Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Указы Президента РБ

Указ Президента Республики Беларусь от 13.12.2004 № 601 "Аб некаторых пытаннях дзейнасцi фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 14 декабря 2004 г. N 1/6077



1. Зацвердзiць прыкладзеныя:

Палажэнне аб фондзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва;

склад савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

частку другую пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 красавiка 1998 г. N 211 "Аб фондзе Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., N 11, арт. 292; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 23, 1/2435; 2002 г., N 64, 1/3728);

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 30 мая 2002 г. N 279 "Аб зацвярджэннi складу савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 64, 1/3728).

3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка



                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 13.12.2004 N 601


1. Фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва (далей - фонд) створаны ў мэтах падтрымкi нацыянальнай культуры, творчай дзейнасцi мастацкiх калектываў, майстроў прафесiйнага i народнага мастацтва па стварэнню высокамастацкiх, сацыяльна значных твораў мастацтва i лiтаратуры, захавання гiсторыка-культурнай спадчыны i культурных традыцый беларускага народа, садзейнiчання прафесiйнаму росту работнiкаў культуры i выкладчыкаў устаноў адукацыi ў сферы культуры.

2. Фонд ствараецца за кошт наступных паступленняў:

асiгнаванняў з рэспублiканскага бюджэту;

адлiчэнняў за прадпрымальнiцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi або зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

кампенсацый за шкоду, прычыненую гiсторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

дабрачынных узносаў грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, а таксама юрыдычных асоб у выглядзе грашовых сродкаў i матэрыяльных каштоўнасцей;

iншых паступленняў у адпаведнасцi з заканадаўствам.

3. Сродкi фонду, якiя паступаюць i выдаткуюцца, улiчваюцца асобна ў рублях Нацыянальнага банка i замежнай валюце.

4. Сродкi фонду размяркоўвае савет фонду, у склад якога ўваходзяць вядучыя дзеячы культуры i мастацтва, прадстаўнiкi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, зацiкаўленых дзяржаўных органаў i арганiзацый, творчых саюзаў, iншых грамадскiх аб'яднанняў.

Савет фонду ўзначальвае старшыня.

Склад савета фонду зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

5. Сродкi фонду могуць выкарыстоўвацца на:

выплату ганарараў за стварэнне твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, музычнага мастацтва i мастацкай лiтаратуры;

набыццё завершаных твораў мастацтва i мастацкай лiтаратуры;

стварэнне кiнавiдэафiльмаў, канцэртных праграм, пастаноўку спектакляў, арганiзацыю выставак, пленэраў, кангрэсаў, форумаў, сiмпозiумаў, iншых мерапрыемстваў у галiне культуры;

набыццё музычных iнструментаў, сцэнiчных касцюмаў, матэрыялаў i абсталявання для ажыццяўлення творчай дзейнасцi;

выданне твораў мастацтва, матэрыялаў аб культуры i мастацтве, дзеячах лiтаратуры, культуры i мастацтва палiграфiчнымi i аўдыявiзуальнымi сродкамi;

выплату штогадовых спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва i прэмiй "За духоўнае адраджэнне";

рэалiзацыю мер, накiраваных на выяўленне, улiк гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх кансервацыю, рэстаўрацыю, рэгенерацыю, ажыццяўленне iншых мерапрыемстваў па зберажэнню i памнажэнню гiсторыка-культурнай спадчыны;

вяртанне i набыццё культурных каштоўнасцей народа Беларусi, у тым лiку тых, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

фiнансаванне вырабаў архiўных копiй кiна-, вiдэа-, фота-, дакументальных матэрыялаў, што належаць да гiсторыi i культуры Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку тых, якiя знаходзяцца за яе межамi;

аплату навучання, у тым лiку стажыровак, у Рэспублiцы Беларусь i за мяжой работнiкаў культуры, выкладчыкаў устаноў адукацыi ў сферы культуры па спецыяльнасцях, звязаных з практычнай, творчай i навуковай дзейнасцю, а таксама студэнтаў, аспiрантаў, дактарантаў ва ўзросце звыш 31 года ўстаноў адукацыi ў сферы культуры;

аплату працы замежных спецыялiстаў у сферы культуры, выкладчыкаў, запрошаных для правядзення тэарэтычных i практычных заняткаў, майстар-класаў, накiраваных на павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку работнiкаў культуры, выкладчыкаў устаноў адукацыi ў сферы культуры, а таксама аплату выдаткаў па iх праезду, пражыванню i харчаванню;

набыццё выключных i невыключных правоў на аб'екты iнтэлектуальнай уласнасцi.

Па рашэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, прынятаму на аснове абгрунтаванай прапановы савета фонду, адобранай Мiнiстэрствам культуры, за кошт сродкаў фонду можа ажыццяўляцца мэтавае фiнансаванне iншых асаблiва значных для культуры i мастацтва Беларусi праектаў, у тым лiку на ўмовах, не прадугледжаных дадзеным Палажэннем.

5-1. Для атрымання грашовых сродкаў, якiя выдзяляюцца на мэты, прадугледжаныя ў пункце 5 дадзенага Палажэння, за выключэннем выплаты штогадовых спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва i прэмiй "За духоўнае адраджэнне", дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi падаюць у Мiнiстэрства культуры штогод да 1 сакавiка заяўку на фiнансаванне ў бягучым каляндарным годзе.

Заяўка павiнна ўключаць назву праекта, звесткi аб аўтары (кiраўнiку) праекта, абгрунтаванне праекта, праект каштарыса. Да заяўкi дадаюцца рэкамендацыi не менш як двух кампетэнтных спецыялiстаў, якiя не з'яўляюцца сааўтарамi праекта, копiя статута арганiзацыi (за выключэннем дзяржаўных органаў) без натарыяльнага засведчання (iншага ўстаноўчага дакумента пры ажыццяўленнi дзейнасцi не на падставе статута).

Да заяўкi на фiнансаванне выдання матэрыялаў аб культуры i мастацтве, дзеячах лiтаратуры, культуры i мастацтва дадаецца калькуляцыя не менш як трох выдавецтваў.

Да заяўкi на аплату навучання, у тым лiку стажыровак, у Рэспублiцы Беларусь i за мяжой дадаецца копiя 31-й старонкi пашпарта работнiка культуры, выкладчыка ўстановы адукацыi ў сферы культуры, студэнта, аспiранта, дактаранта ва ўзросце звыш 31 года ўстаноў адукацыi ў сферы культуры.

Да заяўкi на фiнансаванне мер, накiраваных на выяўленне, улiк гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх кансервацыю, рэстаўрацыю, рэгенерацыю, ажыццяўленне iншых мерапрыемстваў па зберажэнню i памнажэнню гiсторыка-культурнай спадчыны, дадаецца абгрунтаваная праграма навукова-даследчых работ або навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

Савет фонду мае права запатрабаваць iншыя матэрыялы, неабходныя для прыняцця абгрунтаванага рашэння аб падтрымцы заяўкi.

У выпадку неразмеркавання сродкаў фонду дадатковыя заяўкi на фiнансаванне ў бягучым каляндарным годзе могуць прадстаўляцца да 1 верасня гэтага года.

Прадстаўленне дакументаў на выплату штогадовых спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва i прэмiй "За духоўнае адраджэнне" праводзiцца ў парадку, прадугледжаным Палажэннем аб прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь "За духоўнае адраджэнне" i спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва, зацверджаным Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 лiпеня 2009 г. N 384 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., N 173, 1/10868).

6. Пасяджэннi савета фонду праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей чым адзiн раз у паўгоддзе. Пасяджэнне лiчыцца правамоцным, калi ў iм удзельнiчаюць не менш за дзве трэцi членаў савета фонду. Рашэннi прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных членаў савета, афармляюцца пратаколамi i зацвярджаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

7. Экспертна-мастацкiя камiсii (саветы) па вiдах мастацтва, створаныя пры Мiнiстэрстве культуры, i Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры прадстаўляюць згодна з iх кампетэнцыяй у савет фонду экспертныя заключэннi па праектах для прыняцця рашэнняў аб выдзяленнi сродкаў на iх рэалiзацыю.

8. Заяўкi ў форме абгрунтаваных праектаў разглядаюцца саветам фонду на конкурснай аснове. Падтрымка праектаў ажыццяўляецца ў выглядзе поўнага або частковага фiнансавання.

Рашэнне савета фонду зацвярджаецца распараджэннем Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Праект распараджэння рыхтуецца Мiнiстэрствам культуры ва ўстаноўленым парадку i накiроўваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на разгляд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Да праекта распараджэння прыкладаюцца звесткi па кожнай кандыдатуры аўтараў (кiраўнiкоў) праектаў, прэтэндэнтаў на стажыроўкi, якiя прапануецца падтрымаць са сродкаў фонду, падрыхтаваныя Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь у вынiку арганiзацыi праверкi ў адносiнах да iх.

Аўтары (кiраўнiкi) праектаў штогод не пазней 1 сакавiка прадстаўляюць у Мiнiстэрства культуры справаздачы аб рэалiзацыi праектаў, якiя фiнансавалiся за кошт сродкаў фонду ў мiнулым годзе.

Мiнiстэрства культуры штогод не пазней 1 красавiка прадстаўляе Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь справаздачу аб дзейнасцi фонду ў мiнулым годзе.

9. Мiнiстэрства фiнансаў штогод выдзяляе Мiнiстэрству культуры сродкi з рэспублiканскага бюджэту праз тэрытарыяльныя органы дзяржаўнага казначэйства на мэты, прадугледжаныя ў дадзеным Палажэннi.

10. Сродкi на падтрымку культуры i мастацтва, названыя ў абзацах трэцiм - шостым пункта 2 дадзенага Палажэння, паступаюць на спецыяльны пазабюджэтны рахунак Мiнiстэрства культуры.

11. Арганiзацыйна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi фонду, накапленне i расходаванне сродкаў фонду ажыццяўляюцца Мiнiстэрствам культуры. Сродкi фонду выдаткуюцца ў адпаведнасцi з рашэннямi савета фонду.

12. Адказнасць за выкананне патрабаванняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь пры выкарыстаннi сродкаў, якiя выдзяляюцца на мэты, прадугледжаныя ў дадзеным Палажэннi, ускладаецца на Мiнiстэрства культуры.

Мiнiстэрства культуры штоквартальна прадстаўляе ў Мiнiстэрства фiнансаў справаздачу аб выкарыстаннi выдзеленых сродкаў.



                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Указ Прэзiдэнта
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               13.12.2004 N 601
                                               (у рэдакцыi Указа Прэзiдэнта
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               16.07.2009 N 383)


СКЛАД САВЕТА ФОНДУ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА ПАДТРЫМЦЫ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА

Давыдзька                   - Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай
Генадзь Бранiслававiч         тэлерадыёкампанii Рэспублiкi Беларусь,
                              заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь
                              (старшыня савета фонду)

Карачэўскi                  - першы намеснiк Мiнiстра культуры (намеснiк
Уладзiмiр Мiхайлавiч          старшынi савета фонду)

Амарын                      - першы намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Уладзiмiр Вiктаравiч

Бабарыкiн                   - галоўны дырыжор Прэзiдэнцкага аркестра
Вiктар Уладзiмiравiч          Рэспублiкi Беларусь дзяржаўнай установы
                              "Палац Рэспублiкi" Кiраўнiцтва справамi
                              Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

Бандарчук                   - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай
Таццяна Мiкалаеўна            вiдовiшчнай установы "Беларускi дзяржаўны
                              цырк", заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi
                              Беларусь

Волкава                     - вядучы майстар сцэны дзяржаўнай тэатральна-
Аксана Уладзiмiраўна          вiдовiшчнай установы "Нацыянальны акадэмiчны
                              Вялiкi тэатр оперы i балета Рэспублiкi
                              Беларусь", лаўрэат спецыяльнага фонду
                              Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы
                              таленавiтай моладзi

Гуляка                      - Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i
Леанiд Паўлавiч               нацыянальнасцей

Дрыга                       - намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення -
Iрына Уладзiмiраўна           начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай
                              палiтыкi галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення
                              Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

Козак                       - генеральны дырэктар - мастацкi кiраўнiк
Аляксандр Аляксандравiч       дзяржаўнай установы "Заслужаны калектыў
                              Рэспублiкi Беларусь "Брэсцкi акадэмiчны
                              тэатр драмы iмя Ленiнскага камсамола
                              Беларусi", заслужаны дзеяч мастацтваў
                              Рэспублiкi Беларусь

Мiско                       - скульптар, член грамадскага аб'яднання
Iван Якiмавiч                 "Беларускi саюз мастакоў", народны мастак
                              Беларусi

Падаляк                     - дырэктар дзяржаўнай канцэртнай установы
Алена Мiхайлаўна              "Вiцебская абласная фiлармонiя", член
                              Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi
                              Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па
                              адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльнаму
                              развiццю

Пракапцоў                   - дырэктар дзяржаўнай установы "Нацыянальны
Уладзiмiр Iванавiч            мастацкi музей Рэспублiкi Беларусь"

Фiнберг                     - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай
Мiхаiл Якаўлевiч              установы "Заслужаны калектыў Рэспублiкi
                              Беларусь "Нацыянальны акадэмiчны аркестр
                              сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэспублiкi
                              Беларусь", народны артыст Беларусi

Ярмоленка                   - мастацкi кiраўнiк заслужанага калектыва
Анатоль Iванавiч              Рэспублiкi Беларусь ансамбля "Сябры"
                              ўстановы "Беларуская дзяржаўная ордэна
                              Працоўнага Чырвонага Сцяга фiлармонiя",
                              народны артыст Беларусi

Яфрэмаў                     - мастацкi кiраўнiк тэатра-студыi кiнаакцёра,
Аляксандр Васiльевiч          кiнарэжысёр-пастаноўшчык вышэйшай катэгорыi
                              студыi iгравых фiльмаў рэспублiканскага
                              ўнiтарнага прадпрыемства "Нацыянальная
                              кiнастудыя "Беларусьфiльм", народны артыст
                              Беларусi





Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList