Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21.09.2004 № 1172 "Аб некаторых пытаннях дзейнасцi Беларускага рэспублiканскага Фонду фундаментальных даследаванняў"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 27 сентября 2004 г. N 5/14879



Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 3 красавiка 1996 г. N 236 "Аб пераўтварэннi Фонду фундаментальных даследаванняў Рэспублiкi Беларусь у Беларускi рэспублiканскi фонд фундаментальных даследаванняў" (Собрание указов Президента и постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь, 1996 г., N 10, ст. 265; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 7, 5/2380; 2003 г., N 37, 5/12170) наступныя змяненнi:

пункты 2 i 3 прызнаць страцiўшымi сiлу;

пункты 4 i 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"4. Устанавiць, што:

утрыманне выканаўчай дырэкцыi Беларускага рэспублiканскага фонду фундаментальных даследаванняў ажыццяўляецца за кошт сродкаў названага фонду. На гэтыя мэты накiроўваецца не больш за 3 працэнты гадавога аб'ёму ўказаных грашовых сродкаў у адпаведнасцi з зацверджаным навуковым саветам каштарысам расходаў;

экспертыза пададзеных на конкурс праектаў фундаментальных даследаванняў ажыццяўляецца запрошанымi экспертамi на платнай аснове.

Аплата працы экспертаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў указанага фонду, прадугледжаных у каштарысе расходаў на фiнансаванне праектаў фундаментальных даследаванняў, у памеры 20 працэнтаў ад тарыфнай стаўкi першага разраду для аплаты працы работнiкаў арганiзацый, фiнансуемых з бюджэту, за гадзiну з улiкам фактычна затрачанага кожным экспертам часу на правядзенне экспертызы праектаў.

5. Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi ў двухмесячны тэрмiн распрацаваць i зацвердзiць па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў i Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай абароны парадак аплаты працы экспертаў за правядзенне экспертызы пададзеных на конкурс праектаў фундаментальных даследаванняў.".

2. Утратил силу. - Постановление Совмина от 14.04.2008 N 549.

3. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 31 снежня 1999 г. N 2079 "О некоторых вопросах Белорусского республиканского фонда фундаментальных исследований" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 7, 5/2380);

пастанову Савета Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь ад 20 сакавiка 2003 г. N 370 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 3 красавiка 1996 г. N 236" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 37, 5/12170).



Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра

Рэспублiкi Беларусь У.СЕМАШКА



                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Мiнiстраў
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 21.09.2004 N 1172


СКЛАД НАВУКОВАГА САВЕТА БЕЛАРУСКАГА РЭСПУБЛIКАНСКАГА ФОНДУ ФУНДАМЕНТАЛЬНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ

Утратил силу. - Постановление Совмина от 14.04.2008 N 549.



                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Мiнiстраў
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 21.09.2004 N 1172


СКЛАД ПАПЯЧЫЦЕЛЬСКАГА САВЕТА БЕЛАРУСКАГА РЭСПУБЛIКАНСКАГА ФОНДУ ФУНДАМЕНТАЛЬНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ

Утратил силу. - Постановление Совмина от 14.04.2008 N 549.






Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList