![]() |
|
|
Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 18.08.2006 № 82 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Грамаце Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Ганаровай грамаце Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 29 августа 2006 г. N 8/14926 На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. N 1554, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Зацвердзiць Палажэнне аб Грамаце Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Ганаровай грамаце Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (дадаецца). Мiнiстр А.М.Радзькоў УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Намеснiк старшынi Старшыня
Брэсцкага абласнога Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
С.Д.Ашмянцаў У.П.Андрэйчанка
17.08.2006 17.08.2006
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Першы намеснiк старшынi
Гомельскага абласнога Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
А.С.Якабсон В.I.Сцяпура
17.08.2006 17.08.2006
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Мiнскага гарадскога Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
М.Я.Паўлаў Н.Ф.Дамашкевiч
17.08.2006 17.08.2006
УЗГОДНЕНА
Старшыня
Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта
Б.В.Батура
17.08.2006
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
18.08.2006 N 82
1. Грамата Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Грамата) i Ганаровая грамата Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Ганаровая грамата) з'яўляюцца формай маральнага заахвочвання калектываў устаноў адукацыi, работнiкаў арганiзацый сiстэмы адукацыi Рэспублiкi Беларусь, работнiкаў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў (далей - дзяржаўныя органы) i iншых арганiзацый, а Грамата - таксама студэнтаў i навучэнцаў устаноў адукацыi. 2. Граматай узнагароджваюцца за: дасягненнi ў навуковай, навукова-тэхнiчнай, эксперыментальнай i iнавацыйнай дзейнасцi; поспехi, якiя дасягнуты ў арганiзацыi адукацыйнага працэсу, фiзкультурна-аздараўленчай рабоце, патрыятычным i грамадзянскiм выхаваннi дзяцей i моладзi ва ўстановах адукацыi i iншых арганiзацыях; распрацоўку навукова-метадычнага забеспячэння адукацыi; паспяховую працу па ўдасканаленнi i ўмацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў адукацыi, аснашчэннi вучэбных кабiнетаў, майстэрняў, лабараторый; поспехi навучэнскай моладзi ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнiчнай, эксперыментальнай, iнавацыйнай дзейнасцi, а таксама тэхнiчным, мастацкiм, экалагiчным, турысцкiм напрамках дадатковай адукацыi, удзел у алiмпiядах, конкурсах, турнiрах, фестывалях, канферэнцыях, сiмпозiумах, кангрэсах, семiнарах i iншых адукацыйных мерапрыемствах; высокiя паказчыкi ў працы, паспяховае выкананне задач, якiя стаяць перад сiстэмай адукацыi. 3. Граматай могуць узнагароджвацца: работнiкi ўстаноў адукацыi i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных упраўленням адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i камiтэту па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, якiя былi ўзнагароджаны граматай або ганаровай граматай упраўленняў адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта; работнiкi ўстаноў вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi; работнiкi iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных дзяржаўным органам, якiя былi ўзнагароджаны граматай або ганаровай граматай гэтых арганiзацый; работнiкi апарату Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства адукацыi) i iншых арганiзацый. 4. Ганаровай граматай узнагароджваюцца за: асобыя поспехi ў педагагiчнай дзейнасцi, навучаннi i выхаваннi падрастаючага пакалення, фiзкультурна-аздараўленчай рабоце, шматгадовую i плённую працу ў сiстэме адукацыi, узорнае выкананне працоўных абавязкаў; высокiя вынiкi, дасягнутыя ў навуковай i iнавацыйнай дзейнасцi, значны ўклад у арганiзацыю навуковых даследаванняў; паспяховую працу па развiццi матэрыяльна-тэхнiчнай базы i забеспячэннi эфектыўнага функцыянавання сiстэмы адукацыi; укараненне сучасных адукацыйных i iнфармацыйных тэхналогiй, распрацоўку навукова-метадычнага забеспячэння адукацыi, вынаходнiцкiя i рацыяналiзатарскiя прапановы; значны ўклад у развiццё творчых здольнасцей адоранай i таленавiтай моладзi; значныя вынiкi педагагiчнай дзейнасцi, абагульненне, распаўсюджванне i актыўнае прымяненне перадавога айчыннага i замежнага вопыту ў сферы адукацыi. 5. Ганаровай граматай могуць узнагароджвацца: работнiкi ўстаноў адукацыi, падпарадкаваных упраўленням адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i камiтэту па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта; работнiкi ўстаноў вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi; работнiкi iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных дзяржаўным органам; работнiкi апарату Мiнiстэрства адукацыi i iншых арганiзацый, якiя былi ўзнагароджаны Граматай, але не раней чым праз тры гады з дня ўзнагароджання. 6. Граматай або Ганаровай граматай могуць узнагароджвацца работнiкi iншых дзяржаўных органаў i арганiзацый, якiя на працягу многiх гадоў прымалi актыўны ўдзел у навучаннi i выхаваннi падрастаючага пакалення, умацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў адукацыi, развiццi сiстэмы адукацыi. 7. Работнiкам апарату Мiнiстэрства адукацыi, якiя ўзнагароджаны Граматай, выплачваецца аднаразовая грашовая прэмiя ў памеры трох базавых велiчынь, а ўзнагароджаным Ганаровай граматай - аднаразовая грашовая прэмiя ў памеры пяцi базавых велiчынь. Работнiкам дзяржаўных органаў i арганiзацый, якiя ўзнагароджаны Граматай або Ганаровай граматай, выплачваецца аднаразовая грашовая прэмiя за кошт сродкаў арганiзацыi, якая хадайнiчае аб узнагароджаннi. 8. Рашэнне аб узнагароджаннi Граматай i Ганаровай граматай прымаецца Мiнiстрам адукацыi Рэспублiкi Беларусь на падставе прадстаўленняў адпаведна намеснiкаў Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў дзяржаўных органаў i арганiзацый i хадайнiцтваў калектываў работнiкаў дзяржаўных органаў i арганiзацый, якiя аформлены на падставе абмеркавання кандыдатуры ў калектыве работнiкаў. 9. Пры прадстаўленнi да ўзнагароджання Граматай або Ганаровай граматай афармляецца ўзнагародны лiст згодна з дадаткам да дадзенага Палажэння. 10. Прадстаўленне да ўзнагароджання Граматай або Ганаровай граматай работнiкаў дзяржаўных арганiзацый, якiя падпарадкаваны дзяржаўным органам, узгадняецца з адпаведнымi дзяржаўнымi органамi. 11. Прадстаўленне да ўзнагароджання Граматай або Ганаровай граматай накiроўваецца ў Мiнiстэрства адукацыi за месяц да ўзнагароджання. 12. Узнагароджанне Граматай, Ганаровай граматай ажыццяўляецца на падставе загада Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь. 13. Паўторнае ўзнагароджанне Граматай або Ганаровай граматай дапускаецца ў выключных выпадках, але не раней чым праз тры гады з дня папярэдняга ўзнагароджання. 14. Грамата або Ганаровая грамата ўручаецца Мiнiстрам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, упаўнаважанымi iм асобамi, начальнiкамi ўпраўленняў адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, старшынёй камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, кiраўнiкамi дзяржаўных органаў i арганiзацый. Грамата або Ганаровая грамата ўручаецца асабiста работнiку ва ўрачыстых абставiнах. Грамата або Ганаровая грамата ўручаецца калектыву арганiзацыi на ўрачыстым сходзе гэтага калектыву. 15. Запiс аб узнагароджаннi Граматай або Ганаровай граматай уносiцца ў працоўную кнiжку работнiка. 16. Персанальны ўлiк работнiкаў, якiя ўзнагароджаны Граматай i Ганаровай граматай, вядзецца ўпраўленнем кадравай палiтыкi Мiнiстэрства адукацыi i кадравымi службамi арганiзацый. Дадатак УЗНАГАРОДНЫ ЛIСТ
1. Прозвiшча ______________________________________________________________
Уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) ____________________________
2. Пасада i месца працы ___________________________________________________
3. З якога часу працуе на апошняй пасадзе _________________________________
4. Стаж работы па спецыяльнасцi (у галiне) ________________________________
5. Дата i месца нараджэння ________________________________________________
6. Грамадзянства __________________________________________________________
7. Адукацыя _______________________________________________________________
(указаць, калi i якую ўстанову адукацыi скончыў)
___________________________________________________________________________
8. Вучоная ступень, вучонае званне ________________________________________
___________________________________________________________________________
9. Якiя ўзнагароды мае ____________________________________________________
___________________________________________________________________________
10. Дамашнi адрас _________________________________________________________
___________________________________________________________________________
11. ХАРАКТАРЫСТЫКА
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
12. Звесткi аб абмеркаваннi ў калектыве ___________________________________
13. Прадстаўляецца да ўзнагароджання (Граматай Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь, Ганаровай граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь) _________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
Кiраўнiк арганiзацыi __________ ____________ __________________________
(назваць (подпiс) (уласнае iмя, iмя па
пасаду) бацьку (калi такое
маецца), прозвiшча)
Старшыня прафсаюзнай арганiзацыi _____________ __________________________
(подпiс) (уласнае iмя, iмя па
бацьку (калi такое
маецца), прозвiшча)
__ _______________ 20__ г.
Заключэнне ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта, камiтэта па
адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта _________________________
___________________________________________________________________________
Начальнiк упраўлення адукацыi Старшыня абласнога
абласнога выканаўчага камiтэта камiтэта прафсаюза
(старшыня камiтэта па адукацыi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта) _____________ ____________________
(подпiс) (подпiс)
М.П. М.П.
|
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|