Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29.09.2004 № 1222 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Палажэнне аб парадку надання звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 4 октября 2004 г. N 5/14930



У мэтах выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года Савет Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Унесцi ў Палажэнне аб парадку надання звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", зацверджанае пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 лiстапада 2001 г. N 1609 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 105, 5/9332), наступныя змяненнi i дапаўненнi:

частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" надаецца непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi (тэатральнаму, вакальна-харавому, харэаграфiчнаму, музычна-iнструментальнаму, цыркавому, дэкаратыўна-прыкладному, выяўленчаму i iнш.), якi ажыццяўляе канцэртную i выставачную дзейнасць, фальклорнаму калектыву, якiя маюць найменне "народны (узорны) аматарскi калектыў" (далей - калектыў).";

абзац першы часткi другой выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Агульнымi крытэрыямi для вылучэння калектыву мастацкай творчасцi, якi ажыццяўляе канцэртную i выставачную дзейнасць, на наданне звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" з'яўляюцца:";

у частцы трэцяй словы "жанру народнай" замянiць словам "мастацкай";

у частцы чацвёртай словы "калектыву фальклорна-этнаграфiчнай арыентацыi з аўтэнтычнай манерай выканання" замянiць словамi "фальклорнага калектыву";

у частцы шостай слова "Беларускай" замянiць словам "Беларусi";

у частцы сёмай:

з абзаца другога словы "мастацкай творчасцi" выключыць;

абзац шосты пасля слова "прадукцыя" дапоўнiць словамi "апошнiх пяцi гадоў выдання";

абзац восьмы пасля слова "лаўрэата" дапоўнiць словамi "мiжнародных i рэспублiканскiх";

у частцы восьмай словы "як адна гадзiна" замянiць словамi "трыццацi хвiлiн";

сказ другi часткi чатырнаццатай выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Назва калектыву павiнна пачынацца са слоў "Заслужаны аматарскi калектыў".



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI






Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList