Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 27.06.2007 № 31 "Аб Рэспублiканскiм бiблiятэчным савеце"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июля 2007 г. N 8/16784



У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Стварыць Рэспублiканскi бiблiятэчны савет.

2. Зацвердзiць:

прыкладзенае Палажэнне аб Рэспублiканскiм бiблiятэчным савеце.



Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК



                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               27.06.2007 N 31


1. Рэспублiканскi бiблiятэчны савет (далей - Савет) з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым, кансультацыйным i экспертным органам пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь па вырашэннi праблем бiблiятэчнай дзейнасцi.

2. Савет у сваёй дзейнасцi кiруецца Законам Рэспублiкi Беларусь ад 22 сакавiка 1995 года "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 11 лiстапада 2002 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 128, 2/896), Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2007 г. N 190 "О порядке оценки стоимости культурных ценностей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 97, 1/8528), iншымi актамi заканадаўства, сапраўдным Палажэннем аб Рэспублiканскiм бiблiятэчным савеце (далей - Палажэнне).

3. Задачамi Савета з'яўляюцца:

3.1. распрацоўка праграм i прапаноў развiцця бiблiятэчнай справы ў Рэспублiцы Беларусь;

3.2. удасканаленне каардынацыi ўзаемадзеяння бiблiятэк рознай ведамаснай прыналежнасцi.

4. У мэтах выканання сваiх задач Савет:

4.1. выяўляе i разглядае найбольш важныя праблемы i перспектывы развiцця бiблiятэчнай справы ў адпаведнасцi з навейшымi распрацоўкамi навукi i бiблiятэказнаўства;

4.2. вывучае i абагульняе станоўчы вопыт дзейнасцi бiблiятэк, распрацоўвае рэкамендацыi па яго выкарыстаннi i развiццi;

4.3. садзейнiчае рэалiзацыi агульнабiблiятэчных праектаў, мэтавых праграм па вырашэннi задач асаблiвай важнасцi для бiблiятэк рознай ведамаснай прыналежнасцi;

4.4. выпрацоўвае прапановы па ўдасканаленнi нарматыўных прававых актаў па бiблiятэчнай справе, умацаваннi кантактаў з айчыннымi i замежымi бiблiятэкамi;

4.5. рыхтуе прапановы па мадэрнiзацыi дзейнасцi бiблiятэк i стратэгii бiблiятэчнай палiтыкi на адпаведны перыяд;

4.6. рыхтуе рэкамендацыi i прапановы органам дзяржаўнага кiравання па актуальных праблемах бiблiятэчнай справы;

4.7. прымае рашэннi па скаргах на заключэннi камiсiй цэнтральных бiблiятэк рэспублiканскага, абласнога, гарадскога (раённага) узроўню аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя складаюць бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь.

5. Рашэннi Савета па скаргах на заключэннi камiсiй цэнтральных бiблiятэк рэспублiканскага, абласнога, гарадскога (раённага) узроўню аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя складаюць бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь, афармляюцца пратаколамi.

6. Члены Савета ўдзельнiчаюць у распрацоўцы канкрэтных пытанняў работы бiблiятэк, знаёмяцца з пастаноўкай справы ў бiблiятэках, выконваюць заданнi i даручэннi старшынi Савета.

7. У склад Савета ўваходзяць прадстаўнiкi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, бiблiятэк Беларусi, iншых арганiзацый, якiя маюць дачыненне да бiблiятэчнай справы.

8. Персанальны склад Савета зацвярджаецца загадам Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь.

9. Савет узначальвае намеснiк Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь, якi з'яўляецца яго старшынёй.

10. Старшыня Савета кiруе дзейнасцю Савета.

11. У адсутнасцi старшынi яго абавязкi выконвае намеснiк.

12. Савет мае сакратара, якi забяспечвае планаванне яго дзейнасцi, падрыхтоўку i правядзенне пасяджэнняў, вядзе пратаколы пасяджэнняў, рыхтуе дакументы Савета, кантралюе выкананне прынятых рашэнняў, выконвае другiя функцыянальныя абавязкi.

13. Пасяджэннi Савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей 2 разоў у год.

14. Пасяджэннi Савета з'яўляюцца правамоцнымi пры ўдзеле ў пасяджэннi не меней за 2/3 членаў Савета.

15. Рашэннi Савета прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных на пасяджэннi. Пры роўнасцi галасоў прымаецца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня. Рашэннi Савета афармляюцца пратаколамi, якiя падпiсваюцца страшынёй Савета, а ў яго адсутнасць - намеснiкам.






Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList