Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 26.12.2007 № 52 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку правядзення рэспублiканскага конкурсу "Бiблiятэка - асяродак нацыянальнай культуры"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 11 января 2008 г. N 8/17917 На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку правядзення рэспублiканскага конкурсу "Бiблiятэка - асяродак нацыянальнай культуры". Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Брэсцкага абласнога Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта К.А.Сумар В.П.Андрэйчанка 11.12.2007 13.12.2007 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Гомельскага Гродненскага абласнога абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта У.Я.Саўчанка А.С.Якабсон 13.12.2007 13.12.2007 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Мiнскага абласнога Магiлёўскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта Л.Ф.Крупец Б.В.Батура 12.12.2007 14.12.2007 УЗГОДНЕНА Старшыня Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта М.Я.Паўлаў 14.12.2007 ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 26.12.2007 N 52 1. Iнструкцыя аб парадку правядзення рэспублiканскага конкурсу "Бiблiятэка - асяродак нацыянальнай культуры" (далей - Iнструкцыя) распрацавана ў адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 103, 5/9282), у мэтах узмацнення ролi публiчных бiблiятэк у фармiраваннi нацыянальнай свядомасцi насельнiцтва, распаўсюджвання iдэi беларускасцi, прапаганды нацыянальнай спадчыны, гiсторыi, лiтаратуры, мовы, народнай культуры. 2. Сапраўдная Iнструкцыя рэгулюе адносiны, якiя ўзнiкаюць у працэсе падрыхтоўкi, арганiзацыi i правядзення рэспублiканскага конкурсу "Бiблiятэка - асяродак нацыянальнай культуры" (далей - конкурс). 3. Заснавальнiкам конкурсу з'яўляецца Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры). 4. Склад журы конкурсу зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры. 5. Конкурс з'яўляецца адкрытым, праводзiцца штогод. 6. У конкурсе прымаюць удзел як бiблiятэкi, так i бiблiятэчныя работнiкi. Вылучэнне кандыдатаў для ўдзелу ў конкурсе праводзiцца бiблiятэкамi сумесна з упраўленнямi культуры абласных выканаўчых камiтэтаў i Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта (па адной сельскай i гарадской бiблiятэках) да 1 сакавiка. 7. Для ўдзелу ў конкурсе бiблiятэкi прадстаўляюць: заяву, складзеную па вольнай форме; аналiтычную даведку, у якой абавязкова ўказваюцца пазабюджэтны разлiковы рахунак, код, адрас, тэлефон бiблiятэкi, прозвiшча, iмя i iмя па бацьку кiраўнiка бiблiятэкi. Аналiтычная даведка павiнна характарызаваць дзейнасць бiблiятэкi па: папулярызацыi беларускай лiтаратуры, мовы, народных традыцый, святаў, абрадаў; рабоце па ўзбагачэннi фондаў бiблiятэк нацыянальнымi дакументамi; зборы i сiстэматызацыi этнаграфiчных, фальклорных, тапанiмiчных матэрыялаў рэгiёну, падрыхтоўцы нарысаў аб земляках, помнiках архiтэктуры i прыроды краю; напiсаннi гiсторыi населенага пункту, бiблiятэкi (школы, арганiзацыi i гэтак далей); ушанаваннi iмёнаў знакамiтых землякоў i лепшых прадстаўнiкоў нацыянальнай культуры; рабоце з дзецьмi i моладдзю па патрыятыятычным выхаваннi, распаўсюджваннi экалагiчных ведаў i фармiраваннi экалагiчнай культуры насельнiцтва, па стварэннi аматарскiх аб'яднанняў i iншых напрамках; матэрыялы, якiя адлюстроўваюць дзейнасць бiблiятэкi за апошнi год, у тым лiку стан фондаў бiблiятэкi (колькасць новых паступленняў дакументаў за апошнi год, колькасць спiсаных дакументаў). 8. Для ўдзелу ў конкурсе бiблiятэчных работнiкаў бiблiятэкi прадстаўляюць: заяву, складзеную па вольнай форме; пашыраную характарыстыку аб прафесiйнай дзейнасцi за апошнi год. 9. Дадаткова да матэрыялаў, указаных у пунктах 7 - 8 гэтай Iнструкцыi, могуць быць прадстаўлены на розных вiдах носьбiтаў: матэрыялы бiблiятэк па прапагандзе нацыянальнай культуры (арыгiналы, копii сцэнарыяў, апiсанне мерапрыемстваў); насценныя газеты, рукапiсныя часопiсы, фотаматэрыялы i iншыя абагульняючыя матэрыялы адвольнай формы; фатаграфii iнтэр'еру бiблiятэк; водгукi чытачоў; водгукi абласных i рэспублiканскiх бiблiятэк; публiкацыi аб бiблiятэках, змешчаныя ў сродках масавай iнфармацыi. 10. Конкурс праводзiцца ў наступных намiнацыях: "За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем"; "За навацыi ў галiне бiблiятэчнай справы"; "За пошукавую i даследчую працу". Для пераможцаў вызначаны па два прызавыя месцы ў кожнай з намiнацый: два першых (адна сельская i адна гарадская бiблiятэкi), два другiх (адна сельская i адна гарадская бiблiятэкi), два трэцiх (адна сельская i адна гарадская бiблiятэкi). 11. Заявы i конкурсныя матэрыялы дасылаюцца ў журы конкурсу да 15 сакавiка на адрас: 220114, г.Мiнск, праспект Незалежнасцi, 116, Нацыянальная бiблiятэка Беларусi, з паметкай "На конкурс". 12. Па вынiках пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамi i грашовымi прэмiямi. 13. Пераможцам конкурсу па асноўных намiнацыях прысуджаюцца грашовыя прэмii: дзве першых - 3 млн. рублёў, дзве другiх - 2,5 млн. рублёў, дзве трэцiх - 2 млн. рублёў. За актыўны ўдзел у конкурсе прысуджаюцца заахвочвальныя прэмii па 500 тыс. рублёў. 14. Грашовыя прэмii выдаткоўваюцца Мiнiстэрствам культуры з цэнтралiзаваных сродкаў рэспублiканскага бюджэту, якiя прадугледжаны на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў. 15. Вынiкi конкурсу падводзяцца на пасяджэннi журы да 15 мая. 16. Па вынiках конкурсу выдаецца загад Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь. Вынiкi конкурсу друкуюцца ў сродках масавай iнфармацыi, у тым лiку ў прафесiйным друку, i адлюстроўваюцца на сайтах Мiнiстэрства культуры i Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|