Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 07.07.2004 № 44 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб агульнаадукацыйнай установе"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 22 июля 2004 г. N 8/11273



У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 года "Аб адукацыi" ў рэдакцыi Закону Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 года Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць Палажэнне аб агульнаадукацыйнай установе (дадаецца).



Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ



                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               07.07.2004 N 44


Глава 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Палажэнне аб агульнаадукацыйнай установе (далей - Палажэнне) распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 года "Об образовании" ў рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., N 33, ст. 598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 37, 2/844), Законам Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2006 года "Об общем среднем образовании" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 108, 2/1238), Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. N 1554 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 103, 5/9279), i вызначае:

задачы i функцыi агульнаадукацыйных устаноў;

структуру агульнаадукацыйнай установы;

мовы навучання i выхавання ў агульнаадукацыйных установах;

патрабаваннi да тыпавых вучэбных планаў i вучэбных праграм;

асаблiвасцi навучання вучняў па iндывiдуальных вучэбных планах;

патрабаваннi да арганiзацыi адукацыйнага працэсу;

агульныя патрабаваннi да прыёму, пераводу i адлiчэнню вучняў агульнаадукацыйных устаноў;

асаблiвасцi функцыянавання агульнаадукацыйных устаноў, якiя вызначаны абзацамi другiм - чацвёртым пункта 2 гэтага Палажэння;

асаблiвасцi функцыянавання i парадак прыёму ў агульнаадукацыйныя ўстановы, якiя вызначаны абзацамi пятым - дзевятым, дванаццатым пункта 2 гэтага Палажэння;

кампетэнцыю i адказнасць агульнаадукацыйнай установы;

патрабаваннi да ўзаемаадносiн удзельнiкаў адукацыйнага працэсу;

патрабаваннi да кiравання агульнаадукацыйнай установай, фiнансавання i матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння агульнаадукацыйных устаноў.

2. Да агульнаадукацыйных устаноў адносяцца:

пачатковая школа;

базавая школа;

сярэдняя школа;

вячэрняя (зменная) школа;

гiмназiя;

лiцэй;

школа-iнтэрнат;

санаторная школа-iнтэрнат;

спецыяльная школа закрытага тыпу;

спецыяльная агульнаадукацыйная школа (школа-iнтэрнат);

вучэбна-педагагiчны комплекс.

3. У Рэспублiцы Беларусь могуць быць створаны iншыя тыпы агульнаадукацыйных устаноў, якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, вызначаемым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

4. Стварэнне i функцыянаванне спецыяльных школ закрытага тыпу, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) ажыццяўляецца ў парадку, вызначаемым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

5. Агульнаадукацыйная ўстанова з'яўляецца юрыдычнай асобай i ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Законам Рэспублiкi Беларусь "Об образовании", Законам Рэспублiкi Беларусь "Об общем среднем образовании", iншым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, гэтым Палажэннем, статутам агульнаадукацыйнай установы.

6. Агульнаадукацыйныя ўстановы могуць быць дзяржаўнымi i прыватнымi. Спецыяльныя школы закрытага тыпу могуць быць толькi дзяржаўнымi.

7. Агульнаадукацыйнымi ўстановамi могуць стварацца фiлiялы i прадстаўнiцтвы, якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе палажэнняў, зацвярджаемых стварыўшымi iх юрыдычнымi асобамi, i павiнны быць вызначаны ў статуце агульнаадукацыйнай установы.

8. Агульнаадукацыйныя ўстановы праходзяць атэстацыю ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

9. Дзяржаўная акрэдытацыя агульнаадукацыйных устаноў праводзiцца ў выпадках i парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

10. Рэарганiзацыя i лiквiдацыя агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

11. Агульнаадукацыйная ўстанова мае права ажыццяўляць мiжнароднае супрацоўнiцтва ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i мiжнароднымi пагадненнямi Рэспублiкi Беларусь.

12. Агульнаадукацыйная ўстанова вядзе архiўную справу i справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

13. Кантроль у сферы агульнай сярэдняй адукацыi, каардынацыю дзейнасцi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў у сферы агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляе Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Кантроль за дзейнасцю агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляюць аддзелы (упраўленнi) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, на тэрыторыi якiх яны знаходзяцца.



Глава 2 ЗАДАЧЫ I ФУНКЦЫI АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОЎ

14. Агульнаадукацыйныя ўстановы ў залежнасцi ад тыпу ствараюцца з мэтай ажыццяўлення навучання i выхавання на адпаведных ступенях агульнай сярэдняй адукацыi.

15. Асноўнымi задачамi агульнаадукацыйных устаноў з'яўляюцца:

забеспячэнне атрымання вучнямi агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi ў адпаведнасцi з адукацыйнымi стандартамi агульнай сярэдняй адукацыi;

фармiраванне ў вучняў навуковага светапогляду, духоўнай перакананасцi, культуры паводзiн, эстэтычнага густу;

замацаванне i захаванне фiзiчнага i псiхiчнага здароўя вучняў, выхаванне беражлiвых i адказных адносiн да свайго здароўя i здароўя iншых грамадзян, фармiраванне гiгiенiчных навыкаў i здаровага ладу жыцця;

падрыхтоўка вучняў да ўсвядомленага прафесiйнага самавызначэння, прадаўжэння адукацыi, працоўнай i грамадскай дзейнасцi, сямейнага жыцця.

16. Для дасягнення сваiх задач агульнаадукацыйныя ўстановы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляюць:

адукацыйны працэс на аснове вучэбных планаў i вучэбных праграм;

выхаванне вучняў у адпаведнасцi з праграмай выхавання дзяцей i вучнёўскай моладзi ў Рэспублiцы Беларусь.

17. Агульнаадукацыйныя ўстановы акрамя асноўных функцый, пералiчаных у пункце 16 гэтага Палажэння, у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, могуць ажыццяўляць:

падрыхтоўку дзяцей да навучання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi;

арганiзацыю навучання i выхавання вучняў, якiя:

па медыцынскiх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць урокi ў агульнаадукацыйных установах, - дома;

знаходзяцца на стацыянарным лячэннi ў арганiзацыях аховы здароўя, - ва ўмовах арганiзацый аховы здароўя;

знаходзяцца ў санаторна-курортных i аздараўленчых арганiзацыях, - ва ўмовах санаторна-курортных i аздараўленчых арганiзацый;

прафесiйную падрыхтоўку вучняў;

эксперыментальную i iнавацыйную дзейнасць;

атэстацыю ў парадку экстэрната асоб, якiя самастойна атрымлiваюць агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю.

18. У агульнаадукацыйных установах забараняецца стварэнне i дзейнасць палiтычных партый, iншых грамадскiх арганiзацый (аб'яднанняў), якiя маюць палiтычныя мэты, а таксама стварэнне i ананiмная або iншая супярэчная заканадаўству Рэспублiкi Беларусь дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый.

Агульнаадукацыйныя ўстановы ў пазаўрочны час могуць узаемадзейнiчаць з зарэгiстраванымi рэлiгiйнымi арганiзацыямi з улiкам iх уплыву на фармiраванне духоўных, культурных i дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест i формы гэтага ўзаемадзеяння вызначаюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

19. Абавязковае медыцынскае абслугоўванне вучняў у агульнаадукацыйных установах забяспечваецца дзяржаўнымi арганiзацыямi аховы здароўя.



Глава 3 СТРУКТУРА АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВЫ

20. Для ажыццяўлення навучання i выхавання вучняў, як правiла, аднаго ўзросту па адпаведных вучэбных планах i вучэбных праграмах вучнi ў агульнаадукацыйных установах аб'ядноўваюцца ў класы.

21. У агульнаадукацыйнай установе могуць стварацца:

класы, у якiх вывучэнне асобных вучэбных прадметаў ажыццяўляецца на павышаным i (або) паглыбленым узроўнях;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накiраванасцi;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў спартыўнай накiраванасцi;

класы, у якiх ажыццяўляецца профiльнае навучанне (профiльныя класы);

класы, у якiх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах гiмназiй (гiмназiчныя класы);

класы, у якiх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах лiцэяў (лiцэйскiя класы);

класы, у якiх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй (зменнай) школы;

спецыяльныя класы для асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця;

класы iнтэграванага (сумеснага) навучання i выхавання для сумеснага навучання асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця i асоб, якiя не маюць фiзiчных i (або) псiхiчных парушэнняў.

22. Парадак стварэння i асаблiвасцi функцыянавання класаў, адзначаных у пункце 21 гэтага Палажэння, вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

23. Для аказання ўсебаковай дапамогi сям'i ў навучаннi i выхаваннi дзяцей, стварэння ўмоў для развiцця творчых здольнасцей дзяцей, iх удзелу ў пазакласнай i пазашкольнай дзейнасцi ў агульнаадукацыйных установах пры ажыццяўленнi iмi навучання i выхавання на I i II ступенях агульнай сярэдняй адукацыi могуць стварацца групы падоўжанага дня.

Парадак адкрыцця, камплектавання, арганiзацыi дзейнасцi груп падоўжанага дня агульнаадукацыйнай установы вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

24. У агульнаадукацыйных установах могуць адкрывацца вучэбна-кансультацыйныя пункты, пункты карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi, iнтэрнаты (акрамя школ-iнтэрнатаў, санаторных школ-iнтэрнатаў, спецыяльных школ закрытага тыпу, спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў).

Агульнаадукацыйныя ўстановы могуць мець вучэбна-вопытныя ўчасткi (гаспадаркi), школьныя i мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрнi, школьныя вучэбна-вытворчыя камбiнаты працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi, цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкi i iншыя вучэбна-вытворчыя аб'екты, якiя забяспечваюць рэалiзацыю задач i статутных мэтаў агульнаадукацыйнай установы.



Глава 4 МОВЫ НАВУЧАННЯ I ВЫХАВАННЯ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОВАХ

25. Навучанне i выхаванне ў агульнаадукацыйных установах ажыццяўляюцца на беларускай i (або) рускай мовах.

26. Асноўная мова навучання i выхавання ў агульнаадукацыйнай установе (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнiкам з улiкам пажаданняў вучняў i iх законных прадстаўнiкоў.

27. Абласныя выканаўчыя камiтэты, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт на падставе вывучэння прапаноў аддзелаў (упраўленняў) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў i заяў законных прадстаўнiкоў вучняў могуць прыняць рашэнне аб стварэннi агульнаадукацыйнай установы або класаў у агульнаадукацыйных установах, навучанне i выхаванне ў якiх ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасцi або вывучаецца мова нацыянальнай меншасцi.

Законныя прадстаўнiкi дзяцей, якiя жадаюць, каб iх дзецi, пачынаючы з I класа, навучалiся ў агульнаадукацыйнай установе або класе ў агульнаадукацыйнай установе, навучанне i выхаванне ў якiх ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасцi або вывучаецца мова нацыянальнай меншасцi, падаюць да 25 мая заяву ў аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, на тэрыторыi якога яны пражываюць.

28. Абласныя выканаўчыя камiтэты, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт рашэнне аб адкрыццi агульнаадукацыйнай установы або класаў у агульнаадукацыйнай установе, навучанне i выхаванне ў якiх ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасцi або вывучаецца мова нацыянальнай меншасцi, прымаюць па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

29. У агульнаадукацыйных установах вывучэнне беларускай, рускай i адной з замежных моў з'яўляецца абавязковым, за выключэннем асоб з парушэннем слыху i асоб з цяжкiмi парушэннямi маўлення.

Вывучэнне беларускай (рускай) i замежнай моў асобамi з парушэннем слыху i асобамi з цяжкiмi парушэннямi маўлення, якiя навучаюцца на рускай (беларускай) мове, арганiзуецца па жаданнi законных прадстаўнiкоў вучняў.

30. Абавязковая для вывучэння ў агульнаадукацыйнай установе замежная мова вызначаецца яе заснавальнiкам з улiкам патрэб дзяржавы i магчымасцей агульнаадукацыйнай установы.

31. Парадак вывучэння беларускай i (або) рускай моў вучнямi, якiя часова знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.



Глава 5 ТЫПАВЫЯ ВУЧЭБНЫЯ ПЛАНЫ I ВУЧЭБНЫЯ ПРАГРАМЫ

32. Для арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйных установах распрацоўваюцца:

тыпавы вучэбны план;

тыпавыя вучэбныя планы на бягучы навучальны год для ўсiх тыпаў навучальных устаноў (далей - тыпавыя вучэбныя планы на бягучы навучальны год).

33. Тыпавы вучэбны план распрацоўваецца адзiн раз у дванаццаць гадоў з мэтай забеспячэння паступовага пераходу агульнаадукацыйных устаноў усiх тыпаў на новы i абноўлены змест агульнай сярэдняй адукацыi i з'яўляецца асновай для распрацоўкi тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год.

34. Структура тыпавога вучэбнага плана, якi распрацоўваецца адзiн раз у дванаццаць гадоў, складаецца з дзяржаўнага кампанента i кампанента агульнаадукацыйнай установы.

Дзяржаўны кампанент тыпавога вучэбнага плана забяспечвае адзiныя патрабаваннi да аб'ёму вучэбнай нагрузкi пры вывучэннi вучэбных прадметаў на базавым, павышаным, паглыбленым узроўнях, устанаўлiвае абавязковую тыднёвую колькасць гадзiн па класах на аднаго вучня пры вывучэннi ўсiх вучэбных прадметаў на базавым узроўнi, максiмальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня.

Кампанент агульнаадукацыйнай установы вучэбнага плана забяспечвае стварэнне ўмоў для арганiзацыi варыятыўнага навучання з улiкам iндывiдуальных патрэб, здольнасцей i запытаў вучняў, тыпу i магчымасцей агульнаадукацыйнай установы.

Кампанент агульнаадукацыйнай установы не з'яўляецца абавязковым для ўсiх вучняў. Пры правядзеннi заняткаў з лiку вучэбных гадзiн кампанента агульнаадукацыйнай установы неабходна прадугледжваць максiмальна дапушчальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня.

35. Тыпавыя вучэбныя планы на бягучы навучальны год распрацоўваюцца на падставе тыпавога вучэбнага плана i з'яўляюцца асновай для распрацоўкi вучэбных планаў агульнаадукацыйнымi ўстановамi на бягучы навучальны год.

Да тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год распрацоўваецца тлумачальная запiска па арганiзацыi адукацыйнага працэсу.

36. У структуры тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год для пачатковай школы, базавай школы, сярэдняй школы, вячэрняй (зменнай) школы, гiмназii, лiцэя, школы-iнтэрната, вучэбна-педагагiчнага комлекса пры ажыццяўленнi iмi навучання i выхавання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыi выдзяляюцца дзяржаўны кампанент i кампанент агульнаадукацыйнай установы.

У структуры тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год для санаторнай школы-iнтэрната выдзяляюцца дзяржаўны кампанент, кампанент агульнаадукацыйнай установы i карэкцыйна-рэабiлiтацыйны кампанент.

У структуры тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год для спецыяльнай школы закрытага тыпу выдзяляюцца дзяржаўны кампанент, кампанент агульнаадукацыйнай установы i вытворчы кампанент.

У структуры тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год для спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) выдзяляюцца дзяржаўны кампанент, кампанент агульнаадукацыйнай установы i карэкцыйны кампанент.

37. Дзяржаўны кампанент тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год:

вызначае пералiк вучэбных прадметаў, абавязковых для вывучэння ў агульнаадукацыйных установах;

устанаўлiвае тыднёвую колькасць вучэбных гадзiн па класах на вывучэнне вучэбных прадметаў на базавым, павышаным, паглыбленым узроўнях;

устанаўлiвае абавязковую тыднёвую колькасць гадзiн па класах на аднаго вучня пры вывучэннi ўсiх вучэбных прадметаў на базавым узроўнi, максiмальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня.

38. Кампанент агульнаадукацыйных устаноў тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год забяспечвае варыятыўнасць i асобасную арыентацыю адукацыйнага працэсу з улiкам умоў i магчымасцей кожнай агульнаадукацыйнай установы.

Вучэбныя гадзiны кампанента агульнаадукацыйнай установы тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год выкарыстоўваюцца для:

вывучэння:

асобных вучэбных прадметаў на павышаным i (або) паглыбленым узроўнях;

спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накiраванасцi;

вучэбных прадметаў, якiя не ўваходзяць у дзяржаўны кампанент тыпавога вучэбнага плана;

правядзення:

стымулюючых, падтрымлiваючых заняткаў у I - XII (XIII) класах;

заняткаў па iнтарэсах у I - IV класах;

факультатыўных заняткаў у V - VII класах;

курсаў па выбары ў VIII - XII (XIII класах);

грамадска карыснай працы ў III - XII класах;

кансультацый для вучняў вячэрнiх (зменных) школ.

39. Стымулюючыя заняткi - форма арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з найбольш здольнымi вучнямi.

40. Падтрымлiваючыя заняткi - форма арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з вучнямi, якiя адчуваюць часовыя цяжкасцi ў вывучэннi асобных вучэбных прадметаў.

41. Заняткi па iнтарэсах - форма арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час, накiраваная на развiццё iнтарэсаў вучняў да вучэбнай i пазнавальнай дзейнасцi, развiццё iх здольнасцей i схiльнасцей, набыццё iмi першапачатковага вопыту ўдзелу ў розных вiдах пазнавальнай дзейнасцi.

42. Факультатыўныя заняткi - форма арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час, накiраваная на пашырэнне i паглыбленне ведаў вучняў па вучэбных прадметах у адпаведнасцi з iх запытамi, здольнасцямi i схiльнасцямi, павышэнне актыўнасцi iх пазнавальнай дзейнасцi, а таксама на падрыхтоўку да выбару вывучэння асобных вучэбных прадметаў на павышаным i (або) паглыбленым узроўнях.

43. Курсы па выбары - форма арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час, накiраваная як на пашырэнне, паглыбленне i сiстэматызацыю ведаў вучняў па вучэбных прадметах, так i на падрыхтоўку вучняў да прафесiянальнага самавызначэння i прадаўжэння адукацыi ў адпаведнасцi з выбраным профiлем навучання.

44. Кансультацыi для вучняў вячэрнiх (зменных) школ - форма арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з вучнямi, якiя па ўважлiвых прычынах адсутнiчалi на ўроках i адчуваюць часовыя цяжкасцi ў вывучэннi асобных вучэбных прадметаў.

45. Грамадска карысная праца - форма арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з вучнямi з мэтай прывiцця навыкаў самаабслугоўвання i працоўнай дзейнасцi.

46. Кампанент агульнаадукацыйнай установы тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год вызначаецца i размяркоўваецца педагагiчным саветам агульнаадукацыйнай установы зыходзячы з рознiцы памiж агульнай колькасцю вучэбных гадзiн, якiя фiнансуюцца з бюджэту, i колькасцю вучэбных гадзiн дзяржаўнага кампанента тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год.

47. Карэкцыйна-рэабiлiтацыйны кампанент тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год для санаторнай школы-iнтэрната вызначае абавязковыя вучэбныя гадзiны на правядзенне заняткаў па рухальнай рэабiлiтацыi i пры наяўнасцi ўмоў - лячэбным плаваннi.

48. Карэкцыйны кампанент тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год для спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) змяшчае спецыяльныя прадметы, якiя накiраваны на выпраўленне або кампенсацыю парушэнняў маўленчага развiцця, развiццё пазнавальнай дзейнасцi, агульнай маторыкi.

49. Вытворчы кампанент тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год для спецыяльнай школы закрытага тыпу вызначае абавязковыя вучэбныя гадзiны на грамадска карысную i вытворчую працу.

50. Тлумачальная запiска па арганiзацыi адукацыйнага працэсу вызначае:

працягласць навучальнага года;

тэрмiны правядзення канiкул на працягу навучальнага года, у тым лiку дадатковых канiкул для вучняў I i II класаў;

тэрмiны правядзення выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi;

патрабаваннi да рэжыму функцыянавання агульнаадукацыйных устаноў;

парадак фармiравання груп для правядзення стымулюючых, падтрымлiваючых заняткаў, арганiзацыi заняткаў па iнтарэсах, факультатыўных заняткаў, курсаў па выбары;

парадак арганiзацыi грамадска карыснай працы, вучэбна-палявых збораў i медыцынскай практыкi, працоўнай практыкi, прафесiянальнай падрыхтоўкi вучняў;

асаблiвасцi арганiзацыi адукацыйнага працэсу па асобных вучэбных прадметах, спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай, спартыўнай накiраванасцi;

парадак дзялення класа на групы пры вывучэннi асобных вучэбных прадметаў;

асаблiвасцi арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў асобных тыпах агульнаадукацыйных устаноў;

асаблiвасцi адукацыйнага працэсу пры навучаннi i выхаваннi вучняў дома, ва ўмовах арганiзацый аховы здароўя, санаторна-курортных i аздараўленчых арганiзацыях.

51. Для вывучэння вучэбных прадметаў дзяржаўнага кампанента тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год, вучэбных прадметаў, якiя не ўваходзяць у дзяржаўны кампанент тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год, правядзення ў межах вучэбных гадзiн кампанента агульнаадукацыйнай установы тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год абавязковых урокаў па асновах бяспекi жыццядзейнасцi, радыяцыйнай бяспецы, бiблiятэчна-бiблiяграфiчнай культуры, а таксама заняткаў па iнтарэсах, факультатыўных заняткаў, курсаў па выбары распрацоўваюцца вучэбныя праграмы.

Вучэбныя праграмы зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

52. Тыпавыя вучэбныя планы агульнаадукацыйных устаноў на бягучы навучальны год, вучэбныя праграмы па ўсiх вучэбных прадметах дзяржаўнага кампанента распрацоўваюцца на падставе адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыi.

53. Тыпавыя вучэбныя планы агульнаадукацыйных устаноў, якiя распрацоўваюцца адзiн раз у дванаццаць гадоў, тыпавыя вучэбныя планы агульнаадукацыйных устаноў на бягучы навучальны год зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.



Глава 6 АСАБЛIВАСЦI НАВУЧАННЯ ПА IНДЫВIДУАЛЬНЫХ ВУЧЭБНЫХ ПЛАНАХ

54. У агульнаадукацыйных установах дапускаецца навучанне вучняў па iндывiдуальных вучэбных планах.

55. Пры арганiзацыi навучання па iндывiдуальным вучэбным плане вучню дазваляецца вывучаць самастойна ўсе або асобныя вучэбныя прадметы, прадугледжаныя iндывiдуальным вучэбным планам.

56. Для вырашэння пытання аб пераводзе вучня на навучанне па iндывiдуальным вучэбным плане яго законныя прадстаўнiкi, як правiла, да 31 жнiўня падаюць заяву на iмя кiраўнiка агульнаадукацыйнай установы.

57. Рашэнне аб пераводзе вучня на навучанне па iндывiдуальным вучэбным плане, аб парадку i формах правядзення прамежкавай атэстацыi (за чвэрць, трыместр або паўгоддзе) па вучэбных прадметах, якiя вучань вывучае самастойна ў межах iндывiдуальнага вучэбнага плана, прымаецца педагагiчным саветам агульнаадукацыйнай установы, зацвярджаецца загадам яе кiраўнiка i даводзiцца да ведама вучня i яго законных прадстаўнiкоў.

58. Iндывiдуальныя вучэбныя планы распрацоўваюцца агульнаадукацыйнай установай у адпаведнасцi з вучэбнымi планамi агульнаадукацыйнай установы на бягучы навучальны год i (або) тыпавымi вучэбнымi планамi на бягучы навучальны год для адпаведнага тыпу агульнаадукацыйнай установы па ўзгадненнi з яго законнымi прадстаўнiкамi.

Iндывiдуальныя вучэбныя планы зацвярджаюцца кiраўнiком агульнаадукацыйнай установы.

59. Вучань, якi навучаецца па iндывiдуальным вучэбным плане, лiчыцца ў спiсах вучняў агульнаадукацыйнай установы. У класным журнале ў графах аб наведваннi вучнямi ўрокаў па вучэбных прадметах (прадмеце), якiя ён вывучае самастойна, робiцца запiс: "Навучаецца па iндывiдуальным вучэбным плане".

60. Навучанне вучня па iндывiдуальным вучэбным плане можа быць спынена:

па заяве яго законных прадстаўнiкоў;

па рашэннi педагагiчнага савета агульнаадукацыйнай установы, калi вучань атрымаў гадавую адзнаку 0 балаў па адным з вучэбных прадметаў, якi ён вывучаў самастойна.

61. Рашэнне педагагiчнага савета аб спыненнi навучання вучня па iндывiдуальным вучэбным плане зацвярджаецца загадам кiраўнiка агульнаадукацыйнай установы, якi ў тыднёвы тэрмiн даводзiцца да ведама вучня i яго законных прадстаўнiкоў.



Глава 7 АРГАНIЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

62. Адукацыйны працэс у агульнаадукацыйных установах павiнен забяспечыць ахову здароўя вучняў, падтрыманне iх працаздольнасцi на працягу вучэбнага дня, вучэбнага тыдня, навучальнага года, неабходную рухальную актыўнасць, развiццё iндывiдуальных здольнасцей па iнтарэсах.

63. Для арганiзацыi адукацыйнага працэсу агульнаадукацыйныя ўстановы:

вызначаюць структуру навучальнага года па чвэрцях, трыместрах або паўгоддзях з улiкам патрабаванняў санiтарных нормаў, правiлаў, гiгiенiчных нарматываў;

распрацоўваюць вучэбныя планы агульнаадукацыйнай установы на бягучы навучальны год на падставе тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год i тлумачальнай запiскi па арганiзацыi адукацыйнага працэсу;

выкарыстоўваюць вучэбныя праграмы, зацверджаныя Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

64. Структура навучальнага года ўзгадняецца агульнаадукацыйнай установай з адпаведным мясцовым выканаўчым i распарадчым органам i тэрытарыяльным органам дзяржаўнага санiтарнага нагляду.

65. Вучэбныя планы зацвярджаюцца кiраўнiком агульнаадукацыйнай установы па ўзгадненнi:

для дзяржаўных агульнаадукацыйных устаноў - з дзяржаўным органам кiравання адукацыяй, якому падпарадкавана агульнаадукацыйная ўстанова;

для прыватных агульнаадукацыйных устаноў - з аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы знаходжання агульнаадукацыйнай установы.

66. Штодзённая колькасць урокаў у агульнаадукацыйнай установе i iх паслядоўнасць вызначаюцца раскладам урокаў, якi складаецца з улiкам патрабаванняў санiтарных правiлаў, нормаў, гiгiенiчных нарматываў. Расклад урокаў зацвярджаецца кiраўнiком агульнаадукацыйнай установы.

Абавязковыя ўрокi па асновах бяспекi жыццядзейнасцi, радыяцыйнай бяспецы, бiблiятэчна-бiблiяграфiчнай культуры, а таксама стымулюючыя, падтрымлiваючыя заняткi, заняткi па iнтарэсах, факультатыўныя заняткi, курсы па выбары праводзяцца ў адпаведнасцi з раскладамi, якiя зацвярджаюцца кiраўнiком агульнаадукацыйнай установы.

67. Працягласць перапынкаў памiж урокамi вызначаецца зыходзячы з канкрэтных умоў працы агульнаадукацыйнай установы, неабходнасцi забеспячэння арганiзацыi харчавання вучняў i iх адпачынку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных правiлаў, нормаў, гiгiенiчных нарматываў.

68. Патрабаваннi да фармiравання вуснай i пiсьмовай мовы вучняў агульнаадукацыйных устаноў, да правядзення, праверкi i ацэньвання навучальных i кантрольных работ, якiя праводзяцца ў пiсьмовай форме, прыкладную колькасць i аб'ём кантрольных работ, парадак вядзення i афармлення сшыткаў, рэфератаў, дзённiкаў i класных журналаў вызначае Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

69. Вынiкi вучэбнай дзейнасцi вучняў па вучэбных прадметах, паводзiны вучняў агульнаадукацыйных устаноў ацэньваюцца пры правядзеннi iх атэстацыi.

Парадак i формы правядзення атэстацыi вучняў агульнаадукацыйных устаноў, пераводу iх у наступны клас, перагляду станоўчай гадавой адзнакi, вызвалення ад выпускных экзаменаў, допуску да выпускных экзаменаў, арганiзацыi выпускных экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных устаноў вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Пералiк захворванняў, якiя з'яўляюцца падставай для вызвалення вучняў агульнаадукацыйных устаноў ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi, вызначаецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

70. Вучэбныя дасягненнi вучняў на занятках па iнтарэсах, факультатыўных занятках, курсах па выбары ацэньваюцца слоўна на змястоўна-ацэначнай аснове без выстаўлення адзнак.



Глава 8 АСАБЛIВАСЦI ПЕРАВОДУ Ў НАСТУПНЫ КЛАС АСОБНЫХ ВУЧНЯЎ

71. З мэтай вырашэння пытання аб датэрмiновым пераводзе ў наступны клас вучня агульнаадукацыйнай установы, якi самастойна засвоiў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымi праграмамi па ўсiх вучэбных прадметах адпаведнага класа, або вучня, якi навучаецца па iндывiдуальным вучэбным плане, агульнаадукацыйным установам дазваляецца на працягу першага месяца навучальнага года праводзiць вынiковую атэстацыю за год.

72. Для вырашэння пытання аб пераводзе вучня ў наступны клас яго законныя прадстаўнiкi падаюць да 10 верасня заяву на iмя кiраўнiка агульнаадукацыйнай установы.

73. Для правядзення вынiковай атэстацыi за год вучняў, азначаных у пункце 71 гэтага Палажэння, загадам кiраўнiка агульнаадукацыйнай установы ствараецца камiсiя ў складзе кiраўнiка агульнаадукацыйнай установы або яго намеснiка па асноўнай дзейнасцi (старшыня камiсii) i педагагiчных работнiкаў, якiя выкладаюць адпаведныя вучэбныя прадметы.

74. Камiсiя:

вызначае формы i тэрмiны правядзення вынiковай атэстацыi за год па кожным вучэбным прадмеце;

распрацоўвае матэрыялы для правядзення вынiковай атэстацыi за год у адпаведнасцi з вучэбнымi праграмамi па вучэбных прадметах.

Матэрыялы для правядзення вынiковай атэстацыi за год зацвярджаюцца старшынёй камiсii.

75. Расклад правядзення вынiковай атэстацыi за год зацвярджаецца кiраўнiком агульнаадукацыйнай установы i даводзiцца да вучняў i iх законных прадстаўнiкоў не пазней чым за тыдзень да яе правядзення.

76. Вынiкi правядзення вынiковай атэстацыi за год па кожным вучэбным прадмеце ўносяцца ў пратаколы.

77. Правядзенне паўторнай вынiковай атэстацыi за год не дазваляецца.

78. Рашэнне аб пераводзе вучняў у наступны клас на падставе пратаколаў камiсii прымаецца педагагiчным саветам агульнаадукацыйнай установы, зацвярджаецца загадам кiраўнiка агульнаадукацыйнай установы i даводзiцца да ведама вучняў i iх законных прадстаўнiкоў да 1 кастрычнiка.

У класным журнале i iншай дакументацыi агульнаадукацыйнай установы робяцца адпаведныя запiсы.



Глава 9 ПАЗАКЛАСНАЯ I ПАЗАШКОЛЬНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ У АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВЕ

79. Асноўнай формай арганiзацыi пазакласнай i пазашкольнай дзейнасцi ў агульнаадукацыйнай установе з'яўляюцца заняткi ў аб'яднаннях па iнтарэсах.

Аб'яднанне па iнтарэсах - аб'яднанне вучняў аднаго або рознага ўзросту на падставе агульнага iнтарэсу да канкрэтнага кiрунку дзейнасцi.

80. Да аб'яднанняў па iнтарэсах адносяцца гурток, клуб, секцыя, студыя, майстэрня, лабараторыя, тэатр, школа юных, навуковае таварыства i iншыя аб'яднаннi па iнтарэсах.

81. Аб'яднаннi па iнтарэсах ствараюцца ў адпаведнасцi з iнтарэсамi вучняў, пажаданнямi iх законных прадстаўнiкоў, а таксама з улiкам магчымасцей агульнаадукацыйнай установы, устаноў, якiя забяспечваюць пазашкольнае выхаванне i навучанне.

82. Змест дзейнасцi аб'яднання па iнтарэсах вызначаецца кiраўнiком гуртка, клуба, секцыi, студыi, майстэрнi, лабараторыi, тэатра, школы юных, навуковага таварыства i iншых аб'яднанняў па iнтарэсах, якiя прадугледжаны статутам агульнаадукацыйнай установы, з улiкам навучальна-выхаваўчых праграм.

83. Заняткi ў аб'яднаннях па iнтарэсах вядуцца па навучальна-выхаваўчых праграмах, зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

У асобных выпадках у агульнаадукацыйнай установе па некаторых профiлях дзейнасцi аб'яднанняў па iнтарэсах праграмы могуць быць складзены iх кiраўнiкамi, творчымi, навуковымi, педагагiчнымi работнiкамi, якiя ўзгадняюцца педагагiчным саветам i зацвярджаюцца кiраўнiком агульнаадукацыйнай установы.

84. Напаўняльнасць аб'яднанняў па iнтарэсах, асаблiвасцi iх работы такiя ж, як i пры арганiзацыi дзейнасцi аб'яднанняў па iнтарэсах ва ўстановах, якiя забяспечваюць пазашкольнае выхаванне i навучанне.

85. Аб'яднаннi па iнтарэсах фармiруюцца на падставе заяў вучняў (iх законных прадстаўнiкоў) на iмя кiраўнiка агульнаадукацыйнай установы, а таксама з улiкам здароўя вучняў.

86. Дзейнасць аб'яднанняў па iнтарэсах ажыццяўляецца па раскладзе, якi зацвярджаецца кiраўнiком агульнаадукацыйнай установы.

87. Аб'яднаннi па iнтарэсах у агульнаадукацыйных установах могуць быць арганiзаваны ўстановамi, якiя забяспечваюць пазашкольнае выхаванне i навучанне, у парадку i ва ўмовах, якiя вызначаны заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

88. Агульнаадукацыйная ўстанова ў працэсе ажыццяўлення пазакласнай i пазашкольнай дзейнасцi можа праводзiць конкурсы, фестывалi, форумы, алiмпiяды, спаборнiцтвы, злёты, канферэнцыi, выставы, экспедыцыi, паходы i iншыя мерапрыемствы.



Глава 10 ПАДРЫХТОЎКА ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ ДА НАВУЧАННЯ Ў АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВЕ

89. Па жаданнi законных прадстаўнiкоў дзяцей дашкольнага ўзросту, у тым лiку дзяцей, якiя не наведваюць дашкольныя ўстановы, у агульнаадукацыйнай установе можа ажыццяўляцца падрыхтоўка iх дзяцей да навучання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

90. Падрыхтоўка дзяцей дашкольнага ўзросту да навучання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў агульнаадукацыйнай установе на спецыяльна арганiзаваных занятках з дзецьмi (далей - заняткi), а таксама праз аказанне законным прадстаўнiкам дзяцей кансультацыйнай дапамогi (далей - кансультацыi).

91. Правядзенне заняткаў, кансультацый накiравана на забеспячэнне сацыялiзацыi дзяцей у калектыве аднагодак i дарослых, фармiраванне асноў гатоўнасцi да навучання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

Заняткi i кансультацыi праводзяцца ў адпаведнасцi з вучэбным планам i па вучэбнай праграме, зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

92. Для правядзення заняткаў фармiруюцца групы, напаўняльнасць якiх складае не больш за 20 дзяцей.

93. Заняткi i кансультацыi праводзяцца ў час канiкул, у тым лiку i летнiх канiкул.

Тэрмiны i працягласць iх правядзення, колькасць груп вызначаюцца агульнаадукацыйнай установай.

94. Расклад заняткаў, правядзення кансультацый зацвярджаецца кiраўнiком агульнаадукацыйнай установы i даводзiцца да ведама законных прадстаўнiкоў дзяцей.

95. Заняткi, кансультацыi праводзяць педагагiчныя работнiкi агульнаадукацыйнай установы ў межах iх працоўнага часу з улiкам устаноўленага аб'ёму педагагiчнай работы.



Глава 11 АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННI ДА ПРЫЁМУ, ПЕРАВОДУ I АДЛIЧЭННЮ ВУЧНЯЎ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОЎ

96. Кожны грамадзянiн мае права звярнуцца за атрыманнем адукацыi ў любую агульнаадукацыйную ўстанову, якая павiнна разгледзець зварот у адпаведнасцi з правiламi прыёму.

Прыём дзяцей у агульнаадукацыйную ўстанову, за выключэннем прыёму ў гiмназiю, гiмназiю-каледж мастацтваў, лiнгвiстычную гiмназiю-каледж, лiцэй, ажыццяўляецца без уступных iспытаў.

97. У I клас дзяржаўных агульнаадукацыйных устаноў, за выключэннем сярэднiх школ-каледжаў мастацтваў, школ-iнтэрнатаў, санаторных школ-iнтэрнатаў, якiя размешчаны ў гарадах i пасёлках гарадскога тыпу, якiя з'яўляюцца цэнтрамi раёнаў, прымаюцца ў першую чаргу дзецi, якiя пражываюць на тэрыторыi мiкрараёнаў, замацаваных за гэтымi агульнаадукацыйнымi ўстановамi рашэннямi гарадскiх, раённых выканаўчых камiтэтаў i мясцовых адмiнiстрацый.

Дзецi, якiя не пражываюць на тэрыторыi мiкрараёнаў, якiя замацаваны за гэтымi агульнаадукацыйнымi ўстановамi, могуць быць залiчаны ў гэтыя агульнаадукацыйныя ўстановы пры наяўнасцi ў iх свабодных вучнёўскiх месцаў. Залiчэнне на свабодныя вучнёўскiя месцы агульнаадукацыйныя ўстановы ажыццяўляюць у парадку чарговасцi падачы заявы законнымi прадстаўнiкамi вучняў.

У I клас дзяржаўных агульнаадукацыйных устаноў, за выключэннем сярэднiх школ-каледжаў мастацтваў, школ-iнтэрнатаў, санаторных школ-iнтэрнатаў, якiя размешчаны ў сельскiх населеных пунктах i пасёлках гарадскога тыпу, якiя не з'яўляюцца цэнтрам раёнаў, прымаюцца дзецi, якiя пражываюць на тэрыторыi населеных пунктаў, замацаваных за гэтымi агульнаадукацыйнымi ўстановамi рашэннямi сельскiх (пасялковых) выканаўчых камiтэтаў.

98. Прыём у школу-iнтэрнат, санаторную школу-iнтэрнат, вячэрнюю (зменную) школу, гiмназiю, гiмназiю-каледж мастацтваў, лiнгвiстычную гiмназiю-каледж, сярэднюю школу-каледж мастацтваў, лiцэй ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з плануемым iх заснавальнiкамi кантынгентам вучняў (далей - кантрольныя лiчбы прыёму).

Кантрольныя лiчбы прыёму плануюцца з улiкам напаўняльнасцi класаў i колькасцi вучнёўскiх месцаў.

99. Прыём дзяцей у I клас ажыццяўляецца з шасцi гадоў або больш старэйшага ўзросту.

100. Для прыёму дзяцей у I клас у агульнаадукацыйную ўстанову законныя прадстаўнiкi ў перыяд з 1 чэрвеня па 28 жнiўня падаюць заяву на iмя кiраўнiка агульнаадукацыйнай установы i прадстаўляюць наступныя дакументы:

копiю пасведчання аб нараджэннi дзiцяцi;

даведку аб стане здароўя дзiцяцi.

101. Рашэнне аб залiчэннi дзяцей у агульнаадукацыйную ўстанову для навучання ў I класе афармляецца загадам кiраўнiка агульнаадукацыйнай установы не пазней за 31 жнiўня i даводзiцца да iх законных прадстаўнiкоў.

102. Прыём у парадку пераводу вучня з адной агульнаадукацыйнай установы ў iншую для навучання ў адпаведным класе на I i II ступенях агульнай сярэдняй адукацыi, за выключэннем гiмназii, гiмназii-каледжа мастацтваў, лiнгвiстычнай гiмназii-каледжа, лiцэя, ажыццяўляецца на падставе заявы яго законных прадстаўнiкоў.

Агульнаадукацыйная ўстанова, дзе навучаўся вучань, не павiнна перашкаджаць пераводу вучня ў iншую агульнаадукацыйную ўстанову.

103. Для залiчэння ў агульнаадукацыйную ўстанову ў парадку пераводу, за выключэннем гiмназii, гiмназii-каледжа мастацтваў, лiнгвiстычнай гiмназii-каледжа, лiцэя, законныя прадстаўнiкi вучня разам з заявай на iмя кiраўнiка агульнаадукацыйнай установы прадстаўляюць наступныя дакументы:

асабовую картку вучня;

даведку аб стане здароўя дзiцяцi.

104. Рашэнне аб залiчэннi вучня ў агульнаадукацыйную ўстанову ў парадку пераводу для навучання ў адпаведным класе афармляецца загадам кiраўнiка агульнаадукацыйнай установы не пазней за тры днi з дня падачы заявы i даводзiцца да законных прадстаўнiкоў вучня.

105. Прыём асоб у агульнаадукацыйныя ўстановы для навучання ў адпаведным класе на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, за выключэннем прыёму ў лiцэй, ажыццяўляецца на падставе заявы на iмя кiраўнiка агульнаадукацыйнай установы i наступных дакументаў:

пасведчання аб агульнай базавай адукацыi;

даведкi аб паспяховасцi, даведкi аб навучаннi (акадэмiчнай даведкi) - для асоб, адлiчаных з устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыi;

даведкi аб стане здароўя дзiцяцi.

106. Рашэнне аб залiчэннi асоб у агульнаадукацыйныя ўстановы для навучання ў адпаведным класе на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi афармляецца загадам кiраўнiка агульнаадукацыйнай установы не пазней за 31 жнiўня, а асоб, адлiчаных з устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыi, не пазней за тры днi з дня падачы заявы i даводзiцца да iх законных прадстаўнiкоў.

107. Перавод вучняў у iншыя агульнаадукацыйныя ўстановы ў выпадку рэарганiзацыi, лiквiдацыi або адмовы ў дзяржаўнай акрэдытацыi агульнаадукацыйнай установы забяспечваецца заснавальнiкам са згоды законных прадстаўнiкоў вучняў i па ўзгадненнi з агульнаадукацыйнымi ўстановамi, у якiя пераводзяцца вучнi.

108. Вучнi адлiчваюцца з агульнаадукацыйнай установы:

у сувязi з завяршэннем навучання ў агульнаадукацыйнай установе;

у сувязi з пераводам у iншыя агульнаадукацыйныя ўстановы або ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi;

па асабiстым жаданнi ў сувязi з пераходам на самастойную форму атрымання адукацыi;

за непаспяховасць, сiстэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыплiны i правiлаў унутранага распарадку агульнаадукацыйнай установы пры навучаннi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

109. Рашэнне аб адлiчэннi вучняў з агульнаадукацыйнай установы на падставах, якiя вызначаны абзацамi другiм i пятым пункта 108 гэтага Палажэння, прымаецца педагагiчным саветам агульнаадукацыйнай установы.

Рашэнне педагагiчнага савета агульнаадукацыйнай установы аб адлiчэннi з III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi непаўналетняга вучня за непаспяховасць, сiстэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыплiны i правiлаў унутранага распарадку агульнаадукацыйнай установы прымаецца па ўзгадненнi з адпаведнай тэрытарыяльнай камiсiяй па справах непаўналетнiх.

Рашэнне педагагiчнага савета агульнаадукацыйнай установы аб адлiчэннi з III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi дзiцяцi-сiраты i дзiцяцi, якое засталося без апекi бацькоў, за непаспяховасць, сiстэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыплiны i правiлаў унутранага распарадку агульнаадукацыйнай установы прымаецца па ўзгадненнi з органам апекi i папячыцельства па месцы жыхарства вучня.

110. Адлiчэнне вучняў з агульнаадукацыйнай установы афармляецца загадам яе кiраўнiка з указаннем падставы i даводзiцца да законных прадстаўнiкоў вучняў, аддзелаў (упраўленняў) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, на тэрыторыi якiх знаходзiцца агульнаадукацыйная ўстанова.



Глава 12 АСАБЛIВАСЦI ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЫ

111. Пачатковая школа - агульнаадукацыйная ўстанова, якая ажыццяўляе навучанне i выхаванне на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i функцыянуе ў складзе I - IV класаў.

112. Па рашэннi заснавальнiка ў пачатковай школе могуць стварацца, пачынаючы з I класа:

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным узроўнi вучэбнага прадмета "Замежная мова";

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накiраванасцi;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў спартыўнай накiраванасцi.

113. Па рашэннi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа навучанне i выхаванне вучняў I класаў, пры наяўнасцi ўмоў - iншых класаў пачатковай школы могуць быць арганiзаваны на базе дашкольнай установы.

114. Вучнi I класаў уваходзяць у склад дзiцячага калектыву дашкольнай установы. Iх рэжым дня з'яўляецца састаўной часткай агульнага рэжыму дня дашкольнай установы.

115. Кожны дзень прыём вучняў I класаў у дашкольную ўстанову, як i iншых узроставых груп, а таксама арганiзацыя iх дзейнасцi пасля завяршэння адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з рэжымам дня дашкольнай установы.

Адукацыйны працэс у I класах ажыццяўляюць педагагiчныя работнiкi пачатковай школы, астатнi час дня з вучнямi I класаў працуюць педагагiчныя работнiкi дашкольнай установы.

116. У перыяд канiкул, у тым лiку дадатковых i летнiх, вучнi I класаў могуць наведваць дашкольную ўстанову на агульных падставах.

117. Плата за харчаванне вучняў I класа ў дашкольнай установе ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

118. Арганiзацыя навучання i выхавання вучняў II - IV класаў на базе дашкольных устаноў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з рэжымам дня пачатковай школы. Адукацыйный працэс у гэтых класах ажыццяўляюць педагагiчныя работнiкi агульнаадукацыйнай установы.

119. Вучнi, якiя закончылi пачатковую школу i атрымалi агульную пачатковую адукацыю, працягваюць навучанне ў агульнаадукацыйнай установе, якая ажыццяўляе навучанне i выхаванне на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.



Глава 13 АСАБЛIВАСЦI ФУНКЦЫЯНАВАННЯ БАЗАВАЙ ШКОЛЫ

120. Базавая школа - агульнаадукацыйная ўстанова, якая ажыццяўляе навучанне i выхаванне на I i II ступенях агульнай сярэдняй адукацыi i функцыянуе ў складзе I - Х класаў.

121. Па рашэннi заснавальнiка ў базавай школе могуць стварацца:

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным узроўнi вучэбнага прадмета "Замежная мова" пачынаючы з I класа;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накiраванасцi пачынаючы як з I, так i з V класа;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў спартыўнай накiраванасцi пачынаючы як з I, так i з V класа;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным i (або) паглыбленым узроўнях вучэбнага прадмета "Замежная мова" пачынаючы з V класа;

классы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным узроўнi вучэбнага прадмета "Працоўнае навучанне" пачынаючы з V класа;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным i паглыбленым узроўнях iншых вучэбных прадметаў пачынаючы з VIII класа.

122. Вучнi, якiя вывучалi вучэбны прадмет "Замежная мова" на павышаным узроўнi ў I - IV класах, могуць, пачынаючы з V класа, працягваць яго вывучэнне на павышаным або паглыбленым узроўнi.

123. Па рашэннi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа навучанне i выхаванне вучняў I класаў, пры наяўнасцi ўмоў - II - IV класаў базавай школы могуць быць арганiзаваны на базе дашкольных устаноў.

124. Арганiзацыя навучання i выхавання вучняў I - IV класаў на базе дашкольных устаноў ажыццяўляецца ў парадку i на ўмовах, азначаных у пунктах 114 - 118 гэтага Палажэння.



Глава 14 АСАБЛIВАСЦI ФУНКЦЫЯНАВАННЯ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ

125. Сярэдняя школа - агульнаадукацыйная ўстанова, якая ажыццяўляе навучанне i выхаванне на I, II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi i функцыянуе ў складзе I - ХII класаў.

126. Па рашэннi заснавальнiка ў сярэдняй школе могуць стварацца:

классы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным узроўнi вучэбнага прадмета "Замежная мова" пачынаючы з I класа;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накiраванасцi пачынаючы як з I, так i з V класа;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў спартыўнай накiраванасцi пачынаючы як з I, так i з V класа;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным i (або) паглыбленым узроўнях вучэбнага прадмета "Замежная мова" пачынаючы з V класа;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным узроўнi вучэбнага прадмета "Працоўнае навучанне" пачынаючы з V класа;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным i паглыбленым узроўнях iншых вучэбных прадметаў пачынаючы з VIII класа;

гiмназiчныя класы для вучняў V - XII класаў;

лiцэйскiя класы для вучняў XI - XII класаў;

класы з профiльным навучаннем для вучняў XI - XII класаў;

класы, у якiх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй (зменнай) школы пачынаючы з ХI класа.

127. Вучнi, якiя вывучалi вучэбны прадмет "Замежная мова" на павышаным узроўнi ў I - IV класах, могуць, пачынаючы з V класа, працягваць яго вывучэнне на павышаным або паглыбленым узроўнi.

128. Па рашэннi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа навучанне i выхаванне вучняў I класаў, пры наяўнасцi ўмоў - II - IV класаў сярэдняй школы могуць быць арганiзаваны на базе дашкольных устаноў.

129. Арганiзацыя навучання i выхавання вучняў I - IV класаў на базе дашкольных устаноў ажыццяўляецца ў парадку i на ўмовах, азначаных у пунктах 114 - 118 гэтага Палажэння.

130. Па рашэннi заснавальнiка ў сярэдняй школе можа ажыццяўляцца прафесiйная падрыхтоўка вучняў XI - XII класаў на базе:

школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрняў;

школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатаў працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў;

устаноў адукацыi, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi.

131. Кiраўнiк сярэдняй школы не мае права адмовiць у залiчэннi ў ХI клас асобам, якiя атрымалi агульную базавую адукацыю ў гэтай агульнаадукацыйнай установе.



Глава 15 АСАБЛIВАСЦI ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ВЯЧЭРНЯЙ (ЗМЕННАЙ) ШКОЛЫ I ПАРАДАК ПРЫЁМУ Ў ЯЕ

132. Вячэрняя (зменная) школа - агульнаадукацыйная ўстанова, якая ствараецца з мэтай забеспячэння права грамадзян на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, у тым лiку без адрыву ад працоўнай дзейнасцi або навучання ў групах устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, дзе не прадугледжана атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi.

133. Магчымасць навучання ў вячэрняй (зменнай) школе не абмяжоўваецца ўзростам грамадзян.

Вячэрняя (зменная) школа можа мець у сваёй структуры вучэбна-кансультацыйныя пункты.

Парадак стварэння i дзейнасць вучэбна-кансультацыйных пунктаў вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

134. Вячэрняя (зменная) школа функцыянуе ў складзе ХI - XII (ХIII) класаў, а для асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця - у складзе ХI - ХIII класаў.

135. Навучанне ў вячэрняй (зменнай) школе можа ажыццяўляцца па вочнай (дзённай i вячэрняй) i завочнай формах атрымання агульнай сярэдняй адукацыi.

136. Па рашэннi заснавальнiка ў вячэрняй (зменнай) школе могуць стварацца класы з профiльным навучаннем, ажыццяўляцца прафесiйная падрыхтоўка вучняў.

137. Прыём у вячэрнюю (зменную) школу ажыццяўляецца з 1 чэрвеня па 30 жнiўня на падставе заявы на iмя кiраўнiка вячэрняй (зменнай) школы з указаннем формы атрымання агульнай сярэдняй адукацыi, тэрмiнаў навучання i наступных дакументаў:

пасведчання аб агульнай базавай адукацыi;

копii пасведчання аб агульнай базавай адукацыi (для асоб, якiя навучаюцца ў групах устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, дзе не прадугледжана атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi) i даведкi аб навучаннi ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi.

Залiчэнне ў вячэрнюю (зменную) школу афармляецца загадам яе кiраўнiка не пазней за 31 жнiўня.

138. Дазваляецца ажыццяўляць прыём у вячэрнюю (зменную) школу на працягу навучальнага года асоб, адлiчаных з устаноў адукацыi, якiя ажыццяўляюць навучанне на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

139. Рашэнне аб залiчэннi iх у вячэрнюю (зменную) школу для працягу навучання ў адпаведным класе прымаецца яе кiраўнiком i ажыццяўляецца на працягу трох дзён з дня падачы заявы на iмя кiраўнiка вячэрняй (зменнай) школы i наступных дакументаў:

пасведчання аб агульнай базавай адукацыi;

даведкi аб паспяховасцi - для асоб, адлiчаных з устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi;

даведкi аб навучаннi (акадэмiчнай даведкi) - для асоб, адлiчаных з устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi;

ведамасцi адзнак па вынiках бягучай (прамежкавай) атэстацыi (для асоб, адлiчаных з агульнаадукацыйных устаноў).

140. Вучням, што спалучаюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi ў вячэрнiх (зменных) школах з працоўнай дзейнасцю, прадастаўляюцца гарантыi, устаноўленыя працоўным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.



Глава 16 АСАБЛIВАСЦI ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ГIМНАЗII I ПАРАДАК ПРЫЁМУ Ў ЯЕ

141. Гiмназiя - агульнаадукацыйная ўстанова, якая забяспечвае навучанне i выхаванне на II i III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi з улiкам iндывiдуальных патрэб, здольнасцей i запытаў вучняў, садзейнiчае развiццю iх творчага, iнтэлектуальнага патэнцыялу, усвядомленага прафесiянальнага самавызначэння для прадаўжэння далейшай адукацыi.

142. Па рашэннi заснавальнiка ў гiмназii ствараюцца:

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накiраванасцi пачынаючы з V класа;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным узроўнi вучэбнага прадмета "Працоўнае навучанне" ў спалучэннi з вывучэннем вучэбнага прадмета "Замежная мова" на павышаным або паглыбленым узроўнi пачынаючы з V класа;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў спартыўнай накiраванасцi пачынаючы з V класа;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным узроўнi вучэбнага прадмета "Замежная мова" ў спалучэннi з вывучэннем спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накiраванасцi агульнаэстэтычнага ўхiлу;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным i (або) паглыбленым узроўнях вучэбнага прадмета "Замежная мова" пачынаючы з V класа;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным узроўнi вучэбнага прадмета "Працоўнае навучанне" пачынаючы з V класа;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным узроўнi вучэбнага прадмета "Замежная мова" ў спалучэннi з вывучэннем на павышаным або паглыбленым узроўнi iншага вучэбнага прадмета пачынаючы з VIII класа;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне на паглыбленым узроўнi вучэбнага прадмета "Замежная мова" ў спалучэннi з вывучэннем на павышаным узроўнi iншага вучэбнага прадмета пачынаючы з VIII класа;

класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным узроўнi вучэбнага прадмета "Працоўнае навучанне" ў спалучэннi з вывучэннем на павышаным або паглыбленым узроўнi iншага вучэбнага прадмета пачынаючы з VIII класа;

класы, у якiх ажыццяўляецца профiльнае навучанне (далей - профiльныя класы) пачынаючы з XI класа.

143. У гiмназii па рашэннi заснавальнiка можа ажыццяўляцца прафесiйная падрыхтоўка вучняў XI - XII класаў.

144. У гiмназiю маюць права паступаць вучнi, якiя атрымалi агульную пачатковую адукацыю.

145. Прыём у гiмназiю ажыццяўляецца на падставе ўступных iспытаў у адпаведнасцi з кантрольнымi лiчбамi прыёму ў адпаведныя класы гiмназii, якiя зацвярджаюцца заснавальнiкам гiмназii.

146. Для арганiзацыi прыёму, фармiравання па вынiках уступных iспытаў кантынгенту вучняў адпаведных класаў гiмназii ў гiмназii кожны год ствараецца прыёмная камiсiя.

147. Для правядзення ўступных iспытаў па кожным вучэбным прадмеце, азначаным у пункце 151 гэтага Палажэння, ствараюцца экзаменацыйныя камiсii.

148. У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай пры правядзеннi ўступных iспытаў ствараюцца апеляцыйныя камiсii.

149. Парадак стварэння i паўнамоцтвы прыёмнай, экзаменацыйных i апеляцыйных камiсiй вызначаны пунктамi 162 - 179 гэтага Палажэння.

150. Законныя прадстаўнiкi вучняў у перыяд з 10 па 25 мая падаюць у прыёмную камiсiю гiмназii заяву на iмя кiраўнiка гiмназii i прадстаўляюць у дзень правядзення першага ўступнага iспыту наступныя дакументы:

асабовую картку вучня;

даведку аб стане здароўя дзiцяцi;

ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала па спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай накiраванасцi за апошнi год навучання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi пры навучаннi ў агульнаадукацыйных установах або за апошнi год навучання ва ўстановах пазашкольнага выхавання i навучання, якiя знаходзяцца ў падпарадкаваннi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, - для вучняў, якiя жадаюць працягваць вывучэнне адпаведных спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накiраванасцi;

накiраванне спартыўнай школы (цэнтра) - для вучняў, якiя жадаюць працягваць вывучэнне адпаведнага спецыяльнага вучэбнага прадмета спартыўнай накiраванасцi.

У заяве законныя прадстаўнiкi вучняў указваюць клас адпаведнай накiраванасцi, у якi будуць паступаць iх дзецi.

151. У перыяд з 27 па 31 мая бягучага навучальнага года вучнi здаюць тры ўступныя iспыты ў пiсьмовай форме па наступных вучэбных прадметах:

"Беларуская мова";

"Руская мова";

"Матэматыка".

На правядзенне ўступных iспытаў па вучэбных прадметах, якiя вызначаны першай часткай гэтага пункта, адводзiцца адна астранамiчная гадзiна.

152. Пераздача ўступных iспытаў не дазваляецца.

153. Устанаўлiваюцца наступныя даты правядзення ўступных iспытаў па вучэбных прадметах, якiя вызначаны пунктам 151 гэтага Палажэння:

27 мая - "Беларуская мова";

29 мая - "Матэматыка";

31 мая - "Руская мова".

154. Для правядзення ўступных iспытаў у пiсьмовай форме па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова" распрацоўваюцца тэксты дыктантаў, па вучэбным прадмеце "Матэматыка" - тэкст кантрольнай работы.

Тэксты дыктантаў i кантрольнай работы (далей - тэксты) распрацоўваюцца i зацвярджаюцца ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта на падставе патрабаванняў адукацыйных стандартаў па адпаведных вучэбных прадметах да ўзроўню падрыхтоўкi вучняў за перыяд навучання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i даводзяцца ў перыяд з 20 па 23 мая да аддзелаў (упраўленняў) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў у запячатаных пакетах у адпаведнасцi з iх заявамi.

155. Аддзелы (упраўленнi) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў да 15 красавiка падаюць ва ўпраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэт па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта заяўку на тэксты для правядзення ўступных iспытаў.

156. Аддзелы (упраўленнi) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў даводзяць да гiмназiй, у тым лiку i да прыватных гiмназiй, якiя знаходзяцца на iх тэрыторыi, у перыяд з 24 па 26 мая ў запячатаных пакетах тэксты для правядзення ўступных iспытаў.

157. На аддзелы (упраўленнi) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў ускладаецца адказнасць за своечасовае давядзенне тэкстаў для правядзення ўступных iспытаў да кiраўнiкоў гiмназiй i забеспячэнне iх канфiдэнцыяльнасцi.

158. Пiсьмовыя работы вучняў ацэньваюцца экзаменацыйнымi камiсiямi ў адпаведнасцi з нормамi ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў па адпаведным вучэбным прадмеце, зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

159. Залiчэнне вучняў у гiмназiю ажыццяўляецца на пасяджэннi прыёмнай камiсii, на якое запрашаюцца законныя прадстаўнiкi вучняў. Рашэнне прыёмнай камiсii аб залiчэннi вучняў у гiмназiю афармляецца пратаколам.

160. Пераважнае права на залiчэнне пры роўнай агульнай колькасцi балаў па вынiках уступных iспытаў маюць:

вучнi, якiя маюць вышэйшы сярэднi бал гадавых адзнак за апошнi год навучання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi;

вучнi, якiя маюць вышэйшы сярэднi бал гадавых адзнак па спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай накiраванасцi за апошнi год навучання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi пры навучаннi ў агульнаадукацыйных установах або за апошнi год навучання ва ўстановах пазашкольнага выхавання i навучання, якiя знаходзяцца ў падпарадкаваннi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (для вучняў, якiя жадаюць працягваць вывучэнне адпаведных спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накiраванасцi).

161. Загад аб залiчэннi вучняў у гiмназiю афармляецца яе кiраўнiком на падставе пратакола рашэння прыёмнай камiсii гiмназii не пазней за 5 чэрвеня.

У трохдзённы тэрмiн рашэнне аб залiчэннi вучняў у гiмназiю даводзiцца да ведама законных прадстаўнiкоў вучняў.

162. Састаў прыёмнай камiсii, тэрмiн яе паўнамоцтваў вызначаюцца кожны год педагагiчным саветам гiмназii i зацвярджаюцца загадам яе кiраўнiка (старшыня прыёмнай камiсii).

У састаў прыёмнай камiсii ўваходзяць: намеснiк кiраўнiка гiмназii па асноўнай дзейнасцi (намеснiк старшынi прыёмнай камiсii), сакратар прыёмнай камiсii, члены прыёмнай камiсii з лiку спецыялiстаў, якiя ажыццяўляюць навучанне вучняў па адпаведных вучэбных прадметах.

163. Для правядзення ўступных iспытаў за тры тыднi да iх пачатку з лiку педагагiчных работнiкаў гiмназii ствараюцца экзаменацыйныя камiсii па кожным вучэбным прадмеце, па якiм праводзiцца ўступны iспыт, саставы якiх зацвярджаюцца загадам кiраўнiка гiмназii i ў сваёй дзейнасцi падпарадкоўваюцца прыёмнай камiсii.

164. Для разгляду пiсьмовых заяў законных прадстаўнiкоў вучняў аб пераглядзе вынiкаў здачы ўступных iспытаў (далей - апеляцыя) на тэрмiн правядзення ўступных iспытаў рашэннем старшынi прыёмнай камiсii ствараюцца апеляцыйныя камiсii, якiя ўзначальваюць старшынi экзаменацыйных камiсiй.

165. Рашэннi прыёмнай камiсii прымаюцца большасцю галасоў пры наяўнасцi не менш за дзве трэцi саставу i афармляюцца пратаколам, якi падпiсваецца старшынёй i сакратаром прыёмнай камiсii.

166. Размеркаванне абавязкаў старшынь экзаменацыйных камiсiй, сакратара прыёмнай камiсii зацвярджаецца старшынёй прыёмнай камiсii.

167. Прыёмная камiсiя ў тэрмiны сваiх паўнамоцтваў:

167.1. ажыццяўляе прыём дакументаў ад законных прадстаўнiкоў вучняў, iх рэгiстрацыю i захоўванне;

167.2. вызначае парадак падачы i разгляду апеляцый i знаёмiць з iм законных прадстаўнiкоў вучняў да пачатку ўступных iспытаў;

167.3. ажыццяўляе фармiраванне экзаменацыйных i апеляцыйных камiсiй, кантроль за iх дзейнасцю;

167.4. разглядае апеляцыi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi пунктаў 175 - 177 гэтага Палажэння;

167.5. вызначае колькасны састаў груп вучняў для здачы ўступных iспытаў i колькасны састаў экзаменацыйных камiсiй у час правядзення ўступнага iспыту;

167.6. прымае рашэнне аб залiчэннi вучняў у гiмназiю.

168. Парадак правядзення ўступнага iспыту i рэкамендацыi па выкананнi прапанаваных заданняў даводзяцца да ведама вучняў у аўдыторыi перад пачаткам уступнага iспыту.

169. Шыфроўку пiсьмовых работ вучняў праводзiць сакратар прыёмнай камiсii (або па даручэннi старшынi прыёмнай камiсii iншыя члены прыёмнай камiсii) у прысутнасцi старшынi прыёмнай камiсii. Пасля шыфроўкi тытульныя лiсты захоўваюцца ў сейфе старшынi прыёмнай камiсii.

170. Праверка пiсьмовых работ вучняў пад шыфрам без указання прозвiшча вучня праводзiцца экзаменацыйнай камiсiяй у памяшканнi гiмназii пасля завяршэння ўступнага iспыту.

171. Правераныя пiсьмовыя работы з адзнакамi i подпiсамi старшынi i членаў экзаменацыйнай камiсii перадаюцца старшынёй экзаменацыйнай камiсii сакратару прыёмнай камiсii, якi нясе адказнасць за iх захаванне.

Правераныя пiсьмовыя работы з адзнакамi i подпiсамi членаў экзаменацыйнай камiсii дэшыфруе старшыня прыёмнай камiсii (або па яго даручэннi сакратар прыёмнай камiсii).

172. Вынiкi ацэньвання пiсьмовых работ пасля iх дэшыфроўкi старшынi экзаменацыйных камiсiй уносяць у пратаколы ўступных iспытаў. Пратакол падпiсваецца старшынёй i членамi экзаменацыйнай камiсii.

173. Адзнакi, атрыманыя вучнямi на ўступных iспытах, абвяшчаюцца на наступны дзень пасля iх правядзення.

174. Вучань у прысутнасцi яго законных прадстаўнiкоў можа азнаёмiцца са сваёй пiсьмовай работай незалежна ад атрыманай адзнакi на падставе пiсьмовай заявы, якая падаецца на iмя старшынi экзаменацыйнай камiсii ў дзень абвяшчэння вынiкаў уступнага iспыту.

175. У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай вучань, законныя прадстаўнiкi вучня маюць права падаць апеляцыю на iмя старшынi прыёмнай камiсii.

Вынiкi разгляду апеляцыi паведамляюцца законным прадстаўнiкам вучня не пазней чым на наступны працоўны дзень пасля яе падачы.

176. Разгляд апеляцыi ажыццяўляе апеляцыйная камiсiя ў складзе старшынi i двух членаў экзаменацыйнай камiсii, якiя не правяралi дадзеную пiсьмовую работу.

Пры ўзнiкненнi рознагалоссяў памiж членамi апеляцыйнай камiсii праводзiцца галасаванне i адзнака зацвярджаецца большасцю галасоў.

177. Пры неабходнасцi змянення адзнакi (як у выпадку яе павышэння, так i знiжэння) складаецца пратакол рашэння апеляцыйнай камiсii, з якiм законныя прадстаўнiкi вучня знаёмяцца пад подпiс.

178. На падставе пратакола рашэння апеляцыйнай камiсii, азначанага ў пункце 177 гэтага Палажэння, канчатковыя адзнакi ўносяцца ў пiсьмовыя работы вучня i ў пратаколы ўступных iспытаў.

179. Для вырашэння прыёмнай камiсiяй пытання аб залiчэннi вучняў у гiмназiю сакратаром прыёмнай камiсii запаўняецца ведамасць, у якую ўносяцца адзнакi, атрыманыя вучнямi на ўступных iспытах, сярэднi бал iх гадавых адзнак за апошнi год навучання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, гадавыя адзнакi па адпаведных спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай накiраванасцi.

180. Вучнi, якiя не залiчаны ў гiмназiю, працягваюць навучанне ў агульнаадукацыйных установах, дзе яны навучалiся раней, або ў iншых агульнаадукацыйных установах на агульных падставах.

Прыёмная камiсiя гiмназii выдае гэтым вучням асабовую картку вучня, даведку аб стане здароўя дзiцяцi, якiя яны вяртаюць у агульнаадукацыйную ўстанову, дзе навучалiся раней, або прадстаўляюць у iншую агульнаадукацыйную ўстанову для працягу навучання на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

181. Дазваляецца па рашэннi ўпраўленняў адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ў перыяд з 21 па 28 жнiўня праводзiць уступныя iспыты ў гiмназii для вучняў, якiя не з'явiлiся на ўступныя iспыты па ўважлiвых прычынах (хвароба або iншыя непрадбачаныя абставiны, што пацверджаны дакументальна), толькi пры наяўнасцi ў iх свабодных вучнёўскiх месцаў.

182. Пры наяўнасцi свабодных вучнёўскiх месцаў у гiмназii, пачынаючы з VI класа, гiмназiя можа праводзiць дадатковы прыём вучняў на падставе ўступных iспытаў, парадак правядзення якiх вызначаецца ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.

183. Дазваляецца на працягу навучальнага года пры наяўнасцi свабодных вучнёўскiх месцаў у адпаведных класах гiмназii прымаць вучняў у парадку пераводу з iншых гiмназiй.

184. Вучнi гiмназii, якiя завяршылi навучанне на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i атрымалi агульную базавую адукацыю, маюць права працягваць навучанне ў профiльных класах гэтай гiмназii без праходжання ўступных iспытаў.

Залiчэнне ў гiмназiю для прадаўжэння навучання ў профiльных класах ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.



Глава 17 АСАБЛIВАСЦI ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ЛIЦЭЯ I ПАРАДАК ПРЫЁМУ Ў ЯГО

185. Лiцэй - агульнаадукацыйная ўстанова, якая забяспечвае профiльнае навучанне на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi з улiкам iндывiдуальных патрэб, здольнасцей i запытаў вучняў, напрамкаў iх прафесiянальнага самавызначэння.

186. Лiцэй фукцыянуе ў складзе XI - XII класаў.

187. Профiлi навучання ў лiцэi вызначаюцца яго заснавальнiкам у парадку, вызначаным Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

188. У лiцэi па рашэннi заснавальнiка можа ажыццяўляцца прафесiйная падрыхтоўка вучняў.

189. У лiцэй маюць права паступаць асобы, якiя атрымалi агульную базавую адукацыю.

190. Прыём у лiцэй ажыццяўляецца на падставе ўступных iспытаў згодна з кантрольнымi лiчбамi прыёму ў класы з адпаведнымi профiлямi навучання, якiя зацвярджаюцца заснавальнiкам лiцэя.

191. Без уступных iспытаў у лiцэй залiчваюцца пераможцы (дыпломы I, II, III ступенi) заключнага этапа рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах, праведзенай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь у навучальным годзе, якi завяршыўся ў год прыёму, пры паступленнi ў класы з адпаведнымi профiлямi навучання, для якiх дадзены вучэбны прадмет вызначаны вучэбным прадметам для здачы ўступнага iспыту.

192. Без уступных iспытаў у лiцэй для навучання ў класах мастацка-эстэтычнага профiлю залiчваюцца пераможцы рэспублiканскiх творчых конкурсаў i фестываляў, алiмпiяд па прадметах культуры i мастацтва, праведзеных Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь у навучальным годзе ў адпаведнасцi з палажэннямi, зацверджанымi Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

193. Для арганiзацыi прыёму, фармiравання па вынiках уступных iспытаў кантынгенту вучняў у адпаведных класах з профiльным навучаннем у лiцэi кожны год ствараецца прыёмная камiсiя.

194. Для правядзення ўступных iспытаў па кожным вучэбным прадмеце, па якiм праводзяцца ўступныя iспыты, ствараюцца экзаменацыйныя камiсii.

195. У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай пры правядзеннi ўступных iспытаў ствараюцца апеляцыйныя камiсii.

196. Парадак стварэння i паўнамоцтвы прыёмнай, экзаменацыйных i апеляцыйных камiсiй вызначаны пунктамi 213 - 230 гэтага Палажэння.

197. Асобы, якiя жадаюць паступiць у лiцэй (далей - асобы), падаюць у прыёмную камiсiю лiцэя заяву на iмя кiраўнiка лiцэя i наступныя дакументы:

пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi;

даведку аб стане здароўя дзiцяцi.

У заяве ўказваецца абраны профiль навучання.

198. У перыяд з 15 да 20 чэрвеня бягучага навучальнага года асобы здаюць два ўступныя iспыты. Вучэбныя прадметы, па якiх яны здаюць уступныя iспыты, вызначаюцца лiцэем у адпаведнасцi з профiлямi навучання.

199. Пераздача ўступных iспытаў не дазваляецца.

200. Уступныя iспыты могуць праводзiцца ў пiсьмовай, вуснай формах, а таксама ў спалучэннi вуснай i практычнай формаў.

201. Даты правядзення ўступных iспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах, а таксама форма iх правядзення вызначаецца ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта да 1 красавiка.

202. Расклад уступных iспытаў не пазней чым за тыдзень да пачатку iх правядзення зацвярджаецца кiраўнiком лiцэя i даводзiцца да ведама асоб, якiя жадаюць паступаць у лiцэй. Прозвiшчы членаў экзаменацыйных камiсiй у раскладзе не ўказваюцца. Для кожнай групы ў дзень праводзiцца адзiн уступны iспыт. Працягласць перапынку памiж уступнымi iспытамi павiнна складаць адзiн або больш каляндарных дзён.

203. Уступныя iспыты ў пiсьмовай форме праводзяцца па тэкстах, у вуснай форме, а таксама ў спалучэннi вуснай i практычнай формаў - па бiлетах, якiя распрацоўваюцца ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта на падставе патрабаванняў адукацыйных стандартаў па адпаведных вучэбных прадметах (базавы ўзровень вывучэння з элементамi павышанага ўзроўню, якiя не павiнны перавышаць 40%), вучэбных праграм па спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай накiраванасцi да ўзроўню падрыхтоўкi вучняў за перыяд навучання на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

Тэксты i бiлеты зацвярджаюцца ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта i даводзяцца да аддзелаў (упраўленняў) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў у адпаведнасцi з iх заявамi ў запячатаных пакетах:

бiлеты - у перыяд з 10 да 15 мая;

тэксты - у перыяд з 1 да 5 чэрвеня.

204. Практычныя заданнi, якiя прадугледжаны бiлетамi, зацверджанымi ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, распрацоўваюцца экзаменацыйнымi камiсiямi лiцэя i зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камiсii лiцэя не пазней чым за тыдзень да пачатку ўступных iспытаў.

205. Аддзелы (упраўленнi) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў да 15 красавiка на падставе заяў лiцэяў падаюць ва ўпраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэт па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта заяўку на адпаведныя тэксты i бiлеты.

206. Аддзелы (упраўленнi) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў даводзяць да лiцэяў у запячатаных пакетах:

бiлеты - у перыяд з 20 да 25 мая;

тэксты - у перыяд з 10 да 14 чэрвеня.

На аддзелы (упраўленнi) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў ускладаецца адказнасць за своечасовае давядзенне тэкстаў i бiлетаў для правядзення ўступных iспытаў да кiраўнiкоў лiцэяў i забеспячэнне iх канфiдэнцыяльнасцi.

207. Лiцэй незалежна ад яго падпарадкаванасцi i формаў уласнасцi да 1 красавiка падае ў аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў па месцы знаходжання лiцэя заяўку на адпаведныя тэксты i бiлеты для правядзення ўступных iспытаў.

208. На правядзенне ўступных iспытаў у пiсьмовай форме па вучэбных прадметах "Беларуская мова" i "Руская мова" прадугледжваецца адна астранамiчная гадзiна, па iншых вучэбных прадметах - не больш за чатыры астранамiчныя гадзiны.

Асобы, якiя не паспелi выканаць у вызначаны час пiсьмовыя работы, аддаюць iх разам з чарнавiком экзаменацыйнай камiсii незакончанымi.

209. Для падрыхтоўкi да ўступнага iспыту, якi праводзiцца па бiлетах, адводзiцца не больш за 30 хвiлiн.

Пры падрыхтоўцы асоба абавязкова робiць запiсы ў лiсце адказу са штампам лiцэя, а члены экзаменацыйнай камiсii адзначаюць правiльнасць i паўнату адказаў на тэарэтычныя пытаннi i практычныя заданнi бiлета, а таксама дадатковыя пытаннi, якiя запiсваюцца ў лiст адказу. Дадатковыя пытаннi павiнны насiць удакладняючы характар i не выходзiць за межы тэарэтычных пытанняў i практычных заданняў бiлета.

Пры падрыхтоўцы да адказу па спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накiраванасцi асоба абавязкова робiць запiсы ў лiсце адказу па тэарэтычных пытаннях. Члены экзаменацыйнай камiсii адзначаюць правiльнасць i паўнату адказаў на тэарэтычныя пытаннi, правiльнасць i паўнату выканання практычнага задання.

210. Пiсьмовыя работы i адказы па бiлетах ацэньваюцца экзаменацыйнымi камiсiямi ў адпаведнасцi з нормамi ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў па адпаведным вучэбным прадмеце, якiя зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

211. Залiчэнне асоб у склад вучняў лiцэя ажыццяўляецца на пасяджэннi прыёмнай камiсii, на якое запрашаюцца асобы i iх законныя прадстаўнiкi. Рашэнне прыёмнай камiсii аб залiчэннi асоб у склад вучняў лiцэя афармляецца пратаколам.

Пераважнае права на залiчэнне пры роўнай агульнай колькасцi балаў у парадку пералiчэння маюць:

пераможцы трэцяга этапа (дыпломы I, II, III ступенi) рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах, праведзенай Мiнiстэрствам адукацыi ў навучальным годзе, якi завяршыўся ў год прыёму, пры паступленнi ў класы з адпаведнымi профiлямi навучання, для якiх дадзены вучэбны прадмет вызначаны вучэбным прадметам для здачы ўступнага iспыту;

асобы, якiя маюць вышэйшы сярэднi бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыi;

асобы, якiя маюць вышэйшы бал па тых вучэбных прадметах, па якiх яны здаюць уступныя iспыты.

212. Загад аб залiчэннi ў склад вучняў лiцэя афармляецца яго кiраўнiком на падставе пратакола рашэння прыёмнай камiсii лiцэя не пазней за 1 лiпеня.

У трохдзённы тэрмiн рашэнне аб залiчэннi ў склад вучняў лiцэя даводзiцца да ведама асоб i iх законных прадстаўнiкоў.

213. Састаў прыёмнай камiсii, тэрмiн яе паўнамоцтваў вызначаецца кожны год педагагiчным саветам лiцэя i зацвярджаецца загадам яго кiраўнiка (старшыня прыёмнай камiсii).

У састаў прыёмнай камiсii ўваходзяць: намеснiк кiраўнiка лiцэя па асноўнай дзейнасцi (намеснiк старшынi прыёмнай камiсii), сакратар прыёмнай камiсii, члены прыёмнай камiсii з лiку спецыялiстаў, якiя ажыццяўляюць навучанне вучняў па адпаведных вучэбных прадметах.

214. Для правядзення ўступных iспытаў за тры тыднi да iх пачатку з лiку педагагiчных работнiкаў лiцэя ствараюцца экзаменацыйныя камiсii па кожным вучэбным прадмеце, па якiм праводзiцца ўступны iспыт, саставы якiх зацвярджаюцца загадам кiраўнiка лiцэя i ў сваёй дзейнасцi падпарадкоўваюцца прыёмнай камiсii.

215. Для разгляду пiсьмовых заяў асоб або iх законных прадстаўнiкоў аб пераглядзе вынiкаў здачы ўступных iспытаў (далей - апеляцыя) на тэрмiн правядзення ўступных iспытаў рашэннем старшынi прыёмнай камiсii ствараюцца апеляцыйныя камiсii, якiя ўзначальваюць старшынi экзаменацыйных камiсiй.

216. Рашэннi прыёмнай камiсii прымаюцца большасцю галасоў пры наяўнасцi не менш за дзве трэцi саставу i афармляюцца пратаколам, якi падпiсваецца старшынёй i сакратаром прыёмнай камiсii.

217. Размеркаванне абавязкаў старшынь экзаменацыйных камiсiй, сакратара прыёмнай камiсii зацвярджаецца старшынёй прыёмнай камiсii.

218. Прыёмная камiсiя ў тэрмiны сваiх паўнамоцтваў:

218.1. ажыццяўляе прыём дакументаў у тэрмiны, вызначаныя лiцэем, iх рэгiстрацыю i захоўванне;

218.2. вызначае парадак падачы i разгляду апеляцый i знаёмiць з iм асоб, iх законных прадстаўнiкоў да пачатку ўступных iспытаў;

218.3. ажыццяўляе фармiраванне экзаменацыйных i апеляцыйных камiсiй, кантроль за iх дзейнасцю;

218.4. разглядае апеляцыi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi пунктаў 226 - 229 гэтага Палажэння;

218.5. вызначае колькасны састаў груп для здачы ўступных iспытаў i колькасны састаў экзаменацыйных камiсiй у час правядзення ўступнага iспыту;

218.6. прымае рашэнне аб залiчэннi асоб у склад вучняў лiцэя.

219. Парадак правядзення ўступнага iспыту i рэкамендацыi па выкананнi прапанаваных заданняў даводзяцца да ведама асоб у аўдыторыi перад пачаткам уступнага iспыту.

220. Шыфроўку пiсьмовых работ асоб праводзяць сакратар прыёмнай камiсii або па даручэннi старшынi прыёмнай камiсii iншыя члены прыёмнай камiсii ў прысутнасцi старшынi прыёмнай камiсii. Пасля шыфроўкi тытульныя лiсты захоўваюцца ў сейфе старшынi прыёмнай камiсii.

221. Праверка пiсьмовых работ пад шыфрам без указання прозвiшчаў асоб праводзiцца экзаменацыйнай камiсiяй у памяшканнi лiцэя пасля завяршэння ўступнага iспыту.

222. Правераныя пiсьмовыя работы з адзнакамi i подпiсамi старшынi i членаў экзаменацыйнай камiсii перадаюцца старшынёй экзаменацыйнай камiсii сакратару прыёмнай камiсii, якi нясе адказнасць за iх захаванне.

Правераныя пiсьмовыя работы з адзнакамi i подпiсамi членаў экзаменацыйнай камiсii дэшыфруе старшыня прыёмнай камiсii або па яго даручэннi сакратар прыёмнай камiсii.

223. Вынiкi ацэньвання пiсьмовых работ пасля iх дэшыфроўкi, вусных адказаў, вусных адказаў у спалучэннi з выкананнем практычных заданняў старшынi экзаменацыйных камiсiй уносяць у пратаколы ўступных iспытаў. Пратаколы падпiсваюцца старшынёй i членамi экзаменацыйнай камiсii.

224. Адзнакi, атрыманыя асобамi на ўступных iспытах, якiя праводзяцца ў пiсьмовай форме, абвяшчаюцца на наступны дзень пасля iх правядзення, а ў вуснай форме або ў вуснай форме ў спалучэннi з практычнай формай - у дзень яго правядзення.

225. Асоба ў прысутнасцi законных прадстаўнiкоў можа азнаёмiцца са сваёй пiсьмовай работай незалежна ад атрыманай адзнакi на падставе пiсьмовай заявы, якая падаецца на iмя старшынi экзаменацыйнай камiсii ў дзень абвяшчэння вынiкаў уступнага iспыту.

226. У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай асоба або яго законныя прадстаўнiкi маюць права падаць апеляцыю на iмя старшынi прыёмнай камiсii.

Пры здачы ўступнага iспыту ў вуснай форме або ў вуснай форме ў спалучэннi з практычнай формай апеляцыя падаецца ў дзень яго правядзення, пры правядзеннi ўступнага iспыту ў пiсьмовай форме - у дзень абвяшчэння адзнакi.

Вынiкi разгляду апеляцыi паведамляюцца асобе або яго законным прадстаўнiкам не пазней чым на наступны дзень пасля яе падачы.

227. Разгляд апеляцыi па вынiках здачы ўступнага iспыту ў пiсьмовай форме ажыццяўляе апеляцыйная камiсiя ў складзе старшынi i двух членаў экзаменацыйнай камiсii, якiя не правяралi дадзеную пiсьмовую работу.

Разгляд апеляцыi па вынiках здачы ўступнага iспыту ў вуснай форме або ў вуснай форме ў спалучэннi з практычнай формай праводзiцца ў прысутнасцi асобы i яго законных прадстаўнiкоў апеляцыйнай камiсiяй у складзе старшынi i членаў экзаменацыйнай камiсii, якiя прымалi дадзены ўступны iспыт. Пры разглядзе апеляцыi дадатковае апытанне асоб не дапускаецца.

Пры ўзнiкненнi рознагалоссяў памiж членамi апеляцыйнай камiсii праводзiцца галасаванне i адзнака зацвярджаецца большасцю галасоў.

228. Пры неабходнасцi змянення адзнакi (як у выпадку яе павышэння, так i знiжэння) складаецца пратакол рашэння апеляцыйнай камiсii, з якiм асоба або яго законныя прадстаўнiкi знаёмяцца пад подпiс.

229. На падставе пратакола рашэння апеляцыйнай камiсii, азначанага ў пункце 228 гэтага Палажэння, канчатковыя адзнакi ўносяцца ў пiсьмовыя работы або ў лiст адказу асобы i ў пратаколы ўступных iспытаў.

230. Для вырашэння прыёмнай камiсiяй пытання аб залiчэннi асоб у склад вучняў лiцэя сакратаром прыёмнай камiсii запаўняецца ведамасць, у якую ўносяцца адзнакi, атрыманыя асобамi на ўступных iспытах, сярэднi бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыi, сярэднi бал адзнак пасведчання аб агульнай базавай адукацыi па тых вучэбных прадметах, па якiх асоба здавала ўступныя iспыты.

231. Пры наяўнасцi свабодных вучнёўскiх месцаў лiцэй можа праводзiць дадатковы прыём вучняў на падставе ўступных iспытаў, парадак правядзення якiх вызначаецца ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.

232. Дазваляецца на працягу навучальнага года пры наяўнасцi свабодных вучнёўскiх месцаў у лiцэi прымаць вучняў у парадку пераводу з iншых лiцэяў пры ўмове супадзення профiлю навучання.



Глава 18 АСАБЛIВАСЦI ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ШКОЛЫ-IНТЭРНАТА I ПАРАДАК ПРЫЁМУ Ў ЯЕ

233. Школа-iнтэрнат - дзяржаўная агульнаадукацыйная ўстанова, якая забяспечвае навучанне i выхаванне на I, II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, дзяцей з сем'яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, i стварае ўмовы для iх пражывання, харчавання, гарманiчнага развiцця i сацыялiзацыi.

234. Школа-iнтэрнат функцыянуе ў складзе I - XII класаў.

235. Школа-iнтэрнат ствараецца асобна для:

дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў;

дзяцей з сем'яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы.

236. Па рашэннi заснавальнiка ў школе-iнтэрнаце для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама ў школе-iнтэрнаце для дзяцей з сем'яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, могуць стварацца класы, азначаныя ў пункце 126 гэтага Палажэння, акрамя класаў, у якiх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй (зменнай) школы, а таксама можа ажыццяўляцца прафесiйная падрыхтоўка вучняў.

237. У школу-iнтэрнат для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама ў школу-iнтэрнат для дзяцей з сем'яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, прымаюцца дзецi ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.

Пры наяўнасцi неабходных умоў прымаюцца браты i сёстры выхаванцаў ва ўзросце ад 3 гадоў.

У асобных выпадках асобы з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, ва ўзросце 18 i больш гадоў могуць навучацца i выхоўвацца ў школе-iнтэрнаце да завяршэння навучання на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

238. Выхаванцы дашкольнага ўзросту школ-iнтэрнатаў для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, школ-iнтэрнатаў для дзяцей з сем'яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, атрымлiваюць дашкольную адукацыю ў школе-iнтэрнаце або ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыi.

Напаўняльнасць груп для дзяцей дашкольнага ўзросту, якiя ствараюцца ў школах-iнтэрнатах, складае не больш за 12 выхаванцаў.

239. Прыём у школы-iнтэрнаты, утрыманне i выпуск вучняў з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, ажыццяўляецца ў парадку, якi ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь для дзiцячых дамоў.

240. Накiраванне ў школу-iнтэрнат для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, выдаецца ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта на падставе рашэння выканаўчага i распарадчага органа па месцы жыхарства дзiцяцi аб уладкаваннi яго ў школу-iнтэрнат на дзяржаўнае забеспячэнне.

241. Накiраванне ў школу-iнтэрнат для дзяцей з сем'яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, выдаецца ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта на падставе рашэння выканаўчага i распарадчага органа па месцы жыхарства дзiцяцi аб уладкаваннi яго ў школу-iнтэрнат.

У школу-iнтэрнат для дзяцей з сем'яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, накiроўваюцца дзецi, якiм патрэбна дзяржаўная абарона ў сувязi з тым, што iх бацькi або iншыя законныя прадстаўнiкi не могуць забяспечыць неабходныя ўмовы для ўтрымання i выхавання ўласных дзяцей, забеспячэння аховы iх здароўя, паўнацэннага развiцця, адукацыi, падрыхтоўкi да самастойнага жыцця ў грамадстве i сям'i.

242. Дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама дзецi з сем'яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, залiчваюцца ў адпаведную школу-iнтэрнат загадам яе кiраўнiка на працягу аднаго дня з моманту прыёму дзяцей.

Дзецi з сем'яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, залiчваюцца ў адпаведную школу-iнтэрнат на тэрмiн, якi вызначаны ў рашэннi выканаўчага i распарадчага органа па месцы жыхарства дзiцяцi аб уладкаваннi яго ў школу-iнтэрнат.

243. Пры ўладкаваннi дзiцяцi ў школу-iнтэрнат для дзяцей з сем'яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, бацькi або iншыя законныя прадстаўнiкi дзiцяцi падаюць заяву на iмя кiраўнiка школы-iнтэрната i прадстаўляюць наступныя дакументы:

накiраванне ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта або камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта;

пасведчанне аб нараджэннi ў арыгiнале або пашпарт;

асабовую картку вучня, або пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi вучня, або ведамасць адзнак з класнага журнала аб бягучых (прамежкавых) адзнаках;

даведку аб стане здароўя дзiцяцi;

даведку аб адсутнасцi кантактаў з iнфекцыйнымi хворымi.

У заяве на iмя кiраўнiка школы-iнтэрната бацькi або iншыя законныя прадстаўнiкi абавязуюцца забiраць дзiця ў сям'ю ў выхадныя, святочныя днi i ў час канiкул.

244. Выхаванцы з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, утрымлiваюцца ў школе-iнтэрнаце на дзяржаўным забеспячэннi.

245. У школах-iнтэрнатах для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, школах-iнтэрнатах для дзяцей з сем'яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, фармiруюцца класы напаўняльнасцю не больш за 20 вучняў, для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, якiя знаходзяцца ў гэтых школах-iнтэрнатах, - не больш за 12 вучняў i рознаўзроставыя выхаваўчыя групы напаўняльнасцю не больш за 12 выхаванцаў.

Рознаўзроставыя выхаваўчыя групы размяшчаюцца ў асобных памяшканнях з арганiзацыяй укладу жыцця, максiмальна наблiжанага да ўмоў сям'i.

246. Пры наяўнасцi свабодных вучнёўскiх месцаў у школу-iнтэрнат для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама ў школу-iнтэрнат для дзяцей з сем'яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, па накiраваннi аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, на тэрыторыi якога знаходзiцца школа-iнтэрнат, могуць прымацца для навучання дзецi, якiя пражываюць на блiжэйшай тэрыторыi.

Гэтыя вучнi не ўключаюцца ў склад выхаваўчых груп i не забяспечваюцца харчаваннем, вопраткай, абуткам, мяккiм iнвентаром (пасцельнымi рэчамi), падручнiкамi, вучэбнымi дапаможнiкамi, вучэбнымi прыладамi, прадметамi першай неабходнасцi i асабiстай гiгiены, а таксама сродкамi на асабiстыя выдаткi за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў.

Забеспячэнне iх харчаваннем, падручнiкамi, вучэбнымi дапаможнiкамi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

247. Асаблiвасцi арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў школах-iнтэрнатах для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, школах-iнтэрнатах для дзяцей з сем'яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, вызначаюцца тыпавымi вучэбнымi планамi на бягучы навучальны год для сярэднiх школ i вучэбнымi планамi для спецыяльных школ для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, тлумачальнай запiскай па арганiзацыi адукацыйнага працэсу.

248. Выхаваўчы працэс у школах-iнтэрнатах для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама ў школах-iнтэрнатах для дзяцей з сем'яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, засноўваецца на вучэбнай i працоўнай дзейнасцi, якая складаецца з самаабслугоўвання, грамадска карыснай працы, навучання дамаводству, народным промыслам i рамёствам, працы ў школьных вучэбна-вытворчых майстэрнях, на вучэбна-вопытных участках (гаспадарках) i iншых.

249. Педагогi-псiхолагi i педагогi сацыяльныя школ-iнтэрнатаў арганiзоўваюць i выконваюць работу па карэкцыi адхiленняў у псiхiчным, асабiстым i сацыяльным развiццi вучняў.

250. Першасная медыка-санiтарная дапамога выхаванцам школы-iнтэрната аказваецца медыцынскiмi работнiкамi школы-iнтэрната.

Пры неабходнасцi першасная медыка-санiтарная i спецыялiзаваная медыцынская дапамога выхаванцам школы-iнтэрната аказваецца ў арганiзацыях аховы здароўя ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

251. У канiкулярны час выхаванцы школ-iнтэрнатаў для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, забяспечваюцца пуцёўкамi ў дзiцячыя аздараўленчыя лагеры ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

252. Кiраўнiк школы-iнтэрната для дзяцей з сем'яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, пры наяўнасцi магчымасцi садзейнiчае бацькам або iншым законным прадстаўнiкам у арганiзацыi адпачынку цi працаўладкаваннi iх дзяцей у канiкулярны час летам.

253. Грамадзяне, якiя жадаюць прыняць выхаванца школы-iнтэрната для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама выхаванца школы-iнтэрната для дзяцей з сем'яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, у перыяд канiкул, выхадных дзён, дзяржаўных свят i святочных дзён, якiя ўстаноўлены i аб'яўлены Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь непрацоўнымi, накiроўваюць кiраўнiку школы-iнтэрната, выхаванцам якога з'яўляецца дзiця, заяву аб выдачы дазволу на знаходжанне дзiцяцi ў сям'i.

Кiраўнiк школы-iнтэрната робiць у орган апекi i папячыцельства па месцы жыхарства заяўнiка запыт аб магчымасцi знаходжання дзiцяцi ў дадзенай сям'i.

У выпадку атрымання станоўчага заключэння органа апекi i папячыцельства памiж кiраўнiком школы-iнтэрната i грамадзянiнам заключаецца дагавор аб умовах выхавання i ўтрымання дзяцей па форме, зацверджанай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, у якiм акрэслiваюцца тэрмiны знаходжання кожнага дзiцяцi ў сям'i.

Кiраўнiк школы-iнтэрната для дзяцей з сем'яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, гэты дагавор заключае з пiсьмовага дазволу бацькоў або iншых законных прадстаўнiкоў, подпiс якiх засведчаны ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

254. У выпадках самавольнага пакiдання выхаванцам тэрыторыi школы-iнтэрната без дазволу кiраўнiка або педагагiчных работнiкаў кiраўнiк школы-iнтэрната абавязаны тэрмiнова праiнфармаваць пра гэта орган унутраных спраў па месцы знаходжання ўстановы адукацыi i садзейнiчаць вышуку i вяртанню выхаванца ў школу-iнтэрнат.

255. Школа-iнтэрнат для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, садзейнiчае выхаванцу ва ўладкаваннi жыцця, усталяваннi добрых узаемаадносiн з бацькамi, iншымi законнымi прадстаўнiкамi i сваякамi пры вяртаннi яго ў сям'ю, на працягу трох гадоў пасля выпуску са школы-iнтэрната арганiзуе яго сацыяльна-педагагiчнае суправаджэнне i пры неабходнасцi аказвае дапамогу.

256. У школах-iнтэрнатах для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, могуць пражываць непаўналетнiя выхаванцы з лiку навучэнцаў i студэнтаў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, калi гэтыя ўстановы i школа-iнтэрнат знаходзяцца ў адным або блiзкiх населеных пунктах.

257. У школе-iнтэрнаце для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, можа стварацца аддзяленне постiнтэрнатнай адаптацыi.

258. Аддзяленне постiнтэрнатнай адаптацыi забяспечвае самастойнае пражыванне i падрыхтоўку да самастойнага жыцця былых выхаванцаў школы-iнтэрната, якiя дасягнулi паўналецця i навучаюцца ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi.

259. Дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, што навучаюцца ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, пасля дасягнення паўналецця прымаюцца па iх жаданнi ў аддзяленне постiнтэрнатнай адаптацыi i выпускаюцца з яго на падставе загада кiраўнiка школы-iнтэрната. Яны не ўключаюцца ў склад выхаванцаў, iх дзяржаўнае забеспячэнне ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

260. Былыя выхаванцы школы-iнтэрната для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў - навучэнцы i студэнты ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, па ўзгадненнi з адмiнiстрацыяй устаноў адукацыi, у якiх яны навучаюцца, маюць права пражываць у школе-iнтэрнаце ў перыяд канiкул, выхадных дзён, дзяржаўных свят i святочных дзён, якiя ўстаноўлены i аб'яўлены Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь непрацоўнымi.

261. Па рашэннi мясцовага выканаўчага i распарадчага органаў дапускаецца бясплатнае пражыванне i ўтрыманне на працягу тэрмiну, устаноўленага ў рашэннi, у аддзяленнi постiнтэрнатнай адаптацыi школы-iнтэрната непаўналетнiх выпускнiкоў школы-iнтэрната, якiя спынiлi навучанне ва ўстановах адукацыi i знаходзяцца ў сацыяльна нябяспечным становiшчы.



Глава 19 АСАБЛIВАСЦI ФУНКЦЫЯНАВАННЯ САНАТОРНАЙ ШКОЛЫ-IНТЭРНАТА I ПАРАДАК ПРЫЁМУ Ў ЯЕ

262. Санаторная школа-iнтэрнат ствараецца з мэтай аздараўлення, лячэння вучняў, забеспячэння iх права на атрыманне агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi.

263. Санаторная школа-iнтэрнат забяспечвае навучанне i выхаванне на I, II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi.

264. Санаторныя школы-iнтэрнаты ствараюцца асобна для дзяцей з:

захворваннямi косна-мышачнай сiстэмы i злучальнай тканкi;

захворваннямi туберкулёзу i рызыкай яго развiцця;

саматычнай паталогiяй.

265. Пералiк медыцынскiх паказанняў i супрацьпаказанняў да прыёму ў санаторную школу-iнтэрнат вызначаецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь сумесна з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

266. Накiраванне ў санаторную школу-iнтэрнат выдаецца ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта на падставе рашэння санаторна-адборачнай медыка-педагагiчнай камiсii аб накiраваннi вучня ў санаторную школу-iнтэрнат.

267. Парадак стварэння i дзейнасць санаторна-адборачнай медыка-педагагiчнай камiсii вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

268. Працягласць знаходжання вучняў у санаторнай школе-iнтэрнаце можа быць ад адной чвэрцi да аднаго навучальнага года ў залежнасцi ад стану iх здароўя.

269. У санаторную школу-iнтэрнат у першую чаргу прымаюцца дзецi-сiроты, дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, дзецi бацькоў-iнвалiдаў, дзецi з мнагадзетных сем'яў.

270. Прыём у санаторную школу-iнтэрнат ажыццяўляецца на працягу тыдня да пачатку навучальнага года (чвэрцi) на падставе заявы законных прадстаўнiкоў вучня на iмя кiраўнiка санаторнай школы-iнтэрната i прадстаўлення наступных дакументаў:

накiравання ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта, камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта;

выпiскi з медыцынскай дакументацыi (гiсторыi развiцця дзiцяцi);

даведкi аб адсутнасцi кантактаў з iнфекцыйнымi хворымi;

асабiстай карткi вучня (для тых вучняў, якiя будуць знаходзiцца ў санаторнай школе-iнтэрнаце на працягу навучальнага года).

271. Залiчэнне вучняў у санаторную школу-iнтэрнат афармляецца загадам яе кiраўнiка за адзiн дзень да пачатку навучальнага года (чвэрцi).

Залiчэнне вучняў пасля пачатку навучальнага года (чвэрцi) дапускаецца пры наяўнасцi свабодных месцаў.

272. У санаторнай школе-iнтэрнаце фармiруюцца класы напаўняльнасцю не больш за 20 вучняў.

273. У перыяд знаходжання вучня ў санаторнай школе-iнтэрнаце за iм захоўваецца месца ў агульнаадукацыйнай установе па месцы жыхарства (па месцы яго ранейшага навучання).

274. У санаторнай школе-iнтэрнаце ствараецца медыцынскае аддзяленне.

Першасная медыка-санiтарная дапамога вучням санаторнай школы-iнтэрната аказваецца медыцынскiмi работнiкамi санаторнай школы-iнтэрната.

Пры неабходнасцi спецыялiзаваная медыка-санiтарная дапамога i спецыялiзаваная медыцынская дапамога вучням санаторнай школы-iнтэрната аказваецца ў арганiзацыях аховы здароўя ў парадку, якi ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

275. Вучнi ў санаторнай школе-iнтэрнаце забяспечваюцца харчаваннем, пражываннем, мяккiм iнвентаром (пасцельнымi рэчамi) у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

276. Выхаваўчая работа ў санаторнай школе-iнтэрнаце накiравана на фармiраванне здаровага ладу жыцця, далучэнне да актыўных формаў арганiзацыi вольнага часу, заняткаў па фiзiчнай культуры з улiкам стану здароўя вучняў i садзейнiчае iх паспяховай сацыяльнай адаптацыi.

277. Работа з сям'ёй накiравана на навучанне законных прадстаўнiкоў вучняў прыёмам i спосабам карэкцыi iснуючых недахопаў, замацаванню дасягнутых вынiкаў у санаторнай школе-iнтэрнаце.

278. Асаблiвасцi арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў санаторных школах-iнтэрнатах вызначаюцца тыпавымi вучэбнымi планамi на бягучы навучальны год для гэтага тыпу агульнаадукацыйных устаноў, тлумачальнай запiскай па арганiзацыi адукацыйнага працэсу.



Глава 20 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI АБ ВУЧЭБНА-ПЕДАГАГIЧНЫМ КОМПЛЕКСЕ

279. Вучэбна-педагагiчны комплекс - агульнаадукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй якой з'яўляецца навучанне i выхаванне на ступенях агульнай сярэдняй адукацыi.

280. Вучэбна-педагагiчны комплекс можа забяспечваць у рамках адной адукацыйнай установы:

навучанне i выхаванне на ўзроўнi дашкольнай адукацыi i адпаведных ступенях агульнай сярэдняй адукацыi;

навучанне i выхаванне на ўзроўнях агульнай сярэдняй i сярэдняй спецыяльнай адукацыi.

Да вучэбна-педагагiчнага комплексу адносяцца:

яслi-сад - школа (яслi-сад - пачатковая школа, яслi-сад - базавая школа, яслi-сад - сярэдняя школа);

дзiцячы сад - школа (дзiцячы сад - пачатковая школа, дзiцячы сад - базавая школа, дзiцячы сад - сярэдняя школа);

сярэдняя школа-каледж мастацтваў;

гiмназiя-каледж мастацтваў;

лiнгвiстычная гiмназiя-каледж.

281. Гэтае Палажэнне рэгулюе дзейнасць вучэбна-педагагiчных комплексаў пры ажыццяўленнi iмi навучання i выхавання на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi.

Дзейнасць вучэбна-педагагiчных комплексаў на ўзроўнi дашкольнай адукацыi ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь для ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыi.

Дзейнасць вучэбна-педагагiчных комплексаў на ўзроўнi сярэдняй спецыяльнай адукацыi ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь для ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi.

282. Дзецi, якiя завяршылi выхаванне i навучанне на ўзроўнi дашкольнай адукацыi ў адпаведных вучэбна-педагагiчных комплексах, залiчваюцца ў I клас гэтых вучэбна-педагагiчных комплексаў на падставе заяў iх законных прадстаўнiкоў на iмя кiраўнiка вучэбна-педагагiчнага комплексу.

283. Залiчэнне дзяцей у I клас вучэбна-педагагiчных комплексаў, якiя не былi выхаванцамi вучэбна-педагагiчных комплексаў, што ажыццяўляюць навучанне i выхаванне на ўзроўнi дашкольнай адукацыi i адпаведных ступенях агульнай сярэдняй адукацыi, ажыццяўляецца на агульных падставах.

284. Вучнi I класаў вучэбна-педагагiчных комплексаў, якiя азначаны абзацамi другiм i трэцiм часткi другой пункта 280 гэтага Палажэння, уваходзяць у склад дзiцячага калектыву выхаванцаў. Iх рэжым дня з'яўляецца састаўной часткай агульнага рэжыму дня для выхаванцаў адпаведнага вучэбна-педагагiчнага комплексу пры ажыццяўленнi iм дзейнасцi на ўзроўнi дашкольнай адукацыi.

Кожны дзень прыём вучняў I класаў у вучэбна-педагагiчны комплекс, як i iншых узроставых груп, а таксама арганiзацыя iх дзейнасцi пасля завяршэння адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з рэжымам дня, вызначаным для выхаванцаў гэтым вучэбна-педагагiчным комплексам.

Адукацыйны працэс у I класах ажыццяўляюць педагагiчныя работнiкi вучэбна-педагагiчнага комплексу з лiку педагагiчных работнiкаў, якiя ажыццяўляюць навучанне i выхаванне на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, астатнi час дня з вучнямi I класаў працуюць педагагiчныя работнiкi з лiку педагагiчных работнiкаў вучэбна-педагагiчнага комплексу, якiя ажыццяўляюць выхаванне i навучанне на ўзроўнi дашкольнай адукацыi.

У перыяд канiкул, у тым лiку дадатковых i летнiх, вучнi I класаў могуць наведваць вучэбна-педагагiчны комплекс на ўмовах, якiя вызначаны для выхаванцаў гэтага вучэбна-педагагiчнага комплексу.

285. Плата за харчаванне вучняў I класа ў вучэбна-педагагiчным комплексе ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

286. Адукацыйная дзейнасць вучэбна-педагагiчных комплексаў, якiя азначаны абзацамi чацвёртым - шостым часткi другой пункта 280 гэтага Палажэння, накiравана на атрыманне грамадзянамi:

агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi - пры навучаннi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi;

агульнай сярэдняй i сярэдняй спецыяльнай адукацыi - пры навучаннi на ўзроўнi сярэдняй спецыяльнай адукацыi.



Глава 21 АСАБЛIВАСЦI ФУНКЦЫЯНАВАННЯ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ-КАЛЕДЖА МАСТАЦТВАЎ I ПАРАДАК ПРЫЁМУ Ў ЯЕ

287. Сярэдняя школа-каледж мастацтваў - вучэбна-педагагiчны комплекс, якi забяспечвае навучанне i выхаванне на I, II, III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi, вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накiраванасцi i на конкурснай аснове - атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi адпаведнага профiлю.

288. Па рашэннi заснавальнiка ў сярэдняй школе-каледжы мастацтваў ствараюцца класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накiраванасцi па музычным, мастацкiм, харэаграфiчным напрамках.

У сярэдняй школе-каледжы мастацтваў па музычным напрамку могуць стварацца класы з музычным (харавым) ухiлам i (або) музычным (iнструментальным) ухiлам, па мастацкiм напрамку - класы з мастацкiм ухiлам, па харэаграфiчным напрамку - класы з харэаграфiчным ухiлам.

289. Для прыёму дзяцей у сярэднюю школу-каледж мастацтваў для навучання ў I класе законныя прадстаўнiкi ў перыяд з 1 чэрвеня па 25 жнiўня падаюць заяву на iмя кiраўнiка сярэдняй школы-каледжа мастацтваў з указаннем ухiлу класа i прадстаўляюць наступныя дакументы:

копiю пасведчання аб нараджэннi дзiцяцi;

даведку аб стане здароўя дзiцяцi.

290. Залiчэнне дзяцей у сярэднюю школу-каледж мастацтваў ажыццяўляецца з улiкам iх здольнасцей да вывучэння спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накiраванасцi (далей - здольнасцi).

Пераважнае права на залiчэнне маюць дзецi з сярэднiм i высокiм узроўнямi здольнасцей.

291. Выяўленне ўзроўню здольнасцей праводзiцца ў адпаведнасцi з крытэрыямi, зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Выяўленне ўзроўню здольнасцей дзiцяцi праводзiцца ў прысутнасцi iх законных прадстаўнiкоў педагагiчнымi работнiкамi, якiя ажыццяўляюць навучанне i выхаванне па адпаведных спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай накiраванасцi, у дзень падачы заявы законнымi прадстаўнiкамi дзiцяцi i азначаных у пункце 289 гэтага Палажэння дакументаў.

292. Вынiкi выяўлення ўзроўню здольнасцей уносяцца ў картку вынiкаў выяўлення здольнасцей дзiцяцi да вывучэння спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накiраванасцi, форма якой зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

293. Педагагiчныя работнiкi, якiя выяўляюць здольнасцi дзiцяцi, знаёмяць з вынiкамi выяўлення яго здольнасцей законных прадстаўнiкоў пад подпiс.

Картка вынiкаў выяўлення здольнасцей дзiцяцi да вывучэння спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накiраванасцi захоўваецца ў сярэдняй школе-каледжы мастацтваў.

294. Загад аб залiчэннi дзяцей у сярэднюю школу-каледж мастацтваў афармляецца яе кiраўнiком на падставе вынiкаў выяўлення iх здольнасцей не пазней як 28 жнiўня.

Рашэнне аб залiчэннi дзяцей у сярэднюю школу-каледж мастацтваў даводзiцца да ведама законных прадстаўнiкоў вучняў.

295. Пры наяўнасцi свабодных месцаў у сярэдняй школе-каледжы мастацтваў, пачынаючы з II класа, сярэдняя школа-каледж мастацтваў можа праводзiць дадатковы прыём вучняў у парадку пераводу з iншых агульнаадукацыйных устаноў з улiкам гадавых адзнак па спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай накiраванасцi па адпаведным напрамку, якiя яны вывучалi ў класах з ухiламi або ва ўстановах пазашкольнага выхавання i навучання, якiя знаходзяцца ў падпарадкаваннi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

296. Дазваляецца на працягу навучальнага года пры наяўнасцi свабодных месцаў у сярэдняй школе-каледжы мастацтваў прымаць вучняў у парадку пераводу з iншых сярэднiх школ-каледжаў мастацтваў пры ўмове супадзення ўхiлаў класаў.

297. Вучнi сярэдняй школы-каледжа мастацтваў, якiя завяршылi навучанне на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i атрымалi агульную пачатковую адукацыю, працягваюць навучанне на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi без дадатковага выяўлення iх здольнасцей.

298. Вучнi сярэдняй школы-каледжа мастацтваў, якiя завяршылi навучанне на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i атрымалi агульную базавую адукацыю, могуць працягваць навучанне ў XI класе гэтай сярэдняй школы-каледжа мастацтваў без дадатковага выяўлення iх здольнасцей.



Глава 22 АСАБЛIВАСЦI ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ГIМНАЗII-КАЛЕДЖА МАСТАЦТВАЎ I ПАРАДАК ПРЫЁМУ Ў ЯЕ

299. Гiмназiя-каледж мастацтваў - вучэбна-педагагiчны комплекс, якi забяспечвае навучанне i выхаванне на II, III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi, вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накiраванасцi i на конкурснай аснове - атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi адпаведнага профiлю.

300. Па рашэннi заснавальнiка ў гiмназii-каледжы мастацтваў ствараюцца класы, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накiраванасцi па музычным, мастацкiм i харэаграфiчным напрамках.

У гiмназii-каледжы мастацтваў па музычным напрамку могуць стварацца класы з музычным (харавым) ухiлам i (або) музычным (iнструментальным) ухiлам, па мастацкiм напрамку - класы з мастацкiм ухiлам, па харэаграфiчным напрамку - класы з харэаграфiчным ухiлам.

301. У гiмназiю-каледж мастацтваў маюць права паступаць вучнi, якiя атрымалi агульную пачатковую адукацыю.

302. Прыём у гiмназiю-каледж мастацтваў ажыццяўляецца на падставе ўступных iспытаў у адпаведнасцi з кантрольнымi лiчбамi прыёму, якiя зацвярджаюцца заснавальнiкам гiмназii-каледжа мастацтваў.

303. Для арганiзацыi прыёму, фармiравання па вынiках уступных iспытаў кантынгенту вучняў адпаведных класаў гiмназii-каледжа мастацтваў у гiмназii-каледжы мастацтваў кожны год ствараецца прыёмная камiсiя.

304. Для правядзення ўступных iспытаў па кожным вучэбным прадмеце, спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накiраванасцi, па якiх праводзяцца ўступныя iспыты, ствараюцца экзаменацыйныя камiсii.

305. У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай пры правядзеннi ўступных iспытаў ствараюцца апеляцыйныя камiсii.

306. Парадак стварэння i паўнамоцтвы прыёмнай, экзаменацыйных i апеляцыйных камiсiй вызначаны пунктамi 326 - 329 гэтага Палажэння.

307. Законныя прадстаўнiкi вучняў у перыяд з 10 па 25 мая падаюць у прыёмную камiсiю гiмназii-каледжа мастацтваў заяву на iмя кiраўнiка гiмназii-каледжа мастацтваў i прадстаўляюць у дзень правядзення першага ўступнага iспыту наступныя дакументы:

асабовую картку вучня;

даведку аб стане здароўя дзiцяцi.

У заяве законныя прадстаўнiкi вучняў указваюць ухiл класа, у якi будуць паступаць iх дзецi.

308. У перыяд з 27 па 31 мая бягучага навучальнага года вучнi здаюць тры ўступныя iспыты - адзiн iспыт па спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накiраванасцi па адпаведным напрамку i два iспыты па наступных вучэбных прадметах:

"Беларуская мова" або "Руская мова" - па выбары вучняў;

"Матэматыка".

309. Уступны iспыт па спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накiраванасцi па музычным, мастацкiм i харэаграфiчным напрамках складаецца з:

вакалу i сальфеджыо - для музычнага (харавога) ухiлу;

iгры на музычным iнструменце i сальфеджыо - для музычнага (iнструментальнага) ухiлу;

малюнка жывапiсу i кампазiцыi - для мастацкага ўхiлу;

класiчнага i народнага танцаў - для харэаграфiчнага ўхiлу.

310. Пераздача ўступных iспытаў не дазваляецца.

311. Устанаўлiваюцца наступныя даты правядзення ўступных iспытаў па вучэбных прадметах, спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай накiраванасцi па музычным, мастацкiм i харэаграфiчным напрамках, азначаных у пунктах 308 - 309 гэтага Палажэння:

27 мая - уступныя iспыты па спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай накiраванасцi па музычным, мастацкiм i харэаграфiчным напрамках;

29 мая - уступны iспыт па вучэбным прадмеце "Матэматыка";

31 мая - уступныя iспыты па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова".

312. Уступныя iспыты па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Матэматыка" праводзяцца ў пiсьмовай форме.

Уступны iспыт па спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накiраванасцi па музычным напрамку для музычнага (харавога), музычнага (iнструментальнага) ухiлаў праводзiцца ў спалучэннi вуснай i практычнай формаў, па мастацкiм i харэаграфiчным напрамках для мастацкага i харэаграфiчнага ўхiлаў - у практычнай форме.

313. Для правядзення ўступнага iспыту па спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накiраванасцi па музычным напрамку для музычнага (харавога), музычнага (iнструментальнага) ухiлаў распрацоўваюцца бiлеты, якiя складаюцца з тэарэтычных пытанняў i практычных заданняў, а для правядзення ўступнага iспыту па спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накiраванасцi па мастацкiм i харэаграфiчным напрамках для мастацкага i харэаграфiчнага ўхiлаў - экзаменацыйныя заданнi.

314. Пры правядзеннi ўступнага iспыту ў гiмназii-каледжы мастацтваў па спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накiраванасцi па мастацкiм або харэаграфiчным напрамках для мастацкага i харэаграфiчнага ўхiлаў вучнi выконваюць адзiнае для ўсiх экзаменацыйнае заданне.

315. Для правядзення ўступных iспытаў у пiсьмовай форме па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова" распрацоўваюцца тэксты дыктантаў, па вучэбным прадмеце "Матэматыка" - тэкст кантрольнай работы.

316. Бiлеты, экзаменацыйныя заданнi, тэксты дыктантаў, кантрольнай работы (далей - тэксты) распрацоўваюцца i зацвярджаюцца ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта на падставе патрабаванняў адукацыйных стандартаў па адпаведных вучэбных прадметах, вучэбных праграм па спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай накiраванасцi да ўзроўню падрыхтоўкi вучняў за перыяд навучання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i даводзяцца да аддзелаў (упраўленняў) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў у адпаведнасцi з iх заявамi ў запячатаных пакетах у наступныя тэрмiны:

бiлеты - у перыяд з 5 па 10 мая;

тэксты, экзаменацыйныя заданнi - у перыяд з 20 па 23 мая.

317. Практычныя заданнi, якiя прадугледжаны бiлетамi, распрацоўваюцца экзаменацыйнымi камiсiямi гiмназii-каледжа мастацтваў i зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камiсii гiмназii-каледжа мастацтваў не пазней чым за тыдзень да пачатку ўступных iспытаў.

318. Аддзелы (упраўленнi) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў даводзяць да гiмназiй-каледжаў мастацтваў, якiя знаходзяцца на iх тэрыторыi, у запячатаных пакетах у наступныя тэрмiны:

бiлеты - у перыяд з 10 па 15 мая;

тэксты, экзаменацыйныя заданнi - у перыяд з 24 па 26 мая.

На аддзелы (упраўленнi) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў ускладаецца адказнасць за своечасовае давядзенне бiлетаў, экзаменацыйных заданняў, тэкстаў для правядзення ўступных iспытаў да кiраўнiкоў гiмназiй-каледжаў мастацтваў i забеспячэнне iх канфiдэнцыяльнасцi.

319. Аддзелы (упраўленнi) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў да 15 красавiка падаюць ва ўпраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэт па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта заяўку на бiлеты, экзаменацыйныя заданнi i тэксты для правядзення ўступных iспытаў.

320. Гiмназiя-каледж мастацтваў незалежна ад яго падпарадкаванасцi i формаў уласнасцi да 1 красавiка падае ў аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў па месцы знаходжання гiмназii-каледжа мастацтваў заяўку на адпаведныя экзаменацыйныя заданнi, бiлеты i тэксты для правядзення ўступных iспытаў.

321. На правядзенне ўступных iспытаў па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Матэматыка" адводзiцца адна астранамiчная гадзiна.

Вучнi, якiя не паспелi выканаць у вызначаны час пiсьмовую работу па вучэбным прадмеце "Матэматыка", аддаюць яе разам з чарнавiком экзаменацыйнай камiсii незакончанай.

322. Для падрыхтоўкi да ўступнага iспыту, якi праводзiцца па бiлетах, адводзiцца не больш за 30 хвiлiн.

Пры падрыхтоўцы да адказу па тэарэтычных пытаннях вучань абавязкова робiць запiсы ў лiсце адказу са штампам гiмназii-каледжа мастацтваў. Члены экзаменацыйнай камiсii адзначаюць правiльнасць i паўнату адказаў на тэарэтычныя пытаннi, правiльнасць i паўнату выканання практычнага задання.

323. Пiсьмовыя работы, адказы вучняў на тэарэтычныя пытаннi бiлетаў, выкананне практычных заданняў бiлетаў, а таксама выкананне экзаменацыйных заданняў ацэньваюцца экзаменацыйнымi камiсiямi ў адпаведнасцi з нормамi ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў па адпаведным вучэбным прадмеце, спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накiраванасцi, якiя зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

324. Залiчэнне ў гiмназiю-каледж мастацтваў ажыццяўляецца на пасяджэннi прыёмнай камiсii, на якое запрашаюцца законныя прадстаўнiкi вучняў. Рашэнне прыёмнай камiсii аб залiчэннi ў склад вучняў гiмназii-каледжа мастацтваў афармляецца пратаколам.

Пераважнае права на залiчэнне пры роўнай агульнай колькасцi балаў маюць вучнi, якiя атрымалi вышэйшы бал па вынiках здачы ўступнага iспыту па спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накiраванасцi па адпаведным напрамку.

325. Загад аб залiчэннi вучняў у гiмназiю-каледж мастацтваў афармляецца яе кiраўнiком на падставе пратакола рашэння прыёмнай камiсii не пазней за 5 чэрвеня.

У трохдзённы тэрмiн рашэнне аб залiчэннi вучняў у гiмназiю-каледж мастацтваў даводзiцца да ведама законных прадстаўнiкоў вучняў.

326. Састаў прыёмнай камiсii, тэрмiн яе паўнамоцтваў вызначаецца кожны год педагагiчным саветам гiмназii-каледжа мастацтваў i зацвярджаецца загадам яе кiраўнiка (старшыня прыёмнай камiсii).

У састаў прыёмнай камiсii ўключаюцца: намеснiк кiраўнiка гiмназii-каледжа мастацтваў па асноўнай дзейнасцi (намеснiк старшынi прыёмнай камiсii), сакратар прыёмнай камiсii, члены прыёмнай камiсii з лiку спецыялiстаў, якiя ажыццяўляюць навучанне вучняў па адпаведных вучэбных прадметах, спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай накiраванасцi.

327. Для правядзення ўступных iспытаў за тры тыднi да iх пачатку з лiку педагагiчных работнiкаў гiмназii-каледжа мастацтваў ствараюцца экзаменацыйныя камiсii па кожным вучэбным прадмеце, спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накiраванасцi, па якiм праводзiцца ўступны iспыт, саставы якiх зацвярджаюцца загадам кiраўнiка гiмназii-каледжа мастацтваў i ў сваёй дзейнасцi падпарадкоўваюцца прыёмнай камiсii.

328. Для разгляду пiсьмовых заяў законных прадстаўнiкоў вучняў аб пераглядзе вынiкаў здачы ўступных iспытаў (далей - апеляцыя) на тэрмiн правядзення ўступных iспытаў рашэннем старшынi прыёмнай камiсii ствараюцца апеляцыйныя камiсii, якiя ўзначальваюць старшынi экзаменацыйных камiсiй.

329. Рашэннi прыёмнай камiсii прымаюцца большасцю галасоў пры наяўнасцi не менш за дзве трэцi саставу i афармляюцца пратаколам, якi падпiсваецца старшынёй i сакратаром прыёмнай камiсii.

330. Размеркаванне абавязкаў старшынь экзаменацыйных камiсiй, сакратара прыёмнай камiсii зацвярджаецца старшынёй прыёмнай камiсii.

331. Прыёмная камiсiя ў тэрмiны сваiх паўнамоцтваў:

331.1. ажыццяўляе прыём дакументаў ад законных прадстаўнiкоў вучняў, iх рэгiстрацыю i захоўванне;

331.2. вызначае парадак падачы i разгляду апеляцый i знаёмiць з iм законных прадстаўнiкоў вучняў да пачатку ўступных iспытаў;

331.3. ажыццяўляе фармiраванне экзаменацыйных i апеляцыйных камiсiй, кантроль за iх дзейнасцю;

331.4. разглядае апеляцыi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi пунктаў 339 - 342 гэтага Палажэння;

331.5. вызначае колькасны састаў груп для здачы ўступных iспытаў i колькасны састаў экзаменацыйных камiсiй у час правядзення ўступнага iспыту;

331.6. прымае рашэнне аб залiчэннi вучняў у гiмназiю-каледж мастацтваў.

332. Парадак правядзення ўступнага iспыту i рэкамендацыi па выкананнi прапанаваных заданняў даводзяцца да ведама вучняў у аўдыторыi перад пачаткам уступнага iспыту.

333. Шыфроўку пiсьмовых работ вучняў, экзаменацыйных заданняў па мастацкiм напрамку праводзiць сакратар прыёмнай камiсii (або па даручэннi старшынi прыёмнай камiсii iншыя члены прыёмнай камiсii) у прысутнасцi старшынi прыёмнай камiсii. Пасля шыфроўкi тытульныя лiсты захоўваюцца ў сейфе старшынi прыёмнай камiсii.

334. Праверка пiсьмовых работ, экзаменацыйных заданняў вучняў пад шыфрам без указання прозвiшча вучня праводзiцца экзаменацыйнай камiсiяй у памяшканнi гiмназii-каледжа мастацтваў пасля завяршэння ўступнага iспыту.

335. Правераныя пiсьмовыя работы, экзаменацыйныя заданнi з адзнакамi i подпiсамi старшынi i членаў экзаменацыйнай камiсii перадаюцца старшынёй экзаменацыйнай камiсii сакратару прыёмнай камiсii, якi нясе адказнасць за iх захаванне.

Правераныя пiсьмовыя работы, экзаменацыйныя заданнi з адзнакамi i подпiсамi членаў экзаменацыйнай камiсii дэшыфруе старшыня прыёмнай камiсii (або па яго даручэннi сакратар прыёмнай камiсii).

336. Вынiкi ацэньвання пiсьмовых работ, экзаменацыйных заданняў пасля iх дэшыфроўкi, вусных адказаў у спалучэннi з выкананнем практычных заданняў старшынi экзаменацыйных камiсiй уносяць у пратаколы ўступных iспытаў. Пратакол падпiсваецца старшынёй i членамi экзаменацыйнай камiсii.

337. Адзнакi, атрыманыя вучнямi на ўступных iспытах, якiя праводзяцца ў пiсьмовай i практычнай формах, акрамя ўступнага iспыту па спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накiраванасцi па харэаграфiчным напрамку, абвяшчаюцца на наступны дзень пасля iх правядзення, а ў вуснай форме ў спалучэннi з практычнай формай - у дзень яго правядзення.

338. Вучань у прысутнасцi яго законных прадстаўнiкоў можа азнаёмiцца са сваёй пiсьмовай работай, экзаменацыйным заданнем па спецыяльным вучэбным прадмеце мастацка-эстэтычнай накiраванасцi па мастацкiм напрамку незалежна ад атрыманай адзнакi на падставе пiсьмовай заявы, якая падаецца на iмя старшынi экзаменацыйнай камiсii ў дзень абвяшчэння вынiкаў уступнага iспыту.

339. У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай законныя прадстаўнiкi вучня маюць права падаць апеляцыю на iмя старшынi прыёмнай камiсii.

Пры здачы ўступнага iспыту ў вуснай форме ў спалучэннi з практычнай формай апеляцыя падаецца ў дзень яго правядзення, пры правядзеннi ўступнага iспыту ў пiсьмовай i практычнай формах - у дзень абвяшчэння адзнакi.

Вынiкi разгляду апеляцыi паведамляюцца законным прадстаўнiкам вучня не пазней чым на наступны дзень пасля яе падачы.

340. Разгляд апеляцыi па вынiках здачы ўступнага iспыту ў пiсьмовай i практычнай формах ажыццяўляе апеляцыйная камiсiя ў складзе старшынi i двух членаў экзаменацыйнай камiсii, якiя не правяралi дадзеную пiсьмовую работу або практычнае заданне.

Разгляд апеляцыi па вынiках здачы ўступнага iспыту ў вуснай форме ў спалучэннi з практычнай формай праводзiцца ў прысутнасцi вучня i яго законных прадстаўнiкоў апеляцыйнай камiсiяй у складзе старшынi i членаў экзаменацыйнай камiсii, якiя прымалi дадзены ўступны iспыт. Пры разглядзе апеляцыi дадатковае апытванне вучняў не дапускаецца.

Пры ўзнiкненнi рознагалоссяў памiж членамi апеляцыйнай камiсii праводзiцца галасаванне i адзнака зацвярджаецца большасцю галасоў.

341. Пры неабходнасцi змянення адзнакi (як у выпадку яе павышэння, так i знiжэння) складаецца пратакол рашэння апеляцыйнай камiсii, з якiм законныя прадстаўнiкi вучня знаёмяцца пад подпiс.

342. На падставе пратакола рашэння апеляцыйнай камiсii, азначанага ў пункце 341 гэтага Палажэння, канчатковыя адзнакi ўносяцца ў пiсьмовыя работы, або экзаменацыйныя заданнi, або ў лiст адказу вучня i ў пратаколы ўступных iспытаў.

343. Для вырашэння прыёмнай камiсiяй пытання аб залiчэннi вучняў у гiмназiю-каледж мастацтваў сакратаром прыёмнай камiсii запаўняецца ведамасць, у якую ўносяцца адзнакi, атрыманыя вучнямi на ўступных iспытах.

344. Вучнi, якiя не залiчаны ў гiмназiю-каледж мастацтваў, працягваюць навучанне ў агульнаадукацыйных установах, дзе яны навучалiся раней, або ў iншых агульнаадукацыйных установах на агульных падставах.

Прыёмная камiсiя гiмназii-каледжа мастацтваў выдае гэтым вучням асабовую картку вучня, даведку аб стане здароўя дзiцяцi, якiя яны вяртаюць у агульнаадукацыйную ўстанову, дзе навучалiся раней, або прадстаўляюць у iншую агульнаадукацыйную ўстанову для працягу навучання на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

345. Пры наяўнасцi свабодных месцаў гiмназiя-каледж мастацтваў можа праводзiць дадатковы прыём вучняў на падставе ўступных iспытаў, парадак правядзення якiх вызначаецца ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.

346. Дазваляецца на працягу навучальнага года пры наяўнасцi свабодных месцаў у гiмназii-каледжы мастацтваў прымаць вучняў у парадку пераводу з iншых гiмназiй-каледжаў мастацтваў пры ўмове супадзення ўхiлаў класаў.

347. Вучнi гiмназii-каледжа мастацтваў, якiя завяршылi навучанне на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i атрымалi агульную базавую адукацыю, маюць права працягваць навучанне ў XI класе гэтай гiмназii-каледжа мастацтваў на агульных падставах без праходжання ўступных iспытаў.



Глава 23 АСАБЛIВАСЦI ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ЛIНГВIСТЫЧНАЙ ГIМНАЗII-КАЛЕДЖА

348. Лiнгвiстычная гiмназiя-каледж - вучэбна-педагагiчны комплекс, якi забяспечвае навучанне i выхаванне на II, III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi з абавязковым вывучэннем дзвюх замежных моў, адна з якiх вывучаецца на паглыбленым узроўнi, i на конкурснай аснове - атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi адпаведнага профiлю.

349. Абавязковыя для вывучэння ў V - XII класах замежныя мовы вызначаюцца заснавальнiкам лiнгвiстычнай гiмназii-каледжа. Пытанне аб стварэннi класаў, у якiх ажыццяўляецца вывучэнне адпаведнай замежнай мовы на паглыбленым узроўнi, таксама вырашаецца заснавальнiкам з улiкам магчымасцей лiнгвiстычнай гiмназii-каледжа.

350. У лiнгвiстычную гiмназiю-каледж маюць права паступаць вучнi, якiя атрымалi агульную пачатковую адукацыю.

351. Прыём у лiнгвiстычную гiмназiю-каледж ажыццяўляецца на падставе ўступных iспытаў па вучэбных прадметах, азначаных у пункце 151 гэтага Палажэння, у адпаведнасцi з кантрольнымi лiчбамi прыёму ў адпаведныя класы лiнгвiстычнай гiмназii-каледжа, якiя зацвярджаюцца заснавальнiкам лiнгвiстычнай гiмназii-каледжа.

352. Для арганiзацыi прыёму, фармiравання па вынiках уступных iспытаў кантынгенту вучняў адпаведных класаў лiнгвiстычнай гiмназii-каледжа ў лiнгвiстычнай гiмназii-каледжы кожны год ствараецца прыёмная камiсiя.

Для правядзення ўступных iспытаў па кожным вучэбным прадмеце, па якiм праводзiцца ўступны iспыт, ствараюцца экзаменацыйныя камiсii.

У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай пры правядзеннi ўступных iспытаў ствараюцца апеляцыйныя камiсii.

Стварэнне i вызначэнне паўнамоцтваў прыёмнай, экзаменацыйных i апеляцыйных камiсiй ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi пунктаў 162 - 180 гэтага Палажэння.

353. Законныя прадстаўнiкi вучняў у перыяд з 10 па 25 мая падаюць у прыёмную камiсiю лiнгвiстычнай гiмназii-каледжа заяву на iмя кiраўнiка гiмназii i прадстаўляюць у дзень правядзення першага ўступнага iспыту наступныя дакументы:

асабовую картку вучня;

даведку аб стане здароўя дзiцяцi.

У заяве законныя прадстаўнiкi ўказваюць замежную мову, якую iх дзецi жадаюць вывучаць на паглыбленым узроўнi.

354. Пераважнае права на залiчэнне пры роўнай колькасцi па вынiках уступных iспытаў маюць вучнi з вышэйшым сярэднiм балам гадавых адзнак за апошнi год навучання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

355. Тэрмiны, парадак правядзення ўступных iспытаў, парадак залiчэння ў лiнгвiстычную гiмназiю-каледж вызначаюцца ў адпаведнасцi з пунктамi 151 - 161 i пунктам 354 гэтага Палажэння.

356. Дазваляецца на працягу навучальнага года пры наяўнасцi свабодных месцаў у лiнгвiстычнай гiмназii-каледжы прымаць вучняў у парадку пераводу з iншых лiнгвiстычных гiмназiй-каледжаў пры ўмове супадзення ўзроўняў вывучэння дзвюх замежных моў.

357. Вучнi лiнгвiстычнай гiмназii-каледжа, якiя завяршылi навучанне на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i атрымалi агульную базавую адукацыю, маюць права працягваць навучанне ў XI класе гэтай лiнгвiстычнай гiмназii-каледжа на агульных падставах без праходжання ўступных iспытаў.



Глава 24 КАМПЕТЭНЦЫЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВЫ

358. Агульнаадукацыйная ўстанова самастойная ў вырашэннi пытанняў арганiзацыi адукацыйнага працэсу, ажыццяўленнi фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi i iншай дзейнасцi ў межах, вызначаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

359. Да кампетэнцыi агульнаадукацыйнай установы адносяцца:

падбор, прыём i расстаноўка кадраў, павышэнне ўзроўню iх квалiфiкацыi;

ажыццяўленне кантролю за выкананнем педагагiчнымi работнiкамi i вучнямi (выхаванцамi) сваiх абавязкаў;

матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасцi з дзяржаўнымi нарматывамi;

прыцягненне для ажыццяўлення дзейнасцi, якая прадугледжана статутам гэтай агульнаадукацыйнай установы, дадатковых фiнансавых i матэрыяльных сродкаў у парадку, якi ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

арганiзацыя i ўдасканаленне метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу;

распрацоўка i зацвярджэнне вучэбных планаў на бягучы навучальны год на падставе адпаведных тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год i тлумачальнай запiскi па арганiзацыi адукацыйнага працэсу;

ажыццяўленне бягучай, прамежкавай i вынiковай атэстацыi вучняў (выхаванцаў) агульнаадукацыйнай установы, а таксама аналiзу вынiкаў адукацыйнага працэсу;

ажыццяўленне iншай дзейнасцi, якая не забаронена заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i прадугледжана статутам адпаведнай агульнаадукацыйнай установы.

360. Агульнаадукацыйная ўстанова незалежна ад падпарадкаванасцi i формаў уласнасцi абавязана:

ажыццяўляць сваю дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

ажыццяўляць адукацыйны працэс у адпаведнасцi з патрабаваннямi адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыi i распрацаваных на iх падставе тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год, тлумачальнай запiскi па арганiзацыi адукацыйнага працэсу, вучэбных праграм;

садзейнiчаць дзейнасцi метадычных аб'яднанняў;

садзейнiчаць стварэнню неабходных умоў для харчавання i медыцынскай дапамогi вучням (выхаванцам).

361. Агульнаадукацыйная ўстанова нясе ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку адказнасць за:

невыкананне функцый, аднесеных да яе кампетэнцыi;

неадпаведнасць якасцi даваемай адукацыi ўстаноўленым патрабаванням;

дзеяннi, якiя выклiкалi парушэннi нормаў па ахове здароўя i бяспекi жыцця вучняў (выхаванцаў) i работнiкаў агульнаадукацыйнай установы, нормаў i правiлаў аховы навакольнага асяроддзя ў час адукацыйнага працэсу;

незахаванне патрабаванняў санiтарных нормаў, правiлаў, гiгiенiчных нарматываў;

парушэнне правоў i свабод вучняў (выхаванцаў) i работнiкаў агульнаадукацыйнай установы.



Глава 25 КIРАВАННЕ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ УСТАНОВАЙ, УЗАЕМААДНОСIНЫ ЎДЗЕЛЬНIКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

362. Кiраванне агульнаадукацыйнай установай ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, гэтым Палажэннем, яе статутам i будуецца на прынцыпах адзiнаначалля i самакiравання.

Кiраванне дзяржаўнай агульнаадукацыйнай установай ажыццяўляе кiраўнiк, якi прызначаецца на пасаду i вызваляецца ад займаемай пасады ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку.

363. Калегiяльным органам агульнаадукацыйнай установы з'яўляецца педагагiчны савет, дзейнасць якога ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

364. Кiраўнiк агульнаадукацыйнай установы ў дзейнасцi па кiраваннi агульнаадукацыйнай установай узаемадзейнiчае з органамi самакiравання агульнаадукацыйнай установы.

Да органаў самакiравання агульнаадукацыйнай установы адносяцца:

савет агульнаадукацыйнай установы;

бацькоўскi камiтэт агульнаадукацыйнай установы;

папячыцельскi савет агульнаадукацыйнай установы.

365. Парадак стварэння i дзейнасць савета агульнаадукацыйнай установы, бацькоўскага камiтэта агульнаадукацыйнай установы, папячыцельскага савета агульнаадукацыйнай установы ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

366. Кiраўнiк агульнаадукацыйнай установы нясе адказнасць за арганiзацыю санiтарна-гiгiенiчнага i процiэпiдэмiчнага рэжыму ў агульнаадукацыйнай установе, змест i арганiзацыю адукацыйнага працэсу, харчаванне вучняў (выхаванцаў), аказанне медыцынскай дапамогi вучням у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

367. Прыём на работу педагагiчных, медыцынскiх i iншых работнiкаў у агульнаадукацыйную ўстанову i iх звальненне ажыццяўляе яе кiраўнiк у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

368. Працоўныя адносiны работнiкаў у агульнаадукацыйнай установе рэгулююцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

369. Квалiфiкацыйныя патрабаваннi да педагагiчных i медыцынскiх работнiкаў вызначаюцца квалiфiкацыйнымi характарыстыкамi, зацверджанымi ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку.



Глава 26 ФIНАНСАВАННЕ I МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОЎ

370. Фiнансаванне дзяржаўных агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, прыватных агульнаадукацыйных устаноў - за кошт сродкаў заснавальнiка, а таксама за кошт дадатковых крынiц фiнансавання ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

371. Вартасць адукацыйных паслуг у прыватных агульнаадукацыйных установах вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

372. У дзяржаўных агульнаадукацыйных установах аказанне дадатковых адукацыйных паслуг ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

373. Заснавальнiк агульнаадукацыйнай установы можа прадаставiць агульнаадукацыйнай установе права ажыццяўляць прадпрымальнiцкую дзейнасць толькi ў тых межах, наколькi яна неабходна для рэалiзацыi статутных мэтаў, дзеля якiх створана агульнаадукацыйная ўстанова, адпавядае гэтым мэтам i прадмету яе дзейнасцi.

374. Штатны расклад агульнаадукацыйнай установы распрацоўвае i зацвярджае кiраўнiк агульнаадукацыйнай установы на падставе тыпавых штатаў i нарматываў колькасцi работнiкаў агульнаадукацыйных устаноў адпаведных тыпаў, зацвярджаемых Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

375. Аплата працы работнiкаў агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

376. Матэрыяльна-тэхнiчная база агульнаадукацыйнай установы з улiкам яе тыпу фармiруецца заснавальнiкам у адпаведнасцi з нарматывамi, якiя ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, уключаючы будынкi i iншую маёмасць, неабходную для арганiзацыi навучання i выхавання вучняў (выхаванцаў), iншай дзейнасцi, якая прадугледжана статутам адпаведнай агульнаадукацыйнай установы.

377. Агульнаадукацыйныя ўстановы нясуць перад заснавальнiкам адказнасць за захаванне i эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за iмi маёмасцi.

378. Агульнаадукацыйная ўстанова павiнна мець памяшканнi для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ў адпаведнасцi з тыпавымi вучэбнымi планамi, тлумачальнай запiскай па арганiзацыi адукацыйнага працэсу, пазакласнай i пазашкольнай дзейнасцi, бiблiятэку, а таксама памяшканнi для педагагiчных работнiкаў, гатавання i прыёму ежы, медыцынскiя кабiнеты, бытавыя памяшканнi.

Памяшканнi агульнаадукацыйнай установы абсталёўваюцца мэбляй, iнвентаром, неабходным вучэбным, медыцынскiм абсталяваннем, сродкамi навучання i ўтрымлiваюцца, эксплуатуюцца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных нормаў, правiлаў, гiгiенiчных нарматываў i правiлаў аховы працы.

379. Умацаванне, абнаўленне i развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляецца за кошт сродкаў заснавальнiка i сродкаў, атрыманых з дадатковых крынiц фiнансавання:

даходаў ад аказання платных дадатковых адукацыйных паслуг;

даходаў ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, ажыццяўляемай у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых крынiц, якiя не забаронены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.






Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList