Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Карэя аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 28 марта 2008 г. N 3/2111



--------------------------------

<*> Уступiла ў сiлу 13 сакавiка 2008 года


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Карэя, якiя далей называюцца Бакамi,

грунтуючыся на ўзаемным iмкненнi пашыраць i паглыбляць раўнапраўнае i ўзаемавыгаднае супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Карэя,

упэўненыя ў тым, што культурнае супрацоўнiцтва будзе садзейнiчаць умацаванню дружалюбных адносiн i ўзаемаразумення памiж дзвюма краiнамi,

пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:



Артыкул 1

Бакi на ўзаемнай аснове будуць садзейнiчаць абменам i супрацоўнiцтву памiж арганiзацыямi культуры дзвюх краiн згодна з адпаведнымi палажэннямi заканадаўства сваiх краiн.



Артыкул 2

Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй аб культурным жыццi сваiх краiн i мерапрыемствах мiжнароднага характару, якiя арганiзуюцца на тэрыторыi сваiх краiн, а таксама заахвочваць удзел сваiх прадстаўнiкоў у гэтых мерапрыемствах.



Артыкул 3

Бакi будуць спрыяць супрацоўнiцтву памiж бiблiятэкамi i музеямi дзвюх краiн, а таксама абменьвацца спецыялiстамi i публiкацыямi ў галiнах, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс.



Артыкул 4

Бакi будуць заахвочваць супрацоўнiцтва ў галiне аховы i рэстаўрацыi культурнай спадчыны, а таксама садзейнiчаць абмену друкаванымi матэрыяламi i спецыялiстамi ў гэтай галiне.



Артыкул 5

Бакi будуць садзейнiчаць развiццю супрацоўнiцтва ў галiне опернага, балетнага, тэатральнага i музычнага мастацтва, а таксама заахвочваць абмен калектывамi мастацкай творчасцi i выканаўцамi на ўзаемнай аснове.



Артыкул 6

Бакi будуць садзейнiчаць абмену выстаўкамi выяўленчага мастацтва i народнай творчасцi.



Артыкул 7

Бакi будуць заахвочваць супрацоўнiцтва ў галiне кiнематаграфii, а таксама садзейнiчаць абмену фiльмамi i дэлегацыямi ў рамках кiнафестываляў, якiя праводзяцца ў дзвюх краiнах.



Артыкул 8

Бакi будуць садзейнiчаць развiццю супрацоўнiцтва ў галiне культуры ў рамках праектаў ЮНЕСКА i iншых мiжнародных арганiзацый.



Артыкул 9

1. Выдаткi па фiнансаваннi сумесных мерапрыемстваў, прадугледжаных гэтым Пагадненнем, будуць агаворвацца Бакамi дадаткова па дыпламатычных каналах.

2. Абмен калектывамi мастацкай творчасцi i выстаўкамi можа ажыццяўляцца як на камерцыйнай, так i на некамерцыйнай аснове.

3. Бакi па ўзаемнай дамоўленасцi могуць вызначаць канкрэтныя меры па рэалiзацыi гэтага Пагаднення.



Артыкул 10

1. Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з даты атрымання апошняга паведамлення аб выкананнi Бакамi ўсiх унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу.

2. Гэта Пагадненне будзе дзейнiчаць на працягу пяцi гадоў i яго дзеянне будзе аўтаматычна працягвацца на наступныя пяцiгадовыя перыяды, калi адзiн з Бакоў не паведамiць другому Боку ў пiсьмовай форме аб сваiм намеры спынiць дзеянне гэтага Пагаднення за шэсць месяцаў да заканчэння тэрмiну яго дзеяння.

У сведчанне гэтага нiжэйпадпiсаныя, належным чынам упаўнаважаныя Урадамi сваiх краiн, падпiсалi гэта Пагадненне.


Здзейснена ў горадзе Сеуле 5 лiстапада 2007 года ў двух экзэмплярах на беларускай, карэйскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты з'яўляюцца аднолькава аўтэнтычнымi. У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў у тлумачэннi перавагу мае тэкст на англiйскай мове.






Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList