Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб заахвочваннi i ўзаемнай ахове iнвестыцый"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 20 июня 2006 г. N 3/1934



--------------------------------

<*> Вступило в силу 1 сентября 2006 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Славацкай Рэспублiкi (далей - Дагаворныя Бакi),

прызнаючы неабходнасць iнтэнсiфiкацыi эканамiчнага супрацоўнiцтва на прынцыпах узаемнай выгады для абедзвюх дзяржаў,

жадаючы стварыць i развiваць спрыяльныя ўмовы для iнвестыцый iнвестараў дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi дзяржавы iншага Дагаворнага Боку, усведамляючы, што заахвочванне i ўзаемная ахова iнвестыцый згодна з гэтым Пагадненнем будуць спрыяць прадпрымальнiцкай iнiцыятыве ў гэтай галiне,

дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:



Артыкул 1 Азначэннi

Для мэтаў гэтага Пагаднення выкарыстоўваюцца наступныя тэрмiны i паняццi:

1. "Iнвестыцыi" - усе вiды маёмасцi, якiя iнвесцiраваны ў працэс эканамiчнай дзейнасцi iнвестарам дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi дзяржавы iншага Дагаворнага Боку ў адпаведнасцi з заканадаўствам апошняй i ўключаюць, у прыватнасцi, але не выключна:

а) рухомую i нерухомую маёмасць i любыя рэчавыя правы, такiя, як iпатэкi, гарантыi, правы залогу i аналагiчныя правы;

б) акцыi, аблiгацыi, уклады i любыя iншыя формы ўдзелу ў маёмасцi камерцыйных арганiзацый;

в) правы патрабавання ў адносiнах да грашовых сродкаў або любога выканання абавязацельстваў па дагавору, якiя маюць якую-небудзь эканамiчную каштоўнасць;

г) правы на iнтэлектуальную ўласнасць, уключаючы аўтарскiя правы, патэнты, лiцэнзii, тэхналагiчныя працэсы, карысныя мадэлi, прамысловыя ўзоры, таварныя знакi або камерцыйныя тайны, фiрменныя найменнi i гудвiл;

д) дзелавыя канцэсii, лiцэнзii цi дазволы, якiя забяспечваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам або па дагавору, уключаючы канцэсii на разведку, распрацоўку, здабычу або эксплуатацыю прыродных рэсурсаў, якiя знаходзяцца на тэрыторыях дзяржаў Дагаворных Бакоў.

Любая змена юрыдычнай формы, у якой iнвесцiруюцца каштоўнасцi, не закранае характару iх як iнвестыцый, i тэрмiн "iнвестыцыi" ўключае ўсе iнвестыцыi ў адпаведнасцi з палажэннямi артыкула 11 гэтага Пагаднення.

2. "Iнвестары" - любая юрыдычная цi фiзiчная асоба аднаго Дагаворнага Боку, якая ажыццяўляе iнвестыцыi на тэрыторыi дзяржавы iншага Дагаворнага Боку, у тым лiку:

a) "фiзiчная асоба" - любая асоба, якая мае грамадзянства дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў у адпаведнасцi з яго заканадаўствам;

б) "юрыдычная асоба" - юрыдычныя асобы, якiя належным чынам створаны цi заснаваны згодна з заканадаўствам дзяржавы адпаведнага Дагаворнага Боку.

3. "Даходы" - сумы, атрыманыя ў вынiку iнвестыцый, i, у прыватнасцi, але не выключна, уключаюць прыбытак, працэнты, даходы ад прыросту капiтальнай вартасцi, дывiдэнды, лiцэнзiйныя i iншыя плацяжы.

4. "Тэрыторыя" азначае ў адносiнах да:

a) Рэспублiкi Беларусь - тэрыторыю, на якой Рэспублiка Беларусь у адпаведнасцi з мiжнародным правам ажыццяўляе суверэнныя правы або якая знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;

б) Славацкай Рэспублiкi - зямлю, унутраныя воды i паветраныя прасторы, над якiмi яна ў адпаведнасцi з мiжнародным правам ажыццяўляе суверэнныя правы або якiя знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Славацкай Рэспублiкi.

5. "Свабоднаканверсiйная валюта" - валюта, якая шырока ўжываецца для ажыццяўлення плацяжоў па мiжнародных здзелках i шырока абменьваецца на асноўных мiжнародных рынках.

6. "Грамадская неабходнасць" - вызначаецца ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам дзяржаў Дагаворных Бакоў.



Артыкул 2 Заахвочванне i ўзаемная ахова iнвестыцый

1. Кожны Дагаворны Бок будзе ствараць спрыяльныя ўмовы для ажыццяўлення iнвестыцый на тэрыторыi яго дзяржавы iнвестарамi дзяржавы iншага Дагаворнага Боку i ў адпаведнасцi са сваiм нацыянальным заканадаўствам будзе дапускаць ажыццяўленне такiх iнвестыцый.

2. Iнвестыцыям iнвестараў дзяржавы кожнага з Дагаворных Бакоў будзе забяспечвацца справядлiвы i раўнапраўны рэжым, а таксама поўная прававая ахова на тэрыторыi дзяржавы iншага Дагаворнага Боку ў адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем. Кожны з Дагаворных Бакоў абавязуецца не перашкаджаць шляхам прыняцця неабгрунтаваных або дыскрымiнацыйных мер кiраванню, падтрыманню, выкарыстанню або распараджэнню iнвестыцыямi на тэрыторыi сваёй дзяржавы iнвестарамi дзяржавы iншага Дагаворнага Боку. Кожны з Дагаворных Бакоў абавязуецца прытрымлiвацца любога абавязацельства, якое ён узяў на сябе ў адносiнах да iнвестыцый iнвестараў дзяржавы iншага Дагаворнага Боку.



Артыкул 3 Нацыянальны рэжым i рэжым найбольшага спрыяння

1. Кожны з Дагаворных Бакоў будзе забяспечваць на тэрыторыi сваёй дзяржавы справядлiвы i раўнапраўны рэжым iнвестыцыям i даходам iнвестараў дзяржавы iншага Дагаворнага Боку, не менш спрыяльны за той, якi ён забяспечвае ў адносiнах да iнвестыцый i даходаў iнвестараў сваёй дзяржавы або iнвестыцый i даходаў iнвестараў любой трэцяй дзяржавы.

2. Кожны з Дагаворных Бакоў абавязуецца забяспечваць на тэрыторыi сваёй дзяржавы iнвестарам дзяржавы iншага Дагаворнага Боку ў тым, што датычыцца кiравання, падтрымання, выкарыстання або распараджэння iх iнвестыцыямi, справядлiвы i раўнапраўны рэжым, не менш спрыяльны за той, якi ён дае iнвестарам сваёй дзяржавы або iнвестарам любой трэцяй дзяржавы.

3. Палажэннi пунктаў 1 i 2 гэтага артыкула нельга разглядаць так, што яны абавязуюць адзiн Дагаворны Бок даваць iнвестарам дзяржавы iншага Дагаворнага Боку рэжым або перавагi, якiя кожны з Дагаворных Бакоў можа даваць у адносiнах да любой трэцяй дзяржавы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi пагадненнямi або дагаворамi, якiя датычацца выключна цi галоўным чынам падаткаабкладання.

4. Палажэннi гэтага Пагаднення аб недыскрымiнацыi, нацыянальным рэжыме i рэжыме найбольшага спрыяння не будуць ужывацца ў адносiнах да пераваг, якiя забяспечваюцца ў адпаведнасцi з членствам кожнага з Дагаворных Бакоў у мытным, эканамiчным цi валютным саюзе, агульным рынку цi зоне вольнага гандлю, фiзiчных i юрыдычных асоб гэтага Дагаворнага Боку, дзяржаў - удзельнiц гэтага саюза, агульнага рынку цi зоны вольнага гандлю або любой iншай дзяржавы.



Артыкул 4 Пакрыццё страт

1. Iнвестарам дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку, iнвестыцыi якiх панеслi страты ў вынiку вайны, iншага ўзброенага канфлiкту, дзяржаўнага надзвычайнага становiшча, рэвалюцыi, паўстання, хваляванняў, бунту цi другiх падобных здарэнняў, што мелi месца на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку, гэты Дагаворны Бок забяспечвае рэжым не менш спрыяльны за той, якi ён дае сваiм iнвестарам цi iнвестарам любой трэцяй дзяржавы ў тым, што датычыцца аднаўлення, пакрыцця страт, кампенсацыi або iншага ўрэгулявання.

2. Без урону для пункта 1 гэтага артыкула iнвестары дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў, якiя ў любой з сiтуацый, зазначаных у пункце 1, нясуць на тэрыторыi дзяржавы iншага Дагаворнага Боку страты ў вынiку:

a) рэквiзiцыi iх маёмасцi ўзброенымi сiламi цi ўладамi апошняга цi

б) знiшчэння iх маёмасцi ўзброенымi сiламi цi ўладамi апошняга, прытым што гэта не было выклiкана баявымi дзеяннямi або неабходнасцю становiшча,

маюць права атрымаць ад апошняга Дагаворнага Боку справядлiвую i адпаведную кампенсацыю страт, якiя ўзнiклi ў вынiку рэквiзiцыi цi знiшчэння iх маёмасцi.

Такая кампенсацыя выплачваецца ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 артыкула 4 гэтага Пагаднення.

3. Плацяжы, якiя вынiкаюць з палажэнняў гэтага артыкула, могуць пераводзiцца без абмежаванняў у свабоднаканверсiйнай валюце.



Артыкул 5 Экспрапрыяцыя

1. Iнвестыцыi iнвестараў дзяржаў кожнага з Дагаворных Бакоў на тэрыторыi дзяржавы iншага Дагаворнага Боку не могуць быць нацыяналiзаваны, экспрапрыiраваны або падпадаць пад дзеянне мер, якiя роўныя па наступствах нацыяналiзацыi (далей - экспрапрыяцыя), за выключэннем экспрапрыяцыi ў мэтах грамадскай неабходнасцi з выплатай своечасовай, адэкватнай i эфектыўнай кампенсацыi. Экспрапрыяцыя ажыццяўляецца на недыскрымiнацыйнай аснове згодна з нацыянальным заканадаўствам адпаведнага Дагаворнага Боку.

Памер кампенсацыi павiнен адпавядаць справядлiваму рыначнаму кошту экспрапрыiраваных iнвестыцый (вызначаецца на падставе апошнiх балансавых запiсаў цi сярэдняга рыначнага кошту аналагiчных iнвестыцый) на момант ажыццяўлення экспрапрыяцыi цi яе абвяшчэння ў залежнасцi ад таго, што мела месца раней. Кампенсацыя ўключае працэнт па звычайнай камерцыйнай стаўцы на перыяд да даты плацяжу, выплачваецца без неабгрунтаванай затрымкi i павiнна пераводзiцца без абмежаванняў. Зазначаны працэнт будзе не нiжэй за адпаведны працэнт, якi ўстаноўлены на Лонданскiм мiжбанкаўскiм рынку (LIBOR). Кампенсацыя выплачваецца ў свабоднаканверсiйнай валюце.

2. Iнвестар, iнвестыцыi якога былi экспрапрыiраваны, мае права ў адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржавы Дагаворнага Боку, якi праводзiць экспрапрыяцыю, на аператыўны разгляд справы i аналiз ацэнкi адпаведных iнвестыцый згодна з прынцыпамi, што выкладзены ў гэтым артыкуле, судовай або iншай незалежнай паўнамоцнай iнстанцыяй дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку.

3. У выпадку, калi адзiн з Дагаворных Бакоў экспрапрыiруе маёмасць юрыдычнай асобы, адпаведным чынам створанай або заснаванай згодна з заканадаўствам, якое дзейнiчае ў любой частцы тэрыторыi дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку, i калi ў гэтай юрыдычнай асобы ёсць долевы ўдзел iнвестараў дзяржавы другога Дагаворнага Боку, Дагаворны Бок, якi ажыццяўляе экспрапрыяцыю, забяспечвае прымяненне палажэнняў пункта 1 гэтага артыкула ў аб'ёме, неабходным для гарантыi своечасовай, адэкватнай i эфектыўнай кампенсацыi ў адносiнах да iнвестыцый гэтых iнвестараў дзяржавы iншага Дагаворнага Боку, якiм належаць названыя долi.



Артыкул 6 Перавод плацяжоў

1. Кожны з Дагаворных Бакоў гарантуе iнвестарам дзяржавы iншага Дагаворнага Боку пасля выканання iмi ўсiх фiнансавых абавязацельстваў у тым, што датычыцца iнвестыцый, бесперашкодны перавод iх iнвестыцый i даходаў. Пераводы будуць ажыццяўляцца без неабгрунтаваных затрымак. Такiя пераводы ўключаюць у сябе, у прыватнасцi, але не выключна:

a) капiтал i дадатковыя сумы, неабходныя для абслугоўвання i развiцця iнвестыцый;

б) даходы, як гэта вызначана ў пункце 3 артыкула 1 гэтага Пагаднення;

в) сумы, якiя выплачваюцца ў пагашэнне пазык;

г) паступленнi ад поўнага цi частковага продажу або лiквiдацыi iнвестыцый;

д) заробкi фiзiчных асоб дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку, якiм дазволена працаваць у сувязi з iнвестыцыямi на тэрыторыi дзяржавы iншага Дагаворнага Боку.

2. Пераводы, прадугледжаныя гэтым артыкулам, будуць ажыццяўляцца ў свабоднаканверсiйнай валюце па рыначным курсе, якi дзейнiчае на дату пераводу, у адпаведнасцi з правiламi валютнага рэгулявання Дагаворнага Боку, на тэрыторыi дзяржавы якога былi ажыццёўлены iнвестыцыi, калi iншае не будзе ўзгоднена памiж адпаведным iнвестарам i Дагаворным Бокам.

3. Пункты 1 i 2 дадзенага Пагаднення не перашкаджаюць Дагаворнаму Боку прымяняць меры, звязаныя з мiжнароднымi пераводамi:

а) у выпадку значных цяжкасцей з балансам плацяжоў i знешнiмi фiнансамi цi пагрозы такiх цяжкасцей або

б) у выпадку калi ў выключных абставiнах перавод учынiць цi будзе пагражаць учыненню значных цяжкасцей для макраэканамiчнага кiравання, у асаблiвасцi ў адносiнах да палiтыкi абменнага курсу.

4. Меры, якiя зазначаны ў пункце 3 дадзенага артыкула:

а) не будуць выходзiць за межы таго, што неабходна для вырашэння праблем, вызначаных у пункце 3 дадзенага артыкула,

б) з'яўляюцца часовымi i адмяняюцца адразу, калi дазваляюць умовы, i

в) своечасова даводзяцца да ведама iншага Дагаворнага Боку.



Артыкул 7 Субрагацыя

1. Калi адзiн з Дагаворных Бакоў або яго ўпаўнаважаная арганiзацыя (далей - першы Дагаворны Бок) выконвае плацёж па гарантыi ў адносiнах да якiх-небудзь iнвестыцый на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку (далей - другi Дагаворны Бок), другi Дагаворны Бок будзе прызнаваць:

а) перадачу першаму Дагаворнаму Боку па заканадаўстве або згодна з законнай здзелкай усiх правоў i правоў патрабавання гарантаванага боку, а таксама

б) той факт, што ў сiлу прынцыпу субрагацыi першы Дагаворны Бок мае права ажыццяўляць гэтыя правы i правы патрабавання ў той жа меры, што i гарантаваны бок.

2. Першы Дагаворны Бок будзе мець права карыстацца пры любых абставiнах у адносiнах да:

а) правоў, у тым лiку правоў патрабавання, якiя ён атрымаў у вынiку названай перадачы, а таксама

б) любых плацяжоў, якiя атрыманы ў вынiку ажыццяўлення гэтых правоў,

рэжымам, аналагiчным рэжыму, якiм згодна з гэтым Пагадненнем гарантаваны бок меў права карыстацца ў адносiнах да iнвестыцый i даходаў, якiя маюць дачыненне да iнвестыцый.



Артыкул 8 Урэгуляванне спрэчак памiж iнвестарам i Дагаворным Бокам, якi прымае iнвестыцыi

1. Спрэчкi памiж iнвестарам аднаго з Дагаворных Бакоў i iншым Дагаворным Бокам у адносiнах да якога-небудзь абавязацельства апошняга ў адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем, што датычыцца якiх-небудзь iнвестыцый зазначанага вышэй iнвестара, якiя не былi вырашаны шляхам перагавораў, будуць перададзены ў мiжнародны арбiтраж па жаданнi зазначанага вышэй iнвестара па сканчэннi трох месяцаў пасля перадачы пiсьмовага патрабавання.

2. У выпадку перадачы спрэчкi ў мiжнародны арбiтраж iнвестар i Дагаворны Бок, якiя з'яўляюцца бакамi ў спрэчцы, могуць дамовiцца аб перадачы спрэчкi ў:

а) Мiжнародны цэнтр па ўрэгуляваннi iнвестыцыйных спрэчак (ICSID), створаны Канвенцыяй па ўрэгуляваннi iнвестыцыйных спрэчак памiж дзяржавамi i грамадзянамi iншых дзяржаў, якая адкрыта да падпiсання 18 сакавiка 1965 года ў г.Вашынгтоне, калi абодва Дагаворныя Бакi з'яўляюцца ўдзельнiкамi Канвенцыi;

б) мiжнародны арбiтражны суд "ad hoc", створаны ў адпаведнасцi з арбiтражным рэгламентам Камiсii Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па праве мiжнароднага гандлю (UNCITRAL).

Кожны з Дагаворных Бакоў дае згоду на перадачу спрэчкi ў мiжнародны арбiтражны суд, прадугледжаны падпунктамi а) i б) пункта 2 дадзенага артыкула.

3. Арбiтражныя рашэннi з'яўляюцца канчатковымi i абавязковымi для бакоў у спрэчцы. Кожны Дагаворны Бок абавязуецца выконваць такiя рашэннi ў адпаведнасцi са сваiм нацыянальным заканадаўствам.



Артыкул 9 Урэгуляванне спрэчак памiж Дагаворнымi Бакамi

1. Спрэчкi памiж Дагаворнымi Бакамi на падставе тлумачэння або прымянення гэтага Пагаднення павiнны па магчымасцi вырашацца шляхам правядзення кансультацый i перагавораў.

2. Калi вырашэнне якой-небудзь спрэчкi зазначаным вышэй чынам немагчыма, на працягу шасцi месяцаў з даты атрымання першай ноты гэта спрэчка па хадайнiцтве любога з Дагаворных Бакоў можа быць перададзена ў арбiтражны суд.

3. Такi арбiтражны суд будзе заснаваны наступным чынам у кожным канкрэтным выпадку. На працягу двух месяцаў з даты атрымання арбiтражнага хадайнiцтва кожны з Дагаворных Бакоў прызначае па аднаму члену суда. Гэтыя два члены суда затым прызначаюць грамадзянiна трэцяй дзяржавы ў якасцi Старшынi арбiтражнага суда (далей - Старшыня) з узаемнай згоды Дагаворных Бакоў. Прызначэнне Старшынi павiнна адбыцца ў трохмесячны тэрмiн з дня прызначэння астатнiх двух членаў суда.

4. Калi неабходныя прызначэннi не былi праведзены ў названы ў пункце 3 гэтага артыкула тэрмiн i калi Дагаворныя Бакi не дамовiлiся аб iншым, любы з Дагаворных Бакоў можа звярнуцца з просьбай аб правядзеннi неабходных прызначэнняў да Старшынi Мiжнароднага Суда Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый. Калi Старшыня Мiжнароднага Суда з'яўляецца грамадзянiнам дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў або ён не мае магчымасцi ажыццявiць зазначаныя вышэй дзеяннi па iншых прычынах, права ажыццяўлення неабходных прызначэнняў будзе дадзена Намеснiку Старшынi Мiжнароднага Суда. Калi Намеснiк Старшынi Мiжнароднага Суда ў сваю чаргу з'яўляецца грамадзянiнам дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў або i ён не мае магчымасцi ажыццявiць названыя дзеяннi па iншых прычынах, просьба аб правядзеннi неабходных прызначэнняў будзе адрасавана наступнаму па старшынстве члену Мiжнароднага Суда, якi не з'яўляецца грамадзянiнам нi аднаго з Дагаворных Бакоў.

5. Арбiтражны суд, якi ствараецца згодна з гэтым артыкулам, прымае рашэннi большасцю галасоў. Гэтыя рашэннi абавязковыя для абодвух Дагаворных Бакоў. Кожны з Дагаворных Бакоў нясе выдаткi прызначанага iм члена суда i выдаткi, звязаныя з яго ўдзелам у арбiтражным судаводстве; выдаткi Старшынi i няўлiчаныя выдаткi будуць падзелены пароўну памiж Дагаворнымi Бакамi. Суд сам вызначае рэгламент сваёй работы.



Артыкул 10 Прымяненне iншых правiл

1. Калi якое-небудзь пытанне рэгулюецца адначасова гэтым Пагадненнем i iншым мiжнародным дагаворам, удзельнiкамi якога з'яўляюцца Дагаворныя Бакi, палажэннi гэтага Пагаднення не перашкаджаюць кожнаму Дагаворнаму Боку цi яго iнвестарам, якiя валодаюць iнвестыцыямi на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку, карыстацца перавагамi больш спрыяльных умоў гэтых мiжнародных дагавораў.

2. Калi адзiн Дагаворны Бок дае iнвестыцыям i iнвестарам iншага Дагаворнага Боку ў адпаведнасцi з заканадаўствам цi спецыяльнымi кантрактамi рэжым больш спрыяльны за той, якi прадугледжаны гэтым Пагадненнем, будзе ўжывацца больш спрыяльны рэжым.



Артыкул 11 Прымяненне Пагаднення

Гэта Пагадненне таксама прымяняецца ў дачыненнi да iнвестыцый, якiя ажыццяўляюцца iнвестарамi дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi дзяржавы iншага Дагаворнага Боку ў адпаведнасцi з яго заканадаўствам да ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення. Гэта Пагадненне не прымяняецца, аднак, да вырашэння спрэчак, якiя ўзнiклi да яго ўступлення ў сiлу.



Артыкул 12 Уступленне ў сiлу, дзеянне i спыненне дзеяння

1. Гэта Пагадненне будзе адабрацца ў адпаведнасцi з працэдурамi, якiя патрабуюцца на тэрыторыях дзяржаў Дагаворных Бакоў, i набудзе сiлу праз 90 дзён з даты апошняга з паведамленняў Дагаворных Бакоў аб выкананнi iмi ўсiх такiх працэдур.

2. Гэта Пагадненне заключаецца на неакрэслены тэрмiн. Кожны Дагаворны Бок можа паведамiць аб сваiм намеры спынiць дзеянне гэтага Пагаднення ў пiсьмовай форме iншаму Дагаворнаму Боку за дванаццаць месяцаў да даты, калi плануецца спынiць дзеянне гэтага Пагаднення.

3. У адносiнах да iнвестыцый, якiя былi ажыццёўлены да спынення дзеяння гэтага Пагаднення, яго палажэннi будуць заставацца ў сiле на працягу дзесяцi гадоў пасля спынення яго дзеяння.

У сведчанне чаго прадстаўнiкi, належным чынам упаўнаважаныя, падпiсалi гэта Пагадненне.


Здзейснена ў двух экзэмплярах у г.Мiнску 26 жнiўня 2005 года на беларускай, славацкай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжанняў перавага будзе надавацца тэксту на англiйскай мове.



За Урад                                         За Урад
Рэспублiкi Беларусь                             Славацкай Рэспублiкi

             Подпiс                                           Подпiс





Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList