Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 12.01.2007 № 6 "Аб Мiжнародным фестывалi Праваслаўных Песнапенняў"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 17 марта 2007 г. N 8/16077 У адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку арганiзацыi i правядзення фестываляў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, фiнансуемых з рэспублiканскага i (цi) мясцовых бюджэтаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 красавiка 2006 г. N 521, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Правесцi з 15 па 22 красавiка 2007 г. у г.Мiнску IX Мiжнародны фестываль Праваслаўных Песнапенняў. 2. Зацвердзiць: прыкладзенае Палажэнне аб Мiжнародным фестывалi Праваслаўных Песнапенняў; склад арганiзацыйнага камiтэта IX Мiжнароднага фестывалю Праваслаўных Песнапенняў згодна з дадаткам да дадзенай пастановы. Мiнiстр У.Ф.Матвейчук УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня МГА "Грамадства Упаўнаважаны падтрымкi хрысцiянскай па справах рэлiгiй i культуры "Добротолюбие" нацыянальнасцей Л.А.Густова-Рунцо Л.П.Гуляка 07.12.2006 07.12.2006 УЗГОДНЕНА Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi 21.12.2006 Дадатак Мiтрапалiт - старшыня аргкамiтэта (з яго згоды) Мiнскi i Слуцкi Фiларэт Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi Матвейчук - Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь, Уладзiмiр Фёдаравiч сустаршыня Гуляка - Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i Леанiд Паўлавiч нацыянальнасцей, сустаршыня (з яго згоды) Радзькоў - Мiнiстр адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Аляксандр Мiхайлавiч сустаршыня (з яго згоды) Русакевiч - Мiнiстр iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, Уладзiмiр Васiльевiч сустаршыня (з яго згоды) Паўлаў - старшыня Мiнскага гарадскога выканаўчага Мiхаiл Якаўлевiч камiтэта, сустаршыня (з яго згоды) Грозаў - выканаўчы дырэктар выдавецтва Уладзiмiр Усеваладавiч Беларускага Экзархата, намеснiк старшынi (з яго згоды) Бутрым - начальнiк упраўлення сацыяльнай i Георгiй Аляксеевiч выхаваўчай работы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (з яго згоды) Гарбар - генеральны дырэктар установы "Беларуская Аляксандр Валянцiнавiч дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга фiлармонiя" Густова - старшыня мiжнароднага грамадскага Ларыса Аляксандраўна аб'яднання "Грамадства падтрымкi хрысцiянскай культуры "Добротолюбие", кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта культуры i мастацтваў, аўтар праекта i мастацкi кiраўнiк фестывалю (з яе згоды) Рунцо - выкладчык Беларускага дзяржаўнага Дзмiтрый Уладзiмiравiч унiверсiтэта, член мiжнароднага грамадскага аб'яднання "Грамадства падтрымкi хрысцiянскай культуры "Добротолюбие", выканаўчы дырэктар фестывалю (з яго згоды) Цiхановiч - народны артыст Беларусi (з яго згоды) Аляксандр Рыгоравiч Чэрнiк - начальнiк упраўлення ўстаноў культуры i Васiлiй Мечыслававiч народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 12.01.2007 N 6 ПАЛАЖЭННЕ АБ МIЖНАРОДНЫМ ФЕСТЫВАЛI ПРАВАСЛАЎНЫХ ПЕСНАПЕННЯЎ1. Дадзенае Палажэнне ўстанаўлiвае агульны парадак арганiзацыi, падрыхтоўкi i правядзення Мiжнароднага фестывалю Праваслаўных Песнапенняў (далей - фестываль). 2. Фестываль праводзiцца Беларускiм Экзархатам, Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, Упаўнаважаным па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей, Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, Мiнскiм гарадскiм выканаўчым камiтэтам, мiжнародным грамадскiм аб'яднаннем "Грамадства падтрымкi хрысцiянскай культуры "Добротолюбие" (далей - заснавальнiкi). 3. Фестываль праводзiцца ў мэтах духоўнага асветнiцтва, папулярызацыi духоўнай спадчыны i сучаснай творчасцi ў галiне праваслаўнай культуры, развiцця i ўмацавання мiжнародных культурных сувязей на падставе фундаментальных духоўных каштоўнасцей. 4. Фестываль мае статус мiжнароднага i прадугледжвае ўдзел творчых дэлегацый не менш чым з пяцi замежных краiн. 5. Перыядычнасць правядзення фестывалю - адзiн раз у два гады. Канкрэтныя тэрмiны яго правядзення вызначаюцца заснавальнiкамi. 6. Месцам правядзення фестывалю з'яўляюцца арганiзацыi культуры, праваслаўныя храмы, канцэртныя, сцэнiчныя i спецыяльна абсталяваныя пляцоўкi г.Мiнска i iншых населеных пунктаў, якiя адпавядаюць неабходным патрабаванням канцэртнай i выставачнай дзейнасцi i садзейнiчаюць вырашэнню мастацкiх задач фестывалю. 7. Кiраўнiцтва па падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю ажыццяўляе арганiзацыйны камiтэт фестывалю (далей - аргкамiтэт), якi фармiруецца з прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў (са згоды iх кiраўнiкоў) i зацiкаўленых арганiзацый, якiя прымаюць удзел у правядзеннi фестывалю. 8. Аргкамiтэт: 8.1. уносiць на разгляд заснавальнiкаў прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю, умовах правядзення конкурсу i вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывальных мерапрыемстваў; 8.2. разглядае i зацвярджае: склад рэжысёрска-пастановачнай групы; склад журы, якi фармiруецца з дзеячаў культуры i мастацтва, святароў; спiс удзельнiкаў фестывалю; праграму правядзення фестывалю; фестывальную сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку; план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю; 8.3. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю; 8.4. вырашае iншыя пытаннi, звязаныя з падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю. 9. Дырэкцыя фестывалю ажыццяўляе яго непасрэдную падрыхтоўку i правядзенне. Абавязкi дырэкцыi фестывалю выконвае мiжнароднае грамадскае аб'яднанне "Грамадства падтрымкi хрысцiянскай культуры "Добротолюбие". 10. Рэжысёрска-пастановачная група: 10.1. уносiць на разгляд аргкамiтэта прапановы па стварэннi агульнай канцэпцыi правядзення фестывалю; 10.2. распрацоўвае сцэнарыi фестывальных мерапрыемстваў; 10.3. праводзiць сумесна з дырэкцыяй фестывалю рэжысёрска-пастановачныя i рэпетыцыйныя работы. 11. Праграма фестывалю прадугледжвае правядзенне канцэртных выступленняў калектываў мастацкай творчасцi, вечарыны духоўнай паэзii i аўтарскай песнi, выстаў мастацкай творчасцi, якiя не абмяжоўваюцца перыядам правядзення фестывалю, конкурсу харавых прафесiйных i непрафесiйных (аматарскiх) калектываў (ансамбляў) мастацкай творчасцi, канферэнцыi i майстар-класы, дэманстрацыю iншых вiдаў i напрамкаў творчай дзейнасцi, якiя не супярэчаць мэтам i задачам фестывалю. 12. У фестывальных мерапрыемствах прымаюць удзел прафесiйныя i непрафесiйныя (аматарскiя) свецкiя харавыя калектывы, царкоўныя i прыходскiя хары з розных рэгiёнаў Рэспублiкi Беларусь i замежных краiн. 13. Колькасны склад хора не павiнен перавышаць 30 чалавек, вакальнага ансамбля - 16 чалавек. Колькасць асоб, якiя суправаджаюць творчую дэлегацыю, у тым лiку з вадзiцелямi транспартных сродкаў, не павiнна перавышаць 5 чалавек. 14. Склад удзельнiкаў фестывалю вызначаецца аргкамiтэтам пасля папярэдняга разгляду членамi аргкамiтэта i журы конкурса фестывалю дасланых заявак на ўдзел у фестывалi, аформленых па ўстаноўленаму аргкамiтэтам узору. 15. Заяўкi на ўдзел у фестывалi дасылаюцца ў тэрмiн, вызначаны аргкамiтэтам, але не пазней чым за два месяцы да пачатку фестывальных мерапрыемстваў на адрас Беларускага Экзархата. 16. Заяўка змяшчае поўную назву калектыва (з указаннем адраса, тэлефона, факса) i колькасны склад дэлегацыi (у тым лiку мужчын, жанчын). 17. Да заяўкi дадаюцца: поўны спiс удзельнiкаў дэлегацыi (указваюцца прозвiшча, iмя, iмя па бацьку кiраўнiка творчай дэлегацыi, кiраўнiка калектыву мастацкай творчасцi, удзельнiкаў калектыву мастацкай творчасцi, суправаджаючых асоб); поўны спiс конкурснай i канцэртнай праграмы (з указаннем часу гучання кожнага твора); творчая iнфармацыя аб калектыве мастацкай творчасцi i яго кiраўнiку (дырыжоры); фота калектыву мастацкай творчасцi (каляровае не менш 10 x 15 см); копii партытур выконваемых конкурсных твораў i iх запiсы ў выкананнi калектыву на лiчбавых аўдыё- i вiдэаносьбiтах. 18. Згода на ўдзел у фестывалi пацвярджаецца афiцыйным запрашэннем аргкамiтэта да ўдзелу ў фестывальных мерапрыемствах. 19. Калектывы-ўдзельнiкi фестывалю прымаюць удзел: ва ўсiх фестывальных мерапрыемствах згодна з дадзеным Палажэннем; у канцэртных выступленнях, месца якiх вызначае аргкамiтэт; пераможцы конкурсу - у заключным канцэрце фестывалю i ў складзе зводнага хора ўдзельнiкаў фестывалю. 20. Працягласць канцэртных выступленняў вызначае рэжысёрска-пастаноўчая група фестывалю. 21. У рамках фестывалю праводзiцца конкурс царкоўных i свецкiх хароў (вакальных ансамбляў) у наступных катэгорыях па дзвюх узроставых групах: дзiцячыя хары нядзельных рэлiгiйных школ; дзiцячыя хары агульнаадукацыйных i музычных школ; аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi, якiя захоўваюць традыцыi старадаўнiх праваслаўных спеваў; дарослыя царкоўна-прыходскiя хары сельскiх i гарпасялковых населеных пунктаў; дарослыя царкоўна-прыходскiя хары гарадскiх населеных пунктаў; дарослыя свецкiя аматарскiя хары i хары спецыяльных музычных навучальных устаноў; прафесiйныя харавыя калектывы мастацкай творчасцi. 22. Час конкурснага выступлення - да 20 хвiлiн. 23. Да конкурсных выступленняў удзельнiкаў фестывалю прад'яўляюцца наступныя патрабаваннi: 23.1. харавыя калектывы выконваюць песнапеннi на кананiчныя тэксты Праваслаўнай Царквы. Для калектываў, якiя бяруць удзел у конкурсе, абавязкова выкананне песнапення знаменнага, цi пуцявога, цi дэмественнага, цi кiеўскага, цi балгарскага, цi грэчаскага распева (не ў гарманiзацыi) i абiходнага песнапення. Акрамя гэтага, для свецкiх калектываў абавязкова выкананне песнапення сучаснага аўтара; 23.2. абiходнае песнапенне выконваецца "па тэксце", гэта значыць па тыпе падобна на глас цi на абiходную мелодыю; 23.3. выкананне песнапенняў "Херувiмская песнь" i "Мiласць мiра" не дапускаецца; 23.4. пажадана выкананне песнапення, прысвечанага беларускiм святым. 24. Конкурснае выступленне ацэньвае журы Мiжнароднага фестывалю Праваслаўных Песнапенняў. 25. Крытэрыем ацэнкi конкурснай праграмы ў спалучэннi з агульнамузыкальнымi патрабаваннямi з'яўляецца ўзровень валодання калектывамi царкоўна-богаслужэбным стылем спеваў: пастраенне формы выканання песнапення (уключаючы акцэнты, дынамiку, цэзуры); абмежаванне ў выкананнi знешняй эфектнасцi i заўзятасцi эмоцый; змястоўна-вобразнае асмысленне прыналежнасцi песнапення да пэўнага гласу (пры iх наяўнасцi); выбар песнапення сучаснага аўтара павiнен грунтавацца на дачыненнi гэтага песнапення богаслужэбна-пеўчым традыцыям i духу царкоўных спеваў. 26. Па вынiках рашэння журы ў кожнай намiнацыi вызначаецца дыпламант i лаўрэат конкурсу. Па рашэннi журы ўдзельнiкi конкурсу узнагароджваюцца спецыяльнымi дыпломамi. 27. Па рашэннi аргкамiтэта з асобнымi запрошанымi калектывамi i iндывiдуальнымi выканаўцамi пры неабходнасцi заключаюцца дагаворы, якiя прадугледжваюць iншыя ўмовы ўдзелу ў фестывалi, не вызначаныя дадзеным Палажэннем. 28. Для ўдзельнiкаў фестывалю засноўваюцца заахвочваннi, рашэнне аб узнагароджаннi якiмi прымаецца аргкамiтэтам. 29. Фiнансаванне выдаткаў па ўтрыманнi ўдзельнiкаў фестывалю ў час яго правядзення (харчаванне, пражыванне, экскурсiйнае абслугоўванне i iншае) ажыццяўляецца за кошт сродкаў фестывалю ў адпаведнасцi з зацверджаным каштарысам. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|