Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 05.07.2007 № 31а "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства адукацыi "Выдатнiк адукацыi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 10 августа 2007 г. N 8/16946



У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 3 мая 2002 г. N 238 "Об учреждении нагрудного знака Министерства образования "Выдатнiк адукацыi" i Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. N 1554, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць Iнструкцыю аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства адукацыi "Выдатнiк адукацыi" (дадаецца).



Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ



                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               05.07.2007 N 31а


1. Iнструкцыя аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства адукацыi "Выдатнiк адукацыi" (далей - Iнструкцыя) распрацавана ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 3 мая 2002 г. N 238 "Об учреждении нагрудного знака Министерства образования "Выдатнiк адукацыi" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 53-54, 1/3674) i вызначае парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства адукацыi "Выдатнiк адукацыi" (далей - нагрудны знак) работнiкаў арганiзацый сiстэмы адукацыi Рэспублiкi Беларусь (далей - работнiкi).

2. Для ўзнагароджання работнiкаў нагрудным знакам кiраўнiком арганiзацыi прадстаўляецца ў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь суправаджальнае пiсьмо на бланку арганiзацыi i ўзнагародны лiст па форме згодна дадатку да дадзенай Iнструкцыi.

3. Узнагародны лiст афармляецца на падставе станоўчага рашэння сходу калектыву работнiкаў арганiзацыi аб прадстаўленнi да ўзнагароджання нагрудным знакам работнiка.

4. Рашэнне калектыву работнiкаў арганiзацыi аб прадстаўленнi да ўзнагароджання нагрудным знакам прымаецца на сходзе калектыву работнiкаў адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў пры ўмове прысутнасцi на iм больш 50% членаў калектыву работнiкаў арганiзацыi.

5. Узнагародны лiст узгадняецца для работнiкаў устаноў i iншых арганiзацый, падпарадкаваных:

Мiнiстэрству адукацыi Рэспублiкi Беларусь - са старшынёй прафсаюзнага камiтэта арганiзацыi;

упраўленням (аддзелам, камiтэту) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў - з кiраўнiком упраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта) i старшынёй абласнога галiновага прафсаюзнага камiтэта;

iншым дзяржаўным органам - з адпаведнымi дзяржаўнымi органамi.

6. Для ўзнагароджання нагрудным знакам работнiкаў цэнтральнага апарата Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, дэпартамента кантролю якасцi адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь прадстаўляюцца дакладная запiска на iмя Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь i ўзнагародны лiст, якi ўзгадняецца са старшынёй прафсаюзнага камiтэта Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

7. Ва ўзнагародным лiсце адлюстроўваюцца iнфармацыя аб рашэннi калектыву работнiкаў i ўзгадненнi, якiя прадугледжаны дадзенай Iнструкцыяй у выглядзе подпiсаў кiраўнiкоў арганiзацый i прафсаюзных органаў, якiя завераны пячаткай адпаведных арганiзацый i органаў.

8. Работнiкi арганiзацый, якiя ўзнагароджваюцца нагрудным знакам, заахвочваюцца грашовай прэмiяй у парадку i ў памеры згодна з лакальным нарматыўным прававым актам арганiзацый, але не болей за сем базавых велiчынь.



Дадатак
да Iнструкцыi
аб парадку прадстаўлення
да ўзнагароджання нагрудным
знакам Мiнiстэрства адукацыi
"Выдатнiк адукацыi"



                          УЗНАГАРОДНЫ ЛIСТ

1. Прозвiшча _______________________________________________________
Iмя i iмя па бацьку ________________________________________________
2. Пасада i месца работы ___________________________________________
____________________________________________________________________
3. З якога часу працуе на апошняй пасадзе __________________________
4. Стаж педагагiчнай цi навукова-педагагiчнай работы _______________
5. Дата i месца нараджэння _________________________________________
____________________________________________________________________
6. Грамадзянства ___________________________________________________
7. Адукацыя ________________________________________________________
               (указаць, калi i якую навучальную ўстанову скончыў)
____________________________________________________________________
8. Вучоная ступень i вучонае званне ________________________________
____________________________________________________________________
9. Якiя ўзнагароды мае i дата ўзнагароджання _______________________
____________________________________________________________________
10. Дамашнi адрас __________________________________________________
____________________________________________________________________

                         11. ХАРАКТАРЫСТЫКА

____________________________________________________________________

12. Звесткi аб рашэннi ў калектыве работнiкаў ______________________
                                                (назва арганiзацыi,
____________________________________________________________________
                 дата абмеркавання, нумар пратакола)
Кiраўнiк арганiзацыi _______________________________________________
                             (пасада, подпiс, iнiцыялы, прозвiшча)
                                      М.П.
Старшыня прафсаюзнай арганiзацыi ___________________________________
                                    (подпiс, iнiцыялы, прозвiшча)
"__" ____________ 200_ г.

УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Гомельскага абласнога     Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
А.С.Якабсон               Л.Ф.Крупец
17.07.2007                19.07.2007

УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Вiцебскага абласнога      Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
У.П.Андрэйчанка           У.Я.Саўчанка
19.07.2007                19.07.2007

УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Брэсцкага абласнога       Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
К.А.Сумар                 М.Я.Паўлаў
19.07.2007                17.07.2007

УЗГОДНЕНА
Старшыня
Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта
Б.В.Батура
18.07.2007





dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList