Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пратакол памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi аб унясеннi змяненняў у Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi па пытанню аб пунктах пропуску ад 18 жнiўня 1993 года"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 8 ноября 2007 г. N 3/2053



--------------------------------

<*> Вступил в силу 31 июля 2007 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Латвiйскай Рэспублiкi, якiя называюцца далей Бакамi,

у мэтах стварэння спрыяльных умоў для перасячэння гранiцы жыхарамi прыгранiчных тэрыторый Рэспублiкi Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкi,

улiчваючы неабходнасць удасканалення арганiзацыi перасячэння гранiцы аўтамабiльнымi транспартнымi сродкамi,

кiруючыся нормамi мiжнароднага права,

пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:

1. Унесцi ў Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi па пытанню аб пунктах пропуску ад 18 жнiўня 1993 года (далей - Пагадненне) наступныя змяненнi:

1.1. Выключыць з пункта першага артыкула 1 Пагаднення словы "Друя - Пiедруя".

1.2. Выкласцi пункт чацвёрты артыкула 1 Пагаднення ў наступнай рэдакцыi:

"Для перасячэння гранiцы жыхарамi прыгранiчных тэрыторый Рэспублiкi Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкi, якiя накiроўваюцца на прыгранiчныя тэрыторыi дзяржавы другога Боку пяшком альбо з ужываннем транспартных сродкаў, што знаходзяцца ў iх асабiстым карыстаннi, вагой не больш за 3,5 тоны, без тавара, якi належыць дэклараванню, будуць адкрыты наступныя пункты пропуску:

Лiпаўка - Ворзава;

Плюсы - Каплава;

Гаўрылiна - Мейкшаны;

Друя - Пiедруя.

Парадак вызначэння рэжыму работы i перасячэння гранiцы ў дадзеных пунктах пропуску ўстанаўлiваецца асобнымi пагадненнямi памiж Бакамi.".

2. Гэты Пратакол з'яўляецца неад'емнай часткай Пагаднення i ўступае ў сiлу з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пiсьмовага паведамлення аб выкананнi Бакамi ўнутрыдзяржаўных працэдур, якiя неабходны для яго ўступлення ў сiлу.


Здзейснена ў г.Мiнску 19 студзеня 2007 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i латышскай мовах, пры гэтам абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Урад Рэспублiкi Беларусь Подпiс



За Урад Латвiйскай Рэспублiкi Подпiс






Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList