Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 07.10.2004 № 1253 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 красавiка 1998 г. № 600"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 12 октября 2004 г. N 5/14959 У мэтах выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Унесцi ў пастанову Савета Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь ад 15 красавiка 1998 г. N 600 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку прысваення звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь" творчым калектывам Беларусi" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., N 11, ст. 305) наступныя змяненнi i дапаўненнi: з назвы i пункта 1 пастановы словы "творчым калектывам Беларусi" выключыць; у Палажэннi аб парадку прысваення звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь" творчым калектывам Беларусi, зацверджаным гэтай пастановай: з назвы Палажэння словы "творчым калектывам Беларусi" выключыць; у частцы першай пункта 1 словы "прафесiйным творчым калектывам (далей - творчыя калектывы)" замянiць словамi "прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi Беларусi (далей - прафесiйныя калектывы)", пасля слоў "у развiццё" дапоўнiць словам "беларускай", а словы "не менш чым" выключыць; у частцы другой пункта 1, пунктах 2 - 4, частцы першай пункта 5 словы "творчага", "творчыя", "Творчым", "Творчы" замянiць адпаведна словамi "прафесiйнага", "прафесiйныя", "Прафесiйным", "Прафесiйны"; у пункце 3 словы "нарматыўнымi актамi" замянiць словамi "актамi заканадаўства"; частку другую пункта 5 пасля слова "калi" дапоўнiць словам "прафесiйны". Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|