Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 22.10.2007 № 351 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi СШ-1 "Справаздача агульнаадукацыйнай установы дзённай формы навучання" i ўказанняў па яе запаўненнi"

Документ утратил силу
< Главная страница


На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. N 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi СШ-1 "Справаздача агульнаадукацыйнай установы дзённай формы навучання" <*> перыядычнасцю прадстаўлення адзiн раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2008/09 навучальны год;

1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi СШ-1 "Справаздача агульнаадукацыйнай установы дзённай формы навучання" <*> i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2008/09 навучальны год.

--------------------------------

<*> Не прыводзiцца.


2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на агульнаадукацыйныя ўстановы дзённай формы навучання, другiя ўстановы, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi дзённай формы навучання.

3. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 13 чэрвеня 2005 г. N 51 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi СШ-1 "Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi дзённай формы навучання" i ўказанняў па яе запаўненню".

4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 5 лiстапада 2007 г.



Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI






dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList