Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 11.04.2008 № 13 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб аўтэнтычным фальклорным калектыве мастацкай творчасцi ў Рэспублiцы Беларусь"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 30 апреля 2008 г. N 8/18715 На падставе пункта 4 артыкула 24 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб аўтэнтычным фальклорным калектыве мастацкай творчасцi ў Рэспублiцы Беларусь. 2. Прызнаць страцiўшым сiлу Палажэнне аб аўтэнтычным фальклорным гурце ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджанае Мiнiстрам культуры Рэспублiкi Беларусь 30 красавiка 1999 г. (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 44, 8/361). Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Мiнiстр працы Першы намеснiк i сацыяльнай абароны Мiнiстра фiнансаў Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь У.М.Патупчык А.М.Харкавец 11.04.2008 11.04.2008 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Брэсцкага абласнога Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта К.А.Сумар У.П.Андрэйчанка 04.04.2008 14.04.2008 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Гомельскага абласнога Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта А.С.Якабсон У.Я.Саўчанка 08.04.2008 08.04.2008 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Магiлёўскага абласнога Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта Б.В.Батура Л.Ф.Крупец 08.04.2008 03.04.2008 УЗГОДНЕНА Першы намеснiк старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта А.Я.Кунцэвiч 04.04.2008 ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 11.04.2008 N 13 1. Палажэнне аб аўтэнтычным фальклорным калектыве мастацкай творчасцi ў Рэспублiцы Беларусь (далей - Палажэнне) вызначае асноўныя прынцыпы дзейнасцi, умовы стварэння i функцыянавання аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi з мэтай захавання аўтэнтычных формаў арыгiнальнай фальклорнай культурнай традыцыi беларускага народа вуснага тыпу, якая з'яўляецца выразнiкам нацыянальнай культурнай самабытнасцi, мае самадастатковую духоўную каштоўнасць, а таксама з'яўляецца асновай для другаснага (секундарнага) фальклору, арганiзавана-аматарскiх формаў народнай творчасцi, творчай дзейнасцi прафесiйных i непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi. 2. У гэтым Палажэннi прымяняюцца наступныя асноўныя паняццi i iх азначэннi: 2.1. аўтэнтычны фальклор - спецыфiчная галiна духоўнай культуры, якая аб'ядноўвае ўсе вiды творчай дзейнасцi - славесную, музычную, танцавальную, народныя абрады, народны тэатр, прыкладное мастацтва ў iх спрадвечным, адэкватным генетычным вытокам выглядзе, без якiх-небудзь апрацовак. Функцыянуе ў натуральным асяроддзi, iснуе як вусная традыцыя, праяўляе сябе як калектыўная свядомасць, псiхалагiчна арыентаваная на непасрэдныя, нефармальныя адносiны; 2.2. другасны (секундарны) фальклор - фальклор розных вiдаў i жанраў, прыстасаваны для непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi. Можа iснаваць у апрацоўках i прыстасаваны пераважна для сцэнiчных умоў; 2.3. носьбiты аўтэнтычнага фальклору - фiзiчныя асобы, якiя звязаны з натуральным фальклорным асяроддзем канкрэтнай мясцовасцi, атрымалi, захоўваюць, развiваюць i перадаюць аўтэнтычныя фальклорныя веды i навыкi ў парадку вуснай традыцыi; 2.4. аматары аўтэнтычнага фальклору - фiзiчныя асобы, якiя сумесна цi паасобку на грамадскiх пачатках набываюць веды i навыкi розных праяў аўтэнтычнага фальклору, прымаюць удзел у захаваннi, развiццi i перадачы аўтэнтычнага фальклору ў мэтах задавальнення сваiх духоўных запатрабаванняў; 2.5. аўтэнтычны фальклорны калектыў мастацкай творчасцi (далей - фальклорны калектыў) - гэта калектыў, якi складаецца з фiзiчных асоб, носьбiтаў аўтэнтычнага фальклору, якiя сумесна займаюцца мастацкай творчасцю. 3. Аўтэнтычны фальклор мае матэрыяльныя i нематэрыяльныя формы iснавання (праявы). Да матэрыяльных праяў аўтэнтычнага фальклору адносяцца па-мастацку аформленыя прадметы побыту, прылады працы, касцюм, жыллё, мэбля, посуд, вырабленыя з прымяненнем мясцовых прыродных матэрыялаў (дрэва, глiны, саломы, лазы, iльну, воўны i iншых) па традыцыйных тэхналогiях. Да нематэрыяльных праяў аўтэнтычнага фальклору адносяцца абрадавыя дзеяннi, гульнi, песенны, iнструментальны, танцавальны, празаiчны фальклор i iншае. 4. Асноўным прынцыпам захавання аўтэнтычнага фальклору ў Рэспублiцы Беларусь з'яўляецца прызнанне iснавання аўтэнтычнага фальклору як самастойнага, арыгiнальнага тыпу культуры, заканамернасцi якога прынцыпова адрознiваюць яго ад культуры iншых тыпаў. 5. Дзейнасць фальклорнага калектыву павiнна быць скiравана на захаванне ў натуральных умовах праяў аўтэнтычнага фальклору сваёй мясцовасцi, такiх як: абрады i звычаi каляндарнага i сямейна-бытавога цыклаў; традыцыйныя формы адпачынку i заняткаў характэрнымi вiдамi дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; уласцiвыя для спантанных праяўленняў традыцыйнай мастацкай культуры спевы, iгра на музычных iнструментах, танцы, гульнi ў натуральным асяроддзi; рэгiянальныя песенныя, iнструментальныя, танцавальныя, гульнёва-мастацкiя стылi; традыцыйныя склады калектываў спевакоў, музыкантаў, танцораў; перадача фальклорных ведаў i навыкаў дзецям i моладзi, якiя далучаюцца да традыцыйнай фальклорнай спадчыны сваёй мясцовасцi ў парадку вуснай традыцыi натуральным шляхам; выраб нацыянальнага адзення ў мясцовых традыцыях; iншыя праявы. 6. Фальклорны калектыў у сваёй цэласнасцi цi асобных праявах: 6.1. з'яўляецца: адным з фактараў iснавання праяў аўтэнтычнай традыцыйнай культуры; носьбiтам адметных для традыцыйнай культуры з'яў i працэсаў; вынiкам i сведчаннем недаследаваных працэсаў; матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльнай з'явай, характэрнай для культуры нацыi; 6.2. мае: адметныя, характэрныя для пэўнага рэгiёна краiны культурныя традыцыi; традыцыйныя тапанiмiчныя назвы; рэдкiя i адметныя ўзоры: прадметаў побыту i iншага прызначэння пэўных гiстарычных перыядаў i рэгiёнаў; пэўных стылiстычных накiрункаў рэгiянальных i этнiчных асаблiвасцей традыцыйнага мастацтва; мастацкiх твораў розных вiдаў народнай творчасцi пэўнага гiстарычнага перыяду, рэгiёна i этнiчнай групы. 7. Фальклорны калектыў можа ажыццяўляць сваю дзейнасць на базе арганiзацый культуры, грамадскiх аб'яднанняў, творчых саюзаў i iншых арганiзацый. 8. Назва фальклорнага калектыву павiнна ўключаць словы "аўтэнтычны фальклорны". 9. У штат установы культуры, на базе якой ажыццяўляецца дзейнасць фальклорнага калектыву, са згоды заснавальнiка ўстановы культуры можа ўводзiцца штатная адзiнка кiраўнiка фальклорнага калектыву. 10. Арганiзацыя, на базе якой функцыянуе фальклорны калектыў, па магчымасцi прадастаўляе асобнае памяшканне, абсталяванне, музычныя iнструменты, сродкi для фiксацыi твораў традыцыйнай культуры i пераводу iх у пiсьмовыя формы (аўдыё-, фота-, вiдэаапаратура i iншыя), дапамагае ў аднаўленнi i стварэннi касцюмаў на аснове мясцовых аўтэнтычных строяў, стварае iншыя неабходныя для забеспячэння дзейнасцi фальклорнага калектыву ўмовы. 11. Прыярытэтным накiрункам дзейнасцi кiраўнiка фальклорнага калектыву з'яўляецца забеспячэнне дзейнасцi фальклорнага калектыву з мэтай захавання аўтэнтычнага фальклору ў адпаведнасцi са спецыфiкай фальклорнага калектыву. 12. Кiраўнiк фальклорнага калектыву: садзейнiчае захаванню асяроддзя, неабходнага для натуральнага функцыянавання традыцыйных формаў мясцовай мастацкай культуры; стварае ўмовы для пераходу розных вiдаў i жанраў традыцыйнай культуры з пасiўнага стану ў актыўныя формы iх бытавання. Асаблiвая ўвага пры гэтым надаецца каранёваму (абрадаваму) пласту; непасрэдна ўдзельнiчае ў традыцыйных святах i абрадах; актыўна далучае да мастацкiх традыцый дзяцей i моладзь; iнiцыiруе вывучэнне традыцыйнага фальклорнага мастацтва; падтрымлiвае мастацкае самапраяўленне носьбiтаў традыцый у iх спантанных формах у натуральным асяроддзi; устанаўлiвае i падтрымлiвае дзелавыя i творчыя сувязi з iншымi фальклорнымi калектывамi, навукоўцамi, дзеячамi культуры i мастацтва, якiя займаюцца пытаннямi традыцыйнай культуры; ажыццяўляе аўдыё-, фота- i вiдэафiксацыю твораў традыцыйнай культуры, робiць пiсьмовае апiсанне абрадавых дзеянняў, гульняў, песеннага, iнструментальнага, танцавальнага, празаiчнага фальклору розных жанраў (казкi, паданнi, легенды, былiчкi, прыказкi, прымаўкi) i iншых звычаяў i абрадаў; стварае архiў аўдыё-, фота-, вiдэа-, пiсьмова зафiксаваных твораў традыцыйнай культуры, прымае меры па яго захаваннi i пастаянным папаўненнi; iнiцыiруе арганiзацыю неабходнай фiнансавай, матэрыяльна-тэхнiчнай дапамогi для падтрымкi творчай дзейнасцi фальклорнага калектыву; прымае iншыя меры па атрыманнi метадычнага кансультавання, запiсе, расшыфроўцы, распаўсюджваннi i папулярызацыi твораў традыцыйнай культуры. 13. Прыярытэтнымi патрабаваннямi да кiраўнiка фальклорнага калектыву з'яўляюцца: веданне i вывучэнне гiсторыi, этнаграфii, фальклору адмiнiстрацыйнага раёна, фальклорна-этнаграфiчных асаблiвасцей мясцовасцi, у якой працуе; валоданне беларускай мовай i адным з вiдаў традыцыйнага мастацтва. 14. Вынiкi дзейнасцi кiраўнiка фальклорнага калектыву вызначаюцца па: ступенi паўнаты i iнтэнсiўнасцi дзейнасцi фальклорнага калектыву ва ўмовах мясцовай несцэнiчнай традыцыi (выкананнi ў натуральных умовах каляндарных i сямейных абрадаў, наяўнасцi аўтэнтычных касцюмаў, веданнi мясцовых музычных, танцавальных традыцый, казак, паданняў, легенд i гэтак далей), садзейнiчаннi ў перадачы ўсiх праяў аўтэнтычнай традыцыйнай культуры дзецям i моладзi; наяўнасцi створанага архiва твораў традыцыйнай культуры, фонд якога складаюць якасна зафiксаваныя рознымi тэхнiчнымi сродкамi матэрыялы ўсiх вiдаў i жанраў фальклору, характэрнага для дадзенай мясцовасцi. 15. Адказнасць за захаванне i рацыянальнае выкарыстанне матэрыяльных каштоўнасцей, якiя выкарыстоўваюцца ў фальклорным калектыве, нясе кiраўнiк фальклорнага калектыву. 16. Фiнансаванне дзейнасцi фальклорнага калектыву ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам. 17. Умовы аплаты працы штатных работнiкаў фальклорнага калектыву вызначаюцца заканадаўствам. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|