Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Мемарандум аб узаемаразуменнi памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Судан i Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 5 февраля 2010 г. N 3/2426



--------------------------------

<*> Вступил в силу 7 февраля 2006 года.


Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Судан i Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь, якiя далей называюцца Бакамi,

натхнёныя жаданнем умацоўваць двухбаковыя адносiны шляхам дыялогу i ўзаемнага супрацоўнiцтва,

кiруючыся жаданнем садзейнiчаць развiццю свaix адносiн у адпаведнасцi з мэтамi i прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый, Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах 1961 года i Венскай канвенцыi аб консульскiх зносiнах 1963 года,

перакананыя ў тым, што дыялог па двухбаковых i мiжнародных тэмах, што ўяўляюць узаемны iнтарэс, садзейнiчае найбольшаму зблiжэнню памiж Рэспублiкай Судан i Рэспублiкай Беларусь,

дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:



Артыкул 1

Бакi праводзяць кансультацыi па пытаннях, што датычацца развiцця двухбаковага i шматбаковага супрацоўнiцтва ў галiнах палiтыкi, эканомiкi, культуры, навукi, тэхнiкi i гуманiтарнага супрацоўнiцтва.

Бакi могуць ствараць рабочыя групы альбо праводзiць сустрэчы на ўзроўнi экспертаў дзеля абмеркавання пытанняў, што уяўляюць узаемны iнтарэс.



Артыкул 2

Кансультацыi, згаданыя ў артыкуле 1, будуць праводзiцца на ўзpoўнi кiраўнiкоў Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Судан i Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь па меры неабходнасцi ў Рэспублiцы Судан альбо Рэспублiцы Беларусь альбо памiж пастаяннымi прадстаўнiцтвамi пры мiжнародных арганiзацыях альбо ў ходзе мiжнародных канферэнцый.



Артыкул 3

Бакi будуць пашыраць кантакты на ўзроўнi дыпламатычных альбо консульскiх мiсiй Рэспублiкi Судан i Рэспублiкi Беларусь у трэцiх краiнах.



Артыкул 4

Дадзены Мемарандум можа быць дапоўнены цi зменены па ўзаемнай згодзе Бакоў.



Артыкул 5

Гэты Мемарандум уступае ў сiлу з даты яго падпiсання.


Здзейснена ў г. Хартуме 7 лютага 2006 года ў двух экземплярах на арабскай, беларускай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. Пры наяўнасцi рознагалоссяў перавагу будзе мець тэкст на англiйскай мове.



За Мiнiстэрства замежных спраў                   За Мiнiстэрства замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь                              Рэспублiкi Судан
        Подпiс                                                Подпiс





Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList