Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 25.07.2002 № 70 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх "Справаздача аб дзейнасцi прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы" i таблiцы 2-прафтэх "Зводная справаздача аб дзейнасцi прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў"Документ утратил силу
< Главная страница На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. N 547 "Вопросы Министерства статистики и анализа Республики Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 41, 5/3022; 2002 г., N 12, 5/9808), Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць прыкладзеныя форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх "Справаздача аб дзейнасцi прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы" <*> перыядычнасцю 1 раз у год i Указаннi па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх "Справаздача аб дзейнасцi прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы" <*>. Увесцi iх у дзеянне, пачынаючы са справаздачы па стану на 1 верасня 2002 г. 2. Распаўсюдзiць указаную у пункце 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя установы i iх фiлiялы ўсiх форм ўласнасцi. 3. Зацвердзiць прыкладзеную таблiцу 2-прафтэх "Зводная справаздача аб дзейнасцi прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў" <*> згодна дадатку 1, перыядычнасцю 1 раз у год i ўвесцi яе у дзеянне, пачынаючы са справаздачы па стану на 1 верасня 2002 г. ------------------------------- <*> Не прыводзiцца. 4. Распаўсюдзiць указаную у пункце 3 дадзенай пастановы таблiцу 2-прафтэх на абласныя, Мiнскае гарадское ўпраўленнi адукацыi. 5. Прызнаць страцiўшым сiлу абзац трэцi пункта 1 загаду Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 21 мая 1998 г. N 134 "Аб зацвярджэннi форм статыстычнай справаздачнасцi па адукацыi" i аб зацвярджэннi формы 1-прафтэх "Справаздача прафесiйна-тэхнiчнага, вышэйшага прафесiйнага, вышэйшага тэхнiчнага вучылiшча", абзац чацвёрты лiчыць абзацам трэцiм. Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|