Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Мемарандум аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам адукацыi Венгерскай Рэспублiкi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 4 ноября 2003 г. N 3/1171



--------------------------------

<*> Вступил в силу 4 сентября 2003 года.


Прадстаўнiкi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства адукацыi Венгерскай Рэспублiкi, якiя ў далейшым называюцца Бакамi,

кiруючыся жаданнем садзейнiчаць развiццю сяброўскiх адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Венгерскай Рэспублiкай, а таксама ўмацаванню ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва ў галiне адукацыi,

пагадзiлiся аб наступным.

Бакi будуць садзейнiчаць:

- усталяванню i развiццю прамога супрацоўнiцтва памiж установамi адукацыi Бакоў;

- абмену памiж установамi адукацыi Бакоў на парытэтных прынцыпах студэнтамi, аспiрантамi, стажорамi, навуковымi i педагагiчнымi работнiкамi;

- удзелу спецыялiстаў дзвюх краiн у канферэнцыях, семiнарах, сiмпозiумах па пытаннях адукацыi, якiя праходзяць на тэрыторыi Бакоў;

- абмену адукацыйнай i метадычнай лiтаратурай, перыядычнымi выданнямi i iнфармацыяй па праблемах адукацыi.

Бакi будуць садзейнiчаць стварэнню спрыяльных умоў для:

- вывучэння на тэрыторыi сваiх дзяржаў беларускай i венгерскай моў;

- ажыццяўлення перакладаў i публiкацый адукацыйнай i метадычнай лiтаратуры Бакоў;

- доступу да бiблiятэчных фондаў, манускрыптаў, бiблiяграфiчных рарытэтаў i гiстарычных дакументаў на тэрыторыi сваiх дзяржаў.

Бакi будуць спрыяць абмену iнфармацыяй i правядзенню кансультацый па пытанню аб узаемным прызнаннi дыпломаў, унiверсiтэцкiх i вучоных ступеней.

У мэтах стварэння ўмоў для доўгатэрмiновага i ўстойлiвага супрацоўнiцтва ў галiне адукацыi Бакi на працягу 2003 - 2004 гадоў правядуць перамовы з тым, каб заключыць Пагадненне аб супрацоўнiцтве на 2005 - 2006 гады, якое будзе прадугледжваць ажыццяўленне канкрэтных адукацыйных праектаў.


Здзейснена ў горадзе Будапешце 4 верасня 2003 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i венгерскай мовах.






dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList