Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 02.11.2004 № 23 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб клубнай установе ў Рэспублiцы Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 15 ноября 2004 г. N 8/11695



У адпаведнасцi з пунктам 4 артыкула 39 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года) Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб клубнай установе ў Рэспублiцы Беларусь.



Мiнiстр Л.П.ГУЛЯКА



УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Старшыня
Брэсцкага абласнога        Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
К.А.Сумар                  У.П.Андрэйчанка
19.10.2004                 22.10.2004

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Старшыня
Гомельскага абласнога      Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
А.С.Якабсон                У.Я.Саўчанка
10.10.2004                 19.10.2004

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Старшыня
Магiлёўскага абласнога     Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
Б.В.Батура                 М.Ф.Дамашкевiч
19.10.2004                 21.10.2004

УЗГОДНЕНА
Старшыня
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
М.Я.Паўлаў
18.10.2004

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               02.11.2004 N 23


Глава 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Палажэнне аб клубнай установе вызначае асноўныя прынцыпы дзейнасцi, прававыя i сацыяльна-эканамiчныя ўмовы стварэння i функцыянавання клубных устаноў, якiя ўзаемадзейнiчаюць з бiблiятэкамi, музеямi, паркамi i iншымi ўстановамi культуры i прызначаны забяспечыць разнастайнасць культурнага жыцця Рэспублiкi Беларусь.

2. Клубнай установай прызнаецца ўстанова культуры, якая ажыццяўляе асветныя, выхаваўчыя i забаўляльныя функцыi праз стварэнне фiзiчным асобам спрыяльных умоў для заняцця народнай i мастацкай творчасцю, задавальнення iх пазнавальных патрэбнасцей, а таксама патрэбнасцей у самаадукацыi, духоўным i фiзiчным развiццi, мiжасобасных адносiнах i адпачынку.

3. Дзяржаўныя клубныя ўстановы даступныя для наведвання iх фiзiчнымi асобамi. Дзейнасць дзяржаўных клубных устаноў грунтуецца на добраахвотнасцi ўдзелу фiзiчных асоб у клубных фармiраваннях, прызнаннi ў якасцi асновы iх функцыянавання грамадскай iнiцыятывы i самадзейнасцi, на спалучэннi iндывiдуальнай i групавой работы, кiравання i самакiравання.

4. Клубная ўстанова ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам i статутам (палажэннем) клубнай установы, якi распрацоўваецца ў адпаведнасцi з дадзеным Палажэннем i зацвярджаецца яе заснавальнiкам.



Глава 2 АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ I ПРЫНЦЫПЫ ДЗЕЙНАСЦI КЛУБНАЙ УСТАНОВЫ

5. Асноўнымi задачамi клубнай установы з'яўляюцца:

зберажэнне i развiццё здабыткаў нацыянальнай культуры, традыцыйных формаў культурнай дзейнасцi i адпачынку;

развiццё аматарскай мастацкай творчасцi ва ўсiх праявах, раскрыццё i падтрымка творчых iндывiдуальнасцей i талентаў, носьбiтаў аўтэнтычнага фальклору;

садзейнiчанне пазнавальнай актыўнасцi розных груп насельнiцтва, самаадукацыi ў галiне лiтаратуры, мастацтва, гiсторыi, навукi, эканомiкi, вытворчасцi, культуры быту, iнавацый i iншых;

стварэнне ўмоў для рэалiзацыi iнтэлектуальна-творчага патэнцыялу i павышэння духоўнасцi чалавека;

практычная падтрымка сацыяльна значных творчых iнiцыятыў аматарскiх аб'яднанняў, клубаў, грамадскiх суполак, у тым лiку тых, якiя спрыяюць развiццю нацыянальных культур на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

фармiраванне ў розных катэгорый насельнiцтва ўмення i звычкi рацыянальнай, грунтоўнай, трывалай i гуманнай арганiзацыi i самаарганiзацыi свайго вольнага часу;

метадычная i практычная прафесiйная дапамога арганiзацыям i грамадзянам па пытаннях сваёй кампетэнцыi на ўзаемакарысных умовах.

6. Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi клубнай установы з'яўляюцца:

забеспячэнне канстытуцыйнага права грамадзян Рэспублiкi Беларусь на свабоду творчасцi, аднолькавы доступ да ўдзелу ў культурным жыццi i карыстання паслугамi, якiя прадастаўляюць клубныя ўстановы;

гуманiстычны характар дзейнасцi клубнай установы, прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей, свабоднага развiцця асобы;

апора на грамадскую iнiцыятыву i самадзейнасць, спалучэнне iндывiдуальнай, групавой i масавай работы, галоснасцi, кiравання i самакiравання;

дыферэнцыяцыя i спецыялiзацыя дзейнасцi ў залежнасцi ад мясцовых асаблiвасцей гiстарычнага i культурнага развiцця рэгiёна;

садзейнiчанне ў захаваннi адзiнства культурнай прасторы краiны, у падтрымцы i развiццi самабытных нацыянальных культур, рэгiянальных i мясцовых культурных традыцый i асаблiвасцей ва ўмовах шматнацыянальнай дзяржавы.



Глава 3 АСНОЎНЫЯ ВIДЫ КЛУБНЫХ УСТАНОЎ I НАПРАМКI IХ ДЗЕЙНАСЦI

7. Па ўзроўнi арганiзаванасцi, матэрыяльна-тэхнiчнай i кадравай базы, грамадскiх сувязей i адносiн клубная ўстанова можа быць:

шматпрофiльнай, якая забяспечвае падтрымку i развiццё культурна-творчай, асветнiцкай дзейнасцi, розных накiрункаў, формаў, вiдаў i жанраў арганiзацыi вольнага часу;

аднапрофiльнай, якая забяспечвае разнастайнасць дзейнасцi на аснове канкрэтнага накiрунку цi вiда сацыякультурнай дзейнасцi, а таксама функцыянуючай у якасцi пракатнай пляцоўкi для правядзення культурна-масавых i iншых грамадскiх мерапрыемстваў.

8. Асноўныя вiды клубных устаноў:

клубныя ўстановы унiверсальна-комплекснага характару дзейнасцi, функцыянуючыя па адмiнiстратыўна-тэрытарыяльным прынцыпе: сельскiя клубы, сельскiя, пасялковыя, гарадскiя, раённыя, абласныя, рэспублiканскiя дамы, цэнтры, палацы культуры i iншыя;

клубныя ўстановы, арыентаваныя на культурныя iнтарэсы пэўных прафесiйных, нацыянальных i iншых сацыяльна-дэмаграфiчных катэгорый насельнiцтва: клубы, дамы, цэнтры традыцыйнай культуры, народнай творчасцi, рамёстваў i фальклору, нацыянальных культур, творчай iнтэлiгенцыi, жанчын, моладзi, пенсiянераў, эстэтычнага выхавання дзяцей, тэхнiчнай творчасцi, кiнапаказу, гульнi i цацкi i iншыя;

клубныя ўстановы, арыентаваныя на сумяшчэнне клубнай дзейнасцi з работай розных тыпаў устаноў культуры, побыту, спорту, гандлю i iншых: дамы i клубы культурна-сацыяльных паслуг, клубы-бiблiятэкi, клубы-музеi, культурна-спартыўныя цэнтры, клубы-кафэ i iншыя;

клубныя ўстановы, спецыялiзаваныя на перасоўным характары дзейнасцi з выкарыстаннем розных транспартных сродкаў: агiтбрыгады, аўтаклубы, плаўклубы i iншыя.

9. Асноўнымi напрамкамi дзейнасцi клубнай установы з'яўляюцца:

стварэнне i арганiзацыя работы калектываў, студый i гурткоў аматарскай мастацкай творчасцi, народных тэатраў, фiлармонiй, музеяў, аматарскiх аб'яднанняў i клубаў па культурна-пазнавальных, гiсторыка-краязнаўчых, навукова-тэхнiчных, прыродна-экалагiчных, культурна-бытавых, калекцыйна-збiральнiцкiх i iншых iнтарэсах, iншых клубных фармiраванняў;

арганiзацыя i правядзенне фестываляў, аглядаў, конкурсаў, выставак i iншых формаў паказу вынiкаў творчай дзейнасцi клубных фармiраванняў;

правядзенне канцэртаў, спектакляў, iншых тэатральна-вiдовiшчных i выставачных мерапрыемстваў, у тым лiку з удзелам прафесiйных калектываў, выканаўцаў i аўтараў;

дэманстрацыя кiнафiльмаў i вiдэапраграм;

арганiзацыя работы шматлiкiх кансультацый i лекторыяў, народных унiверсiтэтаў, школ i курсаў прыкладных ведаў, правядзенне тэматычных вечароў, вусных часопiсаў, цыклаў творчых сустрэч, iншых формаў асветнiцкай дзейнасцi, у тым лiку i на абанементнай аснове;

правядзенне масавых тэатралiзаваных свят i прадстаўленняў, народных гулянняў, абрадаў i рытуалаў у адпаведнасцi з мясцовымi звычаямi i традыцыямi;

арганiзацыя вольнага часу розных груп насельнiцтва, у тым лiку правядзенне вечароў адпачынку i танцаў, дыскатэк, маладзёжных баляў, карнавалаў, дзiцячых ранiшнiкаў, гульнёвых i iншых культурна-забаўляльных праграм;

стварэнне спрыяльных умоў для арганiзацыi работы рознага роду клубных гасцёўняў, салонаў, кафэ, куткоў жывой прыроды, гульнятэк, чытальных залаў i iншых;

арганiзацыя ва ўстаноўленым парадку работы спартыўна-аздараўленчых клубаў i секцый, груп турызму i здароўя, правядзенне спартыўных выступленняў, фiзкультурна-масавых спаборнiцтваў, iншых спартыўных, фiзкультурна-аздараўленчых i турысцкiх праграм;

ажыццяўленне дзейнасцi, якая прыносiць даход, з улiкам запытаў i патрэбнасцей насельнiцтва i ў адпаведнасцi з заканадаўствам;

аказанне па сацыяльна-творчых заказах, iншых дагаворах з юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi кансультацыйнай, метадычнай i арганiзацыйна-творчай дапамогi ў падрыхтоўцы i правядзеннi розных сацыяльна-культурных мерапрыемстваў, а таксама прадастаўленне адпаведных паслуг: пракат музычных iнструментаў, рэквiзiту, продаж рэпертуарна-метадычных матэрыялаў i iншых;

ажыццяўленне iншых вiдаў арганiзацыi вольнага часу, культурна-творчай, культурна-пазнавальнай i iншай дзейнасцi, якая адпавядае асноўным прынцыпам i задачам клубнай установы.



Глава 4 ПРАВАВЫ СТАТУС КЛУБНАЙ УСТАНОВЫ

10. Клубная ўстанова з'яўляецца юрыдычнай асобай, ствараецца ў форме ўстановы, мае самастойны баланс, рахункi (у тым лiку разлiковы i валютны) у банках, пячатку адпаведнага ўзору, штампы, уласную сiмволiку.

Клубная ўстанова можа з'яўляцца не юрыдычнай асобай i ўваходзiць у склад арганiзацыi ў якасцi структурнага падраздзялення.

11. Заснавальнiкам клубнай установы могуць быць органы дзяржаўнага кiравання, а таксама фiзiчныя i юрыдычныя асобы.

12. Клубныя ўстановы могуць стварацца на аснове дзяржаўнай i прыватнай формы ўласнасцi.

13. Парадак стварэння, дзейнасцi, дзяржаўнай рэгiстрацыi, рэарганiзацыi i лiквiдацыi клубных устаноў вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

14. Устаноўчым дакументам клубнай установы з'яўляецца статут (палажэнне) клубнай установы. У статуце (палажэннi) вызначаюцца назва клубнай установы, якая ўказвае на характар дзейнасцi i арганiзацыйна-прававую форму, месцазнаходжанне клубнай установы, асноўныя мэты, функцыi i вiды дзейнасцi, правы i абавязкi фiзiчных асоб, якiя наведваюць клубную ўстанову, крынiцы фармiравання маёмасцi, структура, асаблiвасцi кiравання i кантролю.



Глава 5 ПРАВЫ I АБАВЯЗКI КЛУБНАЙ УСТАНОВЫ

15. Клубная ўстанова мае права:

самастойна вызначаць змест i формы сваёй дзейнасцi ў адпаведнасцi з мэтамi, функцыямi i вiдамi дзейнасцi, замацаванымi ў статуце (палажэннi);

удзельнiчаць ва ўстаноўленым парадку ў рэалiзацыi дзяржаўных i iншых доўгатэрмiновых мэтавых праграм у сферы культуры;

ствараць, рэарганiзоўваць i лiквiдаваць па ўзгадненнi з заснавальнiкам фiлiялы i iншыя структурныя падраздзяленнi клубнай установы;

арганiзоўваць i ўваходзiць у створаныя ў адпаведнасцi з заканадаўствам асацыяцыi, аб'яднаннi i саюзы;

ажыццяўляць iншыя вiды дзейнасцi, аднесеныя да кампетэнцыi клубнай установы;

ажыццяўляць у адпаведнасцi з заканадаўствам i статутам (палажэннем) прадпрымальнiцкую дзейнасць;

на правах аператыўнага кiравання валодаць, карыстацца i распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;

прымаць удзел у мiжнароднай дзейнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

16. Клубная ўстанова абавязана:

садзейнiчаць стварэнню спрыяльных умоў для аматарскай творчасцi i задавальнення культурных запатрабаванняў розных груп насельнiцтва ў адпаведнасцi са сваiм статутам (палажэннем);

гарантаваць выкананне правоў работнiкаў клубнай установы, удзельнiкаў клубных фармiраванняў i наведвальнiкаў;

весцi спецыяльныя журналы ўлiку штодзённай клубнай работы як дакумент справаздачнасцi, якi з'яўляецца асновай для вызначэння паказчыкаў па аднясеннi да груп па аплаце працы i iншых арганiзацыйна-эканамiчных паказчыкаў, формай кантролю па вынiках выканання запланаванай работы;

весцi бухгалтарскую i статыстычную справаздачнасць у парадку, якi ўстаноўлены заканадаўствам;

рабiць справаздачы перад заснавальнiкам i органамi дзяржаўнай статыстыкi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.



Глава 6 КIРАВАННЕ КЛУБНАЙ УСТАНОВАЙ

17. Непасрэднае кiраўнiцтва клубнай установай ажыццяўляе дырэктар, якi назначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады яе заснавальнiкам.

Дырэктар арганiзуе работу клубнай установы i нясе адказнасць за якаснае выкананне пастаўленых перад клубнай установай задач i стварэнне спрыяльных умоў для працы работнiкаў клубнай установы.

18. Дырэктар дзейнiчае ад iмя клубнай установы, прадстаўляе яе iнтарэсы ва ўзаемаадносiнах з юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, заключае дагаворы, у тым лiку працоўныя, адкрывае разлiковыя i iншыя рахункi, зацвярджае структуру клубнай установы i штатны расклад, вызначае колькасць i склад спецыялiстаў, форму, сiстэму i памеры надбавак i iншых выплат стымулюючага характару ў межах сродкаў на аплату працы, выдае загады i дае ўказаннi, абавязковыя для ўсiх работнiкаў. Са згоды заснавальнiка распараджаецца маёмасцю клубнай установы i карыстаецца правам распараджэння сродкамi.

19. У клубнай установе могуць стварацца дарадчыя органы: праўленне, мастацкi савет, метадычны савет i iншыя.



Глава 7 АРГАНIЗАЦЫЯ I ФIНАНСАВАННЕ КЛУБНАЙ УСТАНОВЫ

20. Клубная ўстанова самастойна плануе сваю дзейнасць i вызначае перспектывы яе развiцця, зыходзячы з мэтаў, прадугледжаных яе статутам (палажэннем), наяўнасцю асабiстых творчых i гаспадарчых рэсурсаў, неабходнасцю творча-вытворчага i сацыяльнага развiцця.

21. Маёмасць клубнай установы складаюць асноўныя сродкi, якiя ўтрымлiваюцца на самастойным балансе клубнай установы.

22. Асноўнымi крынiцамi фiнансавання дзяржаўных клубных устаноў з'яўляюцца сродкi мясцовых бюджэтаў. Клубная ўстанова мае права выкарыстоўваць грашовыя сродкi, якiя выдзелены ёй па каштарысе, толькi ў строгай адпаведнасцi з iх мэтавым прызначэннем.

23. Прыватныя клубныя ўстановы фiнансуюцца за кошт сродкаў заснавальнiкаў i з iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

24. Клубная ўстанова можа ажыццяўляць прадпрымальнiцкую дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам i сваiм статутам (палажэннем).

25. Дадатковае фiнансаванне клубных устаноў можа ажыццяўляцца за кошт грашовых сродкаў фiзiчных i юрыдычных асоб, за кошт грашовых сродкаў, атрыманых ад дабрачынных паступленняў, прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якая неабходна для выканання мэт статута (палажэння), адпавядае гэтым мэтам i прадмету дзейнасцi некамерцыйных арганiзацый, i з iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

26. Памер грашовых сродкаў, што паступаюць з дадатковых крынiц фiнансавання, не абмяжоўваецца. Гэтыя грашовыя сродкi павiнны накiроўвацца на ажыццяўленне статутнай дзейнасцi клубнай установы.

27. Клубная ўстанова не можа без згоды заснавальнiка адчужаць цi iншым чынам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю i маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых ёй па каштарысе.






Архів документів
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList