Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб прызнаннi эквiвалентнасцi ў вышэйшай адукацыi, раўназначнасцi вучоных ступеняў i ступеняў у галiне мастацтва"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 31 января 2006 г. N 3/1879



--------------------------------

<*> Вступило в силу 12 декабря 2005 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Польшча, якiя ў далейшым называюцца "Бакамi", на аснове Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, навукi i адукацыi, падпiсанага 27 лiстапада 1995 года ў г. Варшаве:

у духу сяброўскiх адносiн памiж абедзвюма дзяржавамi;

з мэтай паглыблення супрацоўнiцтва ў галiне навукi i адукацыi;

iмкнучыся палегчыць мабiльнасць студэнтаў i супрацоўнiкаў вышэйшых навучальных устаноў абедзвюх дзяржаў,

пагадзiлiся аб наступным:



Артыкул 1

1. Дадзенае Пагадненне датычыць права паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, працягу навучання, дадатковага навучання i паслядыпломнай адукацыi, у выпадку Рэспублiкi Беларусь - навучання ў аспiрантуры i дактарантуры, пасля чаго прысвойваецца ступень кандыдата навук або доктара навук, а таксама ў выпадку Рэспублiкi Польшча - навучання ў аспiрантуры i дактарантуры, пасля чаго прысвойваецца ступень доктара або доктара габiлiтаванага, а таксама выкарыстання ступеняў i званняў, прыведзеных ў пункце 4 дадзенага артыкула.

2. Вышэйшай навучальнай ўстановай для мэтаў дадзенага Пагаднення з'яўляецца кожная ўстанова адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь i ў Рэспублiцы Польшча, якая ў адпаведнасцi з заканадаўствам дадзенай дзяржавы мае статус вышэйшай навучальнай установы i права выдачы дыпломаў дзяржаўнага ўзору Рэспублiкi Беларусь i права выдачы дыпломаў паводле ўзору, вызначанага ў адпаведных iнструкцыях Рэспублiкi Польшча.

Бакi перададуць адзiн аднаму пералiкi вышэйшых навучальных устаноў, якiх датычыць дадзенае Пагадненне.

3. Дадзенае Пагадненне прымяняецца таксама ў выпадку, калi навучанне ў аспiрантуры i дактарантуры ў Рэспублiцы Беларусь i ў Рэспублiцы Польшча ажыццяўляецца не толькi ў вышэйшых навучальных установах, але i ў навуковых i iншых арганiзацыях, якiя маюць права прысвойваць ступень кандыдата навук цi доктара навук у Рэспублiцы Беларусь i ступень доктара або доктара габiлiтаванага ў Рэспублiцы Польшча.

Бакi перададуць адзiн аднаму пералiкi ўстаноў, якiх датычыць дадзенае Пагадненне.

4. Ступенямi i званнямi паводле дадзенага Пагаднення з'яўляюцца:

тытул бакалаўра, спецыялiста i магiстра, якi атрыманы ў беларускай вышэйшай навучальнай установе, а таксама прафесiйны тытул лiцэнцыята, лiцэнцыята медсястры i лiцэнцыята акушэрства, iнжынера, iнжынера-архiтэктара, магiстра, магiстра-iнжынера, магiстра-iнжынера-архiтэктара, магiстра мастацтва, магiстра адукацыi, магiстра-медсястры i магiстра-акушэра, урача, урача-стаматолага, урача-дантыста, урача-ветэрынара, якi атрыманы ў польскай вышэйшай навучальнай установе, у адпаведнасцi з пунктам 2 дадзенага артыкула пасля заканчэння курса навучання;

вучоная ступень доктара або доктара габiлiтаванага, ступень доктара мастацтва або доктара габiлiтаванага мастацтва, а таксама квалiфiкацыi I i II ступенi ў галiне мастацтва i мастацкiх дысцыплiн, атрыманыя ў польскiх вышэйшых навучальных установах або ў навуковых i iншых арганiзацыях у адпаведнасцi з пунктамi 2, 3 дадзенага артыкула;

вучоная ступень кандыдата навук, зацверджаная Вышэйшай атэстацыйнай камiсiяй Рэспублiкi Беларусь;

вучоная ступень доктара навук, прысуджаная Вышэйшай атэстацыйнай камiсiяй Рэспублiкi Беларусь.



Артыкул 2

1. Атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi, дыпломы аб прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, якiя выдаюцца ў Рэспублiцы Беларусь, атэстат сталасцi, якi выдаецца ў Рэспублiцы Польшча, з'яўляюцца асновай для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы абодвух Бакоў.

2. Парадак допуску абiтурыентаў да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы вызначаецца заканадаўствам кожнага з Бакоў.



Артыкул 3

Па заяве студэнта вышэйшымi навучальнымi ўстановамi Бакоў могуць прызнавацца адпаведныя перыяды навучання, здадзеныя экзамены, залiкi i практыка. Экзамены, якiя не здавалiся студэнтам, але якiя патрабуюцца ў адпаведнасцi са стандартам адукацыi па пэўнай спецыяльнасцi ў Рэспублiцы Беларусь, а таксама патрабуюцца ў адпаведнасцi са стандартам адукацыi па пэўнаму накiрунку навучання ў Рэспублiцы Польшча, павiнны дадаткова здавацца ў працэсе далейшага навучання.



Артыкул 4

Дыплом, якi пацвярджае атрыманне вышэйшай адукацыi першай ступенi (бакалаўр), якi выдаецца ў Рэспублiцы Беларусь (тэрмiн навучання не менш за 4 гады), i дыпломы, якiя пацвярджаюць атрыманне прафесiйнага тытула лiцэнцыята i iнжынера, якiя выдаюцца ў Рэспублiцы Польшча (тэрмiн навучання не менш за 3 гады), даюць права на працяг навучання на другой ступенi вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь, а таксама ў дадатковай магiстратуры ў Рэспублiцы Польшча па такiм самым або роднасным напрамку адукацыi ў вышэйшай навучальнай установе другога Боку.



Артыкул 5

1. Дыпломы, якiя пацвярджаюць атрыманне вышэйшай адукацыi (спецыялiст, магiстр), атрыманыя ў вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь пасля заканчэння 5-6-гадовага перыяду навучання, даюць права на навучанне ў аспiрантуры ў Рэспублiцы Польшча, а дыпломы, якiя пацвярджаюць атрыманне прафесiйнага тытула магiстра i iншыя раўназначныя, атрыманыя ў вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Польшча пасля заканчэння 4,5 - 6-гадовага перыяду навучання, даюць права на паступленне ў аспiрантуру ў Рэспублiцы Беларусь.

2. Пералiчаныя ў пункце 1 дадзенага артыкула дыпломы даюць права на паслядыпломнае навучанне ў адпаведнасцi з заканадаўствам кожнага з Бакоў.



Артыкул 6

Вучоная ступень кандыдата навук, прысвоеная ў Рэспублiцы Беларусь, дае права на паступленне ў дактарантуру ў Рэспублiцы Польшча, вучоныя ступенi доктара, ступенi доктара мастацтва або квалiфiкацыi I ступенi ў галiне мастацтва i мастацкiх дысцыплiн, прысвоеныя ў Рэспублiцы Польшча, даюць права на паступленне ў дактарантуру ў Рэспублiцы Беларусь, у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнага з Бакоў.



Артыкул 7

Палажэннi дадзенага Пагаднення не выключаюць магчымасцi заключэння пагадненняў памiж вышэйшымi навучальнымi ўстановамi, навуковымi ўстановамi i iншымi арганiзацыямi абодвух Бакоў, што прыведзены ў пунктах 2, 3 артыкула 1 Пагаднення, якiя могуць карысна ўплываць на мабiльнасць студэнтаў i навуковых супрацоўнiкаў вышэйшых навучальных устаноў, навуковых i iншых арганiзацый i не супярэчаць заканадаўству кожнага з Бакоў.



Артыкул 8

Прафесiйныя тытулы i ступенi, аб якiх гаворыцца ў пункце 4 артыкула 1 дадзенага Пагаднення, могуць выкарыстоўвацца ў кожным з Бакоў у арыгiнальным гучаннi.



Артыкул 9

1. Мэтай абмеркавання дадатковых пытанняў, якiя з'яўляюцца вынiкам прымянення дадзенага Пагаднення, ствараецца Пастаянная камiсiя экспертаў.

Пастаянная камiсiя экспертаў аналiзуе развiцце сiстэмы вышэйшай адукацыi i назiрае за адпаведным прымяненнем дадзенага Пагаднення.

Спiс членаў Пастаяннай камiсii экспертаў Бакi перададуць па дыпламатычных каналах.

2. Пасяджэннi Пастаяннай камiсii экспертаў будуць праводзiцца па прапанове Бакоў. Тэрмiн i месца пасяджэнняў узгадняюцца кожны раз асобна.



Артыкул 10

1. Дадзенае Пагадненне будзе прынята ў адпаведнасцi з заканадаўствам кожнага з Бакоў, што будзе пацверджана шляхам абмену нотамi. Днем уступлення ў дзеянне Пагаднення будзе прызнаны дзень атрымання апошняй ноты.

2. Пагадненне заключана на неабмежаваны тэрмiн. Яно можа быць спынена кожным з Бакоў шляхам пiсьмовага паведамлення другому Боку. Пагадненне страчвае сiлу праз 12 месяцаў з дня атрымання другiм Бокам ноты аб спыненнi дзеяння Пагаднення.

3. Палажэннi дадзенага Пагаднення будуць распаўсюджвацца на ўсiх асоб, якiя пачнуць навучанне ва ўстановах адукацыi другога Боку да моманту спынення яго дзеяння.


Пагадненне здзейснена ў Варшаве 28 красавiка 2005 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i польскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.






Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList