Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Правления Национального банка Республики Беларусь от 22.03.2004 № 34 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Нацыянальнага банка "Ганаровы работнiк банкаўскай сiстэмы Беларусi"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 2 апреля 2004 г. N 8/10773 У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 21 студзеня 2004 г. N 29 "Об учреждении нагрудного знака Национального банка "Ганаровы работнiк банкаўскай сiстэмы Беларусi" Праўленне Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Нацыянальнага банка "Ганаровы работнiк банкаўскай сiстэмы Беларусi". 2. Исключен. Старшыня Праўлення П.П.Пракаповiч ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь 22.03.2004 N 34 1. Узнагароджанне нагрудным знакам Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь "Ганаровы работнiк банкаўскай сiстэмы Беларусi" (далей - нагрудны знак) праводзiцца па iнiцыятыве начальнiка Галоўнага ўпраўлення (самастойнага ўпраўлення) цэнтральнага апарату Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь (далей - Нацыянальны банк) на падставе прадстаўлення па ўстаноўленай форме адпаведна дадатку 1 да дадзенай Iнструкцыi i ўзгадняецца з намеснiкам Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка, якi накiроўвае дзейнасць Галоўнага ўпраўлення (самастойнага ўпраўлення). Узгодненае прадстаўленне накiроўваецца ва ўпраўленне кадравай палiтыкi Нацыянальнага банка. У структурных падраздзяленнях i арганiзацыях Нацыянальнага банка, iншых дзяржаўных органах, арганiзацыях прадстаўленне аб узнагароджаннi нагрудным знакам iнiцыiруецца iх кiраўнiкамi (у банках - выканаўчымi органамi або заснавальнiкамi (удзельнiкамi) i прадстаўляецца ва ўпраўленне кадравай палiтыкi Нацыянальнага банка адпаведна дадатку 2 да дадзенай Iнструкцыi. 2. Рашэнне аб узнагароджаннi нагрудным знакам прымае Праўленне Нацыянальнага банка. 3. Як правiла, за год могуць быць узнагароджаны не больш за 10 чалавек. З улiкам канкрэтных абставiн Праўленне Нацыянальнага банка мае права ўзнагародзiць нагрудным знакам большую колькасць чалавек. 4. Нагрудны знак i пасведчанне да яго ўстаноўленага ўзору ўручаюцца Старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка цi яго намеснiкамi асабiста ўзнагароджанаму ва ўрачыстых абставiнах. 5. Узнагароджаныя нагрудным знакам работнiкi, якiя здзейснiлi наўмысна злачынства або груба парушылi працоўную дысцыплiну, могуць быць пазбаўлены нагруднага знака згодна з пастановай Праўлення Нацыянальнага банка. 6. Запiсы аб узнагароджаннi нагрудным знакам i аб пазбаўленнi гэтага знака ўносяцца ў працоўную кнiжку работнiка. 7. Узнагароджанне нагрудным знакам не паўтараецца. Калi нагрудны знак згублены, дублiкат не выдаецца. Дадатак 1 ПРАДСТАЎЛЕННЕ ДА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ НАГРУДНЫМ ЗНАКАМ "ГАНАРОВЫ РАБОТНIК БАНКАЎСКАЙ СIСТЭМЫ БЕЛАРУСI"1. Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку ___________________________________ 2. Пасада __________________________________________________________ 3. Дата, месяц i год нараджэння ____________________________________ 4. Адукацыя ________________________________________________________ 5. Стаж працы ў банкаўскай сiстэме _________________________________ 6. Заслугi, за якiя кандыдат прадстаўляецца да ўзнагароджання ______ Начальнiк Галоўнага ўпраўлення (самастойнага ўпраўлення) _____________ ______________________ (подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча) "__" _________ 20__ г. УЗГОДНЕНА (Першы) намеснiк Старшынi Праўлення ___________________ _______________________ (подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча) "__" _________ 20__ г. Дадатак 2 ПРАДСТАЎЛЕННЕ ДА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ НАГРУДНЫМ ЗНАКАМ "ГАНАРОВЫ РАБОТНIК БАНКАЎСКАЙ СIСТЭМЫ БЕЛАРУСI"1. Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку ___________________________________ 2. Дамашнi адрас, тэлефон __________________________________________ 3. Дата, месяц i год нараджэння ____________________________________ 4. Адукацыя ________________________________________________________ 5. Месца працы, пасада _____________________________________________ 6. Стаж працы на займаемай пасадзе _________________________________ 7. Заслугi, за якiя кандыдат прадстаўляецца да ўзнагароджання ______ Кiраўнiк ___________________ _______________________ (подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча) "__" _____________ 20__ г. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|