Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 08.04.2004 № 395 "Аб унясеннi змянення ў Канцэпцыю рэформы агульнаадукацыйнай школы i забеспячэннi сацыяльных гарантый для вучняў першага года навучання"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 13 апреля 2004 г. N 5/14071



У мэтах удасканалення нумарацыi класаў агульнаадукацыйнай школы, прывядзення яе ў адпаведнасць з 12-гадовым тэрмiнам навучання i захавання сацыяльных гарантый для вучняў першага года навучання Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Частку трэцюю падраздзела "Структура 12-гадовай агульнай адукацыi" раздзела "Мадэль будучай агульнаадукацыйнай школы" Канцэпцыi рэформы агульнаадукацыйнай школы, адобранай пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 21 жнiўня 1996 г. N 554 "О Концепции реформы общеобразовательной школы в Республике Беларусь" (Собрание указов Президента и постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь, 1996 г., N 24, cт. 621), з улiкам змяненняў i дапаўненняў, адобраных пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 5 кастрычнiка 1998 г., N 1539, выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Навучанне па праграме першага класа можа праходзiць як ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, так i ў дзiцячым садзе.".

2. Забяспечыць бясплатным гарачым харчаваннем (абед) вучняў першага класа ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, вучэбна-педагагiчных комплексаў, дзiцячых садоў-школ (акрамя вучняў першага класа, якiя навучаюцца на базе дашкольных устаноў).

3. Мiнiстэрству адукацыi, Мiнiстэрству фiнансаў, Мiнiстэрству аховы здароўя прывесцi свае нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць з дадзенай пастановай.

4. Дадзеная пастанова ўступае ў дзеянне з 1 верасня 2004 г.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI






Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList