Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 25.09.2002 № 1314 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 1998 г. № 1590"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 30 сентября 2002 г. N 5/11189



Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 1998 г. N 1590 "Аб Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., N 29, арт. 758) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1.1. назву пастановы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Аб Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры";

1.2. пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"1. Устанавiць, што ў склад Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры ўваходзiць 12 чалавек. Гэты склад з'яўляецца пастаянным i дзейнiчае на ўвесь час працы Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры";

1.3. у пункце 2:

у абзацы другiм словы "пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" выключыць;

абзац трэцi прызнаць страцiўшым сiлу;

1.4. пункт 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"4. Ускласцi арганiзацыйна-тэхнiчнае забеспячэнне работы Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры - на Мiнiстэрства культуры";

1.5. унесцi ў Статут Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры, зацверджаны названай пастановай, наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1.5.1. назву Статута выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Статут Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры";

1.5.2. у пункце 1 словы "пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" выключыць;

1.5.3. часткi другую i трэцюю пункта 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"У склад Навукова-метадычнай рады ўваходзяць намеснiк дырэктара дэпартамента па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры, а таксама спецыялiст названага дэпартамента - вучоны сакратар Навукова-метадычнай рады па пасадзе.

Старшынёй Навукова-метадычнай рады з'яўляецца дырэктар дэпартамента па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры";

1.5.4. у падпункце 5.1 пункта 5 словы "(у тым лiку i помнiкам гiсторыi i культуры, прынятым ва ўстаноўленым парадку пад ахову дзяржавы да 1 студзеня 1993 г.)" выключыць;

1.5.5. у абзацы сёмым падпункта 5.2 пункта 5 i пункце 6 словы "старшынёй Камiтэта па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры" замянiць словамi "дырэктарам дэпартамента па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры";

1.5.6. у частцы другой пункта 7 словы "адзiн з членаў Навукова-метадычнай рады, якi назначаецца для гэтага старшынёй у кожным асобным выпадку" замянiць словамi "намеснiк старшынi Навукова-метадычнай рады";

1.5.7. у пункце 10 лiчбу "7" замянiць лiчбай "8";

1.5.8. абзац другi часткi першай пункта 11 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"у дачыненнi да пытанняў, абумоўленых у падпункце 5.1 i абзацы чацвёртым падпункта 5.2 пункта 5 дадзенага Статута, калi за рашэнне прагаласавала не менш за 7 членаў Навукова-метадычнай рады".

2. Зацвердзiць склад Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры (прыкладаецца).



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI



                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Мiнiстраў
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 25.09.2002 N 1314

Абламскi            - дырэктар дэпартамента па ахове
Васiль Яўгенавiч      гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
                      Мiнiстэрства культуры (старшыня
                      Навукова-метадычнай рады)

Чарняўскi           - намеснiк дырэктара дэпартамента па ахове
Iгар Мяфодзiевiч      гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
                      Мiнiстэрства культуры (намеснiк старшынi
                      Навукова-метадычнай рады)

Мiхайлава           - галоўны спецыялiст дэпартамента па ахове
Вольга Фёдараўна      гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
                      Мiнiстэрства культуры (вучоны сакратар
                      Навукова-метадычнай рады)

Адамовiч            - вядучы мастацтвазнавец праектнага
Святлана Пiлiпаўна    рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства
                      "Праектрэстаўрацыя"

Бакаеў              - начальнiк аддзела рэстаўрацыi i рэканструкцыi
Уладзiмiр Iльiч       помнiкаў архiтэктуры i культуры праектнага
                      камунальнага унiтарнага прадпрыемства
                      "Мiнскпраект"

Варфаламеева        - старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута
Тамара Барысаўна      мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя
                      Кандрата Крапiвы Нацыянальнай акадэмii навук
                      Беларусi, кандыдат мастацтвазнаўства

Высоцкая            - загадчык аддзела старажытнабеларускага
Надзея Фёдараўна      мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея
                      Рэспублiкi Беларусь, доктар мастацтвазнаўства,
                      прафесар

Вяргей              - старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi
Валянцiна Сяргееўна   Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, кандыдат
                      гiстарычных навук

Жураўлёў            - намеснiк начальнiка Галоўнага ўпраўлення
Iван Сяргеевiч        дзяржаўнай пазаведамаснай экспертызы пры
                      Мiнiстэрстве архiтэктуры i будаўнiцтва

Лакотка             - намеснiк дырэктара па навуковай рабоце
Аляксандр Iванавiч    Iнстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i
                      фальклору iмя Кандрата Крапiвы Нацыянальнай
                      акадэмii навук Беларусi, доктар архiтэктуры,
                      доктар гiстарычных навук, член-карэспандэнт
                      Беларускай акадэмii архiтэктуры

Мартынаў            - начальнiк упраўлення добраўпарадкавання i
Аляксей Iгаравiч      гарадскога дызайну Камiтэта архiтэктуры,
                      горадабудаўнiцтва i землеўпарадкавання
                      Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта,
                      галоўны мастак г.Мiнска

Саўчанка            - намеснiк старшынi прэзiдыума рэспублiканскага
Галiна Аляксееўна     савета грамадскага аб'яднання "Беларускае
                      добраахвотнае таварыства аховы помнiкаў
                      гiсторыi i культуры"





Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList