Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 22.01.2004 № 2 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 9 февраля 2004 г. N 8/10539 У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 чэрвеня 2003 года "О профессионально-техническом образовании" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Унесцi ў Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, зацверджаныя пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 4 лютага 2003 г. N 3а (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 39, 8/9297), наступныя змяненнi i дапаўненнi: 1. Пункт 6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "6. Прыём у прафесiянальна-тэхнiчныя каледжы для атрымання iнтэграванай з прафесiянальна-тэхнiчнай сярэдняй спецыяльнай адукацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з правiламi прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi.". 2. У падпунктах 10.1, 10.2 пункта 10 словы "цэнтры прафесiянальнай адукацыi,", "вышэйшыя прафесiянальныя вучылiшчы," выключыць. 3. У пункце 12: пасля часткi другой дапоўнiць часткай наступнага зместу: "Для паступаючых (выпускнiкоў 2004 года i папярэднiх гадоў) на аснове агульнай сярэдняй адукацыi ўступны iспыт па беларускай цi рускай мове (па выбары) праводзiцца ў форме абавязковага цэнтралiзаванага тэстыравання. Тэрмiны i ўмовы правядзення цэнтралiзаванага тэстыравання вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь."; часткi трэцюю - сёмую лiчыць адпаведна часткамi чацвёртай - восьмай. 4. У пункце 17: абзац трэцi выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "дзецi (у тым лiку ўсыноўленыя) ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, рабочых (служачых), якiя займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях у складзе савецкiх войск на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя дзеяннi, i загiнуўшых (памёршых) цi стаўшых iнвалiдамi ў час праходжання воiнскай службы пры выкананнi службовых абавязкаў цi працы;"; абзац чацвёрты выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "дзецi (у тым лiку ўсыноўленыя) ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў, загiнуўшых (памёршых) цi стаўшых iнвалiдамi ў мiрны час пры праходжаннi воiнскай службы, выкананнi службовых абавязкаў;"; абзац пяты выключыць; абзацы шосты - восьмы лiчыць адпаведна абзацамi пятым - сёмым. 5. Абзац другi пункта 41 пасля слоў "3 гадзiны" дапоўнiць словамi ", тэстыравання па агульнаадукацыйных прадметах - не больш за 1 гадзiну". Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|