Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 03.08.2006 № 998 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку работы наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 9 августа 2006 г. N 5/22701 У адпаведнасцi з артыкулам 5 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку работы наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi. 2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз 10 дзён пасля яе афiцыйнага апублiкавання. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 03.08.2006 N 998 1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 197, 2/1167) i ўстанаўлiвае парадак доступу да музейных фондаў, работы з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi. 2. Дадзенае Палажэнне з'яўляецца абавязковым для ўсiх дзяржаўных музеяў, а таксама для прыватных музеяў у дачыненнi да музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, а таксама распаўсюджваецца на музейныя прадметы прыватных музеяў, якiя не ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, у выпадку, калi iншы парадак не ўстаноўлены ўласнiкам музея. 3. Музейныя прадметы i (або) музейныя калекцыi з'яўляюцца даступнымi для вiзуальнага агляду наведвальнiкаў музеяў падчас iх наведвання музейных экспазiцый i выставак. 4. Дакладная iнфармацыя аб усiх музейных прадметах, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або не нададзены такi статус, але якiя з'яўляюцца рэдкiмi ў сваiм родзе прадметамi i iснуюць у адзiным экзэмпляры або ў абмежаванай колькасцi, рэгiструецца ў Дзяржаўным каталогу Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь i з'яўляецца даступнай для наведвальнiкаў музеяў у парадку, устаноўленым Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь. 5. Работа наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi, што знаходзяцца ў фондасховiшчах музеяў, ажыццяўляецца на падставе пiсьмовай заявы, у якой указваецца дакладная i аргументаваная мэта работы, i пiсьмовага дазволу кiраўнiка музея. 6. Пры наяўнасцi страхавых копiй любых iснуючых фарматаў музейных прадметаў, якiя ўяўляюць аўтэнтычныя формы пiсьменнасцi i выяўленчага мастацтва (дакументы, рукапiсы, старадрукаваныя выданнi, фотадакументы, графiка i iншыя), у мэтах iх найлепшага захавання дадзеныя музейныя прадметы з фондасховiшчаў музеяў для работы наведвальнiкам музеяў не выдаюцца. Наведвальнiкi музеяў карыстаюцца iх страхавымi копiямi. 7. Музей арганiзуе работу наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi ў асобных цi службовых памяшканнях i ў прысутнасцi музейнага работнiка. Работа наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi ў фондасховiшчах музеяў не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, калi музейныя прадметы маюць вялiкiя памеры (скульптура, транспартныя сродкi, побытавыя рэчы i iншыя). 8. У мэтах забеспячэння захаванасцi музейных прадметаў i (або) музейных калекцый i выключэння магчымых негатыўных уздзеянняў на iх доступ да работы з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi, якiя знаходзяцца ў фондасховiшчах музеяў, можа быць абмежаваны, калi: 8.1. музейны прадмет i (або) музейная калекцыя маюць нездавальняючы стан захаванасцi; 8.2. адкрыты доступ да музейнага прадмета i (або) музейнай калекцыi пагражае iх захаванасцi; 8.3. музейны прадмет знаходзiцца ў працэсе кансервацыi цi рэстаўрацыi; 8.4. музейны прадмет i (або) музейная калекцыя знаходзяцца ў працэсе тэхнiчнага афармлення, навуковых даследаванняў музейных работнiкаў; 8.5. музейны прадмет i (або) музейная калекцыя з'яўляюцца асаблiва каштоўнымi формамi пiсьменнасцi або выяўленчага мастацтва (дакументы, рукапiсы, старадрукаваныя выданнi, фотадакументы, графiка i iншыя) i не маюць страхавых копiй; 8.6. музейныя прадметы знаходзяцца на спецыяльным улiку, парадак якога вызначаецца Мiнiстэрствам культуры; 8.7. музейныя прадметы маюць статус гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ўключаны ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь. 9. Доступ да iнфармацыi, якая змяшчаецца ў друкаваных i электронных каталогах музеяў, за выключэннем iнфармацыi ў дакументах спецыяльнага ўлiку, а таксама iнфармацыi аб асобах, якiя здалi ў музей музейныя прадметы, з'яўляецца адкрытым. 10. Iнфармацыя аб паходжаннi, кошце, дакладным месцазнаходжаннi музейных прадметаў, зафiксаваная ва ўлiковай дакументацыi музея, з'яўляецца службовай i доступ да яе абмежаваны. 11. Наведвальнiкi музеяў, якiя атрымалi доступ да музейных прадметаў i (або) музейных калекцый, абавязаны зарэгiстравацца ў спецыяльным журнале рэгiстрацыi наведвальнiкаў музея i азнаёмiцца з правiламi работы наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi. 12. Унутрымузейныя правiлы работы наведвальнiкаў музеяў з музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi, якiя зацвярджаюцца кiраўнiком музея i размяшчаюцца ў даступным месцы (iнфармацыйным стэндзе цi табло), распрацоўваюцца на падставе дадзенага Палажэння. 13. Публiкацыя выяў музейных прадметаў i выкарыстанне iнфармацыi аб iх ажыццяўляюцца толькi з дазволу музея. Выраб выяўленчай, друкаванай, сувенiрнай i iншай тыражаванай прадукцыi i вытворчасць тавараў народнага спажывання з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў, будынкаў музеяў, аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыях музеяў, у тым лiку з выкарыстаннем iх найменняў i сiмволiкi, ажыццяўляюцца толькi з дазволу музеяў. 14. Наведвальнiкi музеяў, якiя дапусцiлi пашкоджанне цi страту музейных прадметаў i (або) музейных калекцый, нясуць адмiнiстрацыйную, крымiнальную i iншую адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|