Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Мiнiстэрствам спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам эканомiкi Славацкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне турызму"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 11 декабря 2009 г. N 3/2359



--------------------------------

<*> Вступило в силу 19 июня 2007 года.


Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства эканомiкi Славацкай Рэспублiкi, якiя далей называюцца Дагаворныя Бакi,

прызнаючы ўзаемную зацiкаўленасць ва ўстанаўленнi цеснага i доўгатэрмiновага супрацоўнiцтва ў галiне турызму,

жадаючы развiваць адносiны памiж абедзвюма краiнамi ў гэтай галiне, а таксама памiж iх нацыянальнымi турысцкiмi арганiзацыямi,

у мэтах стварэння прававой асновы для далейшага развiцця турысцкага абмену памiж Рэспублiкай Беларусь i Славацкай Рэспублiкай

дамовiлiся аб наступным:



Артыкул 1

Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць пашырэнню турысцкага абмену памiж Рэспублiкай Беларусь i Славацкай Рэспублiкай у мэтах азнаямлення з жыццём, гiсторыяй i культурай абодвух народаў.



Артыкул 2

Дагаворныя Бакi ажыццяўляюць супрацоўнiцтва ў адпаведнасцi з нацыянальнымi заканадаўствамi сваiх дзяржаў.



Артыкул 3

Дагаворныя Бакi ў адпаведнасцi з нацыянальнымi заканадаўствамi сваiх дзяржаў будуць садзейнiчаць узаемнаму абмену iнфармацыяй аб развiццi рынку ў галiне турызму, а таксама правядзенню рэкламных кампанiй у сваiх дзяржавах.



Артыкул 4

Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць абмену вопытам у галiне турысцкай дзейнасцi i тым самым спрыяць правядзенню сустрэч спецыялiстаў, заключэнню дагавораў памiж арганiзацыямi абедзьвюх дзяржаў, якiя датычацца падрыхтоўкi i рэалiзацыi даследаванняў i праектаў па развiццю турызму.



Артыкул 5

Дагаворныя Бакi будуць каардынаваць свае дзеяннi ў Сусветнай турысцкай арганiзацыi (СТА) i iншых мiжнародных турысцкiх арганiзацыях.



Артыкул 6

У мэтах рэалiзацыi палажэнняў дадзенага Пагаднення Дагаворныя Бакi могуць стварыць Сумесны камiтэт для распрацоўкi перспектыўных праграм супрацоўнiцтва ў галiне турызму i ажыццяўлення кантролю за iх выкананнем.



Артыкул 7

1. Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з даты падпiсання пры ўмове, што Пагадненне зацверджана кампетэнтнымi ўстановамi ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам сваiх дзяржаў.

2. Пагадненне заключана на нявызначаны тэрмiн.

3. Кожны з Дагаворных Бакоў можа спынiць яго дзеянне, пiсьмова паведамiўшы другi Дагаворны Бок аб сваiм намеры. Пагадненне спыняе дзеянне праз 6 месяцаў з даты атрымання другiм Дагаворным Бокам паведамлення аб намеры спынiць яго дзеянне.

4. Спыненне дзеяння дадзенага Пагаднення не зробiць уплыву на выкананне абавязацельстваў у галiне турызму, якiя былi прыняты ў перыяд дзеяння Пагаднення, пры ўмове, што Дагаворныя Бакi не дамовяцца аб iншым.


Зроблена ў г. Брацiславе 19 чэрвеня 2007 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай, славацкай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў перавагу мае тэкст на англiйскай мове.



За Мiнiстэрства спорту i турызму             За Мiнiстэрства эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь                          Славацкай Рэспублiкi
            Подпiс                                      Подпiс





Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList