Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 08.12.2004 № 29 "Аб стварэннi Рэспублiканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях музейнай справы"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 24 января 2005 г. N 8/12041 У мэтах паглыблення каардынацыйных працэсаў у музейнай справе, эфектыўнага выкарыстання Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, умацавання сувязей з навуковымi ўстановамi i ўкаранення вынiкаў навуковых даследаванняў у практыку музейнай работы i ў адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Стварыць Рэспублiканскi навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай справы. 2. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Рэспублiканскiм навукова-метадычным савеце па пытаннях музейнай справы. Мiнiстр Л.П.ГУЛЯКА ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 08.12.2004 N 29 1. Рэспублiканскi навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай справы (далей - навукова-метадычны савет) з'яўляецца пастаянна дзеючым кансультатыўным i экспертным органам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. 2. Навукова-метадычны савет у сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, iншымi актамi заканадаўства i дадзеным Палажэннем аб Рэспублiканскiм навукова-метадычным савеце па пытаннях музейнай справы (далей - Палажэнне). 3. Асноўнымi задачамi навукова-метадычнага савета з'яўляюцца: выяўленне i разгляд найбольш важных праблем i перспектыў музейнай справы ў адпаведнасцi з навейшымi распрацоўкамi гiстарычнай навукi i музеялогii; вывучэнне i абагульненне станоўчага вопыту ўсiх вiдаў музейнай дзейнасцi, распрацоўка рэкамендацый па яго выкарыстаннi i развiццi; падрыхтоўка навукова-абгрунтаваных рэкамендацый, накiраваных на ўдасканальванне дзейнасцi музеяў; увядзенне ў практыку музейнай работы вынiкаў навуковых даследаванняў па актуальных пытаннях профiльных навук; умацаванне кантактаў з айчыннымi i замежнымi музейнымi i навуковымi ўстановамi; садзейнiчанне правядзенню сумесных экспедыцый, прыцягненне спецыялiстаў да атрыбуцыi музейных калекцый; экспертная ацэнка планаў развiцця музейнай справы рэгiёнаў, вызначэнне ўзроўню навукова-метадычнага забеспячэння ствараемых экспазiцый, заключэнне па канцэпцыях i тэматыка-экспазiцыйных планах новых экспазiцый; падрыхтоўка рэкамендацый i прапаноў органам дзяржаўнага кiравання па актуальных праблемах музейнай справы; прыняцце рашэнняў па скаргах на заключэннi камiсiй дзяржаўных музеяў рэспублiканскага або абласнога падпарадкавання аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь. 4. У склад навукова-метадычнага савета ўваходзяць вядучыя вучоныя-гiсторыкi, археолагi, мастацтвазнаўцы, сацыёлагi, педагогi, музейныя работнiкi i спецыялiсты, якiя маюць вялiкi вопыт музейнай працы. 5. Персанальны склад навукова-метадычнага савета ў колькасцi да 15 асоб на чале са старшынёй i намеснiкам старшынi зацвярджаецца загадам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (тэрмiнам на 1 год). 6. Навукова-метадычны савет мае сакратара, якi забяспечвае планаванне яго дзейнасцi, падрыхтоўку i правядзенне пасяджэнняў, вядзе пратаколы пасяджэнняў, рыхтуе заключэннi, кантралюе арганiзацыю выканання прынятых рашэнняў. 7. Навукова-метадычны савет дзейнiчае ў дзяржаўнай установе "Нацыянальны музей гiсторыi i культуры Беларусi". 8. Пасяджэннi навукова-метадычнага савета праводзяцца не радзей як 1 раз у паўгоддзе. 9. Пасяджэнне навукова-метадычнага савета правамоцна, калi на iм прысутнiчае больш паловы членаў навукова-метадычнага савета. Рашэннi навукова-метадычнага савета па разглядаемых пытаннях прымаюцца большасцю галасоў членаў навукова-метадычнага савета, якiя прысутнiчаюць на пасяджэннi, i прадстаўляюцца ва ўпраўленне ўстаноў культуры i народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. 10. Рашэннi навукова-метадычнага савета носяць рэкамендацыйны характар, акрамя рашэнняў па скаргах на заключэннi камiсiй дзяржаўных музеяў рэспублiканскага або абласнога падпарадкавання аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|