Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 12.05.2004 № 15 "Аб зонах аховы матэрыяльнай нерухомай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi "Месца згубы ахвяр палiтычных рэпрэсiй 30-40 гадоў XX стагоддзя ва ўрочышчы Курапаты"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 25 мая 2012 г. N 8/25769



У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 23 красавiка 2003 г. N 165 "Аб зацвярджэннi Генеральнага плана г. Мiнска i некаторых пытаннях яго рэалiзацыi", артыкулам 7 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб асновах архiтэктурнай i горадабудаўнiчай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 1, арт. 1), у якiх тэрыторыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей аднесены да зон асобага дзяржаўнага рэгулявання, артыкуламi 29, 30 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 30, арт. 504) Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. На перыяд да распрацоўкi горадабудаўнiчага праекта стадыi Дэтальны план зацвердзiць прыкладзеную cхему зон аховы матэрыяльнай нерухомай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi першай катэгорыi "Месца згубы ахвяр палiтычных рэпрэсiй 30 - 40 гадоў XX стагоддзя ва ўрочышчы Курапаты" (г. Мiнск, Мiнская вобласць) (дадаецца) <*>.

--------------------------------

<*> На бумажном носителе.


2. Лiчыць мэтазгодным вызначыць зону рэгулюемай забудовы на прылеглых да названай каштоўнасцi тэрыторыях, вызначаных у падпункце 1.2 пункта 1 пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны ад 20 мая 2003 г. N 85.



ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПIСКА ДА СХЕМЫ ЗОН АХОВЫ МАТЭРЫЯЛЬНАЙ НЕРУХОМАЙ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI 1-Й КАТЭГОРЫI "МЕСЦА ЗГУБЫ АХВЯР ПАЛIТЫЧНЫХ РЭПРЭСIЙ 30 - 40 ГАДОЎ XX СТАГОДДЗЯ ВА ЎРОЧЫШЧЫ КУРАПАТЫ" (Г. МIНСК, МIНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ)

Тэрыторыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Гранiцы тэрыторыi каштоўнасцi вызначаны Iнстытутам гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi на падставе археалагiчных даследаванняў i зацверджаны на пасяджэннi Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Дзяржаўнай iнспекцыi па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь 30 лiстапада 1993 года (пратакол пасяджэння N 1). План гранiц зямельнага ўчастка, якi заняты гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, выкананы ППКУП "Земпраект" 12.03.2002 г. Плошча тэрыторыi складае каля 23 га.

Гранiцамi з'яўляюцца:

- на поўначы - прамая лiнiя, якая праходзiць на адлегласцi 30 м на поўдзень ад восi прамалiнейнага ўчастка дарогi Заслаўе - Калодзiшчы, ад кропкi, якая знаходзiцца на адлегласцi 45 м ад восi гэтай дарогi на заходняй ускраiне ляснога масiву "Брод" (А), да кропкi, што знаходзiцца на адлегласцi 30 м на поўдзень ад восi дарогi Заслаўе - Калодзiшчы на ўсходняй ускраiне гэтага лесу (Б);

- на ўсходзе - прамая лiнiя, якая праходзiць па ўсходняй гранiцы ляснога масiву "Брод", ад кропкi, што знаходзiцца на адлегласцi 30 м на поўдзень ад восi дарогi Заслаўе - Калодзiшчы (Б), да кропкi перасячэння з лiнiяй, якая праходзiць у створы з падпорнай сценкай, размешчанай з паўночна-ўсходняга боку МКАД (В); далей на паўднёвы захад - лiнiя, якая праходзiць у створы з падпорнай сценкай, размешчанай з паўночна-ўсходняга боку МКАД, ад кропкi перасячэння з лiнiяй, якая праходзiць на адлегласцi 150 м на захад ад усходняй ускраiны ляснога масiву "Брод" (Г); далей на паўднёвым усходзе - лiнiя, перпендыкулярная восi МКАД ад кропкi перасячэння з лiнiяй, што праходзiць па падпорнай сценцы, размешчанай з паўднёва-заходняга боку МКАД, да кропкi перасячэння з лiнiяй, якая праходзiць на адлегласцi 105 м на паўднёвы захад ад восi МКАД (Д);

- на паўднёвым захадзе - лiнiя, што праходзiць на адлегласцi 105 м на паўднёвы захад ад восi МКАД, ад кропкi перасячэння з лiнiяй, што праходзiць перпендыкулярна восi МКАД на адлегласцi 150 м на захад ад усходняй ускраiны лесу, да кропкi перасячэння з лiнiяй, якая праходзiць па заходняй гранiцы ляснога масiву "Брод" на адлегласцi 20 м на паўднёвы ўсход ад паўднёва-ўсходняй агароджы водаправоднай напамповачнай станцыi N 5 (Е);

- на захадзе - лiнiя, якая праходзiць па ўскраiне ляснога масiву "Брод", ад пункта Е да кропкi, што знаходзiцца на адлегласцi 45 м на поўдзень ад восi дарогi Заслаўе - Калодзiшчы (А).

На тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi забараняецца ўнясенне ўсякiх змен без узгаднення ва ўстаноўленым парадку праектнага рашэння.



Зона аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

На перыяд да падрыхтоўкi праекта зон аховы каштоўнасцi пры распрацоўцы горадабудаўнiчага праекта стадыi Дэтальны план гранiцы зоны аховы, прыняты з улiкам прапановы ПДКУП "Мiнскграда", абумоўленай матэрыяламi Генеральнага плана г. Мiнска, якi зацверджаны Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 23 красавiка 2003 г. N 165 "Аб зацвярджэннi Генеральнага плана г. Мiнска i некаторых пытаннях яго рэалiзацыi", улiчваючы неабходнасць рэзервiравання тэрыторыi для ажыццяўлення мерапрыемстваў, скiраваных на прадухiленне негатыўных антрапагенных нагрузак на каштоўнасць, арыентуючыся на рэальна iснуючыя доўгатэрмiновыя аб'екты (тэрыторыя воднанапампоўваючай станцыi N 5, гранiцы ляснога масiву з боку в. Драздова), магчымасцi вызначэння месцазнаходжання гiстарычна абумоўленых аб'ектаў, што маюць адносiны да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (страчаны ў цяперашнi час участкi дарогi на в. Драздова i на в. Цна).

Гранiцамi з'яўляюцца:

- на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая праходзiць па паўночна-ўсходняму бартавому каменю МКАД, ад кропкi сутыкнення з мяркуемай усходняй абочынай, вызначанай па гiстарычных матэрыялах дарогi Мiнск - Драздова (Ё), да кропкi (Ж) на адлегласцi 250 м ад вугла гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi пазначаны на схеме лiтарай В;

- на паўднёвым усходзе i поўднi - ламаная лiнiя ад кропкi Ж, якая перасякае МКАД i праходзiць па паўднёвай ускраiне ляснога масiву ўздоўж дома па вул. Мiрашнiчэнкi, 49, да кропкi, пазначанай на схеме лiтарай З, размешчанай на адлегласцi 150 м на поўдзень ад найбольш выступаючага паўднёвага вугла гранiцы тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

- на паўднёвым захадзе - прамая лiнiя, якая праходзiць на адлегласцi 150 м паралельна паўднёва-заходняй гранiцы тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, ад кропкi, пазначанай на схеме лiтарай, якая ўтворана перасячэннем лiнii ўказанай паўднёва-заходняй гранiцы зоны аховы каштоўнасцi з прамой лiнiяй, утворанай прадаўжэннем лiнii агароджы воднанапампоўваючай станцыi N 5 у паўднёвым накiрунку. У раёне воднай напампоўваючай станцыi гранiца зоны аховы праходзiць па ўсходняй i паўночнай ускраiнах яе тэрыторыi па лiнii агароджы;

- далей гранiца зоны аховы ад найбольш выступаючага паўночнага кута агароджы станцыi (К) перасякае МКАД у паўночна-заходнiм накiрунку ад кропкi, пазначанай на схеме лiтарай Л, i праходзiць па лiнii, якая на адлегласцi 120 м паўтарае заходнюю гранiцу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, перасякае дарогу Заслаўе - Калодзiшчы i ад кропкi на паўночнай яе абочыне, пазначанай на схеме лiтарай М, пралягае па гэтай абочыне да кропкi, пазначанай на схеме лiтарай Н, якая знаходзiцца на адлегласцi 100 м ад найбольш выступаючага паўночна-заходняга вугла каштоўнасцi;

- у якасцi паўночнай гранiцы зоны аховы прынята паўднёвая ўскраiна лесу з боку в. Драздова, якi размешчаны на поўнач ад дарогi Заслаўе - Калодзiшчы, ад кропкi, пазначанай на схеме лiтарай Н, да кропкi перасячэння з паўночна-ўсходняй узбочынай дарогi на в. Драздова (О);

- паўночна-ўсходняя гранiца зоны аховы прынята па лiнii паўночна-ўсходняй i ўсходняй абочыны дарогi на в. Драздова да яе перасячэння з дарогай Заслаўе - Калодзiшчы (П) i колiшняй дарогi Мiнск - Драздова, вызначанай па гiстарычных матэрыялах (П-Ё).

На тэрыторыi зоны аховы забараняецца:

- узвядзенне наземных будынкаў i збудаванняў, якiя не адносяцца да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, акрамя мерапрыемстваў па добраўпарадкаванню тэрыторыi, падтрыманню яе належнага санiтарнага стану i аднаўленню страчаных элементаў;

- стварэнне пажара- i ўзрыванебяспечных падземных збудаванняў, якiя забруджваюць навакольнае асяроддзе, выклiкаюць значныя транспартныя i грузавыя патокi, акрамя пракладкi падземных камунiкацый, неабходных для функцыянавання звязаных з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю аб'ектаў.

Тэрыторыя зоны аховы можа быць выкарыстана для ажыццяўлення мерапрыемстваў, звязаных з мемарыялiзацыяй гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якiя павiнны ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з падрыхтаванай i зацверджанай ва ўстаноўленым парадку праектнай дакументацыяй.



Зона рэгулюемай забудовы

У якасцi зоны рэгулюемай забудовы прапанавана вызначыць участкi тэрыторыi, якiя:

- абмежаваны паўднёва-ўсходняй гранiцай зоны аховы каштоўнасцi (О-П-Ё) - МКАД (Ё-Р) - бартавым каменем (бардзюрам) на паўночна-заходняй мяжы вулiцы Мiрашнiчэнкi (Р-С) - працягам у паўночна-ўсходнiм накiрунку ўмоўнай лiнii да яе перасячэння з паўднёвай ускраiнай ляснога масiву з боку в. Драздова (Т) i далей па гэтай ускраiне да перасячэння з пунктам О на схеме;

- абмежаваны лiнiяй з усходу, пазначанай на схеме лiтарамi Л i М, з поўначы - паўночнай абочынай дарогi Заслаўе - Калодзiшчы, з захаду - усходняй гранiцай АЗС, з поўдня - ад кропкi перасячэння, утворанай прадаўжэннем прамой лiнii гранiцы АЗС i лiнii ў паўночна-заходнiм накiрунку ад кропкi Л уздоўж МКАД.

У зоне рэгулюемай забудовы дапускаецца ўзвядзенне будынкаў малой высотнасцi, правядзенне добраўпарадкавання тэрыторыi паводле пункта 3 пастановы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь "Аб зонах аховы матэрыяльнай нерухомай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi "Месца згубы ахвяр палiтычных рэпрэсiй 30 - 40 гадоў ХX стагоддзя ва ўрочышчы Курапаты".



Зона аховы прыроднага наваколля

Зона аховы прыроднага наваколля вызначана пры складаннi плана ландшафтнага аналiза РУП "Мiнскрэстаўрацыя" i ўяўляе сабой гiстарычна сфармiраваную тэрыторыю ляснога масiву "Брод", частку якога займае тэрыторыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Гранiцамi з'яўляюцца:

- на паўночным усходзе - лiнiя, якая супадае з гранiцай зоны аховы памiж кропкамi К-I-З на схеме;

- на паўднёвым усходзе - паўднёва-ўсходняя ўскраiна ляснога масiву, якi размешчаны непасрэдна ўздоўж паўночна-заходняй гранiцы забудовы мiкрараёна Зялёны Луг-7 (З-Ф-Х);

- на паўднёвым захадзе - ускраiна лесу, размешчаная на адлегласцi 10 м на паўночны ўсход ад канала Сляпянскай воднай сiстэмы (Х-Ц);

- на паўночным захадзе - паўночна-заходняя ўскраiна лесу, размешчаная на адлегласцi 400 - 450 м ад паўночна-заходняй гранiцы забудовы мiкрараёна Зялёны Луг-7 (Ц-К).

На тэрыторыi зоны аховы прыроднага наваколля забараняецца:

- узвядзенне будынкаў i збудаванняў, акрамя добраўпарадкавання;

- высечка лесу, выключаючы санiтарныя высечкi i высечкi фармiравання.

Паўночна-ўсходняя i ўсходняя гранiцы зоны аховы (О-П-Ё) i гранiцы зон рэгулюемай забудовы ўстанаўлiваюцца канчаткова пры распрацоўцы праекта зон аховы каштоўнасцi, падрыхтоўка якога папярэднiчае горадабудаўнiчаму праекту Дэтальны план.






Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList