|  | |
| Навигация 
 Новые документы Реклама Ресурсы в тему | Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 15.05.2007 № 20 "Аб XII беларускiм фестывалi камернай музыкi "Музы Нясвiжа"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 16 мая 2007 г. N 8/16443 У адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку арганiзацыi i правядзення фестываляў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, фiнансуемых з рэспублiканскага i (цi) мясцовых бюджэтаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 красавiка 2006 г. N 521, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Правесцi ў маi 2007 года XII Беларускi фестываль камернай музыкi "Музы Нясвiжа". 2. Зацвердзiць: прыкладзенае Палажэнне аб XII Беларускiм фестывалi камернай музыкi "Музы Нясвiжа"; склад арганiзацыйнага камiтэта XII Беларускага фестывалю камернай музыкi "Музы Нясвiжа" згодна з дадаткам да дадзенай пастановы. Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК  УЗГОДНЕНА Старшыня Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта Н.Ф.Дамашкевiч 14.05.2007 Дадатак  СКЛАД АРГАНIЗАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА XII БЕЛАРУСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ КАМЕРНАЙ МУЗЫКI "МУЗЫ НЯСВIЖА"Пазняк              -  выконваючы абавязкi першага намеснiка
Андрэй Мiкалаевiч      старшынi Мiнскага аблвыканкома (сустаршыня)
                       <*>
Макар               -  старшыня Нясвiжскага райвыканкома
Iгар Мiкалаевiч        (сустаршыня) <*>
Рылатка             -  першы намеснiк Мiнiстра культуры
Уладзiмiр Пятровiч     (сустаршыня)
Акушэвiч            -  начальнiк упраўлення культуры
Анатолiй Леанiдавiч    Мiнскага аблвыканкома
Вiхрова             -  загадчык аддзела культуры
Леанiда Мiкалаеўна     Нясвiжскага райвыканкома
Майсеня             -  намеснiк старшынi Нясвiжскага райвыканкома
Аляксандр Iванавiч
Фiнберг             -  дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай
Мiхаiл Якаўлевiч       установы "Нацыянальны аркестр сiмфанiчнай
                       i эстраднай музыкi Рэспублiкi Беларусь",
                       народны артыст Беларусi, мастацкi
                       кiраўнiк фестывалю-------------------------------- <*> З яго згоды.                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               15.05.2007 N 201. XII Беларускi фестываль камернай музыкi "Музы Нясвiжа" (далей - фестываль) праводзiцца ў маi 2007 года па рашэнню Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, узгодненаму з Мiнскiм абласным выканаўчым камiтэтам. 2. Фестываль праводзiцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, Мiнскiм абласным выканаўчым камiтэтам, Нясвiжскiм раённым выканаўчым камiтэтам, дзяржаўнай установай "Нацыянальны аркестр сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэспублiкi Беларусь". 3. Мэтамi фестывалю з'яўляюцца: прапаганда гiсторыка-культурных каштоўнасцей; павышэнне цiкавасцi да гiстарычных i культурных традыцый Рэспублiкi Беларусь; падтрымка малых гарадоў Беларусi i паляпшэнне культурна-масавай работы, эстэтычнае выхаванне сельскiх жыхароў; далучэнне насельнiцтва да нацыянальных мастацкiх каштоўнасцей; папулярызацыя лепшых узораў музычнай культуры Беларусi розных часоў; развiццё беларускага музычнага выканальнiцкага мастацтва. 4. У мэтах ажыццяўлення кiраўнiцтва па падрыхтоўцы i правядзеннi фэстывалю ствараецца арганiзацыйны камiтэт фэстывалю (далей - аргкамiтэт), якi ўзаемадзейнiчае з зацiкаўленымi суб'ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення фэстывалю i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi. 5. Фестываль праводзiцца ў Нясвiжскiм раённым цэнтры культуры i адпачынку, Нясвiжскiм гiсторыка-краязнаўчым музеi, Нясвiжскiм райвыканкоме, Нясвiжскай ратушы на працягу 3 дзён. 6. Праграма фестывалю фармiруецца па ўзгадненню з мастацкiм кiраўнiком фестывалю i зацвярджаецца арганiзацыйным камiтэтам. 7. У фестывалi прымаюць удзел дзяржаўная ўстанова "Нацыянальны аркестр сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэспублiкi Беларусь" i iншыя прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi i выканаўцы Рэспублiкi Беларусь. 8. У рамках мерапрыемстваў фестывалю выконваецца камерная музыка старажытных i сучасных беларускiх кампазiтараў. 9. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. | Новости законодательства Новости Спецпроекта "Тюрьма" Новости сайта Новости Беларуси Полезные ресурсы 
 
 Счетчики |