|  | |
| Навигация 
 Новые документы Реклама Ресурсы в тему | Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 12.03.2004 № 5 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Экспертным савеце па кiнематаграфii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь"Документ утратил силу < Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 17 апреля 2004 г. N 8/10862 У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Экспертным савеце па кiнематаграфii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. Першы намеснiк Мiнiстра У.П.РЫЛАТКА                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               12.03.2004 N 51. Экспертны савет па кiнематаграфii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Савет) з'яўляецца дарадчым фармiраваннем. 2. У сваёй дзейнасцi Савет кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, законамi Рэспублiкi Беларусь, рашэннямi Урада Рэспублiкi Беларусь, а таксама дадзеным Палажэннем аб Экспертным савеце па кiнематаграфii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. 3. Асноўнай задачай Савета з'яўляецца падтрымка нацыянальнай кiнематаграфii праз механiзм сацыяльна-творчага заказу на стварэнне высокамастацкай кiнавiдэапрадукцыi (далей - заказ). 4. Заказчыкам на выкананне заказу з'яўляецца Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. 5. Заказ заклiканы садзейнiчаць стварэнню твораў як на сродкi рэспублiканскага бюджэту, так i на пазабюджэтныя сродкi, арганiзацыi сумеснага фiнансавання пастановак з замежнымi партнёрамi. У абавязковым парадку ўлiчваюцца ўмовы пагаднення з партнёрамi. 6. Савет абмяркоўвае прапановы, робiць адбор праектаў, якiя прадстаўлены на атрыманне заказу, i выносiць свае рэкамендацыi адносна магчымасцi вытворчасцi i заключэння дагавора. Савет аказвае метадычную дапамогу здымачным групам на ўсiх этапах стварэння кiнавiдэапрадукцыi па дзяржзаказе. 7. У склад Савета ўваходзяць прадстаўнiкi iгравога, дакументальнага, мультыплiкацыйнага кiно, мастацтвазнаўцы, арганiзатары кiнавiдэавытворчасцi i кiнавiдэапракату, прадстаўнiкi Праўлення Беларускага саюза кiнематаграфiстаў. Савет мае права прыцягваць да работы квалiфiкаваных кансультантаў з правам дарадчага голасу. 8. Персанальны склад Савета ў колькасцi да 10 асоб на чале са старшынёй i яго намеснiкамi зацвярджаецца загадам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (тэрмiнам на тры гады). 9. Савет мае сакратара, якi вядзе памiж пасяджэннямi арганiзацыйную работу, пратаколы пасяджэнняў, рыхтуе заключэннi Савета. 10. У прыняццi рашэння Савета не можа ўдзельнiчаць асоба, якая прама цi ўскосна зацiкаўлена ў вынiках размеркавання заказу. | Новости законодательства Новости Спецпроекта "Тюрьма" Новости сайта Новости Беларуси Полезные ресурсы 
 
 Счетчики |