня 2002 г.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА



                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 02.07.2002 N 350

                                       Словы М.Клiмковiча, У.Карызны
                                       Музыка Н.Сакалоўскага

Мы, беларусы - мiрныя людзi,
Сэрцам адданыя роднай зямлi,
Шчыра сябруем, сiлы гартуем
Мы ў працавiтай, вольнай сям'i.

Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся, народаў братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней, Беларусь!

Разам з братамi мужна вякамi
Мы баранiлi родны парог,
У бiтвах за волю, бiтвах за долю
Свой здабывалi сцяг перамог!

Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся, народаў братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней, Беларусь!

Дружба народаў - сiла народаў -
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвiся ў ясныя высi,
Сцяг пераможны - радасцi сцяг!

Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся, народаў братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней, Беларусь!

                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 02.07.2002 N 350


ДЗЯРЖАЎНЫ ГIМН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

*****НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ.



                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 02.07.2002 N 350


ПАЛАЖЭННЕ АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ ГIМНЕ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

1. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца сiмвалам дзяржаўнага суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь.

Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь прадстаўляе сабой музычна-паэтычны твор, якi выконваецца ў выпадках, прадугледжаных дадзеным Палажэннем.

Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь можа выконвацца ў аркестровым, харавым, аркестрова-харавым або ў iншых вакальных цi iнструментальных варыянтах. Пры гэтым могуць выкарыстоўвацца гука- i вiдэазапiс, а таксама сродкi тэле- i радыётрансляцыi.

Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь павiнен выконвацца ў адпаведнасцi з зацверджанымi тэкстам i музычнай рэдакцыяй (нотамi).

2. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь выконваецца:

пры ўступленнi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь на пасаду - пасля прыняцця iм прысягi;

пры адкрыццi i закрыццi сесiй Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;

у час афiцыйнай цырымонii ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь i iншых афiцыйных дзяржаўных цырымонiй;

у час цырымонiй сустрэч i провадаў кiраўнiкоў замежных дзяржаў, кiраўнiкоў урадаў замежных дзяржаў, калi яны наведваюць Рэспублiку Беларусь з афiцыйнымi вiзiтамi, афiцыйных прадстаўнiкоў замежных дзяржаў, а таксама кiраўнiкоў мiждзяржаўных i мiжурадавых арганiзацый - у адпаведнасцi з дыпламатычным пратаколам;

пры правядзеннi воiнскiх рытуалаў - згодна з агульнавоiнскiмi статутамi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь.

Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь можа выконвацца:

пры адкрыццi помнiкаў, памятных знакаў i iншых збудаванняў, прысвечаных знамянальным падзеям у жыццi Рэспублiкi Беларусь, у гонар знакамiтых дзяржаўных, палiтычных, грамадскiх i ваенных дзеячаў, народных герояў, дзеячаў навукi i культуры;

пры адкрыццi i закрыццi ўрачыстых сходаў, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублiкi Беларусь;

у час урачыстых сходаў, якiя праводзяцца дзяржаўнымi органамi, органамi мясцовага кiравання i самакiравання, а таксама iншымi арганiзацыямi.

Заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь могуць прадугледжвацца iншыя выпадкi выканання Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь.

3. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь транслiруецца дзяржаўнымi тэлевiзiйнымi i радыёвяшчальнымi арганiзацыямi:

штодзённа - напачатку i напрыканцы вяшчання, а пры кругласутачным вяшчаннi - у 6 i 24 гадзiны;

у навагоднюю ноч - пасля бою гадзiннiка ў 24 гадзiны.

4. Выкананне Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь пры правядзеннi Рэспублiкай Беларусь афiцыйных мерапрыемстваў на тэрыторыях замежных краiн ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з правiламi, устаноўленымi Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь, з улiкам традыцый дзяржавы знаходжання.

5. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь выконваецца пры афiцыйных цырымонiях у час спартыўных спаборнiцтваў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i за яе межамi - у адпаведнасцi з правiламi арганiзацыi гэтых спаборнiцтваў.

6. Пры афiцыйным выкананнi Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь прысутныя слухаюць яго стоячы, мужчыны - без галаўных убораў.

7. Выкарыстанне i выкананне Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь з парушэннем дадзенага Палажэння, зневажанне Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь цягнуць за сабой адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.






Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList