Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пратакол аб двухбаковых кансультацыях памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў i культу Рэспублiкi Балiвiя"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 5 февраля 2010 г. N 3/2427 -------------------------------- <*> Вступил в силу 4 сентября 2007 года. Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства замежных спраў i культу Рэспублiкi Балiвiя, якiя далей называюцца Бакамi, натхнёныя жаданнем умацоўваць двухбаковыя адносiны шляхам дыялогу i ўзаемнага супрацоўнiцтва, кiруючыся жаданнем садзейнiчаць развiццю свaix адносiн у адпаведнасцi з мэтамi i прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i агульнапрызнанымi нормамi мiжнароднага права, перакананыя ў тым, што дыялог па пытаннях мiжнароднага супрацоўнiцтва, што ўяўляюць узаемны iнтарэс, садзейнiчае найбольшаму зблiжэнню памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Балiвiя, дамовiлiся аб нiжэйпададзеным: Артыкул 1Бакi праводзяць рэгулярныя кансультацыi па пытаннях развiцця двухбаковага i шматбаковага супрацоўнiцтва ў галiнах палiтыкi, эканомiкi, культуры, навукi, тэхнiкi i гуманiтарнага супрацоўнiцтва. Артыкул 2Кансультацыi, згаданыя ў артыкуле 1, будуць праводзiцца на ўзроўнi дэлегацый у ходзе сесiй Генеральнай Асамблеi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый. Дата i парадак правядзення кансультацый будуць вызначацца Бакамi дадаткова па дыпламатычных каналах. Артыкул 3Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй па асноўных пытаннях мiжнароднай павесткi дня. Артыкул 4У межах сваёй кампетэнцыi i сумесна з адпаведнымi ўстановамi кожнай краiны Бакi будуць супрацоўнiчаць з мэтай устанаўлення i развiцця непасрэдных сувязей памiж дзяржаўнымi iнстытутамi i арганiзацыямi абедзвюх краiн. Артыкул 5Гэты Пратакол уступае ў сiлу з даты яго падпiсання i будзе дзейнiчаць на працягу трох гадоў, пасля заканчэння якiх ён будзе аўтаматычна падаўжацца на паслядоўныя аднагадовыя перыяды, пакуль адзiн з Бакоў па дыпламатычных каналах не паведамiць другому аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне. У гэтым выпадку дзеянне Пратакола спыняецца праз шэсцьдзесят (60) дзён пасля атрымання другiм Бокам такога паведамлення. Здзейснена ў горадзе Тэгеране 4 верасня 2007 года ў двух экземплярах на беларускай i iспанскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу. За Мiнiстэрства замежных спраў За Мiнiстэрства замежных спраў i культу Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Балiвiя Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|