Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Мемарандум аб супрацоўнiцтве памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Арганiзацыяй Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыi, навукi i культуры (ЮНЕСКА)"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 23 сентября 2002 г. N 3/482 -------------------------------- <*> Вступил в силу 10 июля 2002 года. 1. З нагоды афiцыйнага вiзiту Генеральнага дырэктара Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыi, навукi i культуры (ЮНЕСКА) Каiцiра Мацууры ў Рэспублiку Беларусь 8 - 10 лiпеня 2002 г. былi праведзены абмеркаваннi памiж Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, афiцыйнымi асобамi высокага ўзроўню Беларусi ў галiнах адукацыi, навукi, культуры i камунiкацыi i Генеральным дырэктарам па пытаннях супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i ЮНЕСКА. 2. Урад Рэспублiкi Беларусь выказаў глыбокае задавальненне iснуючым супрацоўнiцтвам памiж Беларуссю i ЮНЕСКА i пацвердзiў прыхiльнасць Беларусi iдэалам i мэтам гэтай Арганiзацыi, выкладзеным у Статуце ЮНЕСКА i Сярэднетэрмiновай стратэгii на 2002 - 2007 гг. 3. Урад Рэспублiкi Беларусь ухваляе палiтыку дэцэнтралiзацыi Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА, што скiравана на наблiжэнне ЮНЕСКА да дзяржаў-членаў i прыводзiць да павелiчэння дзейнасцi па праектах. У сувязi з гэтым Урад Беларусi жадае ўмацоўваць сувязi з Бюро ЮНЕСКА ў Маскве ў рамках рэгiянальных праектаў. 4. ЮНЕСКА будзе аказваць максiмальна магчымую падтрымку Беларусi ў распрацоўцы i прымяненнi шматдысцыплiнарных стратэгiй, скiраваных на ўстойлiвае развiццё. 5. Абодва Бакi выказалi задаволенасць супрацоўнiцтвам, якое ажыццяўляецца, i выказалi жаданне i надалей пашыраць i ўмацоўваць iснуючае супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i ЮНЕСКА ў галiне адукацыi, навукi, культуры i камунiкацыi па наступных напрамках. АдукацыяУ рамках нацыянальнага плана дзеянняў Беларусi па "Адукацыi для ўсiх" распрацоўка стратэгiй, накiраваных на забеспячэнне здароўя дзяцей у школе, далейшае паляпшэнне якасцi адукацыi i гарантаванне роўнага доступу да адукацыi, у прыватнасцi, да вышэйшай адукацыi. Асаблiвыя адукацыйныя патрэбы ў раёнах, забруджаных у вынiку выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi ў 1986 годзе, пры распрацоўцы i ажыццяўленнi комплекснай стратэгii ўстойлiвага развiцця Палескага рэгiёна. Спрыянне дзейнасцi, звязанай з Сеткай кафедр ЮНЕСКА, а таксама Сеткай асацыiраваных школ ЮНЕСКА. Умацаванне супрацоўнiцтва беларускiх устаноў i экспертаў у галiне адукацыi з такiмi спецыялiзаванымi ўстановамi ЮНЕСКА, як Мiжнароднае бюро асветы (МБА, Жэнева), Мiжнародны iнстытут планавання адукацыi (МIПА, Парыж), Iнстытут iнфармацыйных тэхналогiй у адукацыi (IIТА, Масква), Iнстытут адукацыi ЮНЕСКА (IАЮ, Гамбург), Еўрапейскi цэнтр вышэйшай адукацыi (СЕПЕС, Бухарэст) i Цэнтр ЮНЕСКА па прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi (ЮНЕСКА-ЮНЕВОК, Бон). НавукаРаспрацоўка i ажыццяўленне канцэпцыi комплекснай стратэгii дзеля забеспячэння ўстойлiвага развiцця Палескага рэгiёну праз умацаванне супрацоўнiцтва з такiмi навуковымi праграмамi ЮНЕСКА, як Чалавек i бiясфера (МАБ), Мiжнародная гiдралагiчная праграма (МГП), Мiжнародная праграма сацыяльных пераўтварэнняў (МОСТ), Мiжнародная праграма геалагiчнай карэляцыi (МПГК), у цесным супрацоўнiцтве з iншымi адпаведнымi мiжнароднымi арганiзацыямi i iншымi партнёрамi, з улiкам вынiкаў Сусветнай сустрэчы на вышэйшым узроўнi па ўстойлiваму развiццю, якая мае адбыцца ў вераснi 2002 г. у г. Iаганесбургу, Паўднёвая Афрыка. Далучэнне да Еўрапейскай сеткi бiясферных запаведнiкаў i стварэнне трансгранiчнага бiясфернага запаведнiка з наданнем асаблiвай увагi развiццю экалагiчнага турызму i садзейнiчанне ўстойлiваму эканамiчнаму развiццю. Тэхнiчная падтрымка даследчай дзейнасцi i падрыхтоўкi кадраў у галiне ўстойлiвага выкарыстання водных рэсурсаў i абыходжання з iмi, у тым лiку ў Палескiм рэгiёне. КультураРаспрацоўка канцэпцыi развiцця культурнага турызму i забеспячэнне ўстойлiвага сацыяльнага i эканамiчнага развiцця мясцовай абшчыны на базе "Замкавага комплексу Мiр", унесенага ў Спiс сусветнай спадчыны ў 2000 г. Вызначэнне патэнцыяльных прыродных, культурных мясцiн i культурных ландшафтаў для ўключэння ў Папярэднi спiс па Беларусi. Спрыянне дзейнасцi па вуснай i нематэрыяльнай культурнай спадчыне, у прыватнасцi, па Палескаму рэгiёну. Камунiкацыя i iнфармацыяРазвiццё нацыянальнай iнфармацыйнай палiтыкi i патэнцыялу людскiх рэсурсаў у адпаведнасцi з векам iнфармацыi ў рамках Праграмы ЮНЕСКА "Iнфармацыя для ўсiх". У рамках Праграмы "Памяць свету" - захаванне ў лiчбавай форме i доступ да дакументальнай спадчыны; садзейнiчанне рэгiянальнаму супрацоўнiцтву дзеля палягчэння доступу да рэгiянальных архiваў, бiблiятэк i iншых месцаў захавання дакументальнай спадчыны як для беларускiх экспертаў, так i для экспертаў рэгiёну, падтрымка i развiццё кантактаў з адпаведнымi зацiкаўленымi рэгiянальнымi ўстановамi. 6. Генеральны дырэктар запэўнiў Урад Беларусi, што належным чынам прыняў да ведама пералiчаныя вышэй накiрункi. Здзейснена ў Мiнску 10 лiпеня 2002 года ў чатырох арыгiнальных экзэмплярах, два з якiх на беларускай i два на англiйскай мовах. За Урад За Арганiзацыю Аб'яднаных Нацый Рэспублiкi Беларусь па пытаннях адукацыi, навукi i культуры Мiхаiл Хвастоў Каiцiра Мацуура Мiнiстр замежных спраў Генеральны дырэктар |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|