Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Указы Президента РБУказ Президента Республики Беларусь от 26.07.2005 № 339 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу "нацыянальны" музеяў, тэатральна-вiдовiшчных устаноў i прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 27 июля 2005 г. N 1/6649 1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу "нацыянальны" музеяў, тэатральна-вiдовiшчных устаноў i прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi. 2. Устанавiць, што дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне i кiраванне ў сферы культуры, у межах сваiх паўнамоцтваў у адпаведнасцi з заканадаўствам ствараюць музеям, тэатральна-вiдовiшчным установам, прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi са статусам "нацыянальны" ўмовы для забеспячэння высокапрадукцыйнай культурнай дзейнасцi, умацавання iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы (выдзяляюць памяшканнi, фiнансавыя сродкi для стварэння новых пастановак, канцэртных праграм, набыцця абсталявання, музычных iнструментаў). Работнiкам указаных музеяў, тэатральна-вiдовiшчных устаноў, прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi ўстанаўлiваецца павышаная аплата працы ў парадку, вызначаным Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай абароны па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў. 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з дадзеным Указам i прыняць iншыя меры па яго рэалiзацыi. 4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка ЗАЦВЕРДЖАНА Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 26.07.2005 N 339 1. У дадзеным Палажэннi, распрацаваным у адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 31 мая 2005 г. N 247 "О дополнительных мерах по упорядочению использования слов "национальный" и "белорусский" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 88, 1/6491), вызначаюцца парадак i ўмовы прысваення, перыядычнага пацвярджэння i пазбаўлення статусу "нацыянальны" музеяў, тэатральна-вiдовiшчных устаноў i прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi. 2. Статус "нацыянальны" прысвойваецца музеям, якiя зарэгiстраваны як юрыдычныя асобы, тэатральна-вiдовiшчным установам, прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi, што з'яўляюцца арганiзацыямi культуры, маёмасць якiх знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi. 3. Статус "нацыянальны" прысвойваецца: 3.1. музеям, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё музейнай справы Рэспублiкi Беларусь i адпавядаюць наступным патрабаванням (калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь): ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш як 20 гадоў; рэалiзуюць усе вiды музейнай дзейнасцi, прадугледжаныя заканадаўствам аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь; валодаюць музейнымi прадметамi цi музейнымi калекцыямi, якiя з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi катэгорый "0" або "1" (не менш двух прадметаў цi дзвюх калекцый); маюць пастаянную музейную экспазiцыю, створаную на аснове ўласных музейных калекцый; 3.2. тэатральна-вiдовiшчным установам i прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай культуры i мастацтва i адпавядаюць наступным патрабаванням (калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь): ажыццяўляюць сваю дзейнасць не менш як 20 гадоў; маюць статус "акадэмiчны" або званне "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь" (для прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi); iх творчая дзейнасць за апошнiя пяць гадоў адзначана ўзнагародамi на мiжнародных i рэспублiканскiх фестывалях, аглядах, конкурсах; праводзяць культурна-вiдовiшчныя мерапрыемствы ў краiне i за яе межамi (не менш як 60 тэатральных пастановак, канцэртных праграм i iншых вынiкаў творчай дзейнасцi, якiя разлiчаны на публiчны паказ, у год); пастаянна абнаўляюць рэпертуар, у тым лiку творамi беларускiх аўтараў (не менш як пяць новых спектакляў або канцэртных праграм за пяць гадоў); маюць у складзе не менш як 10 работнiкаў, якiя ўзнагароджаны дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь у галiне культуры i мастацтва або з'яўляюцца лаўрэатамi Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь у адпаведнай галiне. 4. Для разгляду пытання аб прысваеннi статусу "нацыянальны" музеем, тэатральна-вiдовiшчнай установай, прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi падаецца ў Мiнiстэрства культуры хадайнiцтва з прылажэннем: выпiскi з пратакола агульнага сходу работнiкаў музея, тэатральна-вiдовiшчнай установы, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi; даведкi аб дзейнасцi музея, тэатральна-вiдовiшчнай установы, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, неабходных для прысваення статусу "нацыянальны". Мiнiстэрства культуры мае права запатрабаваць у музея, тэатральна-вiдовiшчнай установы, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi прадставiць iншыя дакументы, якiя пацвярджаюць выкананне патрабаванняў, неабходных для прысваення статусу "нацыянальны". 5. Рашэнне аб прадстаўленнi музея, тэатральна-вiдовiшчнай установы, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi да прысваення статусу "нацыянальны" прымаецца калегiяй Мiнiстэрства культуры. Матэрыялы, прадугледжаныя ў пункце 4 дадзенага Палажэння, з выпiскай з рашэння калегii Мiнiстэрства культуры i праектам указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь накiроўваюцца гэтым Мiнiстэрствам на разгляд у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для наступнага ўнясення ва ўстаноўленым парадку Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь. 6. Рашэнне аб прысваеннi статусу "нацыянальны" прымаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь шляхам выдання адпаведнага ўказа. 7. Пасля прысваення статусу "нацыянальны" ў найменне i ўстаноўчыя дакументы музея, тэатральна-вiдовiшчнай установы, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi ў двухмесячны тэрмiн ўносяцца адпаведныя змены. 8. Музеi, тэатральна-вiдовiшчныя ўстановы, прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi, якiм прысвоены статус "нацыянальны", пацвярджаюць яго адзiн раз у пяць гадоў. Для гэтага яны падаюць у Мiнiстэрства культуры дакументы, названыя ў пункце 4 дадзенага Палажэння. 9. Пытанне аб пацвярджэннi статусу "нацыянальны" разглядаецца на пасяджэннi калегii Мiнiстэрства культуры. У выпадку, калi музей, тэатральна-вiдовiшчная ўстанова, прафесiйны калектыў мастацкай творчасцi: адпавядаюць патрабаванням, прадугледжаным у дадзеным Палажэннi, калегiя Мiнiстэрства культуры прымае рашэнне аб пацвярджэннi iм статусу "нацыянальны". Гэтае рашэнне ўзгадняецца з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь; не адпавядаюць такiм патрабаванням, Мiнiстэрства культуры ва ўстаноўленым парадку накiроўвае ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапанову аб пазбаўленнi статусу "нацыянальны", якая ва ўстаноўленым парадку ўносiцца Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь. Да прапановы аб пазбаўленнi статусу "нацыянальны" прыкладаюцца выпiска з рашэння калегii Мiнiстэрства культуры i праект указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Рашэнне аб пазбаўленнi статусу "нацыянальны" прымаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь шляхам выдання адпаведнага ўказа. 10. Пасля пазбаўлення статусу "нацыянальны" ў найменне i ўстаноўчыя дакументы музея, тэатральна-вiдовiшчнай установы, прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi ў двухмесячны тэрмiн уносяцца адпаведныя змены. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|