Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 01.11.2006 № 34 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку стварэння i адкрыцця экспазiцый i выставак музеяў"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 12 декабря 2006 г. N 8/15483 У адпаведнасцi з пунктам 2 артыкула 13 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Зацвердзiць Iнструкцыю аб парадку стварэння i адкрыцця экспазiцый i выставак музеяў (дадаецца). Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 01.11.2006 N 34 Глава 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI1. Дадзеная Iнструкцыя распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 197, 2/1167) i вызначае парадак стварэння i адкрыцця экспазiцый i выставак музеяў. 2. У дадзенай Iнструкцыi выкарыстоўваюцца наступныя тэрмiны i iх вызначэннi: экспазiцыя - мэтанакiраваная i навукова абгрунтаваная дэманстрацыя музейных прадметаў i (або) музейных калекцый з уласных фондаў музея, якiя арганiзаваны кампазiцыйна, суправаджаюцца пiсьмовым каментарыем, тэхнiчна i мастацка аформленыя i ў вынiку ствараюць спецыфiчны музейны вобраз пэўных прыродных i (або) грамадскiх з'яў згодна з профiлем музея; выстаўка - сукупнасць музейных прадметаў i (або) прадметаў музейнага значэння, аб'яднаных адной тэмай як з уласных фондаў, так i з фондаў iншых музеяў i прыватных калекцый, выстаўленых на пэўны тэрмiн для агляду наведвальнiкамi музея. 3. Дадзеная Iнструкцыя з'яўляецца абавязковай для ўсiх дзяржаўных музеяў, а таксама для прыватных музеяў, калi iншы парадак не ўстаноўлены ўласнiкам музея. Глава 2 СТВАРЭННЕ I АДКРЫЦЦЁ ЭКСПАЗIЦЫЙ МУЗЕЯЎ4. Стварэнне экспазiцый з'яўляецца вынiкам навукова-даследчай працы музея i адным з асноўных вiдаў музейнай дзейнасцi. 5. Этапамi для стварэння экспазiцыi з'яўляюцца: 5.1. распрацоўка навукова-праектнай дакументацыi: пiсьмовай навуковай канцэпцыi з абгрунтаваннем асноўнай iдэi, мэтаў i задач экспазiцыi, вызначэннем шляхоў iх увасаблення; тэматычнай структуры экспазiцыi, тэматыка-экспазiцыйнага плана i сцэнарыя экспазiцыi; 5.2. распрацоўка архiтэктурна-мастацкага рашэння; 5.3. мантаж экспазiцыi. 6. Стварэнне экспазiцыi i распрацоўка навукова-праектнай дакументацыi ажыццяўляюцца рабочай групай, якая зацвярджаецца загадам кiраўнiка музея цi юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой з'яўляецца музей. Гэтым жа загадам вызначаюцца тэрмiны пачатку i заканчэння работы, прызначаецца кiраўнiк групы. У музеях з абмежаваным штатам навуковых супрацоўнiкаў дапускаецца падрыхтоўка навукова-праектнай дакументацыi для стварэння пастаяннай экспазiцыi музейнымi работнiкамi з вядучых музеяў краiны цi навуковымi работнiкамi навукова-даследчых устаноў Рэспублiкi Беларусь па дагаворы. 7. Падрыхтаваная навукова-праектная дакументацыя абмяркоўваецца на навукова-метадычным савеце музея i дасылаецца на рэцэнзаванне: музеямi раённага, гарадскога i сельскага падпарадкавання - у дзяржаўны музей абласнога падпарадкавання адпаведнага профiлю; музеямi абласнога цi Мiнскага гарадскога падпарадкавання - у дзяржаўны музей рэспублiканскага падпарадкавання адпаведнага профiлю; музеямi рэспублiканскага падпарадкавання - у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь для разгляду на Рэспублiканскiм навукова-метадычным савеце па пытаннях музейнай справы; музеямi, якiя з'яўляюцца структурнымi падраздзяленнямi юрыдычных асоб, - у дзяржаўны музей абласнога цi рэспублiканскага падпарадкавання адпаведнага профiлю. 8. Архiтэктурна-мастацкае рашэнне выконваецца прафесiйнымi дызайнерамi i мастакамi, якiя знаходзяцца ў штаце музея, або адпаведнымi спецыялiстамi па дагаворы. 9. Навукова-праектная дакументацыя пасля атрымання рэцэнзii i падрыхтаванае архiтэктурна-мастацкае рашэнне зацвярджаюцца кiраўнiком музея цi юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой з'яўляецца музей. 10. Зацверджаныя навукова-праектная дакументацыя i архiтэктурна-мастацкае рашэнне з'яўляюцца падставай для заключэння адпаведных дагавораў на мантаж экспазiцыi. 11. Далейшыя змяненнi ў зацверджаную навукова-праектную дакументацыю i архiтэктурна-мастацкае рашэнне могуць быць унесены толькi са згоды кiраўнiка музея цi юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленням якой з'яўляецца музей. Усе змяненнi фiксуюцца дадаткамi да дагавора з выканаўцам. 12. Прыём экспазiцыi ажыццяўляецца камiсiяй, якая прызначаецца загадам заснавальнiка. Глава 3 СТВАРЭННЕ I АДКРЫЦЦЁ ВЫСТАВАК13. Для стварэння выставак музеямi распрацоўваецца наступная праектная дакументацыя: 13.1. калi тэрмiн дэманстрацыi выстаўкi 1 месяц i болей: сцэнарый выстаўкi альбо разгорнутая тэматычная структура; архiтэктурна-мастацкае рашэнне; 13.2. калi тэрмiн дэманстрацыi выстаўкi менш за 1 месяц: сцэнарый выстаўкi альбо разгорнутая тэматычная структура. 14. Праектная дакументацыя выстаўкi, разлiчанай на тэрмiн экспанавання 1 месяц i болей, альбо выстаўкi, якая рыхтуецца для дэманстрацыi за межамi музея, разглядаецца на навукова-метадычным савеце i зацвярджаецца кiраўнiком музея цi юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленням якой з'яўляецца музей. Праектная дакументацыя выстаўкi, разлiчанай на тэрмiн экспанавання менш за 1 месяц, зацвярджаецца кiраўнiком музея цi юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой з'яўляецца музей. 15. Стварэнне выстаўкi ажыццяўляецца навукова-экспазiцыйным цi выставачным аддзелам музея альбо рабочай групай, якая зацвярджаецца загадам кiраўнiка музея цi юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой з'яўляецца музей. Гэтым жа загадам вызначаюцца тэрмiны пачатку i заканчэння работы па стварэннi выстаўкi, прызначаецца кiраўнiк групы. 16. План стварэння выставак з'яўляецца часткай перспектыўнага i гадавога плана дзейнасцi музея. 17. Прыём выставак, разлiчаных на тэрмiн экспанавання больш за 1 месяц, ажыццяўляецца спецыяльнай камiсiяй, прызначанай загадам кiраўнiка музея цi юрыдычнай асобы, структурным падраздзяленнем якой з'яўляецца музей. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|