Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 04.03.2004 № 4 "Аб парадку правядзення конкурснага адбору рэжысёрскiх эксплiкацый"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 18 марта 2004 г. N 8/10697



У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Конкурсны адбор рэжысёрскiх эксплiкацый праводзiцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь з мэтай прыцягнення рэжысёраў для ажыццяўлення эксперыменту ў галiне тэатральнага мастацтва, выяўлення i падтрымкi найбольш цiкавых з'яў у творчым пошуку моладзi праз выдзяленне iм дзяржаўных заказаў на пастаноўку арыгiнальных, высокамастацкiх спектакляў у тэатрах рэспублiкi.

2. Конкурсны адбор рэжысёрскiх эксплiкацый праводзiцца, як правiла, кожны год. Тэрмiны правядзення i тэма конкурснага адбору вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Удзел у конкурсным адборы могуць прымаць рэжысёры драматычных тэатраў i тэатраў лялек да 37 гадоў (працуючыя i не працуючыя ў тэатры), а таксама студэнцкая моладзь - выпускнiкi вышэйшых навучальных устаноў, якiя рыхтуюць рэжысёраў прафесiйных тэатраў.

3. Рэжысёрскiя эксплiкацыi (драматургiчны твор вызначаецца самiм канкурсантам) падаюцца ў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у двух экзэмплярах.

Журы конкурснага адбору рэжысёрскiх эксплiкацый вылучае пераможцаў на падставе адкрытага галасавання простай большасцю галасоў. Рашэнне журы з'яўляецца правамоцным, калi ў яго рабоце прымае ўдзел не менш за 2/3 членаў ад поўнага складу журы.

Склад журы зацвярджаецца загадам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

4. Рэжысёры, якiя сталi пераможцамi, атрымлiваюць дзяржаўны заказ Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь на пастаноўку спектакля ў дзяржаўных тэатрах Рэспублiкi Беларусь.



Першы намеснiк Мiнiстра У.П.РЫЛАТКА






dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList