Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 20.12.2002 № 56 "Аб унясеннi дапаўнення ў Палажэнне аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублiкi Беларусь"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 4 января 2003 г. N 8/8939 На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. N 1554 "Об утверждении Положения о Министерстве образования Республики Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 103, 5/9279), i з мэтай выканання пункта 4 Плана мерапрыемстваў па падрыхтоўцы канкрэтных дакументаў, якiя забяспечваюць рэалiзацыю даручэнняў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, накiраваных на далейшае ўдасканаленне работы па выяўленнi i развiццi здольнасцей таленавiтай моладзi, зацверджанага загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 29 лiпеня 2001 г. N 368 "Аб мерах па рэалiзацыi даручэнняў Главы дзяржавы, дадзеных у ходзе сустрэчы з навучэнцамi - пераможцамi мiжнародных алiмпiяд 15 мая 2001 г.", Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Пункт 20 Палажэння аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага загадам Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 1995 г. N 456 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя ВНУ) Рэспублiкi Беларусь i Палажэння аб квалiфiкацыйным экзамене" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 8, 8/4526), дапоўнiць падпунктам 20.7 наступнага зместу: "20.7. педагагiчныя работнiкi, якiя падрыхтавалi пераможцаў мiжнародных, рэспублiканскiх прадметных алiмпiяд навучэнцаў устаноў адукацыi, якiя забяспечваюць агульную сярэднюю, прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную адукацыю, а таксама пераможцаў мiжнародных i рэспублiканскiх конкурсаў i фестываляў тэхнiчнай i мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi.". Першы намеснiк Мiнiстра А.I.ЖУК УЗГОДНЕНА Прэзiдыум Цэнтральнага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi Старшыня Т.I.Чобатава Пратакол N 29 11.12.2002 |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|