Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14.06.2006 № 752 "Аб зацвярджэннi Пагаднення аб супрацоўнiцтве дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў па пытаннях вяртання непаўналетнiх у дзяржавы iх пастаяннага пражывання"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 16 июня 2006 г. N 5/22454



Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць Пагадненне аб супрацоўнiцтве дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў па пытаннях вяртання непаўналетнiх у дзяржавы iх пастаяннага пражывання, падпiсанае ў г.Кiшынёве 7 кастрычнiка 2002 года.

Вызначыць у адпаведнасцi з артыкулам 10 гэтага Пагаднення кампетэнтнымi органамi Рэспублiкi Беларусь, адказнымi за рэалiзацыю яго палажэнняў:

Мiнiстэрства ўнутраных спраў - за ажыццяўленне вышуку непаўналетнiх, якiя засталiся без папячыцельства i пакiнулi Рэспублiку Беларусь або дзяржаву iх пастаяннага пражывання; устанаўленне асобы, прычын i ўмоў прыбыцця ў Рэспублiку Беларусь або дзяржаву знаходжання непаўналетнiх, якiя змешчаны ў спецыялiзаваныя ўстановы; iнфармаванне фiзiчнай або юрыдычнай асобы, якая ажыццяўляе права бацькоўскай апекi i папячыцельства, а таксама дыпламатычнага прадстаўнiцтва (консульскай установы) дзяржавы пастаяннага пражывання непаўналетняга ў Рэспублiцы Беларусь аб яго месцы знаходжання; суправаджэнне непаўналетнiх са спецыялiзаваных устаноў дзяржавы знаходжання ў Рэспублiку Беларусь i ў найблiжэйшыя спецыялiзаваныя ўстановы дзяржавы пастаяннага пражывання, названыя ў дадатку да дадзенага Пагаднення, з Рэспублiкi Беларусь; абмен вопытам работы спецыялiзаваных устаноў, нарматыўнымi прававымi актамi, навучальнай i метадычнай лiтаратурай, якiя адносяцца да сферы iх дзейнасцi;

Мiнiстэрства адукацыi - за iнфармаванне фiзiчнай або юрыдычнай асобы, якая ажыццяўляе права бацькоўскай апекi i папячыцельства, а таксама дыпламатычнага прадстаўнiцтва (консульскай установы) дзяржавы пастаяннага пражывання непаўналетняга ў Рэспублiцы Беларусь аб месцы знаходжання непаўналетняга; абмен вопытам работы спецыялiзаваных устаноў, нарматыўнымi прававымi актамi, навучальнай i метадычнай лiтаратурай, якiя адносяцца да сферы iх дзейнасцi;

Мiнiстэрства замежных спраў - за аказанне садзейнiчання па ўстанаўленню асобы непаўналетнiх, якiя змешчаны ў спецыялiзаваныя ўстановы; бязвыплатнае прадстаўленне па запыту iнфармацыi, якая дазваляе вызначыць дзяржаву пастаяннага пражывання непаўналетняга, што знаходзiцца на тэрыторыi другой дзяржавы; прадстаўленне пры неабходнасцi дакументаў, неабходных для перасячэння дзяржаўнай гранiцы непаўналетнiм; аказанне садзейнiчання асобам, якiя суправаджаюць непаўналетнiх у Рэспублiку Беларусь або дзяржаву iх пастаяннага пражывання, пры вяртаннi, транзiтным праездзе, афармленнi вiз i вырашэннi iншых пытанняў, якiя ўзнiкаюць у гэтай сувязi.

2. Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне дэпазiтарыю аб выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу Пагаднення аб супрацоўнiцтве дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў па пытаннях вяртання непаўналетнiх у дзяржавы iх пастаяннага пражывання.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI






Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList