![]() |
|
|
Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 13.06.2005 № 46 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2002 г. № 85"Документ утратил силу
< Главная страница На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. N 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2002 г. N 85 "Аб зацвярджэннi форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 4-сг "Заключная справаздача аб вынiках сяўбы пад ураджай", 29-сг "Справаздача аб зборы ўраджаю сельскагаспадарчых культур", 3-сг "Справаздача аб сяўбе яравых культур", 7-сг "Справаздача аб ходзе ўборкi ўраджаю i сяўбе азiмых культур" наступныя змяненнi: 1.1. у форме дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 29-сг "Справаздача аб зборы ўраджаю сельскагаспадарчых культур", зацверджанай дадзенай пастановай: 1.1.1. у загаловачнай частцы словы "на 1 снежня" замянiць на словы "на 15 лiстапада"; 1.1.2. у адраснай частцы словы "5 снежня" замянiць на словы "20 лiстапада"; 1.1.3. раздзел I "Збожжавыя i зернебабовыя культуры" дапоўнiць радкамi 1137, 1138 наступнага зместу: "
---------------+----T-----+-----T------+------+------+-----T----
¦З радка 1136: ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ячмень ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦пiваварны ¦1137¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+--------------+----+-----+-----+------+------+------+-----+--------+
¦закладзена ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦зерня ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦метадам ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦плюшчэння ¦1138¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦--------------+----+-----+-----+------+------+------+-----+---------
";
1.1.4. раздзел VII "Сады, ягаднiкi, вiнаграднiкi i хмельнiкi" пасля радка 2101 дапоўнiць радкамi 2110, 2112 наступнага зместу: "
-------------------------+-----T-----+------------+-----T-----T
¦з iх: ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦яблыня ¦ 2110¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+------------------------+-----+-----+------------+-----+-----+----+
¦груша ¦ 2112¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦------------------------+-----+-----+------------+-----+-----+-----
";
пасля радка 2102 дапоўнiць радкамi 2103, 2104 наступнага зместу: "
-------------------------+-----T-----+------------+-----T-----T-
¦з iх: ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦слiва ¦ 2103¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+------------------------+-----+-----+------------+-----+-----+-----+
¦вiшня ¦ 2104¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦------------------------+-----+-----+------------+-----+-----+------
";
1.1.5. пасля раздзела VII словы "Даведка: Сярэднеспiсачная колькасць працуючых, чал. ____ (радок 2203)" замянiць на словы "Даведка (запаўняецца толькi сялянскiмi (фермерскiмi) гаспадаркамi): Колькасць работнiкаў, занятых сельскагаспадарчай вытворчасцю (у раслiнаводстве i жывелагадоўлi), за студзень-кастрычнiк 200_ г., чалавек ____ (радок 2203)"; 1.2. ва Указаннях па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 29-сг "Справаздача аб зборы ўраджаю сельскагаспадарчых культур", зацверджаных дадзенай пастановай: 1.2.1. у загаловачнай частцы словы "на 1 снежня 200_ г." выключыць; 1.2.2. у пункце 1 частку трынаццатую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Фактычны збор ураджаю збожжавых i зернебабовых культур паказваецца як ў першапачаткова апрыходаванай вазе, так i ў вазе пасля дапрацоўкi зерня (за вылiчэннем нявыкарыстаных адыходаў i ўсушкi пры яго дапрацоўцы)."; 1.2.3. у пункце 6: частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "6. У графе 1 па радках 2101, 2110, 2112, 2102, 2103, 2104, 2201, 2202 раздзела VII паказваецца агульная плошча садоў i ягаднiкаў усiх узростаў, у графе 2 па адпаведных радках - у тым лiку ў пладаносным узросце.": дапоўнiць пасля часткi дванаццатай часткай наступнага зместу: "Радок 2203 запаўняецца толькi сялянскiмi (фермерскiмi) гаспадаркамi. У колькасць работнiкаў, занятых сельскагаспадарчай вытворчасцю (у раслiнаводстве i жывелагадоўлi), павiнны ўключацца ўсе члены гэтай сялянскай (фермерскай) гаспадаркi, а таксама наемныя работнiкi, прыцягнутыя як на пастаянную, так i на часовую або сезонную работу. Асобы, якiя навучаюцца на дзенных аддзяленнях вучэбных устаноў i якiя працуюць у iншых арганiзацыях, па гэтым радку не паказваюцца. У выпадку адсутнасцi дакладных звестак аб колькасцi прыцягнутых работнiкаў, iх колькасць паказваецца разлiкова.". 2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з даты яе падпiсання. Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|